Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

На наступны вечар Кот прабраўся да Пячоры па Дзiкiм Лесе i праседзеў недалёка да самай ранiцы. Ранiцою Сабака, Чалавек i Конь пайшлi на паляванне, а Жанчына пачала гатаваць ежу. Дзiцянё плакала i адрывала яе ад работы. Яна вынесла яго з Пячоры i дала яму каменьчыкаў пагуляць, але яно не сунiмалася.

Тады Кот працягнуў пухлую лапку i пагладзiў Дзiцянё па шчочцы, i замурлыкаў, i забурчаў, i давай церцiся аб яго каленi, i хвастом казытаць яму падбародак. Дзiцянё засмяялася, i Жанчына, пачуўшы яго смех, усмiхнулася.

Тады ўскрыкнула Лятучая Мыш - маленькая

Лятучая Мыш, якая вiсела дагары нагамi каля ўвахода ў Пячору:

– О Гаспадыня мая, Жонка майго Гаспадара, Мацi Гаспадарскага Сына! З Дзiкага Лесу прыйшло Дзiкае Стварэнне, i як слаўна яно гуляе з тваiм Дзiцём!

– Дзякуй Дзiкаму Стварэнню, - сказала Жанчына, разгiнаючы спiну.
– У мяне так многа работы, а яно зрабiла мне вялiкую паслугу.

I вось, мiлы хлопчык, не паспела яна сказаць гэта, як у тую самую хвiлiну i ў тую самую секунду - бух, бух!
– падае конская скура, якая вiсела хвастом унiз каля ўвахода ў Пячору (гэта яна ўспомнiла, што ў Жанчыны з Катом была ўмова), i не паспела Жанчына падняць яе, а Кот вунь ужо сядзiць у Пячоры, усеўся зручней i сядзiць.

– Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Мацi майго Ворага, - сказаў Кот, - паглядзi: я тут. Ты пахвалiла мяне - i вось я тут i буду сядзець у Пячоры векi вечныя. Але ўсё ж запомнi: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.

Жанчына вельмi раззлавалася, але прыкусiла язык i села за праснiцу прасцi.

Але Дзiцянё заплакала зноў, бо Кот пайшоў ад яго; i Жанчына не магла яго суняць: яно бiлася, тузала ножкамi i ўсё пасiнела ад крыку.

– Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Мацi майго Ворага, - сказаў Кот, - паслухай, што я скажу табе: вазьмi адарвi кавалачак нiткi ад той, якую ты прадзеш, прывяжы да яе сваё верацяно, i я так начарую табе, што Дзiця ў тую ж хвiлiну засмяецца i будзе смяяцца мацней, чым плача цяпер.

– Добра, - сказала Жанчына, - я ўжо зусiм страцiла галаву. Але помнi: дзякаваць табе я не буду.

Яна прывязала да нiткi глiнянае верацяно i пацягнула яго па падлозе, i Кот пабег за iм, i хапаў яго, i куляўся, i кiдаў яго сабе на спiну, i лавiў яго заднiмi лапамi, i знарок адпускаў яго, а потым кiдаўся наўздагон, - i вось Дзiцянё засмяялася яшчэ мацней, чым плакала; яно поўзала за Катом па ўсёй Пячоры, i забаўлялася, i рагатала, пакуль не стамiлася i не задрамала разам з Катом, абняўшы яго ручкай.

– А цяпер, - сказаў Кот, - я спяю яму песню, залюляю яго на гадзiнку.

I як пачаў ён мурлыкаць то гучней, то цiшэй, то цiшэй, то гучней, Дзiцянё i заснула моцным сном.

Жанчына паглядзела на iх на абодвух i з усмешкай сказала:

– Вось гэта добра! Што б там нi было, а ўсё ж ты, Кот, разумнiк.

Не паспела яна дагаварыць - пффф!
– дым ад Агню хмарамi пачаў клубiцца ў Пячоры: гэта ён успомнiў, што ў Жанчыны з Катом была ўмова. I калi дым разышоўся, - зiрк, Кот сядзiць каля агню, усеўся зручней i сядзiць.

– Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Мацi майго Ворага, - сказаў Кот, - паглядзi: я тут. Ты зноў пахвалiла мяне, i вось я тут, каля цёплага ачага, i

адсюль я не пайду на векi вечныя. Але ўсё ж запомнi: я, Кот, хаджу куды ўздумаю i гуляю сам сабою.

Жанчына вельмi раззлавалася, распусцiла валасы, падкiнула дроў у агонь, узяла барановую костку i пачала зноў чараваць, каб як-небудзь незнарок трэцi раз не пахвалiць гэтага Ката.

Але цяпер, мой мiлы хлопчык, у Жанчыны не было песень, яна чаравала пацiху, - i вось у Пячоры зрабiлася так цiха, што нейкая Крошка Мышка выскачыла з кутка i цiхенька пачала бегаць па падлозе.

– Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Мацi майго Ворага, - сказаў Кот, - гэта ты начаравала так, каб Мышка выбегла з нары?

– Ай, ай, ай! Не!
– закрычала Жанчына, выпусцiла костку i ўскочыла на лавачку, што стаяла каля агню, i хутчэй падабрала свае валасы, каб Мышка не ўзбегла па iх.

– Ну, калi ты не зачаравала яе, - сказаў Кот, - мне не пашкодзiць яе з'есцi.

– Вядома, вядома, - сказала Жанчына, заплятаючы касу.
– З'еш яе хутчэй, i я век буду ўдзячна табе.

Адным скачком злавiў Кот Мышку, i Жанчына ўскрыкнула шчыра:

– Дзякуй табе тысячу разоў! Сам Першы Друг ловiць Мышэй не так хутка, як ты. Ты, мабыць, вялiкi разумнiк.

Не паспела яна дагаварыць, як - трах!
– у тую ж самую хвiлiну i ў тую ж самую секунду трэснуў Гладыш з малаком, што стаяў каля ачага, трэснуў напалам, бо ўспомнiў, якая ўмова была ў Жанчыны з Катом. I не паспела Жанчына злезцi з лавачкi, - зiрк, а Кот ужо хлебча з разбiтага Гладыша белы сырадой.

– Ты, мой Вораг, ты, Жонка Ворага майго, ты, Мацi майго Ворага, - сказаў Кот, - паглядзi: я тут. Трэцi раз пахвалiла ты мяне: давай жа мне тры разы ў дзень чым больш белага сырадою - на векi вечныя. Але ўсё ж запомнi: я, Кот, хаджу куды ўздумаю, гуляю сам сабою.

I засмяялася Жанчына, i, паставiўшы Кату мiску белага сырадою, сказала:

– О Кот! Ты разумны, як чалавек, але помнi: умову мы заключылi, калi не было дома нi Сабакi, нi Мужчыны; не ведаю, што скажуць яны, як вернуцца дадому.

– А мне што да гэтага!
– сказаў Кот.
– Мне б толькi месцейка ў Пячоры i тры разы ў дзень больш белага сырадою, i я буду вельмi задаволены. Нiякiя Сабакi, нiякiя Мужчыны мяне не цiкавяць.

Але ў той жа самы вечар, калi Сабака i Мужчына вярнулiся з палявання ў Пячору, Жанчына расказала iм усё як ёсць пра сваю ўмову з Катом, а Кот сядзеў каля агню i вельмi прыемна ўсмiхаўся.

I сказаў Мужчына:

– Усё гэта добра, але нядрэнна было б яму i са мною заключыць умову. Праз мяне ён заключыць яе з усiмi Мужчынамi, якiя будуць пасля мяне.

Ён узяў пару ботаў, узяў крамянёвую сякеру (усяго тры рэчы), прынёс з двара палена i маленькую сякеру (а ўсяго разам пяць), паставiў усё гэта ў рад i сказаў:

– Давай i мы заключым умову. Ты жывеш у Пячоры на векi вечныя, але калi ты забудзешся лавiць Мышэй - паглядзi вось на гэтыя рэчы: iх пяць, i я маю права кожнай з iх кiнуць у цябе, i гэтак жа ўслед за мною пачнуць рабiць усе Мужчыны.

Поделиться:
Популярные книги

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Системный Нуб 4

Тактарин Ринат
4. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб 4

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Гром над Академией. Часть 1

Машуков Тимур
2. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 1

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле