Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Справа дайшла да таго, што ўсе яго сваякi - хто раней, хто пазней - пайшлi да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо, акружанай дрэвамi, якiя наганяюць на людзей трасцу, каб i iм падарыў Кракадзiл па такiм самым носе.
Вярнуўшыся, сваякi ўжо болей не бiлiся, i ад таго часу, мой хлопчык, ва ўсiх сланоў, якiх ты калi-небудзь убачыш, ды i ў тых, якiх ты нiколi не ўбачыш, ва ўсiх такi самы хобат, як у гэтага дапытлiвага Слонiка.
Ёсць у мяне шасцёра слуг,
Рухавых, баявых,
I ўсё, што бачыў я наўкруг,
Я ведаю
Яны па знаку па майму
З'яўляюцца ў бядзе.
Слуг гэтых клiчуць: Як, Чаму,
Хто, Што, Калi i Дзе.
Я слуг па морах, па лясах
Ганяю, крычучы.
Пасля заўжды працую сам,
А iм даю спачын.
Я ранiцой, калi ўстаю,
Бяруся працаваць,
А iм свабоду я даю,
Няхай крыху паспяць.
Але ў мяне ёсць мiлы друг,
Асоба вось адна.
Ёй служаць сотнi тысяч слуг
Спакою ўсiм няма.
Яна ганяе, як сабак,
Улетку i ўзiму
Пяць тысяч Дзе, сем тысяч Як
I сто тысяч Чаму!
АДКУЛЬ УЗЯЛIСЯ БРАНЯНОСЦЫ
Мiлы хлопчык, я зноў раскажу табе казку пра Далёкiя i Даўнiя Часы. Жыў тады Злючка-Калючка Вожык. Жыў ён на мутнай рацэ Амазонцы, еў слiмакоў i розную драбязу. I была ў яго сяброўка, Чарапаха Няспешная, якая таксама жыла на мутнай рацэ Амазонцы, ела розную драбязу i зялёную салату. Усё iшло добра, цi ж няпраўда, мiлы хлопчык?
Але ў тую самую пару, у Далёкiя i Даўнiя Часы, жыў на мутнай рацэ Амазонцы Плямiсты Ягуар. Ён еў усё, што яму ўдасца злавiць. Не ўдасца злавiць аленя ён з'есць малпу; не ўдасца злавiць малпу - з'есць лягушку цi казюльку. А ўжо калi няма нi лягушак, нi казюляк - ён iдзе да сваёй мацi Ягуарыхi, i тая растлумачвае яму, як трэба лавiць чарапах i вожыкаў.
Зграбна памахваючы грацыёзным хвастом, мацi навучала яго:
– Калi, сынок, ты знойдзеш Вожыка, хутчэй кiнь яго ў ваду. Вожык сам сабою выпрастаецца ў вадзе. А калi знойдзеш Чарапаху, выдрапай яе лапай з панцыра.
I ўсё iшло добра, мой мiлы хлопчык.
Была прыгожая ноч на мутнай рацэ Амазонцы. Плямiсты Ягуар убачыў, што пад ствалом паваленага дрэва сядзяць побач Злючка-Калючка Вожык i Чарапаха Няспешная. Выратавацца, уцякаючы, яны не маглi, i вось Злючка-Калючка Вожык згарнуўся клубочкам, бо iнакш ён не быў бы Вожык, а Чарапаха Няспешная ўцягнула ногi i галаву пад свой панцыр, таму што яна была Чарапаха.
Усё iшло як трэба, мiлы мой хлопчык, цi ж няпраўда?
– Слухайце мяне ўважлiва!
– сказаў Плямiсты Ягуар.
– Тое, што я хачу вам сказаць, мае для вас вялiкае значэнне. Мая матуля вучыла мяне, што калi я ўбачу Вожыка, я павiнен кiнуць яго ў ваду, i тады ён сам сабою выпрастаецца, а калi я ўбачу Чарапаху, я павiнен выдрапаць яе лапай з панцыра. Але хто ж з вас Чарапаха, а хто з вас Вожык, - клянуся маiмi плямамi, не ведаю!
– Цi добра ты хоць памятаеш, што казала твая матуля?
– спытаў Злючка-Калючка Вожык.
– Цi не наблытаў ты? Можа, Матуля казала табе, што калi ты выпрастаеш Чарапаху, ты павiнен
– Цi добра ты памятаеш, што казала табе твая матуля?
– спытала Чарапаха Няспешная.
– Цi не наблытаў ты? Можа, яна казала табе, што калi ты змочыш вадою Вожыка, ты павiнен падрапаць яго лапай, а калi сустрэнеш Чарапаху, ты павiнен падкiнуць яе, каб яна выпрасталася?
– Наўрад цi гэта так!
– сказаў Плямiсты Ягуар, але ўсё ж крыху збянтэжыўся.
– Будзьце ласкавы, паўтарыце яшчэ раз, што вы сказалi зараз. I калi можна, ясней.
– Калi ты падрапаеш ваду кiпцюрамi, налi яе i выпрастай Вожыкам, - сказаў Злючка-Калючка Вожык.
– Запомнi гэта добра, бо гэта вельмi важна.
– Але, - сказала Чарапаха Няспешная, - калi ты выдрапаеш ваду з Вожыка, ты павiнен палiць гэтай вадой Чарапаху. Няўжо ты i гэтага не ведаеш?
– У мяне ад вашай блытанiны плямы на спiне забалелi!
– сказаў Плямiсты Ягуар.
– Я не прашу ў вас парад, я толькi пытаюся, хто з вас Вожык i хто Чарапаха.
– Не скажу, - адказаў Вожык.
– Але, калi хочаш - будзь ласкаў, - паспрабуй вось выдрапаць мяне з майго панцыра.
– Ага!
– сказаў Плямiсты Ягуар.
– Цяпер я ўжо бачу, што ты Чарапаха. Ты думала, што я не здагадаюся. А я здагадаўся.
I стукнуў Ягуар лапай з усяго маху па Вожыку, але Вожык згарнуўся ў клубочак, i ў лапу Ягуара ўпiлiся вострыя калючкi Вожыка. Гэта было б, бадай, яшчэ нiчога, але, на няшчасце, Ягуар ударам лапы адкiнуў Вожыка далёка-далёка ў лес i не мог знайсцi яго ў кустах, бо было вельмi цёмна. Тады ён сунуў лапу сабе ў рот, але ад гэтага iголкi пачалi калоць яшчэ мацней. Ад болю ён доўга не мог гаварыць, а калi загаварыў, сказаў:
– Цяпер я ўжо бачу, - то была зусiм не Чарапаха. Але як мне даведацца, цi Чарапаха гэта?
I ён пачухаў патылiцу той лапай, якая не была паколата аб калючкi Вожыка.
– Я i ёсць Чарапаха, - прызналася Няспешная.
– Твая матуля вучыла цябе правiльна. Яна сказала табе, што ты павiнен ададраць мяне ад майго панцыра. Гэта праўда. Ну, пачынай!
– Толькi што ты казала, што яна казала адно, а цяпер ты кажаш, што яна казала другое!
– сказаў Ягуар, высмоктваючы калючкi з лапы.
– Ты кажаш, што я кажу, што яна казала другое, - сказала Чарапаха.
– Што ж з гэтага? Бо, калi, як ты казаў, я казала, што яна казала тое, што я казала, то i выходзiць, што я казала тое, што яна казала. А калi ты думаеш, што яна казала, нiбыта ты павiнен выпрастаць мяне лапай, а не кiдаць мяне ў ваду разам з маiм панцырам, - не я вiнавата, цi ж няпраўда?
– Але ж толькi што ты сама казала, што я павiнен выдрапаць цябе лапай з твайго панцыра, - сказаў Плямiсты Ягуар.
– Падумай добра, i ты зразумееш, што я гэтага нiколi не казала. Я толькi казала, што твая мама казала, што ты павiнен садраць з мяне кiпцюрамi мой панцыр, - сказала Няспешная.