Чтение онлайн

на главную

Жанры

Кар'ер

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Яны абмеркавалі штось па-нямецку, і Кавешка холадна вытлумачыў:

— Гэта будзе ў зручны для ўлады час. Паводле рашэння СД і паліцыі бяспекі.

— Даволі няпэна, — сказаў Агееў. — Але і за тое дзякуй…

Кавешка, аднак, пакінуў ягоныя словы без адказу, цяпер усю сваю ўвагу ён перанёс на немцаў. Электрычны прамень з ліхтарыка, які ўвесь час сляпіў Агеева, слізгануў убок, пад ногі, на парог, — боты сталі паварочвацца наскамі да выхада. Агееў адразу расслабіўся, уздыхнуў. Толькі цяпер ён заўважыў, у якім напружанні быў увесь гэты час, унутры ў яго, бы напятая струна, усё балюча трымцела, і ён сціскаўся

ад болю ў баку, чакаючы невядома чаго. Хаця чаго ўжо было чакаць ці чаго баяцца, чаго сцерагчыся? Ён быў раздушаны, скатаваны, скалечаны і чакаў апошняга, чаго мог дачакацца; нічога, здавалася, не магло яго ні ўзрадаваць, ні засмуціць. Не зважаючы на ўсе захады Кавешкі, надзеі ў яго не прыбавілася, і ён добра адчуваў, што час яго скончаны. Вядома, яны жывым яго адсюль не выпусцяць. Ну, а калі б і надумалі выпусціць, куды б ён пабег? Следам яны ж бы пусцілі слых, што ён іхні агент Непанятлівы, і ад яго адхіснуцца ўсе. Той жа Малаковіч першы запатрабуе расправы над ім, і гэта зразумела. Мабыць, на яго месцы Агееў паводзіў бы сябе таксама. Зрэшты, можа, так будзе і лепш, жывым яму заставацца нельга, цяпер для яго адзінае выйсце — пагібель, і найхутчэй. Ён трапіў у бязлітасныя жорны вайны, гэтыя жорны змелюць яго на муку. Дзесь ён дапусціў памылку, зрабіў не тое, збочыў не ў тым напрамку на крывавым раздарожжы вайны, і вось вынік. Вынік — абсалютны нуль.

Так думаў Агееў, але бязлітасны ваенны лёс, мабыць, і яшчэ рыхтаваў яму нешта са сваіх пачварных сюрпрызаў.

Пасля, як пайшоў шэф раёна, ён расслабіўся і, перасільваючы боль у знявечаным целе, страціў адчуванне. Можа, страціў прытомнасць ці забыўся ў мутным прывідным сне. Ён не ведаў, колькі часу доўжыўся той яго замутнёны стан, але апрытомнеў ён ад нейкай валтузні, побач паявіліся новыя людзі. Калі ён прыўзняў галаву, дзверы ўжо зачыніліся з таго боку, было па-ранейшаму цёмна, але побач, хваравіта стогнучы, хтось шавяліўся і хтосьці яго суцяшаў:

— Ну ціха, ну ціха… Во так, ляж на бачок… На бачок ляж, во так…

Голас быў незнаёмы Агееву, і ён зноў упаў плячмі на волглую салому падсцілкі, не ведаючы, як зручней уладкаваць галаву — левая палавіна твару балела ад скроні да падбароддзя, у роце балюча пухнуў язык, які ўжо ледзьве ўмяшчаўся ў пабітых пашчэнках.

— Піць! — раптам знаёма прастагнаў чалавек насупраць, і другі, што быў з ім, пачаў ціха яго ўгаворваць:

— Дык няма ж вады. Панімаеш, няма… Пацярпі, сынок. Пацярпі…

«Які сынок? Чаму сынок? — прамільгнула ў свядомасці ў Агеева. — Гэта што — бацька з сынам?..» Штосьці знаёмае здалося яму ў тым стогне, і Агееў насцярожыўся. Аднак ён маўчаў, не хочучы выдаваць сваю тут прысутнасць. Цяпер яму не быў патрэбны ніхто, ён хацеў застацца сам-насам з сабой і сваім несціханым болем. Але гэтыя новыя арыштаваныя трывожылі ягоны спакой сваім яшчэ, можа, больш бязлітасным болем.

— Таварыш, вы гэта самае… жывы, можа? — ціха загаварыў да яго адзін з двух, і Агееў, крыва ўсміхнуўшыся, адказаў:

— Трошкі жывы…

І ўхапіўся рукою за сківіцу, якую адразу скрывіла ад болю.

— Тут во хлопцу кепска. Каб вады папрасіць.

— Ніхто не пачуе, — сказаў ён, перамагаючы боль, і падумаў: хто гэта? Чорт бы яе ўзяў, тую цемру, якая нічога не давала згледзець у гэтым сутарэнні.

— А нас заўтра будуць расстрэльваць.

Ведаеце? — даверліва паведаміў чалавек.

— Вас? — вырвалася ў Агеева.

— Дык і вас тожа, — уздыхнуў чалавек. — Вы ж той ваенны, што ў Бараноўскай жыў?

Агееў збянтэжыўся, не ведаючы, што сказаць.

— А вы адкуль знаеце? Немцы сказалі?

— Паліцай знаёмы адзін.

Як Агееў ні рыхтаваўся да сваёй смерці і як ужо ні зжыўся з думкаю пра яе непазбежнасць, гэтыя словы перуном выцялі па яго свядомасці, і ён ледзьве зноў не страціў прытомнасць. Але ўсё ж ён намогся, сабраў у адно нешматлікія свае сілы і пастараўся пераканаць сябе, што нічога нечаканага не адбылося, усё ідзе, як і павінна ісці. Можа, так яно будзе і лепш. Усё ж расстрэл для салдата заўжды лепш, чым вісельня, — не трэба будзе гойдацца на пацеху ворагам, адразу ляжа ў зямлю, і ўсё. А смерць — яна справа імгненная.

— Во, ведаеце, ні за што ўзялі, нічога я не зрабіў, а цяпер — расстрэл. Дзіўна ў іх неяк… Заб'юць, а за што? — скардзіўся ў цемры чалавек, і Агееў падумаў, што ўвогуле гэта зразумела. Напэўна, тут кожны лічыць, што пакутуе без віны. Можа, і ён павёў бы сябе гэтак жа, калі б быў выпадак каму паскардзіцца.

— А вы хто? З мястэчка? — запытаўся Агееў.

— Ды я са станцыі, знаеце. Зыль, счэпшчык. І во трэба ж, пайшоў у мястэчка солі купіць, а на пераездзе гэтая дзяўчына з кашолкай. Ёй паліцай: стой! Давай правяраць, і я тут. Ну, абаіх і ўзялі.

Агееў, падобна было, нібы кудысь праваліўся ад здзіўлення, пачуўшы такое, і зноў вынырнуў, уражаны сэнсам сказанага.

— Якая дзяўчына? — прахрыпеў ён.

— А хто ж яе ведае? Незнаёмая. Я яе ў вочы ніколі не бачыў, а яны кажуць: звязаны. Ды ні з кім я не звязаны.

«Марыя! Гэта Марыя!» — пранеслася ў свядомасці Агеева. Во як яна папалася! Бедная, няшчасная дзяўчынка!.. Ён быў збянтэжаны ад тых слоў счэпшчыка, які, мабыць, не падазраваў нават, як растрывожыў яго сваім паведамленнем. Але Агееў маўчаў, не ведаючы, як трэба паводзіць сябе перад гэтым Зылем. Ды і хто ён такі, ці не падсаджаны сюды паліцай? І ў той жа час вельмі хацелася дапытацца ў яго падрабязней, можа б, ён болей расказаў пра Марыю.

— Піць… Дзядзька, папрасі ў іх вады, — прастагнаў другі ў доле, і ў яго кволых словах Агееву зноў пачуліся знаёмыя інтанацыі. Хутка пра штось здагадаўшыся, ён запытаўся амаль спалохана:

— А гэта хто з вамі?

— Гэта Пеця, старэйшы Кіслякова сынок. Плямяш мой. Яны ж яго тожа… Два тыдні тут во мутузяць…

«Божа мой, дык гэта ж Кіслякоў! Ну во, а я столькі часу дабіваўся з ім сувязі, чакаў яго кожную ноч. А Кіслякоў во дзе! І ўжо два тыдні…»

Прыўстаўшы на локці, Агееў бокам падаўся туды, цягнучы за сабой нягнуткую левую нагу, рукамі намацаў на саломе нерухомае цела.

— Кіслякоў, ты?.. Гэта я, Агееў, што ў Бараноўскай…

— Я ведаю… Толькі… Кепска мне дужа, — ледзь чутна прастагнаў Кіслякоў.

І Зыль растлумачыў:

— Яны яго так знявечылі… Жывога месцейка не пакінулі.

— Паліцыя ці немцы?

— Спярша паліцыя. Пасля немцы, — прастагнаў Кіслякоў. — Усё дабіваліся…

— Чаго дабіваліся? — насцярожыўся Агееў.

— Рознага. І пра вас…

— Ну, а ты ж стрываў? Не сказаў?

— Як стрываеш? Калі б адразу памёр, а то… — прастагнаў Кіслякоў і сціх.

Поделиться:
Популярные книги

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Хочу тебя любить

Тодорова Елена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Хочу тебя любить

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Я до сих пор не князь. Книга XVI

Дрейк Сириус
16. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор не князь. Книга XVI

Обыкновенные ведьмы средней полосы

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Обыкновенные ведьмы средней полосы

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Идеальный мир для Социопата

Сапфир Олег
1. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата