Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Нiчога не зробiш - давялося!
Ён скакаў па зямлi, ён скакаў па попеле, ён скакаў цераз пустынi ў самай сярэдзiне Аўстралii. Ён скакаў, як сапраўдны Кенгуру.
Спачатку ён скокнуў на ярд; потым скокнуў на тры ярды; потым скокнуў на пяць ярдаў; а лапы ўсё дужэлi,
Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, страшэнна галодны i зусiм збiты з панталыку, i ўсё больш дзiвiўся: чаго гэта Стары Кенгуру надумаўся гэтак скакаць?
А скакаў ён, як конiк, як гарошына ў рондалi або новы гумавы мячык па падлозе ў дзiцячым пакоi.
Нiчога не зробiш - давялося!
Ён падкурчыў пярэднiя лапы, ён скакаў на заднiх; для раўнавагi ён абапiраўся на хвост i гэтак перамахнуў цераз Пагоркi Дарлiнга.
Нiчога не зробiш - давялося!
Бег i бег Дынга - Стомлены Сабака Дынга, страшэнна згаладалы i зусiм збiты з панталыку, i ўсё больш дзiвiўся: калi ж нарэшце Стары Кенгуру надумае спынiцца?
Тут вылез Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы i сказаў:
– Ужо роўна пяць гадзiн.
Апусцiўся на зямлю Дынга - Небарака Сабака Дынга, вечна галодны i вельмi запылены, што было прыкметна на сонцы, - высалапiў язык i завыў.
Апусцiўся на зямлю Кенгуру - Стары Кенгуру, - сеў на свой хвост, як на табурэтку, i сказаў:
– Дзякуй Богу, скончылася!
I тады Нконг, якi быў вельмi выхаваны, прамовiў:
– Хiба ты не адчуваеш удзячнасцi да Жоўтага Сабакi Дынга? Чаму ты не дзякуеш яму за ўсё, што ён для цябе зрабiў?
I
– Ён прагнаў мяне з родных мясцiнаў; ён не даў мне своечасова паесцi; ён так змянiў маё аблiчча, што такiм, як я быў, я ўжо не буду; ён урэшце знявечыў мае лапы.
I тады сказаў Нконг:
– Калi не памыляюся, ты прасiў мяне зрабiць цябе непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, а яшчэ, каб за табою ўвесь час ганялiся. I цяпер якраз пяць гадзiн.
– Праўда, - сказаў Кенгуру.
– Лепей бы я гэтага не прасiў! Я думаў, ты здзейснiш гэта чарамi i заклiнаннямi, а так - гэта сапраўдны здзек.
– Здзек, кажаш?!
– выгукнуў Нконг са сваёй ванны ў зараснiку сiнiх эўкалiптаў.
– Паўтары адно, я свiсну Сабаку Дынга - тады ты застанешся i без заднiх лапаў!
– Не трэба!
– сказаў Кенгуру.
– Давядзецца мне папрасiць прабачэння. Што ж, лапы - як лапы, па-мойму, можна жыць i з такiмi. Я проста хацеў напомнiць Васпану, што ад самай ранiцы нiчога не еў i галодны як сабака.
– Во-во, - сказаў Дынга - Жоўты Сабака Дынга.
– Гэта якраз пра мяне. Я зрабiў яго непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, а што мне дадуць да гарбаты?
I тады Нконг прамовiў са сваёй ванны ў саляным азярцы:
– Прыходзьце заўтра - заўтра пагамонiм! А цяпер мне трэба памыцца.
Так яны i засталiся ў самай сярэдзiне Аўстралii, Стары Кенгуру i Жоўты Сабака Дынга, i кожны казаў адзiн аднаму:
– Гэта ўсё ты!
Пераклад: М.Багун, С.Мiхальчук