Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Жанчына пачула гэта i сказала сама сабе:

"Так, Кот разумны, а Мужчына разумнейшы".

Кот палiчыў усе рэчы - яны былi даволi-такi цяжкiя - i сказаў:

– Добра! Буду лавiць Мышэй на векi вечныя, але ўсё ж я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.

– Гуляй, гуляй, - адазваўся Мужчына, - але толькi не там, дзе я. Трапiш мне на вочы, я зараз жа кiну ў цябе ботам цi паленам, i так стануць рабiць усе Мужчыны, якiя будуць пасля мяне.

Тады выступiў Сабака i сказаў:

– Пачакай. Цяпер мая чарга заключыць умову. А праз мяне ўмова будзе заключана i з усiмi iншымi Сабакамi, якiя будуць жыць пасля мяне.
– Ён ашчэрыў

зубы i паказаў iх Кату.
– Калi, пакуль я ў Пячоры, ты будзеш няласкавы з Дзiцём, - гаварыў ён, - я кiнуся на цябе i пакусаю цябе. I так пачнуць рабiць усе сабакi, што будуць жыць пасля мяне на векi вечныя.

Пачула гэта Жанчына i сказала сама сабе:

"Так, гэты Кот разумны, а наш Сабака разумнейшы".

Кот палiчыў сабачыя зубы, i яны здалiся яму вельмi вострымi. Ён сказаў:

– Добра, пакуль я ў Пячоры, буду ласкавы да Дзiцяцi, - калi толькi Дзiця не будзе вельмi балюча цягаць мяне за хвост. Але не забудзьцеся: я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою.

– Гуляй, гуляй, - адгукнуўся Сабака, - але толькi не там, дзе я. А не то, як толькi я сустрэну цябе, дык зараз жа забрашу, налячу на цябе i заганю цябе ўверх на Дрэва. I так пачнуць рабiць усе Сабакi, што будуць жыць пасля мяне.

I зараз жа, не трацячы нi хвiлiны, кiнуў Мужчына ў Ката ботамi ды крамянёвай сякерай, i Кот кiнуўся вон з Пячоры, а Сабака пагнаўся за iм i загнаў яго ўверх на Дрэва, - i ад таго самага дня, мой хлопчык, i да гэтага часу трое Мужчын з пяцi - калi яны сапраўдныя мужчыны - кiдаюць чым папала ў Ката, дзе б ён нi трапiўся iм на вочы, i ўсе Сабакi - калi яны сапраўдныя Сабакi, - усе да аднаго, заганяюць яго ўверх на Дрэва. Але i Кот верны сваёй умове. Пакуль ён у доме, ён ловiць Мышэй i ласкава абыходзiцца з дзецьмi, калi толькi дзецi не вельмi балюча цягаюць яго за хвост. Але як толькi ўлучыць хвiлiнку, толькi надыдзе ноч i ўзыдзе месяц, зараз жа ён кажа: "Я, Кот, хаджу дзе ўздумаю, гуляю сам сабою", i бяжыць у Дзiкi Лес, або ўзлезе на Дзiкiя Дрэвы, або ўзбярэцца на Дзiкiя Дахi i дзiка махае сваiм дзiкiм хвастом.

Кошка мурлыкае, дзiўна пяе,

Лазiць па дрэвах так лоўка,

Бегае шустра, ловiць i рве

Корак з працятай вяроўкай.

Мы адпачынак праводзiм з табой,

Бiнкi паслушны i верны,

Бiнкi стары i адданнейшы мой,

Праўнук сабакi пячорнай.

Калi вы, набраўшы з-пад крана вады,

Лапы намочыце кошцы

(Каб выявiць потым сляды

Дзiкiх звяроў на аконцы),

Кошка крычыць, вырываецца з рук,

Мяўкае, нават укусiць.

Бiнкi ж - адданы i верны мне друг.

Дружба нам не надакучыць.

Кошка ўвечары ласкавым зверам

Трэцца аб вашы каленкi.

Толькi вы ляжаце, кошка за дзверы

Мчыцца на двор па ступеньках.

Кошка знiкае кудысьцi ўначы,

Бiнкi ж пры мне пастаянна:

Ён мне гатовы заўжды памагчы

Значыць, ён друг беззаганны.

МАТЫЛЁК, ЯКI ТУПНУЎ НАГОЮ

Вось табе, мой любенькi хлопчык, новая цудоўная казка - зусiм адметная, не падобная на ўсе астатнiя, - казка пра наймудрэйшага цара Сулеймана-iбн-Дауда. На свеце ёсць трыста пяцьдзесят казак пра Сулеймана-iбн-Дауда; але гэтая казка не з iх. Гэтая казка - пра Матылька, якi тупнуў нагою.

Дык слухай жа, слухай уважлiва.

Сулейман-iбн-Дауд быў мудрэц. Ён разумеў, што гавораць звяры, што гавораць птушкi, што гавораць рыбы, што гавораць насякомыя. Ён разумеў, што гавораць камянi глыбока пад зямлёю, калi яны душаць адзiн аднаго i стогнуць. I ён разумеў, што гавораць дрэвы, калi яны шамацяць лiсцем на досвiтку. Ён разумеў усiх - i асу, i лiсу, i ясень у лесе. I прыгожая царыца Балкiда, яго Першая i Галоўная царыца, была амаль гэтакая ж мудрая.

Сулейман-iбн-Дауд быў магутны. На сярэднiм пальцы правай рукi ён насiў залаты пярсцёнак. Варта было яму пакруцiць гэты пярсцёнак, як з-пад зямлi выляталi Афрыты i Джыны i рабiлi ўсё, што ён пажадае iм загадаць. А варта было яму пакруцiць пярсцёнак два разы, з неба спускалiся Феi i рабiлi таксама ўсё, што ён загадае. Калi ж ён пакручваў свой пярсцёнак тры разы, перад iм з'яўляўся з мячом сам вялiкi анёл Азраiл у адзеннi звычайнага ваданоса i паведамляў яму пра ўсё, што адбываецца на зямлi, на небе i пад зямлёю.

I ўсё-такi Сулейман-iбн-Дауд быў чалавек вельмi сцiплы. Ён амаль нiколi не выхваляўся, а калi яму i здаралася пахвалiцца, ён пасля шкадаваў аб гэтым i каяўся.

Аднойчы ён абвясцiў, што хоча накармiць за адзiн дзень усiх звяроў, якiя толькi iснуюць на свеце, але, калi ён прыгатаваў яду, з глыбiнi мора выплыў нейкi вялiкi Звяруга i зжор усё за тры глыткi. Сулейман-iбн-Дауд быў вельмi здзiўлены i сказаў:

– О Звяруга, хто ты такi?

I Звяруга адказаў:

– О валадар! Будзь здаровы на векi вякоў! Я сама маленькi з трыццацi тысяч братоў, i мы жывём на дне мора. Мы дачулiся, што ты хочаш накармiць усiх звяроў, якiя толькi ёсць на свеце, i мае браты паслалi мяне даведацца ў цябе, цi хутка будзе абед.

Сулейман-iбн-Дауд быў страшэнна здзiўлены i сказаў:

– О Звяруга, ты зжор увесь абед, што прыгатаваў я для ўсiх звяроў, якiя толькi ёсць на свеце.

I сказаў яму Звяруга:

– О Валадар, будзь здаровы на векi вякоў! Але няўжо ты i сапраўды называеш гэта абедам? Там, адкуль я прыйшоў, кожнаму з нас трэба ў два разы больш яды, каб перакусiць памiж абедам i вячэрай.

Тады Сулейман-iбн-Дауд павалiўся нiцма перад iм i ўсклiкнуў:

– О Звяруга, я прыгатаваў гэты абед, каб паказаць усiм, якi я вялiкi i багаты цар, а зусiм не таму, што я i папраўдзе люблю звяроў. Цяпер я пасаромлены, i хай будзе мне гэта добрай навукай.

Сулейман-iбн-Дауд быў i напраўду мудрэц, мой любенькi хлопчык. Пасля гэтага выпадку ён ужо нiколi не забываўся, што выхваляцца неразумна. I вось цяпер якраз i пачынаецца сапраўдная казка.

У Сулеймана-iбн-Дауда было много жонак. У яго было дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак, калi не лiчыць найпрыгажэйшай Балкiды. Усе яны жылi ў вялiкiм залатым палацы пасярод цудоўнага саду з фантанамi.

На самай справе Сулейману-iбн-Дауду зусiм не патрэбны былi дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак, але ў тыя часы кожны меў па некалькi жонак, так што цар, вядома, мусiў браць сабе яшчэ больш, каб паказаць, што ён цар.

Адны з iх былi красунi, другiя проста ўродзiны. Непрыгожыя вечна варагавалi з красунямi, i тыя ад гэтага таксама рабiлiся пачварамi, i ўсе яны сварылiся з Сулейманам-iбн-Даудам, што прычыняла яму вялiкiя пакуты. Адна толькi цудоўная Балкiда нiколi не сварылася з Сулейманам-iбн-Даудам, бо дужа яна кахала яго. Яна альбо сядзела ў сябе ў залатым палацы, альбо гуляла па садзе, i ёй было вельмi шкада Сулеймана-iбн-Дауда.

Вядома, каб ён захацеў пакруцiць у сябе на пальцы пярсцёнак i паклiкаць Джынаў i Афрытаў, яны ператварылi б усiх яго дзевяцьсот дзевяноста дзевяць жонак у белых аслiц, або ў хартоў, або ў зярняткi граната. Але Сулейман-iбн-Дауд баяўся зноў аказацца выхвалякам.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Возмездие

Злобин Михаил
4. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.47
рейтинг книги
Возмездие

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Книга пяти колец. Том 2

Зайцев Константин
2. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 2

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Месть Паладина

Юллем Евгений
5. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Месть Паладина