Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, дык дай я цябе расцалую!
– усклiкнула жонка.
– Дзякуй табе, даражэнькi мой! Ты от паслухай, што я табе раскажу. Ты паехаў, а я i падумала: "Давай прыгатую яму на вячэру што-небудзь смачненькае - яечню з цубуляй! Яйкi ў мяне былi, а цыбулi не. Я i пайшла да жонкi настаўнiка, бо ведаю, што ў iх ёсць цыбуля, але яна жмiнда скупая, хоць i прыкiдваецца добранькай. Я папрасiла яе пазычыць цыбулiну. "Цыбулiну?
– перапытала яна.
– Ды ў нас у садзе i агародзе нiчагусенькi не расце. Нават гнiлога яблыка не знойдзеш!" А от цяпер я магу ёй пазычыць хоць дзесяць яблык, хоць цэлы мех! Ну i пасмяёмся ж мы з настаўнiчыхi.
– I

яна зноў пацалавала мужа проста ў губы.

– Вось гэта здорава!
– закрычалi ангельцы.
– Як ёй нi туга даводзiцца, а яна хоць бы што! Заўсёды ўсiм задаволена. Для такой i грошай не шкада!

Тут яны расплацiлiся з селянiнам, бо жонка ж яму галавы не адарвала, а, наадварот, моцна абняла i пацалавала. Цэлую мерку золата насыпалi.

Так вось яно. Калi жонка лiчыць мужа разумнейшым за ўсiх на свеце i што ён нi зробiць, усё добра, - гэта заўсёды ёй на карысць.

Вось табе i ўся казка. Я чуў яе яшчэ ў маленстве, а цяпер расказаў табе. I цяпер ты ведаеш: "Што муж нi зробiць, усё добра!"

БУЗIНАВАЯ МАТУЛЬКА

Адзiн маленькi хлопчык аднойчы прастудзiўся; дзе ён прамачыў сабе ногi, нiхто i зразумець не мог; надвор'е было зусiм сухое. Мацi распранула яго, паклала на ложак i загадала прынесцi iмбрык, каб заварыць бузiннага напою цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, якi жыў на верхнiм паверсе гэтага ж дома. Ён быў зусiм адзiнокi, не было ў яго нi жонкi, нi дзяцей, а ён так любiў малечу, умеў расказваць iм такiя цудоўныя казкi i гiсторыi, што проста дзiва.

– Ну, выпi сваю гарбату, а пасля, можа, пачуеш казку!
– сказала мацi.

– Вось бы ведаць якую-небудзь новенькую!
– прамовiў стары, ласкава кiваючы галавою.
– Але дзе ж гэта наш малы прамачыў сабе ногi?

– Сапраўды, дзе?
– пацiснула плячыма мацi.
– Нiхто не можа зразумець!

– А казка будзе?
– запытаў хлопчык.

– Спачатку мне трэба ведаць, цi глыбокая вадасцёчная канава ў завулку, дзе ваша школа? Можаш ты мне сказаць гэта?

– Якраз мне па каленi!
адказаў хлопчык.
– Але гэта на самым глыбокiм месцы!

– Вось чаму ў яго мокрыя ногi!
– усмiхнуўся дзядок.
– Цяпер варта было б расказаць табе казку, ды нi адной гатовай не ведаю!

– Вы цяпер жа можаце выдумаць яе!
– сказаў хлопчык.
– Мама гаворыць, што вы як толькi на што-небудзь зiрнiце, да чаго-небудзь дакранецеся, дык адразу складзеце пра гэта казку альбо цiкавую гiсторыю.

– Так то так, але такiя казкi i гiсторыi нiчога не вартыя. Што да сапраўдных, то тыя прыходзяць самi! Прыйдуць i пастукаюць мне ў лоб: "Вось i я!"

– А хутка якая-небудзь пастукаецца?
– запытаў хлопчык.

Мацi ўсмiхнулася, насыпала ў iмбрык бузiнавай гарбаты i залiла яе варам.

– Ну, раскажыце! Раскажыце якую-небудзь казку!

– Добра было б, каб прыйшла сама! Але яны ганаркiя, прыходзяць толькi тады, калi самi надумаюцца! Стой, - усклiкнуў стары раптам.
– Вось яна! Зiрнi на iмбрык!

Хлопчык зiрнуў: вечка на iмбрыку пачало прыпадымацца, i з-пад яго вызiрнулi свежыя беленькiя бузiнавыя кветачкi, потым з'явiлiся i доўгiя зялёныя галiнкi. Яны раслi нават з носiка iмбрыка, i неўзабаве перад хлопчыкам быў вялiкi куст; галiнкi цягнулiся да самага ложка i расхiналi фiранкi. Як хораша красавалася i пахла бузiна! З зеляноты яе выглядваў ласкавы твар старой жанчыны

ў якойсьцi дзiўнай сукенцы, зялёнай, як бузiнавае лiсце, i ўсеянай белымi кветачкамi. Адразу нават не разабрацца было: сукенка гэта цi проста зелянiна i жывыя кветачкi бузiны.

– Што гэта за бабуля?
– запытаў хлопчык.

– Рымляне i грэкi называлi яе Дрыядай!
– адказаў стары.
– Але для нас гэта вельмi ж мудрагелiстае iмя, i ў нас, у Новай слабодцы, ёй далi назву больш простую: Бузiнавая матулька. Глядзi ж на яе ўважлiва ды слухай, што буду расказваць!

Такi ж самы вялiкi, пакрыты кветкамi куст рос у закутку аднаго беднага дворыка ў Новай слабодцы. Пад кустом сядзелi пасля абеду i грэлiся на сонцы стары дзядок з бабуляй: адстаўны матрос i ягоная жонка. У старых было шмат дзяцей, унукаў i праўнукаў i неўзабаве мелiся адсвяткаваць сваё залатое вяселле, ды толькi яны добра не помнiлi патрэбнага дня i чысла. З зелянiны пазiрала на iх Бузiнавая матулька, такая ж цудоўная i ветлiвая, як вось гэтая, над iмбрыкам, i сказала: "Я дык ведаю дзень вашага залатога вяселля!" Але старыя былi захопленыя размоваю - яны ўспамiналi старасвеччыну - i не чулi яе.

– А цi помнiш, - прамовiў стары матрос, - як мы бегалi i гулялi з табой малымi! Вось тут, у гэтым самым двары, мы садзiлi садок! Помнiш, утыкалi ў зямлю дубчыкi i галiнкi?

– Канечне, канечне!
– падхапiла бабулька.
– Помню, помню! Мы заўзята палiвалi гэтыя галiнкi; адна з iх была бузiнавая, пусцiла карэньчыкi, сцеблiкi i вось як разраслася! Мы, старыя, можам цяпер сядзець у ценi ад яе!

– Праўда!
– прадоўжыў муж.
– А вось у тым закутку стаяў чан з вадою. Там мы пускалi мой караблiк, якi я сам выразаў з дрэва. Як ён плаваў! А неўзабаве мне прыйшлося пайсцi i ў сапраўднае плаванне!

– Так, але перад гэтым яшчэ мы хадзiлi ў школу i таму-сяму навучылiся! перапынiла бабулька.
– А пасля нас канфiрмавалi*. Мы абое не стрымалi слёз тады!.. А затым узялiся за рукi i пайшлi агледжваць Круглую вежу, узбiралiся на самы верх i любавалiся адтуль горадам i морам. Пасля мы накiравалiся ў Фрэдэрыксберг i назiралi, як каталiся па каналах на сваёй цудоўнай яхце кароль i каралева.

* Канфiрмацыя (ад лац. confirmatio зацвярджэнне) - у пратэстантаў у той час азначала праверку ведаў царкоўных дагматаў i ўвогуле веравучэння i наступны абрад далучэння да царквы юнакоў i дзяўчат, якiя дасягнулi 16 гадоў (Заўв. перакл.).

– Так, i хутка мйе прыйшлося пусцiцца ў сапраўднае плаванне! Шмат, шмат гадоў быў я ўдалечынi ад радзiмы!

– Колькi я плакала! Мне прыходзiлi ўжо думкi, што ты памёр i ляжыш на дне марскiм! Не раз падымалася я ноччу зiрнуць, цi круцiцца ветранiк. Ён круцiўся, а ты ўсё не прыязджаў! Я добра помню, як аднойчы, у самы лiвень, у нашым двары заявiўся смяцяр. Я служыла там пакаёўкаю i выйшла са смеццевым вядром, ды запынiлася перад дзвярыма. Надвор'е ж было жахлiвае! У гэты самы час прыйшоў паштальён i перадаў мне лiст ад цябе. Давялося ж гэтаму лiсту пагуляць па белым свеце! Як я схапiла яго!.. I тут жа ўзялася чытаць. Я смяялася i плакала адначасова... Была такая шчаслiвая! У лiсце пiсалася, што ты цяпер у цёплых краiнах, дзе расце кава! Вось, палiчыла я, блаславёная краiна! Ты шмат яшчэ чаго расказваў у сваiм лiсце, i я ўсё нiбы бачыла перад сабою. Дождж так i цубанiў, а я ўсё стаяла пры дзвярах са смеццевым вядром. Раптам хтосьцi абняў мяне за стан...

Поделиться:
Популярные книги

Внешняя Зона

Жгулёв Пётр Николаевич
8. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Внешняя Зона

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

Путь Чести

Щукин Иван
3. Жизни Архимага
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Путь Чести

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Наследник и новый Новосиб

Тарс Элиан
7. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник и новый Новосиб

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Ведьма

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Ведьма

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора