Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Вось яшчэ адна казка, i ў ёй я хачу расказаць, чаму на спiне ў Вярблюда такi вялiкi горб.

У сама першыя гады, даўно-даўно, уся зямля была новенькая, толькi што зробленая. Жывёлы з першых жа дзён пачалi служыць Чалавеку. Але ў Страшэнна-Панурай Пустынi жыў Страшэнна-Пануры Вярблюд, якi i не думаў працаваць. Ён еў сухiя калючкi, жорсткiя галiнкi, тамарыск, цярноўнiк i кару, але працаваць нiзашто не хацеў, - такi несумленны гультай! I што б нi казалi яму, ён на ўсё адказваў:

– Гррб!

Толькi "Гррб" - i

болей нiчога.

Вось аднойчы, у панядзелак ранiцой, прыйшоў да яго Конь. На спiне ў Каня было сядло. У зубах вуздэчка.

– Вярблюд, а Вярблюд!
– сказаў ён.
– Iдзi да Чалавека i пачнi бегаць трушком, як бегаем мы.

– Гррб!
– адказаў Вярблюд, а Конь пайшоў да чалавека i расказаў яму ўсё.

Неўзабаве пасля гэтага да Вярблюда прыйшоў Сабака. У яго ў зубах была палка. Ён прыйшоў i сказаў:

– Вярблюд, а Вярблюд! Iдзi да Чалавека, навучыся хадзiць разам з iм на паляванне, як мы.

– Гррб!
– адказаў Вярблюд, а Сабака пайшоў да Чалавека i расказаў яму ўсё.

Неўзабаве пасля гэтага прыйшоў да Вярблюда Бык. У Быка на шыi было ярмо. Ён сказаў:

– Вярблюд, а Вярблюд! Iдзi да Чалавека i ары зямлю, як аром мы.

– Гррб!
– адказаў Вярблюд, а Бык пайшоў да Чалавека i расказаў яму ўсё.

Увечары Чалавек паклiкаў Каня, Сабаку i Быка i сказаў:

– Конь, Сабака i Бык, мне вельмi вас шкада (свет жа быў зусiм яшчэ новы!), але звер, якi крычыць "гррб" у Пустынi, не здольны нi да якой работы, а то б ён даўно прыйшоў да мяне. Хай сабе жыве ў сваёй Пустынi, я не крану яго, але вам давядзецца працаваць удвая больш - i за сябе i за яго.

Тады Конь, Сабака i Бык вельмi раззлавалiся (свет жа быў яшчэ вельмi новы!). Яны пайшлi да самага краю Пустынi i пачалi голасна абмяркоўваць, што iм рабiць, i брахалi, i ржалi, i мычалi.

Да iх падышоў Вярблюд - несумленны гультай!
– i, лянiва перажоўваючы сухую траву, пачаў насмiхацца з iх. Потым ён сказаў "гррб" i пайшоў далей.

Мiма iх па дарозе iмчаўся ў хмары пылу Джын, Уладар Усiх Пустынь. Ён спынiўся пагутарыць з Канём, Сабакам i Быком.

– Уладар Усiх Пустынь!
– сказаў Конь.
– Хто мае права гультайнiчаць, калi свет такi новы i ў iм яшчэ так многа работы?

– Нiхто, - адказаў Джын.

– А вось, - сказаў Конь, - у тваёй Страшэнна-Панурай Пустынi жыве Страшэнна-Пануры Звер, з доўгай шыяй, з доўгiмi нагамi, якi ад самай ранiцы, ад панядзелка, не падумаў узяцца за работу. Не хоча бегаць трушком - нiзашто!

– Ф'ю!
– свiснуў Джын.
– Ды гэта мой Вярблюд, клянуся золатам Аравiйскiх пустынь! Што ж ён кажа?

– Ён кажа адно слова "гррб", - сказаў Сабака.
– "Гррб" - i болей нiчога. I не хоча памагаць Чалавеку на паляваннi.

– А што яшчэ ён кажа?
– спытаў Джын.

– Болей нiчога, толькi "Грбб", i не хоча араць, - адказаў Бык.

– Вельмi добра!
– ускрыкнуў Джын.
– Пачакайце хвiлiнку, я зараз пакажу яму "Грбб"!

Ён захiнуўся ў свой плашч з пылу i памчаўся ў Пустыню. Там ён знайшоў Вярблюда. Той стаяў i любаваўся сваiм адлюстраваннем у лужыне - несумленны гультай.

– Мой хiтры даўганогi дружа, - сказаў Джын.
– Я чуў, што ты не хочаш працаваць у нашым новым-навюсенькiм свеце. Што гэта такое?

– Гррб!
– адказаў Вярблюд.

Джын сеў на пясок i, абапёршыся падбародкам на руку, пачаў чараваць, а Вярблюд стаяў i хоць бы што: любаваўся сваiм адлюстраваннем у лужыне.

– Конь, Бык i Сабака працавалi ад самай ранiцы, ад панядзелка, i працавалi болей, чым трэба, таму што ты такi несумленны гультай, - сказаў Джын.

I ён зноў абапёрся рукою на падбародак i чараваў далей.

– Гррб!
– паўтарыў Вярблюд.

– I як табе не надакучыць гэтае слова? Каторы раз ты яго паўтараеш? Несумленны гультай, я хачу, каб ты працаваў.

– Гррб!
– паўтарыў Вярблюд.

I раптам спiна, якой ён так ганарыўся, пачала ў яго пухнуць, i пухла, i пухла, пакуль у яго не вырас вялiзны цвёрды горб.

– Палюбуйся!
– сказаў Джын.
– Гэта той самы "Гррб", пра якi ты толькi i гаворыш. Ён вырас у цябе таму, што ты - несумленны гультай. Работа пачалася ад панядзелка, сёння чацвер, а ты да гэтага часу яшчэ не ўзяўся за работу. Але цяпер ты пачнеш працаваць!

– Як жа буду я працаваць, калi ў мяне вялiзны Гррб?
– запытаў Вярблюд.

– А гэта табе ў пакаранне!
– адказаў Джын.
– За тое, што ты прагуляў трое сутак. Але цяпер ты можаш працаваць тры днi без усякай яды, бо ты будзеш есцi свой уласны Гррб. Жыў жа ты тры днi адным толькi "Грбб". Пасля гэтага, я спадзяюся, ты не будзеш казаць, што я пра цябе не клапачуся. А цяпер выбiрайся з Пустынi, iдзi да Каня, Сабакi i Быка i, глядзi, паводзь сябе добра.

I пайшоў Вярблюд са сваiм гарбом да Каня, Сабакi i Быка. I да гэтага часу ён цягае на спiне свой горб (мы не кажам ужо "Грбб", мы кажамi "горб", каб не пакрыўдзiць Вярблюда), i да гэтага часу ён не можа нагнаць трох дзён, якiя ён прагуляў напачатку, калi зямля была новая, i да гэтага часу не можа навучыцца, як трэба сябе паводзiць.

Горб

Вярблюджы,

Непрыгожы дужа,

Бачыў я ў звярынцы не раз.

Ды горб,

Сама брыдкi,

Расце ўвачавiдкi,

Расце ў мяне i ў вас.

Ва ўсiх,

Хто ў працы марудны,

Нямыты, нячэсаны, брудны,

Узвысiцца

Горб,

Нябачны горб,

Страшэннаю чорнай грудай.

Мы спiм да паўдня

I ў свята i ў буднi,

Прачнёмся - i свет нам нямiлы,

Мы мяўкаем, брэшам,

Ўставаць не жадаем,

Поделиться:
Популярные книги

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж

Идеальный мир для Социопата 12

Сапфир Олег
12. Социопат
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
7.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 12

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Везунчик. Дилогия

Бубела Олег Николаевич
Везунчик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.63
рейтинг книги
Везунчик. Дилогия

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Sos! Мой босс кровосос!

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Sos! Мой босс кровосос!

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент