Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Пасля старыя запаўзлi ў свае домiкi i больш ужо не паказвалiся.

А маладыя смаўжы пачалi цараваць у лесе i пакiнулi пасля сябе багата нашчадкаў. Трапiць жа на сядзiбу i легчы на срэбраную талерку iм так i не давялося! Таму яны вырашылi, што сядзiба зусiм разбурылася, а ўсе людзi на свеце павымерлi. Нiхто iм не пярэчыў, - значыць, так яно i выйшла. I вось зноў барабанiў дождж па лопуху, забаўляючы смаўжоў, а сонца ззяла, каб зелянеў гэты лопух, i яны былi шчаслiвыя, шчаслiвыя! I ўся iх сям'я была шчаслiвая, -

вось так!

РАМОНАК

Слухайце ды на вус матайце, чаму казка вучыць.

Непадалёк ад дачы, каля самай канавы, рос у мяккай, зялёнай траве рамонак. Сонечныя промнi грэлi i лашчылi яго гэтак жа, як i раскошныя дачныя кветкi ружы, пiвонi, цюльпаны.

Адным цудоўным ранкам рамонак расцвiў. Жоўтае, круглае, як сонейка, сэрца яго было акружана ззяннем белых промняў-пялёсткаў. Кветку не бянтэжыла, што яна расла ў густой траве, а не каля дачы. Яна была задаволена ўсiм. Прагна цягнулася да сонца, мiлавалася iм i слухала, як высока-высока ў небе спявае жаўрук.

Рамонак быў такi вясёлы i шчаслiвы, быццам у дзень, калi ён расцвiў, была нядзеля, а не панядзелак. Ён, як вучнi ў класе, смiрна сядзеў на сцяблiнцы i вучыўся ў яснага сонейка i ва ўсёй навакольнай прыроды. Нават не зайздросцiў жаўруку ў небе, якi бясконца лятаў i спяваў. Рамонку здавалася: ён шчаслiвы!

Нiхто з дачных, ганарлiвых кветак не прыкмячаў рамонка, якi рос каля канавы. Затое ён часта заглядваўся на iх i думаў: "Якiя яны прыгожыя! Да iх абавязкова прыляцiць у госцi нябесны пяюн. Добра, што я расту побач, хаця ўбачу яго зблiзку".

Раптам пачулася вельмi блiзка "квiр-квiр-вiт!" Жаўрук апусцiўся не ў дачны сад да пiвоняў i цюльпанаў, а проста ў траву, да сцiплай кветкi. Рамонак зусiм разгубiўся ад радасцi, не ведаў, што думаць, як быць!

Птушка скакала вакол рамонка i спявала:

"Ах, якая слаўная мяккая траўка! Якая мiленькая кветачка ў срэбранай сукенцы, з залатым сэрцайкам!"

Жаўрук пацалаваў кветку, праспяваў ёй сваю песню i зноў узвiўся ў сiняе неба. Рамонак не ведаў, што i рабiць ад шчасця. А дачныя кветкi, якiя ўсё бачылi i чулi, гатовы былi лопнуць ад зайздрасцi i злосцi.

У гэты час у сад выйшла дзяўчына з вострым нажом у руках. Яна пачала зразаць цюльпаны. Рамонак перажываў за iх. Але ж i радаваўся, што расце ў густой траве.

З захадам сонца рамонак згарнуў пялёсткi, заснуў. Снiўся яму дзiўны сон пра мiлую птушку i чырвонае сонейка.

Ранiцай кветка зноў выпрамiла пялёсткi i працягнула iх, як дзiця ручкi, да светлага сонейка. У той жа мiг пачуўся голас жаўрука. Але сёння ён быў нейкi сумны. Што здарылася?

Птушка трапiла ў палон. Цяпер яна сядзела ў клетцы, якая вiсела каля расчыненага акна. Жаўрук спяваў пра высокае неба, пра свежую зелянiну палеткаў, пра волю.

Рамонак засумаваў: "Як дапамагчы птушцы, чым?" Усё наўкол нiбыта патухла, нiчога не радавала.

Раптам

з сада выйшлi два хлопчыкi. У аднаго з iх быў вялiкi i востры нож. Яны наблiзiлiся да рамонка, пачалi гаварыць памiж сабой:

– Вось тут можна выразаць кавалак дзёрну для нашага жаўрука.

– Давай спачатку вырвем кветку.

– Не, хай застанецца. Так прыгажэй!

Яны запусцiлi нож у зямлю i выразалi чатырохвугольны кавалак дзёрну.

Так рамонак трапiў у клетку да жаўрука.

Спявак скардзiўся ўсё ранне на сваю няволю, бiўся грудкай аб жалезнае пруцце клеткi. А бедны рамонак не ўмеў гаварыць i не мог усцешыць яго нi слоўцам. А як хацелася дапамагчы сябру!

А жаўрук скардзiўся:

– Тут няма вады!.. Яны забылiся даць мне папiць. Пайшлi i не пакiнулi нi глыточка вады. У мяне зусiм перасохла ў горлачку. Тут - духата! Ах, я памру. Не ўбачу болей нi чырвонага сонейка, нi свежай зелянiны, нi ўсяго божага свету...

Каб хоць як-небудзь асвяжыцца, жаўрук глыбока ўсунуў дзюбкў ў прахалодны дзёран... Убачыў рамонак, кiўнуў яму галавой, пацалаваў i сказаў:

– I ты завянеш тут, бедны!.. Цябе ды вось гэты кавалачак зялёнай травы далi яны мне ўзамен усяго вольнага свету. Ты нагадваеш мне, чаго я пазбаўлены...

"Ах, чым мне суцешыць яго?" - думаў рамонак. Ён не мог пашавялiць нi лiсцiкам i толькi ўсё мацней i мацней прыемна пахнуў. Жаўрук адчуў гэта i не крануў кветку, хаця ад смагi павышчыкваў усю траву.

Наступiў вечар. А беднай птушцы так нiхто i не прынёс вады. Яна ў адчаi расправiла свае кароткiя крыльцы, сутаргава затрымцела i яшчэ некалькi разоў працiўкала:

– Пiць!.. Пiць!..

Раптам галоўка жаўрука схiлiлася набок. Сэрцайка яго разарвалася ад смутку i пакутаў.

Рамонак не мог той ноччу згарнуць свае пялёсткi i заснуць, як раней. Ён зусiм захварэў, стаяў сумны, з панiклай галавой.

Толькi на другую ранiцу падбеглi да клеткi хлопчыкi. Убачылi мёртвага жаўрука i горка-горка заплакалi.

Хавалi птушку па-царску. Паклалi ў прыгожы чырвоны карабок. Выкапалi магiлку, упрыгожылi яе кветкамi. Бедны жаўрук! Пакуль ён жыў i спяваў, хлопчыкi забылiся пра яго, пакiнулi ў клетцы памiраць ад смагi. А цяпер пралiвалi горкiя слёзы над яго магiлкай.

Не лепш яны аднеслiся i да рамонка. Разам з дзёрнам выкiнулi кветку на пыльную дарогу. А рамонку, якi больш за ўсiх любiў жаўрука, так хацелася быць разам з iм. Хаця б на яго магiлцы.

ЛЁС ЛОПУХУ

Перад багатаю сядзiбай быў разбiты дзiвосны сад з рэдкiмi дрэвамi i кветкамi. Госцi, якiя наязджалi ў маёнтак, уголас захаплялiся садам; гараджане i навакольныя сельскiя жыхары знарок прыязджалi сюды ў нядзелi i святы прасiць дазволу агледзець яго; з'яўлялiся сюды з тою ж мэтай i вучнi розных школ са сваiмi настаўнiкамi.

Поделиться:
Популярные книги

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11