Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калядны харал

Дыкенс Чарлз

Шрифт:

Яна паспяшалася сустрэць мужа, і вось маленькі Боб у сваім шаліку — куды ж нябогу без яго — зайшоў у дом. На ачагу ўжо стаяла гатовая гарбата, і ўсе навыперадкі спяшаліся ёй бацьку пачаставаць. Малодшыя Крэтчэты забраліся яму на калені, і кожны прыціснуўся шчочкай да яго твару, нібыта кажучы: “Не журыся, татка! Не маркоцься!”

Боб трымаўся весела і ахвотна размаўляў з сям’ёй. Зірнуўшы на шытво, ён пахваліў хуткасць і стараннасць місіс Крэтчэт і дачок. Яны скончаць задоўга да нядзелі, сказаў ён.

— Да нядзелі?

Дык ты хадзіў туды сёння, Роберт? — спытала яго жонка.

— Так, мая дарагая, — адказаў Боб. — Шкада, што цябе са мной не было. Ты б усцешылася, пабачыўшы, якая там зелень! Але ты будзеш часта туды хадзіць. Я паабяцаў яму хадзіць кожную нядзелю. Мой маленькі любы сынок! — ускрыкнуў Боб. — Мой маленькі сынок!

І тут ён не вытрымаў. Ён не мог стрымаць слёз. А калі б стрымаў, прорва паміж ім і сынам зрабілася б, мусіць, нашмат глыбейшай.

Ён выйшаў з пакоя і падняўся наверх, у весела асветлены пакой, прыбраны да Калядаў. Ля самага дзіцячага ложка стаяла крэсла, і было бачна, што на ім зусім нядаўна хтосьці сядзеў. Бедны Боб таксама прысеў, трошкі падумаў і, неяк супакоіўшыся, пацалаваў маленькі твар. Ён прымірыўся са сваім лёсам і спусціўся ўніз амаль шчаслівы.

Усе сабраліся ля агню і пачалі размову. Маці з дочкамі зноў шылі. Боб расказаў ім пра надзвычайную дабрыню пляменніка Скруджа, які і бачыў яго ўсяго адзін раз, але, сустрэўшы Боба сёння на вуліцы і заўважыўшы, што ён выглядае крыху — ну проста зусім крышачку засмучаным, — патлумачыў Боб, — распытаў яго, што здарылася.

— Ён самы спагадлівы джэнтльмен, якога я сустракаў у сваім жыцці, — гаварыў Боб, — а таму я ўсё яму расказаў. “Шчыра спачуваю вам, містэр Крэтчэт, — сказаў ён, — вам і вашай добрай жонцы”. Дарэчы, адкуль ён толькі пра гэта даведаўся?

— Даведаўся пра што, мой дарагі?

— Ну, пра тое, што ў мяне добрая жонка, — адказаў Боб.

— Усе гэта ведаюць, — адзначыў Пітэр.

— Добра сказаў, сынок! — усклікнуў Боб. — Пэўна, што так. Дык вось: “Шчыра спачуваю вашай добрай жонцы, — сказаў ён і даў мне сваю візітоўку. — Калі я магу чым-небудзь дапамагчы, вось мой адрас. Абавязкова прыходзьце”. Рэч нават не ў тым, што ён можа нам дапамагчы, — усклікнуў Боб, — а ў тым, што ён добра да нас паставіўся, і гэта было проста цудоўна! Нібыта ён напраўду ведаў нашага Малога Ціма і спачуваў нам.

— Я ўпэўненая, што ў яго добрая душа! — сказала місіс Крэтчэт.

— І ўпэўнілася б яшчэ больш, мая дарагая, — прамовіў Боб, — калі б убачылася ці пагаварыла з ім. Я зусім не здзіўлюся, калі ён дапаможа ўладкаваць Пітэра, запомні мае словы.

— Чуеш, Пітэр? — усклікнула місіс Крэтчэт.

— І тады, — закрычала адна з дзяўчатак, — Пітэр знойдзе сабе кагосьці і зажыве сваім домам!

— Ды ну вас! — ухмыляючыся, адбіўся Пітэр.

— Можа, так, а можа, і не, — адказаў Боб, — ды тое, мілыя, будзе яшчэ няхутка. Але калі і як бы мы ні рассталіся, я ўпэўнены, што ніхто з нас не забудзе беднага Малога Ціма, праўда? Не забудзе першае расстанне ў нашай сям’і?

— Ніколі, татка! — закрычалі ўсе.

— І я ведаю, — сказаў Боб, — ведаю, мае дарагія, што мы будзем помніць ціхмянасць і цярплівасць гэтага маленькага, зусім маленькага дзіцяткі. І мы не будзем сварыцца — бо гэта значыла б, што мы яго забылі.

— Не, татка, ніколі! — зноў ускрыкнулі дзеці.

— Я вельмі рады чуць гэта, — сказаў маленькі Боб, — вельмі рады!

Місіс Крэтчэт, а пасля старэйшыя дочкі і малодшыя Крэтчэты пацалавалі Боба, а Пітэр паціснуў яму руку. Малы Цім, у тваёй дзіцячай душы напраўду жыў Бог!

— Дух, — сказаў Скрудж, — штосьці падказвае мне, што хутка нам давядзецца расстацца. Я ведаю гэта, але не ведаю, адкуль. Скажы, хто ляжаў мёртвы ў тым пакоі?

І зноў Дух Будучых Калядаў перанёс яго ў нейкі, здавалася, іншы час (зрэшты, апошнія бачанні парадку не мелі, хіба што ўсе належалі будучыні) і правёў там, дзе жылі дзялкі, але яго самога зноў не паказаў. Дух нідзе не спыняўся, а імкнуў наперад, нібы да нейкай жаданай мэты, пакуль Скрудж не пачаў маліць яго прыпыніцца хоць на хвілінку.

— У гэтых дварах, — адзначыў Скрудж, — праз якія мы цяпер імчым, — мая кантора, я даўно там працую. А вось і яна! Дазволь зірнуць, што чакае мяне ў будучыя дні!

Дух спыніўся, але рука яго паказвала ў іншы бок.

— Вось жа гэты дом! — усклікнуў Скрудж. — Чаму ты паказваеш не туды?

Няўмольны палец не варухнуўся.

Скрудж паспяшаўся да акна свае канторы і зазірнуў усярэдзіну. Гэта ўсё яшчэ была кантора — але не яго. Іншая мэбля, іншы чалавек у крэсле. Прывідная рука паказвала ўсё ў той жа бок.

Скрудж зноў далучыўся да здані і разам з ёй дабраўся да жалезнае брамы, не разумеючы, чаму і куды знік ён сам. Перад тым як увайсці Скрудж спыніўся і агледзеўся.

Цвінтар. Дык значыць тут, на могілках, ляжыць няшчасны, чыё імя ён зараз даведаецца. Годнае месца! З усіх бакоў аточанае дамамі, захопленае травой і пустазеллем, што буялі не жыццём, а смерцю, перапоўненае магіламі, тлустае і ўкормленае. Годнае месца!

Дух стаяў сярод магілаў і паказваў на адну з іх. Скрудж падышоў, дрыжучы. Прывід заставаўся ўсё той жа, але Скрудж з жахам убачыў у яго ўрачыстым абліччы новы сэнс.

— Перш чым я падыду да каменя, на які ты паказваеш, — прамовіў Скрудж, — адкажы мне на адно пытанне. Гэта цені падзеяў, якія адбудуцца, альбо падзеяў, якія толькі могуць адбыцца?

Але Дух маўкліва паказваў на магілу, ля якой стаяў.

— Калі ўпарта трымацца абранай дарогі, яна няўхільна прывядзе да вызначанага канца, — сказаў Скрудж. — Але калі чалавек з яе збочыць, то і канец будзе іншы. Скажы, што гэтак жа і з карцінамі, якія ты мне паказаў!

Дух, як і раней, стаяў нерухома.

Поделиться:
Популярные книги

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16