Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Пасля снедання Рыкi-Цiкi выбег у сад - паглядзець, цi няма там чаго надзвычайнага. Сад быў вялiкi, толькi напалову расчышчаны. Ружы раслi ў iм вялiзныя, i апельсiнавыя дрэвы, i лiмонныя, i густыя зараснiкi высокай травы. Рыкi-Цiкi нават аблiзнуўся.

– Нядрэннае месца для палявання!
– сказаў ён.

I ледзь толькi падумаў пра паляванне, як хвост у яго надзьмуўся, што круглая шчотка. Ён шпарка абабег навакольную мясцовасць, нюхнуў тут, нюхнуў там, i раптам да яго данеслiся з цярноўнiку нечыя засмучоныя галасы. Гэта былi Дарзi, птушка-кравец, i яго жонка. У iх было прыгожае гняздо: яны сшылi яго з двух вялiкiх лiстоў тонкiмi валакнiстымi дубчыкамi i напоўнiлi

мяккiм пухам i бавоўнаю. Гняздо гушкалася ва ўсе бакi, а яны сядзелi на беражку яго i ўголас плакалi.

– Што здарылася?
– спытаў Рыкi-Цiкi.

– Вялiкае няшчасце!
– адказаў Дарзi.
– Адно з нашых птушанятак вывалiлася ўчора з гнязда, i Наг праглынуў яго.

– Гм, - сказаў Рыкi-Цiкi, - гэта вельмi сумна... Але я тут нядаўна... Я нетутэйшы... Хто такi Наг?

Дарзi i яго жонка шмыгнулi ў гняздо i нiчога не адказалi, бо з густой травы, з-пад куста пачулася прыцiшанае сiпенне - страшны, халодны гук, якi прымусiў Рыкi-Цiкi адскочыць назад на цэлых два футы. Потым з травы ўсё вышэй i вышэй, вяршок за вяршком, пачала падымацца галава Нага, вялiкай чорнай кобры*, - i меў гэты Наг пяць футаў у даўжыню - ад галавы да хваста.

* Кобра - атрутная змяя. На шыi ў яе малюнак, падобны да акуляраў. Калi яна злуецца, яна раздзiмае шыю так, што атрымлiваецца нешта накшталт капюшона.

Калi трэцяя частка яго тулава паднялася над зямлёй, ён спынiўся i пачаў гойдацца, як адуванчык пад ветрам, i глянуў на Рыкi-Цiкi сваiмi злоснымi змяiнымi вочкамi, якiя астаюцца заўсёды аднолькавымi, пра што б нi думаў Наг.

– Ты пытаеш, хто такi Наг? Глядзi на мяне i дрыжы! Бо Наг - гэта я...

I ён раздзiмаў свой капюшон яшчэ больш, i Рыкi-Цiкi ўбачыў на капюшоне акулярную метку, якраз такую, як стальная пятля ад стальнога кручка.

Рыкi зрабiлася страшна - на хвiлiну. Але больш як адну хвiлiну мангусты наогул нiкога не баяцца, i хоць Рыкi-Цiкi нiколi не бачыў жывой кобры, бо матка кармiла яго мёртвымi, - ён добра разумеў, што мангусты на тое i iснуюць на свеце, каб ваяваць са змеямi, перамагаць iх i есцi.

Гэта было вядома i Нагу, i таму ў глыбiнi яго халоднага сэрца быў страх.

– Ну дык што!
– сказаў Рыкi-Цiкi, i хвост у яго пачаў надзiмацца зноў. Ты думаеш, калi ў цябе акуляры на капюшоне, дык ты маеш права глытаць птушанят, якiя вываляцца з гнязда?

Наг думаў у гэты час пра другое i пiльна прыглядаўся, цi не варушыцца трава за спiной у Рыкi. Ён ведаў, што, калi ў садзе з'явiлiся мангусты, значыць, i яму i ўсяму змяiнаму роду хутка прыйдзе канец. Але цяпер яму патрэбна было адцягнуць увагу ворага. Таму ён крышку нагнуў галаву i, схiлiўшы яе набок, сказаў:

– Давай пагаворым. Ты ж птушыныя яйкi ясi, хiба не праўда? Дык чаму ж мне не паласавацца птушкамi?

– Ззаду! Ззаду! Аглянiся назад!
– спяваў у гэты час Дарзi.

Але Рыкi-Цiкi добра разумеў, што вылуплiваць вочы ўжо няма калi. Ён падскочыў як мага вышэй i ўбачыў унiзе пад сабою сыклiвую галаву Нагайны, злоснай жонкi Нага. Яна падкралася ззаду, пакуль Наг размаўляў з iм, i хацела яго прыкончыць. Яна таму i сiпела, што Рыкi ўцёк ад яе. Падскочыўшы, Рыкi бухнуўся прама да яе на спiну, i калi б ён быў крышку старэйшы, ён ведаў бы, што цяпер самая пара пракусiць ёй спiну зубамi: раз куснуў - i гатова! Але ён баяўся яе страшнага джала. Усё ж ён куснуў яе, але не так моцна, як трэба было, i адразу ж адскочыў ад выгiнаў яе хваста, пакiнуўшы яе разлютаванай i параненай.

– Брыдкi, брыдкi Дарзi!
– сказаў Наг i выцягнуўся ўгору колькi мог, каб дастаць да гнязда, што вiсела на шыпшынавым кусце. Але Дарзi знарок будуе сваё гняздо так высока, каб змеi не дасталi да яго, i гняздо толькi загойдалася на суку.

Рыкi-Цiкi адчуваў, што вочы ў яго робяцца ўсё чырванейшыя i гарачэйшыя, а калi вочы ў мангуста чырванеюць, гэта значыць - ён вельмi злосны. Ён сеў на хвост i на заднiя лапы, як маленькi кенгуру, i, паглядзеўшы на ўсе бакi, забалбатаў ад злосцi. Але ваяваць не было з кiм: Наг i Нагайна шмыгнулi ў траву i знiклi. Калi змяi здарыцца прамахнуцца, яна не гаворыць нiводнага слова i не паказвае, што яна збiраецца рабiць. Рыкi-Цiкi нават не спрабаваў даганяць iх, бо ён не быў упэўнены ў тым, што зможа справiцца з абодвума ворагамi адразу. Ён пабег трушком у напрамку да дома, сеў на пясчанай сцежачцы i глыбока задумаўся. Ды i было над чым падумаць.

Калi табе прыйдзецца чытаць старыя кнiгi па прыродазнаўству, ты прачытаеш, быццам укушаны змяёй мангуст зараз жа пачынае шукаць нейкую травiну, якая быццам бы вылечвае яго ад укусу. Гэта няпраўда. Перамога мангуста над кобрай у шпаркасцi яго вачэй i лап. У кобры - укус, у мангуста - скачок.

I таму, што нiякае вока не прасочыць руху змяiнай галавы, калi яна хоча куснуць, гэты скачок мангуста больш дзiўны, чым усякiя чараўнiчыя травы.

Рыкi-Цiкi добра разумеў, што ён яшчэ малады i ненапрактыкаваны. Таму яму i было так радасна думаць, што ён злаўчыўся ўцячы ад нападу ззаду. Ён адчуў вялiкую пашану да сябе, i калi па садовай дарожцы падбег да яго Тэдзi, ён быў не супроць таго, каб дазволiць хлопчыку пагладзiць сябе. Але якраз у той момант, калi Тэдзi нахiлiўся над iм, нешта прамiльгнула, выкручваючыся ў пыле, i цененькi галасок вымавiў: "Сцеражыся! Я - смерць!"

Гэта была Карайт, пыльна-шэрая змейка. Джала ў яе такое ж атрутнае, як i ў кобры, але таму, што яна маленькая, нiхто i не глядзiць на яе, i такiм чынам яна робiць людзям яшчэ больш шкоды.

Вочы ў Рыкi-Цiкi зноў зрабiлiся чырвоныя, i ён, падскокваючы, падбег да Карайт той асаблiвай няроўнай хадою ўразвалку, якая дасталася яму ад ягоных прародзiчаў. Хада пацешная, але вельмi зручная, таму што дае вам магчымасць зрабiць скачок пад любым патрэбным вуглом. А калi сутыкаешся са змеямi, гэта сама важнае. Паядынак з Карайт быў яшчэ больш небяспечны для Рыкi, чым бойка з Нагам, бо Карайт, такая маленькая, такая вёрткая i спрытная, што, калi толькi Рыкi не ўвап'ецца ў яе ззаду зубамi крышку нiжэй галавы, Карайт абавязкова ўджалiць яго або ў вока, або ў губу.

Але ж Рыкi гэтага не ведаў. Вочы ў яго зусiм пачырванелi, ён ужо нi пра што не думаў - ён iшоў i пагойдваўся то ўзад, то ўперад, шукаючы, куды б яму лепш ушпiлiцца зубамi. Карайт наляцела на яго, каб уджалiць. Рыкi адскочыў убок i хацеў ужо быў пусцiцца наўцёкi, але праклятая пыльна-шэрая галоўка нагнала яго, i каб скiнуць яе са спiны, яму прыйшлося перакулiцца ў паветры. Яна не адставала i iмчалася за iм па пятах.

Тэдзi павярнуўся да дома i крыкнуў:

– Iдзiце паглядзiце: наш мангуст забiвае змяю!

I Рыкi-Цiкi пачуў, як войкнула Тэдзева матка. Бацька хлопчыка выбег з кiем, але якраз у гэты час Карайт зрабiла няўдалы скачок - скочыла далей, чым трэба, - i Рыкi-Цiкi ўскочыў на Карайт i ўшпiлiўся зубамi крышку нiжэй яе галавы, а потым адкацiўся ад яе. Карайт адразу перастала варушыцца, i Рыкi-Цiкi падрыхтаваўся ўжо з'есцi яе, пачынаючы ад хваста (такi абедзенны звычай у мангустаў), як раптам успомнiў, што мангусты ад сытнай ежы цяжэюць i што, калi ён хоча захаваць свой спрыт i сiлу, ён павiнен аставацца худы. Ён адышоўся i пачаў купацца ў пыле пад кустом клешчавiны, а Тэдзеў бацька накiнуўся з кiем на мёртвую Карайт.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х