Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Так, цудоўна! Дзяўчынка паказвала ўсё гэта хлопчыку, i паўсюль пахла бузiна, паўсюль развейваўся чырвоны сцяг з белым крыжам, сцяг, пад якiм плаваў стары матрос з Новай слабодкi. I вось хлопчык стаў юнаком, i яму таксама прыйшлося накiравацца ў далёкае плаванне ў цёплыя краiны,
Гэтак прайшло нямала гадоў; ён састарэў i сядзеў са сваёй бабулькай жонкаю пад расквiтнелым бузiнавым кустом. Яны трымалiся за рукi i гаварылi пра былыя днi i пра сваё залатое вяселле, гэтак жа, як iхнiя прадзеды з Новай слабодкi. Блакiтнавокая дзяўчынка з бузiнавымi кветачкамi ў валасах i на грудзях сядзела на галiнцы бузiны, кiвала iм галавою i гаварыла: "Сёння ваша залатое вяселле!" Пасля яна дастала са свайго вянка дзве кветачкi, пацалавала iх, i яны заблiшчэлi спачатку як сярэбраныя, а пасля як залатыя. Калi ж дзяўчынка паклала iх на галовы старых, кветкi пераўтварылiся ў кароны, i муж з жонкаю сядзелi пад квiтнеючым, пахкiм кустом, быццам кароль з каралеваю.
I вось стары пераказаў жонцы гiсторыю пра Бузiнавую матульку, як сам чуў у маленстве, i абоiм здавалася, што ў той гiсторыi было так шмат падобнага на гiсторыю iх асабiстага жыцця. I якраз тое, што было ў ёй падобнае, найбольш усяго i падабалася iм.
– Так-так!
– сказала дзяўчынка, якая сядзела ў зелянiне.
– Хто заве мяне Бузiнавай матулькаю, хто Дрыядай, а сапраўднае маё iмя Ўспамiн. Я сяджу на дрэве, што ўсё расце i расце; я помню ўсё i ўмею расказваць пра ўсё! Пакажы, цi захавалася яшчэ ў цябе мая кветачка?
I стары разгарнуў псалтыр: бузiнавая кветачка ляжала такая свежая, быццам яе толькi што паклалi туды! Успамiн па-сяброўску хiтаў галавою старым, а тыя сядзелi ў залатых каронах, асвечаныя пурпуровым вячэрнiм сонцам. Вочы iхнiя заплюшчылiся, i... Ды тут i казка заканчваецца!
Хлопчык ляжаў на пасцелi i сам не ведаў, цi бачыў ён усё гэта ў сне, цi толькi чуў казку. Iмбрык стаяў на стале, але з яго не расла бузiна, а дзядок збiраўся ўжо адыходзiць, а хутка i пайшоў.
– Якi цуд, якая вабнасць!
– сказаў хлопчык.
– Мама, я пабыў у цёплых краях!
– Веру, веру!
– сказала мацi.
– Пасля такiх двух кубкаў моцнай бузiнавай гарбаты можна пабываць у цёплых краях!
– I яна добра загарнула яго ў коўдрачку, каб ён не прастудзiўся.
– Ты, здаецца, паспаў, пакуль мы са старым сядзелi ды спрачалiся пра тое, казка гэта цi быль!
– А дзе ж Бузiнавая матулька?
– запытаў хлопчык.
– У iмбрыку!
– адказала мацi.
– I няхай сабе там застаецца!