Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– От будзе добра!
– сказала Тафi.
– Бо цяпер вы прынеслi сюды на бераг усе дзiды, якiя толькi ёсць у цегумайскага племенi, але забылiся прынесцi адну-адзiную - чорную дзiду майго таты!

Тады галоўны правадыр цегумайскага племенi пракрычаў, прагаварыў i праспяваў:

– Наступны раз, як прыйдзе табе ў галаву напiсаць пiсьмо ў выглядзе карцiнкi, пашлi з гэтым пiсьмом чалавека, якi ўмее гаварыць па-нашаму, i той чалавек растлумачыць усё, што ты хочаш сказаць у пiсьме. А не, дык ты сама бачыш, якiя могуць выйсцi непрыемнасцi для ўсяго цегумайскага племенi,

ды i Незнаёмаму часам давядзецца нялёгка.

Пасля гэтага цегумайскае племя прыняло ў сваю суполку Незнаёмага (хоць ён быў сапраўдны цяварац). Племя ўсынавiла яго, бо ён аказаўся бездакорным джэнтльменам i не скандалiў, калi дагiстарычныя дамы абляпiлi ўсю яго галаву граззю. Але з таго дня i да сённяшняга (i, па-мойму, гэта ўсё праз Тафi) не дужа многа знойдзецца на свеце такiх маленькiх дзяўчынак, якiя любяць вучыцца чытаць i пiсаць. Iм больш падабаецца маляваць карцiнкi i цiхенька гуляць дзе-небудзь непадалёку ад таты - гэтак як Тафi.

КОТ, ЯКI ГУЛЯЎ САМ САБОЮ

Слухай, мой мiлы хлопчык, слухай, удумвайся, разумей, бо гэта здарылася, бо гэта адбылося, бо гэта было яшчэ ў той далёкi час, калi Ручныя Жывёлы былi Жывёламi Дзiкiмi.

Сабака быў дзiкi, i Конь быў дзiкi, i Карова была дзiкая, i Авечка была дзiкая, i Свiння была дзiкая - i ўсе яны былi дзiкiя-дзiкiя i дзiка блукалi па Мокрых i Дзiкiх Лясах.

Але сама дзiкiм быў Дзiкi Кот - ён бадзяўся дзе ўздумаецца i гуляў сам сабою.

Чалавек, зразумела, быў таксама дзiкi, страшэнна дзiкi, жахлiва дзiкi. I нiколi б яму не зрабiцца ручным, каб не Жанчына. Гэта яна сказала яму - пры першай сустрэчы, - што ёй не падабаецца яго дзiкае жыццё. Яна хутка адшукала яму для жылля ўтульную, сухую Пячору, бо спаць у Пячоры было куды лепш, чым валяцца пад адкрытым небам на кучы сырога лiсця. Яна пасыпала падлогу чыстым пясочкам i расклала ў глыбiнi Пячоры добрае вогнiшча.

Потым яна павесiла каля ўвахода ў Пячору шкуру Дзiкага Каня хвастом унiз i сказала Мужчыне:

– Выцiрай, любы, ногi, як будзеш уваходзiць: цяпер у нас, бачыш, гаспадарка.

У гэты вечар, мой мiлы хлопчык, яны вячэралi дзiкай авечкай, засмажанай на распаленых камянях, прыпраўленай дзiкiм часнаком i дзiкiм перцам. Потым яны з'елi дзiкую качку, начыненую дзiкiм рысам, дзiкай травою i дзiкiмi яблыкамi; потым храсточкi дзiкiх быкоў; потым дзiкiя вiшнi i дзiкiя гранаты. Потым Мужчына, вельмi шчаслiвы, пайшоў i заснуў каля агню, а Жанчына села чараваць: яна распусцiла валасы, узяла плечавую барановую костку, вельмi плоскую i вельмi гладкую, i пачала пiльна ўглядацца ў разводы, якiя праходзiлi па костцы. Потым яна падкiнула дроў у агонь i зацягнула песню. Гэта было Першае ў свеце Чараўнiцтва, Першая Чараўнiчая Песня.

I сабралiся ў Мокрым i Дзiкiм Лесе ўсе Дзiкiя Звяры; збiлiся ў адзiн статак i глядзелi на святло агню, не ведаючы, што гэта такое.

Але вось тупнуў нагой Дзiкi Конь i дзiка сказаў:

– О мае Прыяцелi! О мае Непрыяцелi! Чуе сэрца маё: не на дабро засвяцiлi Мужчына i Жанчына ў вялiкай Пячоры вялiкi агонь. Не, гэта не на дабро!

Дзiкi Сабака задраў дзiкi нос, панюхаў, як пахне смажаная

баранiна, i дзiка сказаў:

– Пайду пагляджу, а потым раскажу. Мне здаецца, што там не так ужо дрэнна. Кот, хадзем са мною!

– Ну не, - адказаў Кот.
– Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца i гуляю сам сабою.

– Ну, тады я табе не таварыш, - сказаў Дзiкi Сабака i трушком пабег да Пячоры. Але не прабег ён i дзесяцi крокаў, а Кот падумаў ужо:

"Я, Кот, хаджу дзе ўздумаецца, гуляю сам сабою. Чаму б мне не пайсцi туды i не паглядзець, як i што? Я ж пайду па сваёй ахвоце".

I ён цiхенька пабег за Сабакам, ступаючы мякка i далiкатна, i забраўся ў такую мясцiнку, адкуль яму было чуваць усё.

Калi Дзiкi Сабака падышоў да Пячоры, ён дзiкiм носам падняў конскую скуру i з асалодай пачаў нюхаць прыемны пах смажанай баранiны, а Жанчына, якая чаравала косткай, пачула шорах i сказала смеючыся:

– Вось першы ўжо i прыйшоў. Ты, з Дзiкага лесу Дзiкае Стварэнне, што табе трэба тут?

I адказаў Дзiкi Сабака:

– Скажы мне, о Вораг мой, Жонка Ворага майго, што гэта пахне так прыемна сярод гэтых Дзiкiх Лясоў?

I нагнулася Жанчына, i падняла з падлогi костку, i кiнула Дзiкаму Сабаку, i сказала:

– Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, пакаштуй, пагрызi гэту костку.

Узяў Дзiкi Сабака гэтую костку ў свае дзiкiя зубы, I яна здалася яму смачнейшай за ўсё, што ён грыз да гэтага часу, i ён сказаў:

– Слухай, о Вораг мой, Жонка майго Ворага, кiнь мне хутчэй другую такую ж костку.

I адказала яму Жанчына:

– Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, iдзi памажы майму Мужчыну хадзiць за здабычай, сцеражы гэтую Пячору па начах, i я дам табе столькi касцей, колькi табе будзе патрэбна.

– Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх гутарку, - гэта вельмi разумная Жанчына, хоць, вядома, я разумнейшы за яе.

Дзiкi Сабака забраўся ў Пячору, паклаў галаву Жанчыне на каленi i сказаў:

– О мой Друг, Жонка майго Друга, добра. Я згодзен дапамагаць твайму Мужчыне паляваць, буду сцерагчы па начах вашу Пячору.

– Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх размову, - якi дурны гэты Сабака!

I ён пайшоў прэч, прабiраючыся па Дзiкiм Лесе i дзiка махаючы сваiм дзiкiм хвастом. Але пра ўсё, што бачыў, нiкому не сказаў нi слова.

Прачнуўшыся, Мужчына запытаў:

– Што тут робiць Дзiкi Сабака?

I адказала Жанчына:

– Яго iмя ўжо не Дзiкi Сабака, а Першы Друг, i ён будзе нам другам на векi вечныя. Як пойдзеш на паляванне, клiкнi яго з сабою.

На другi вечар Жанчына нарэзала на залiўных лугах вялiкi ахапак травы i расклала яе сушыцца каля агню, i, калi пайшоў ад сена такi пах, як ад свежаскошанай травы, яна села каля ўвахода ў Пячору, зрабiла з конскай шкуры вуздэчку i, утаропiўшыся ў плечавую барановую костку - на шырокую вялiкую лапатку, - зноў узялася чараваць i запела чараўнiчую песню.

I зноў у Дзiкiм Лесе сабралiся ўсе Дзiкiя Звяры i, пазiраючы здалёк на агонь, абмяркоўвалi, што б такое магло здарыцца з Дзiкiм Сабакам. I вось Дзiкi Конь дзiка тупнуў дзiкай нагой i сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных