Чтение онлайн

на главную

Жанры

Калядны харал

Дыкенс Чарлз

Шрифт:

Але нават тут два чалавекі, што сачылі за ліхтаром, распалілі агонь, які праз вузкае акно ў тоўстай каменнай сцяне кідаў на грознае мора зіхоткі прамень святла. Злучаючы над грубым сталом мазолістыя рукі, яны зычылі адзін аднаму вясёлых Калядаў і падымалі за свята бляшанкі з грогам, і старэйшы з іх, чый твар у жорсткіх змаганнях са стыхіяй загрубеў, нібы насавая фігура старога карабля, завёў суворую песню, вельмі падобную да шуму шторму.

Дух зноў паімчаў наперад над чорным уздыбленым морам — далей, далей, — пакуль (як ён сам паведаміў Скруджу) яны не апынуліся далёка ад усіх берагоў і не апусціліся на палубу карабля. Яны пастаялі ля стырнавога, потым падышлі на бак да дазорцы, потым — да вахтавых, цёмных, прывідных фігураў, што стаялі на сваіх пастах, і кожны на караблі напяваў сабе пад нос калядную

мелодыю, ці думаў пра заўтрашняе свята, ці шэптам расказваў суседу пра ранейшыя Каляды, спадзеючыся сустракаць наступныя ўжо дома. І ў кожнага на караблі, няважна, спаў ён ці нёс службу, быў добрым ці злым, знаходзіліся ў гэты вечар цяплейшыя, чым звычайна, словы для тых, хто быў побач. Маракі дзяліліся адзін з адным радасцю свята, успамінаючы далёкіх і дарагіх сваякоў і ведаючы, што тыя з пяшчотай згадваюць пра іх.

І як жа здзівіўся Скрудж, слухаючы стогны ветру і думаючы пра ўрачысты лёс людзей, што над нязнанай безданню, глыбіні якой хаваюць не менш таямніцаў, чым сама смерць, плывуць праз цемру і самоту, — як жа, паўтаруся, ён здзівіўся, калі, занурыўшыся ў гэтыя думкі, пачуў вясёлы смех. Але яшчэ больш здзівіўся Скрудж, калі зразумеў, што гэта смех яго пляменніка, што сам ён апынуўся ў сухім і ярка асветленым пакоі і што побач, усміхаючыся і пазіраючы на гэтага пляменніка ўхвальна і прыязна, стаіць Дух!

— Ха-ха-ха! — смяяўся пляменнік Скруджа. — Ха-ха-ха!

Калі вам выпала нечуванае шчасце ведаць чалавека, якому Бог падарыў весялейшы смех, чым у пляменніка Скруджа, я магу сказаць толькі адно: я вам зайздрошчу. Прадстаўце яго мне, і я з усёй пачцівасцю буду шанаваць такое знаёмства.

Хвароба і гора лёгка перадаюцца іншым, але няма ў свеце нічога больш непераадольнага і заразнага, чым смех і добры настрой, і гэта вельмі правільны, справядлівы і высакародны парадак. Калі пляменнік Скруджа ад смеху хапаўся за бакі, трос галавой і крывіў самыя неверагодныя грымасы, яго жонка, Скруджава пляменніца па мужу, смяялася гэтак жа весела, як ён. Не адставалі і госці — яны таксама з усяе моцы рагаталі:

— Ха-ха-ха! Ха-ха-ха-ха-ха!

— Ён сказаў, што Каляды — гэта шахрайства! — крычаў пляменнік Скруджа. — І ён шчыра ў гэта верыць!

— І гэта, Фрэд, яшчэ горай, — абурана сказала пляменніца Скруджа. Бог з імі, жанчынамі! У іх заўсёды ўсё да канца, усё занадта сур’ёзна.

Яна была вельмі прывабная, нават, я б сказаў, надзвычай прывабная. Прыгожы тварык з лёгкім выразам здзіўлення і ямкамі на шчоках, маленькі спелы раток, нібыта створаны для пацалункаў (ды што там, дакладна для іх створаны!), падбароддзе з гэтымі слаўнымі ямінкамі, якія з’яўляліся, калі яна смяялася, і самыя прамяністыя вочы, якімі толькі магла пахваліцца жывая істота. Усё ў ёй, так бы мовіць, кідала выклік (ну, вы разумееце, пра што я), але і несла прымірэнне. Ох, якое цудоўнае прымірэнне!

— Ён і праўда дзівакаваты стары, — сказаў пляменнік Скруджа, — дзівакаваты і не тое каб надта прыемны. Але ён сам сябе карае, і я нічога супраць яго казаць не буду.

— Ён жа вельмі багаты, Фрэд, — нагадала яму жонка. — Ну, прынамсі ты так казаў.

— І што з таго, мая дарагая? — сказаў Фрэд. — Яму няма з гэтага багацця ніякае карысці. Ён нічога з ім не робіць. Ён нічога не траціць на сябе. І нават не радуецца думцы пра тое — ха-ха-ха! — што калі-небудзь ашчаслівіць гэтым багаццем нас!

— Я проста цярпець яго не магу, — падагуліла пляменніца Скруджа, і яе сёстры разам з іншымі дамамі ахвотна падтрымалі яе.

— А я вось магу! — усклікнуў яе муж. — Мне яго шкада, і колькі б я ні стараўся, у мяне не атрымліваецца на яго раззлавацца. Бо хто пакутуе ад яго дурных дзівацтваў? Толькі ён сам. Убіў сабе ў галаву, што не любіць нас, і адмовіўся далучыцца да нашага абеду. Вынік? Застаўся без нашага сціплага пачастунку.

— Думаю, насамрэч ён застаўся без вельмі цудоўнага пачастунку, — перарвала яго Скруджава пляменніца. Усе астатнія пацвердзілі яе словы, і мы мусім прызнаць дасведчанасць гэтых суддзяў, бо яны толькі што павячэралі і сабраліся ля каміна побач са сталом, на якім стаяў дэсерт і гарэла лямпа.

— Што ж, я рады гэта чуць, — сказаў пляменнік Скруджа, — бо сам не надта веру ў гэтых маладых гаспадынек. А што скажаце вы, Топер?

Топер, відаць, упадабаў адну з сёстраў Фрэдавай жонкі, а таму адказаў, што халасцяк — гэта нікчэмны няўдачнік, які не мае права выказвацца на такую важную тэму. Сястра Фрэдавай жонкі — не тая, што з ружамі, а іншая, поўненькая, з карункавай шамізэткай, — на гэтых словах пачырванела.

— Працягвай, Фрэд, — запатрабавала пляменніца, пляскаючы ў далоні. — Ён такі смешны — заўсёды пачне і не дагаворыць!

Пляменнік Скруджа чарговы раз з асалодай разрагатаўся. Засцерагчыся ад гэтай інфекцыі было проста немагчыма, а таму ўсе адразу ж далучыліся да Фрэда, хіба што поўненькая сястра яго жонкі беспаспяхова паспрабавала супраціўляцца заразе з дапамогай водарнага воцату.

— Я толькі хацеў сказаць, — прамовіў пляменнік Скруджа, — што яго кепскае да нас стаўленне і адмова павесяліцца не дазволілі яму прабавіць з намі некалькі цудоўных гадзінаў, якія б яму не зашкодзілі. Я ўпэўнены, што нашая кампанія прыемнейшая за тую, якую ён мае ў старой заплеснелай канторы, ці ў пыльнай кватэры, ці ва ўласных думках. Я збіраюся кожны год даваць яму шанец, хоча ён таго ці не, бо мне яго шкада. Ён можа хоць да самае смерці лаяцца на Каляды, але ён не адкруціцца і будзе думаць пра іх лепей, калі я, нягледзячы ні на што, год за годам буду радасна наведваць яго і пытацца: “Дзядзечка Скрудж, ну як маецеся?” Калі гэта натхніць яго пакінуць свайму беднаму клерку хаця б пяцьдзясят фунтаў — і на тым дзякуй. Мне здаецца, учора я яго трошкі разварушыў.

Пасля сцверджання, нібыта Скруджа можна разварушыць, пачуўся новы выбух смеху. Але надзвычай дабрадушнаму гаспадару не было асаблівай справы, з чаго смяюцца госці, абы яны смяяліся як найчасцей, таму ён падтрымаў іх весялосць і задаволена пусціў па коле бутэльку.

Папіўшы гарбаты, яны арганізавалі спевы. Сябрына гэтая ведала ў музыцы толк, а таму калі бралася спяваць хорам (і нават на некалькі галасоў), справа ішла на лад, асабліва ў Топера: яго бас гудзеў без натугі, на ілбе ніколі не набухалі вены, а твар зусім не чырванеў. Пляменніца Скруджа была някепскай арфісткай і сярод астатніх мелодыяў сыграла ў той вечар адну просценькую песеньку (вы навучыліся б насвістваць яе хвіліны за дзве, не больш) — яе спявала калісьці дзяўчынка, якая забірала Скруджа з пансіёна і пра якую яму нагадаў Дух Мінулых Калядаў. Першыя ж ноты песенькі абудзілі ўспамін пра ўсё паказанае Духам і яшчэ больш змякчылі сэрца старога скнары. Калі б ён мог у тыя часы слухаць яе часцей, думаў Скрудж, ён збярог бы дабрыню свайго сэрца і стварыў бы шчасце ўласнымі рукамі, не маючы патрэбы ўспамінаць пра рыдлёўку трунара, які пахаваў Джэйкаба Марлі.

Аднак вечар быў прысвечаны не адной толькі музыцы. Пасля музычных практыкаванняў пачалі гуляць у фанты, бо часам так прыемна зноў ператварыцца ў дзіця, і калі, як не на Каляды, у дзень нараджэння святога немаўляткі. Але пачакайце! Спярша гулялі ў жмуркі! Канечне ж, у жмуркі! І я ніколі не паверу, што Топер напраўду зажмурваў вочы, — хутчэй пара вачэй вырасце на яго ботах! З усёй адказнасцю заяўляю, што ён быў у змове з пляменнікам Скруджа, і Дух Цяперашніх Калядаў пра гэта ведаў. Спрыт, з якім ён кідаўся за поўненькай сястрой з карункавай шамізэткай, быў сапраўдным здзекам з легкавернасці чалавечае натуры. Спатыкаючыся аб усялякае каміннае начынне, раскідваючы крэслы, натыкаючыся на піяніна, заблытваючыся ў гардзінах, ён ішоў туды, куды ішла яна. Ён заўсёды ведаў, дзе знаходзіцца гэтая поўненькая прыгажуня, і не жадаў лавіць кагосьці іншага. А калі б вы наўмысна яму паддаліся (а некаторыя менавіта так і рабілі), ён бы прыкінуўся, што спрабуе вас схапіць, але паверыць яму — значыць кінуць цень на ўласную кемнасць, бо адразу ж пасля гэтага ён бачком скіроўваўся да сваёй абранніцы. Яна абуралася, што гэта не па правілах, і мела рацыю. Але калі ён урэшце яе схапіў, калі ўрэшце заціснуў яе, нягледзячы на ўсе гэтыя імклівыя перапырхванні з месца на месца і шамаценне ядвабнай спаднічкай, у кут, адкуль не было ратавання, паводзіны яго зусім сапсаваліся. Ён самым жахлівым і самым пачварным чынам прыкідваўся, што не пазнае яе, што мусіць дакрануцца да яе капялюшыка, а потым намацаць на пальцы пярсцёнак, а на шыі — ланцужок, каб упэўніцца, што гэта менавіта яна. Не сумняюся, яна выказала яму усё, што пра яго думае, калі яны схаваліся за гардзінай, пакуль хтосьці іншы бегаў з завязанымі вачыма.

Поделиться:
Популярные книги

В теле пацана 6

Павлов Игорь Васильевич
6. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 6

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Особое назначение

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Особое назначение

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат