Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Рыкi-Цiкi! Я завяла Нагайну пад дом, i Нагайна папаўзла на веранду. О, хутчэй! Хутчэй! Яна надумала забойства!

Рыкi-Цiкi надкусiў яшчэ два яйкi, а трэцяе ўзяў у зубы i памчаўся пад веранду. Тэдзi, яго мацi i бацька сядзелi на верандзе за снеданнем. Але Рыкi-Цiкi заўважыў, што яны нiчога не елi. Яны сядзелi нерухома, як каменныя, i твары ў iх былi белыя. А па цыноўцы, каля самага крэсла Тэдзi, выгiналася кольцамi Нагайна. Яна падпаўзла так блiзка, што магла ў любы момант уджалiць голую нагу Тэдзi. Пагойдваючыся ў розныя бакi, яна спявала

пераможную песню.

– Сын Вялiкага Чалавека, якi забiў Нага, - сыкала яна, - пачакай крыху, сядзi i не зварухнiся. Я яшчэ не гатова. I вы ўсе трое сядзiце цiшэй. Калi вы паварушыцеся, я ўджалю яго. Калi вы не паварушыцеся, я таксама ўджалю. О, неразумныя людзi, забойцы Нага!

Тэдзi, не адрываючыся, упiўся вачамi ў бацьку, а бацька толькi i мог шаптаць:

– Сядзi i не варушыся, Тэдзi. Сядзi i не варушыся!

Тут падбег Рыкi-Цiкi i крыкнуў:

– Павярнiся да мяне, Нагайна, павярнiся i давай змагацца!

– Усё ў свой час!
– адказала яна, не гледзячы на Рыкi-Цiкi.
– З табою я разлiчуся потым. А пакуль што паглядзi на сваiх любых сяброў: як яны прыцiхлi i якiя ў iх белыя твары. Яны спалохалiся, яны не смеюць паварушыцца. I калi ты зробiш хоць адзiн крок, я ўджалю.

– Паглядзi на сваiх змеянят, - сказаў Рыкi-Цiкi, - там, каля плота, на градзе з дынямi. Iдзi i паглядзi, што з iмi стала.

Змяя зiрнула ўбок i ўбачыла на верандзе яйка.

– О! Дай яго мне!
– закрычала яна.

Рыкi-Цiкi паклаў яйка памiж пярэднiмi лапамi, i вочы ў яго зрабiлiся чырвоныя, як кроў.

– А якi выкуп за змяiнае яйка? За маленькую кобру? За кобру-царэўну? За сама, сама апошнюю ў родзе? Астатнiх на градзе з дынямi ўжо жаруць мурашкi.

Нагайна павярнулася да Рыкi-Цiкi. Яйка прымусiла яе забыцца на ўсё, i Рыкi-Цiкi бачыў, як бацька Тэдзi працягнуў вялiкую руку, ухапiў Тэдзi за плячо, правалок яго па стале, застаўленым кубкамi i шклянкамi, у такое месца, дзе змяя не дастане яго.

– Ашукаў! Ашукаў! Ашукаў! Рык-чк-чк!
– дражнiў яе Рыкi-Цiкi.
– Хлопчык застаўся цэлы, а я, я, я сёння ўночы злавiў твайго Нага за каршэнь... там, у ванным пакоi... ага!

Тут ён пачаў падскокваць i прыцiскацца галавою да падлогi.

– Наг размахваў мной ва ўсе бакi, але не мог скiнуць мяне з сябе! Ён ужо быў нежывы, калi Вялiкi Чалавек рассек яго кiем на дзве часткi. Забiў яго я, Рыкi-Цiкi-чк-чк! Выходзь жа, Нагайна. Выходзь i бiся са мной. Табе нядоўга асталося быць удавой!

Нагайна ўбачыла, што Тэдзi ёй ужо не забiць, а яйка ляжыць у Рыкi-Цiкi памiж лапамi.

– Аддай мне яйка, Рыкi-Цiкi... Аддай мне маё апошняе яйка, я пайду i не вярнуся нiколi, - сказала яна, апускаючы свой капюшон.

– Так, ты пойдзеш i нiколi не вернешся, Нагайна, бо табе хутка ляжаць побач з тваiм Нагам на сметнiку. Хутчэй жа змагайся са мною. Вялiкi Чалавек пайшоў па стрэльбу ўжо. Змагайся ж са мною, Нагайна!

Рыкi-Цiкi бегаў кругом Нагайны на такой адлегласцi, каб яна не магла яго зачапiць, i яго маленькiя вочкi былi, як гарачае вуголле.

Нагайна скруцiлася ў клубок i з усёй сiлы наляцела на яго. А ён адскочыў угору - i назад. Зноў, i зноў, i зноў паўтаралiся яе напады, i кожны раз яе галава стукалася з размаху аб цыноўку, i яна зноў скручвалася, як пружына ў гадзiннiку. Рыкi-Цiкi танцаваў па крузе, жадаючы абысцi яе ззаду, але Нагайна кожны раз паварочвалася, каб сустрэць яго тварам у твар, - i ад гэтага яе хвост шалясцеў па цыноўцы, як сухое лiсце пад ветрам.

Ён i забыўся пра яйка. Яно ўсё яшчэ ляжала на верандзе, i Нагайна падкрадвалася да яго ўсё блiжэй i блiжэй. I нарэшце, калi Рыкi-Цiкi прыпынiўся, каб аддыхнуць крыху, яна падхапiла яйка i, слiзгануўшы па сходках веранды, панеслася як страла па дарожцы. Рыкi-Цiкi - за ёй. Калi кобра ўцякае ад смерцi, яна выгiнаецца так, як дубец, якiм хвошчуць конскую шыю.

Рыкi-Цiкi ведаў, што ён павiнен дагнаць яе, iнакш усе трывогi пачнуцца спачатку. Яна неслася да цярноўнiку, каб шмыгнуць у густую траву, i Рыкi-Цiкi, прабягаючы, пачуў, што Дарзi ўсё яшчэ распявае сваю недарэчную пераможную песню. Але жонка Дарзi была разумнейшая за яго. Яна вылецела з гнязда i залапатала крыламi над галавой Нагайны. Калi б Дарзi прыляцеў ёй на дапамогу, яны, можа, прымусiлi б кобру звярнуць з дарогi. Цяпер жа Нагайна толькi крышку апусцiла свой капюшон i паўзла далей нацянькi. Але гэта лёгкая затрымка наблiзiла да яе Рыкi-Цiкi, i, калi яна шмыгнула ў нару, дзе жылi яна i Наг, белыя зубы Рыкi ўчапiлiся ёй у хвост, i Рыкi працiснуўся туды следам за ёю, а, дапраўды, не ўсякi мангуст, нават сама разумны i стары, адважыцца пайсцi за кобрай у нару. У нары было цёмна, i Рыкi-Цiкi не мог адгадаць, дзе яна пашыраецца настолькi, што Нагайна павернецца i ўджалiць яго. Таму ён люта ўчапiўся ў яе хвост i, карыстаючыся лапамi, як тармазамi, з усёй моцы ўпiраўся ў мокрую цёплую зямлю.

Хутка трава перастала хiстацца каля ўвахода ў нару, i Дарзi сказаў:

– Загiнуў Рыкi-Цiкi! Мы павiнны праспяваць яму пахавальную песню. Бясстрашны Рыкi-Цiкi загiнуў. Нагайна заб'е яго ў сваiм падзямеллi. У гэтым няма нiякага сумнення.

I ён заспяваў вельмi сумную песню, якую склаў у той жа момант, але толькi ён дайшоў да сама сумнага месца, як трава над нарой заварушылася зноў, i адтуль, увесь заквэцаны ў гразь, выбраўся, аблiзваючы вусы, Рыкi-Цiкi. Дарзi ўскрыкнуў не вельмi голасна i спынiў сваю песню.

Рыкi-Цiкi абтрос з сябе пыл i чхнуў.

– Усё скончана, - сказаў ён.
– Удава нiколi ўжо не выйдзе адтуль.

I чырвоныя мурашкi, што жывуць памiж сцяблоў травы, пачалi спускацца ў нару, каб даведацца, цi праўду ён гаворыць.

Рыкi-Цiкi скруцiўся ў клубок i тут жа, у траве, не сыходзячы з месца, заснуў - i спаў, i спаў, i спаў да самага вечара, бо нялёгкая была яго работа ў той дзень.

А калi прачнуўся, ён сказаў:

– Цяпер я пайду дадому. Ты, Дарзi, паведамi кавалю, а ён паведамiць усяму саду, што Нагайна памерла ўжо.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Изменить нельзя простить

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изменить нельзя простить

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х