Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Злуемся на губку i мыла.
Скажыце, куды
Уцячы ад бяды,
Дзе ўтоiце горб свой жахлiвы,
Нябачаны
Горб,
Агiднейшы
Горб,
Калматае, чорнае дзiва!
Махнiце рукой, Забудзьце спакой:
Узяцца вам час за работу,
Не кiснуць, не спаць,
А зямлю капаць,
Капаць да дзесятага поту.
I спёка, вятры,
I дождж пралiўны,
I праца - вас зробяць шчаслiвым,
Разгладзяць ваш горб,
Нябачаны горб,
Калматы, махнаты, жахлiвы!
АДКУЛЬ У НАСАРОГА
У нейкiм царстве, у нейкiм уладарстве, на Чырвоным моры, каля самага берага, стаяла Незаселеная выспа. На выспе жыў парс, а ў парса была шапка, i яна блiшчала на сонцы, як сонца.
Толькi i было дабра ў парса, што шапка, ды нож, ды печка, - а вам гэтую печку чапаць рукамi нельга.
I вось аднаго разу ўзяў парс iзюму, i мукi, i вады, i слiў, i цукру, i ўсяго ўсялякага, змяшаў усё ў кучу i зрабiў сабе пiрог, надзвычайны чароўны пiрог, у два аршыны даўжынёй, тры аршыны шырынёй; i паставiў яго на печку: яму, значыць, можна было падыходзiць да гэтай печкi. I так ён пёк гэты пiрог, што той зарумянiўся, i дух ад яго пайшоў дзiвосны.
Але толькi парс разявiў рот i хацеў з'есцi пiрог, глядзiць - iдзе Насарог, а ў Насарога на носе рог, i вочкi ў яго парасячыя, i манеры ў яго дрэнныя.
У тыя часы насарогi насiлi скуру ў абцяжку, без адзiнай складачкi, i вельмi падобныя былi да цацачных, толькi былi, вядома, буйнейшыя. Усё ж яны i цяпер недалiкатныя, раней былi недалiкатныя i заўсёды будуць недалiкатныя.
Насарог сказаў:
– Угу.
I пакiнуў парс пiрог, i кiнуўся да пальмы i, у чым быў, палез на верхавiну, а быў ён у адной шапцы, а шапка блiшчала на сонцы, як сонца.
I ткнуў Насарог у яго печку носам, i печка перакулiлася дагары нагамi, i пакацiўся пiрог па пяску, i падхапiў Насарог пiрог на рог, i пачаў яго есцi, а з'еўшы, пайшоў у бязлюдную, незаселеную пустыню, недалёка ад астравоў па суседству Мазандэрана, Сакотра i мысаў Вялiкага Раўнадзенства.
Тады парс злез з дрэва, паставiў печку на ножкi i прагаварыў такое заклiнанне:
– Калi скура табе, Насарог, дарага,
Не бяры ты на рогi свае пiрага.
I, ах, - гэта было нездарма!
Таму што прайшло пяць тыдняў, i ў Чырвоным моры зрабiлася горача, i ўсе пачалi скiдаць з сябе адзенне. Парс скiнуў з сябе шапку, а Насарог скуру, перакiнуў яе цераз плячо i пайшоў купацца. Тады яшчэ скура ў Насарога зашпiльвалася на жываце на тры гузiкi i была падобна на ватэрпруф*.
* Дажджавы плашч.
Сустрэўшы парса, ён нават не ўспомнiў пра пiрог, бо, паўтараю, ён быў вельмi недалiкатны, - раней, цяпер i заўсёды. Валюхаючыся, ён проста палез у ваду i пачаў пускаць праз нос бурбалкi, а скуру пакiнуў на беразе.
Iдзе мiма парс i бачыць: скура. Усмiхнуўся парс хiтрай усмешкай - i раз, i другi. Потым тройчы пратанцаваў ён вакол скуры, кожны раз пацiраючы рукi.
Потым ён кiнуўся дадому i набраў поўную шапку крошак, якiя засталiся ад пiрага. Парс толькi i еў што пiрагi, а крошак нiколi не вымятаў. I ён узяў гэту скуру, i памяў гэту скуру, i пацёр гэту скуру, i распасцёр гэту скуру, i набiў
Насарог так i зрабiў. Ён зашпiлiўся на тры гузiкi, i адразу ж яго пачало драпаць, як драпаюць крошкi ў пасцелi. Яму захацелася пачухацца, але ад гэтага зрабiлася яшчэ горш. Грымнуўся ён тады аб зямлю i пачаў качацца па зямлi, i качаўся, i качаўся, i качаўся, i чым больш качаўся, тым больш даймалi яго крошкi - i ўсё горш, i горш, i горш. Кiнуўся Насарог да пальмы i пачаў аб яе церцiся, i цёрся, i цёрся, i цёрся. I так доўга ён цёрся, i так моцна ён цёрся, што нацёр сабе на скуры вялiкую складку - якраз над плячамi, i другую складку на жываце, дзе раней былi гузiкi (але ён адцёр гэтыя гузiкi прэч), i яшчэ нацёр складак у сябе на нагах. I гэта вельмi сапсавала яго характар, але не пазбавiла яго ад крошак. Крошкi засталiся ў яго за скурай i драпалi як нi ў чым не было. I ён пайшоў дадому ўвесь падрапаны i вельмi сярдзiты. I з таго часу да гэтага дня ў кожнага насарога вельмi тоўстыя складкi на скуры i вельмi дрэнны характар, i ўсё таму, што за скурай у яго крошкi.
А парс злез з пальмы, насунуў на вочы шапку, якая блiшчала на сонцы, як сонца, i пайшоў з таго месца прэч у кiрунку да Оратава, Амiгдала, Верхнiх Далiн Анантарывы i Балот Санапута.
СЛОНIК
Гэта толькi цяпер, мiлы мой хлопчык, у Слана ёсць хобат. А раней, даўным-даўно, нiякага хобата не было ў Слана. Быў толькi нос, падобны на аладку, чорненькi, велiчынёю з чаравiк. Гэты нос матляўся ва ўсе бакi, але ўсё ж быў нiкуды не варты: хiба можна такiм носам падняць што-небудзь з зямлi?
Але вось у той самы час, даўным-даўно, жыў адзiн такi Слон, або, лепш сказаць, Слонiк, якi быў страшэнна дапытлiвы, i каго, бывала, нi ўбачыць, да ўсiх прыстае з роспытамi. Жыў ён у Афрыцы, i да ўсёй Афрыкi прыставаў ён з роспытамi.
Ён прыставаў да Страўсiхi, сваёй даўгавязай цёткi, i пытаўся, чаму ў яе на хвасце пёры растуць так, а не гэтак, i даўгавязая цётка Страўсiха давала яму за гэта грымака сваёй цвёрдай, як камень, нагой.
Ён прыставаў да свайго даўганогага дзядзькi Жырафа i пытаўся, чаму ў яго на скуры плямы, i высачэзны дзядзька Жыраф даваў яму за гэта грымака сваiм цвёрдым, як камень, капытом.
Але i гэта не стрымлiвала яго дапытлiвасцi.
I ён пытаўся ў сваёй тоўстай цёткi Бегемоцiхi, чаму ў яе такiя чырвоныя вочы, i тоўстая цётка Бегемоцiха давала яму за гэта грымака сваiм тоўстым капытом.
Але i гэта не стрымлiвала яго дапытлiвасцi. Ён пытаўся ў свайго валасатага дзядзькi Павiяна, чаму ўсе дынi такiя салодкiя, i валасаты дзядзька Павiян даваў яму за гэта грымака сваёй махнатай, валасатай лапай.
Але i гэта не стрымлiвала яго дапытлiвасцi. Што б ён нi ўбачыў, што б ён нi пачуў, што б нi панюхаў, да чаго б нi дакрануўся - ён зараз жа пытаўся пра ўсё i зараз жа атрымлiваў грымака ад усiх сваiх дзядзькоў i цётак.