Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Можа, возьмеш і мае, Пахом? Ці пакінеш у знак былой дружбы? За тое, што даваў табе кантрольную спісваць?

— Ага, даваў! — пакрыўджана забурчаў паліцай, хапаючы боты. — А помніш: даў спісаць з памылкай. Па алгебры. Сам пяць палучыў, а мне два паставілі.

Малаковіч шчыра здзівіўся:

— Ідыёт! А я пры чым? Ты ж без памылкі і спісаць не мог, падлюга!

— Да-а. Ну і набраў ты падонкаў, Драздзенка, — сказаў Агееў. — Па сабе мераў?

— Ты яшчэ не заткнуўся!.. — крыкнуў Драздзенка, зрабіўшы да яго пагрозлівы выпад, але спыніўся: ззаду яго клікнуў немец. Тры паліцаі сцягвалі з фурманкі Кіслякова, і той слабым голасам выціснуў:

— Прашчайце, браточкі… Не абіжайцеся, калі…

— Нічога, нічога, сынку, — адказаў яму адзін Зыль. Агееў і Малаковіч

маўчалі.

Разгоністым крокам Драздзенка падскочыў да іх кароценькага строю, рукой аддзяліў ад усіх Зыля.

— Так! Давай ты, з племяшом у пары.

«Няўжо застрэляць? — з недаверам падумаў Агееў. — Яно і сапраўды падобна, што Зыль тут ні пры чым. Выпадкам трапіў у гэтую гісторыю…»

— Паслухай, Драздзенка, — сказаў ён з папрокам у дрыготкім голасе. — А гэтага нашто? Ён жа тут выпадкова. Я знаю…

Драздзенка крута павярнуўся і замахаў рукой.

— Ты знаеш? А ты знаеш, што ён дванаццаць вагонаў на станцыі падпаліў?

Паліцаі ўжо пхалі Зыля да абрыву, куды прывалаклі Кіслякова, і счэпшчык, пачуўшы тыя словы Драздзенкі, непаслухмяна тузануўся ў іхніх руках.

— Не дванаццаць, начальнік! Семнаццаць! Семнаццаць вагонаў спаліў! Хай там запішуць — семнаццаць…

— Яны яго ўдарылі. Зыль войкнуў і болей ужо не выкрыкваў, не тузаўся.

Агееў дробна дрыжаў — ад сцюжы і нервовага напружання, гледзячы, як за трыццаць крокаў на абрыве сталі дзве постаці — рослы счэпшчык Зыль і ягоны пляменнік — мілы, сарамлівы Кіслякоў. Стаяць Кіслякоў ужо не мог і абвяла віснуў на руках у Зыля, які з натугай трымаў яго, прыгаворваючы нешта за крок да абрыву. Перад імі, рашуча лязгаючы затворамі вінтовак, станавіліся ў шарэнгу некалікі паліцаяў.

— Фоер! — нечакана зычным голасам скамандаваў немец, і ў вушы Агееву ўдарыў разрознены вінтовачны залп. Агееў хіснуўся ад яго паветранае хвалі, міргнуў адным вокам (другога ён ужо не расплюшчваў), і, калі зноў паглядзеў туды, ні Зыля, ні Кіслякова на абрыве ўжо не было. Паліцаі заставаліся ў шарэнзе, і Драздзенка з немцам падбеглі да абрыву, зірнулі ў кар'ер. Пасля пачулася некалькі нямоцных удараў — пісталетных стрэлаў, — для пэўнасці яны пасылалі апошнія кулі ў расстраляных.

— Наступныя! — крыкнуў начальнік паліцыі, павярнуўшыся да іх з пісталетам у руцэ.

— Пайшлі, Валодзя, — ціха сказаў Агееў і, не азірнуўшыся, застыргікаў да абрыву.

Яму паступова і ўсё болей адкрывалася ўнізе вялізная, уся ў ветранай рабізне бліскучая лужына. З цёмнага неба пасыпаў мокры сняжок, асядаючы на апратцы, валасах, далікатна кранаючы яго разбітыя да крыві вусны. На душы ў Агеева было пуста, як, мабыць, можа быць пуста толькі перад пагібеллю, калі ўсё жыццё пражыта дарэшты і пражыта не так, як хацелася, — бязладна, не ў згодзе з сумленнем, з шэрагам няўдач і памылак. Ён ужо нічога не памыкаўся і нават нічога не хацеў сказаць ні свайму саратніку Малаковічу, ні іхнім катам. Хай забіваюць…

Ён яшчэ ўчуў грымотны перуновы залп ва ўпор, як дужы, разгоністы ўдар у грудзі кінуў яго назад. Ён паляцеў кудысь у прастору — з шумам і звонам увушшу, штосьці абрушваючы сваім целам, разам з сабой валячы ў прадонне…

Памалу, аднак, усё пачало сціхаць, аддаляцца, і нарэшце ўсё ўціхамірылася.

З ветранага неба церусіў мокры сняжок…

Раздзел сёмы

Работы ў кар'еры засталося няшмат — апошні, бліжні ад могілак кут, зрэдку парослы асотам ды свежым пырнікам, і на тым усё можна б лічыць скончаным. Але Агееў не спяшаўся брацца за справу, з раніцы ён сядзеў над слабенькім, распаленым са смецця і папяровых абрыўкаў цяпельцам, якое смярдзюча дыміла, — грэў рукі. Раніца выдалася хмарная, без пробліску сонца; расы на траве не было, з поля дзьмуў свежы халаднаваты вецер, трывожна шумелі дрэвы на могілках. Накінуўшы на плечы сінюю балонневую куртку, Агееў прыпамінаў свой сённяшні сон.

Сон быў просты, амаль элементарны па вобразнасці, але ён уразіў Агеева сваім загадкавым сэнсам, загадкавым нават для яго, які заўжды ўмеў амаль пэўна расшыфроўваць свае начныя шарады.

Зусім без якіх-небудзь подступаў да галоўнага, сон пачаўся з таго, што ён, Агееў, мяркуючы па ўсім, аднекуль незнарок выпаў, з якога іншага свету ці іншага часу, і апынуўся адзін у вялізнай, страхавітай, пустой прасторы. Цяжка было зразумець характар тае прасторы і нават здагадацца, што ёю з'яўляецца — мора, зямля ці, можа быць, космас. Зрэшты, усё ляжала па-за зрокавым вобразам, хутчэй адносілася да сферы пачуццяў і ўвасаблялася адчуваннем абсалютнай, гнятлівай адзіноты. Па меры таго, як доўжыўся сон, тое адчуванне ўсё большала, а прастора шырэла, запаўнялася трывогай, бояззю, страхам. Ён дужа пакутаваў, і тыя яго пакуты былі хутчэй за ўсё душэўныя, таму што цялесны Агееў сам па сабе быццам адсутнічаў, у гэтым загадкавым асяроддзі было толькі яго абстрактнае Я, пазбаўленае плоці і тым не менш надта балючае. Падобна, аднак, гэтае яго бясплотнае Я між тым увесь час сціскалася, меншаючы ў аб'ёме па меры разрастання загадкавай прасторы. І вось нарэшце настаў такі момант, калі Я зусім знікла, растварылася, пакінуўшы толькі ўяўленне пра сябе, успамін ці невыразны адбітак свае прысутнасці дзесьці, што ўжо не было ні асяроддзем, ні вобразам. Засталіся хіба што яго пакуты, у якія ён пераўвасобіўся ўвесь, без рэшты, і за якімі нічога больш не было.

Дзіўна, але гэты сон нейкім аддаленым пачуццём напомніў яму тую, даўно перажытую ім пагібель, калі ён у непрытомнасці, з вінтовачнай куляй у грудзях падаў у кар'ер. Тады выпадак ці круты, недастаткова навіслы над вадой схіл не далі яму зваліцца ў лужыну, у якой апынуліся толькі ягоныя ногі, і праз гадзіну ці больш ён апрытомнеў. Навокал было ціха, паліцаі вярнуліся ў мястэчка, з цёмнага неба сыпаў густаваты сняжок. Ён пачаў выбірацца з вады на сухое, доўга поўз па адхоне ля лужыны, пакуль не выбраўся з кар'ера на выездзе. Тут ён зноў страціў прытомнасць, доўга ляжаў у стылай гразі, папоўз зноў. На дарогу ён выпаўз перад світаннем, і яму там пашэнціла. Выпадак узнагародзіў яго сваёй нячастай міласцю: першы ж яздок з мястэчка аказаўся чалавекам добрым, ён моўчкі ўсцягнуў скрываўленага Агеева ў фурманку, і ранкам яны былі ўжо далёка. Зіму ён пластом праляжаў у нямогласці, поўнай безнадзейнасці, пасля захварэў на тыф, двойчы яго перахоўвалі на хутарах. Але вясной, на ўласнае здзіўленне, падняўся на ногі. Усё тое было даўно і, здаецца, перастала хваляваць яго — быццам было не перажыта ім, а ўбачана ў кіно ці прыснілася. І цяпер вось сённяшні, падобны па сэнсу і адчуваннях сон, які ўсё вярнуў з забыцця, усхваляваў яго знясіленыя пачуцці.

Цяжка было ўявіць, колькі часу ён доўжыўся, гэты пакутны сон, і нават чым скончыўся — проста Агееў кудысьці знік з яго, магчыма, прачнуўся або заснуў іначай — без сноў. Гэтыя начныя пакуты, аднак, падзейнічалі на яго гнятліва, і Агееў думаў, што ўдзень абавязкова штось здарыцца. Што менавіта можа здарыцца, ён ніяк не мог здагадацца, колькі не прыкідваў па сваіх колішніх снах — такі бязвобразны, пакутны сон ён бачыў упершыню. І ён сядзеў ля цяпельца, нават не папіўшы чаю, растрывожаны і нямыты, зусім выбіты са сваёй звыклай працоўнай каляіны — не ведаў, за што ўзяцца. У гэтым стане поўнай разгубленасці ён убачыў двух сябрукоў, якія пралезлі да яго цераз праломіну ў сцяне агароджы. Моўчкі, не павітаўшыся, быццам яны толькі што адсюль адлучыліся, хлопцы сталі над цяпельцам, паўзіраліся ў кволы смярдзючы агеньчык — сарамяжлівы, маўклівы Артур і болей гаваркі Шурка.

— Ну, што, рабяты? — разгублена запытаў Агееў, болей каб парушыць свой невясёлы стан. Калупаючы дубчыкам у касцярку, вяртлявы Шурка адразу ж выпаліў тое, што іх зараз цікавіла:

— А тут бульдозеры прыйдуць. Глядзець будзем.

— Якія бульдозеры?

— А будуць кар'ер закопваць. Птушкафабрыку будаваць.

— Во як!

Пра птушкафабрыку ён ужо некалі чуў — хадзіў у пасёлак па хлеб і падслухаў, як мужыкі, што перакурвалі ля магазіна, вялі гаворку пра нейкую птушкафабрыку, на будаўніцтва якой набіралі падсобнікаў. Але ён не стаў прыслухоўвацца да той размовы і, заняты сваімі думкамі, пайшоў далей.

Поделиться:
Популярные книги

Деспот

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Деспот

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Колючка для высшего эльфа или сиротка в академии

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Возвращение

Жгулёв Пётр Николаевич
5. Real-Rpg
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Возвращение

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке