Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

I яна завязала яму на шыю хусцiнку - гэта яна ўсё-такi ўмела рабiць лепш за мужа, завязала яе падвойным вузлом; вельмi прыгожа выйшла! Потым яна прыгладзiла далонню капялюш мужа i пацалавала старога проста ў губы. I вось ён паехаў на канi, якога трэба было або прадаць, або прамяняць у горадзе. А ўжо ў чым, у чым, а ў куплi-продажы ён разбiраўся!

Сонца так i пякло, на небе не было нi воблачка. Над дарогай стаялi хмары пылу, бо на кiрмаш ехала i iшло столькi народу - хто на возе, хто вярхом, а хто проста пешкi. Спёка стаяла нясцерпная, i нiдзе на ўсёй дарозе анiякага ценю.

I тут

стары ўбачыў, што па дарозе iдзе чалавек i гонiць перад сабою карову, ды такую прыгожую, адно заглядзенне! "Пэўна, i малако яна дае цудоўнае!
– падумаў наш селянiн.
– От бы выменяць яе за каня!"

– Гэй, ты там, з кароваю!
– гукнуў ён.
– Давай пагамонiм! Бачыш майго каня? Я думаю, ён каштуе даражэй за тваю карову, але карова мне больш патрэбна. Давай памяняемся, га?

– Давай, - згадзiўся гаспадар каровы, i яны памянялiся.

Памянялiся, i цяпер селянiн мог спакойна вярнуцца дадому. Але ж ён збiраўся пабываць у горадзе i таму разам з каровай рушыў далей, каб хоць паглядзець на кiрмаш.

Iшоў ён шпарка, карова не адставала, i неўзабаве яны дагналi чалавека, якi вёў авечку. Авечка была добрая, укормленая, з густою воўнаю.

"От бы мне такую!
– падумаў селянiн.
– Улетку ёй хопiць корму ў нашай канаве, а на зiму яе можна браць у хату. I праўда, нам зручней трымаць авечку, чым карову. Памяняцца, цi што?"

Гаспадар авечкi ахвотна згадзiўся на абмен, i селянiн пайшоў далей ужо з авечкай. Раптам ён убачыў пры дарозе чалавека, якi трымаў пад пахаю вялiкую гусь.

– Ну i гусь у цябе!
– залюбаваўся селянiн.
– Ды тлустая якая! Ды пер'я на ёй колькi! Хораша было б паглядзець, як яна плавае на прывязi ў нашай лужыне. I старой маёй было б для каго збiраць аб'едкi! Яна не раз гаварыла: "Ах, каб у нас была гусь!" Ну вось цяпер яна будзе яе мець! Хочаш мяняцца? Даю табе за гусь авечку, ды яшчэ дзякуй скажу ў прыдачу!

Той не адмовiўся, i яны памянялiся. Селянiн займеў гусь.

Тым часам горад ужо быў блiзка, i дарога ажно кiшма кiшэла людзьмi i жывёлай - ступiць не было дзе. Таму шмат хто iшоў па дне канавы, а некаторыя нават па палетку бульбы вартаўнiка пры дарозе. Тут жа хадзiла курыца вартаўнiка, але яе прывязалi да агароджы аборкай, каб яна не спалохалася людской таўханiны i не адбiлася ад дому. Была яна куртатая, падмiргвала адным вокам i ўвогуле з выгляду курыца хоць куды. "Ко-ко-ко!" - сакатала яна; што хацела гэтым сказаць, я не ведаю, але селянiн, як убачыў яе, дык падумаў: "Лепшай за гэтую курыцу я не бачыў. Яна прыгажэйшая за квактуху нашага святара; от бы яе нам! Курачка заўсёды знойдзе сабе зернетка, лiчы, што сама сябе пракормiць! Дапраўды, добра было б памяняць на яе гусь".

– Хочаш мяняцца?
– спытаў ён у вартаўнiка.

– Мяняцца? А чаму б i не?!
– адказаў той.

I яны памянялiся: вартаўнiк узяў сабе гусь, а селянiн курыцу.

Нямала ўсё-такi панамяняўся ён па дарозе ў горад, ды яшчэ спякота стаяла страшэнная, i ён вельмi стамiўся. Няблага было б цяпер i перакусiць! А тут якраз i карчма побач. У яе ён i падаўся, але каля дзвярэй сутыкнуўся з парабкам, якi нёс туга напакаваны нечым мех.

– Што нясеш?
– спытаў селянiн.

– Гнiлыя яблыкi, - адказаў парабак.
– От назбiраў поўны мех свiнням.

– Ух ты! Гэтак многа?! От каб пабачыла мая жонка! У нас летась урадзiў на старой яблынi ўсяго адзiн яблык, дык мы яго так шанавалi, у куфры хавалi, пакуль ён не згнiў! Але мая старая ўсё адно казала: "Якi нi ёсць, а прыбытак!" От каб яна паглядзела, якi бывае прыбытак. Хацелася б мне пацешыць яе!

– А што вы дасце за гэты мех?
– спытаў хлопец.

– Што дам? Ды вось курыцу!

Селянiн аддаў курыцу парабку, узяў мех з яблыкамi, зайшоў у карчму i адразу да прылаўка, а мех свой прыхiлiў да печы, у якой якраз палiлася. Ды ён на гэта не звярнуў увагi. У карчме было процьма народу: перакупшчыкi, гандляры жывёлай. Сядзелi там i два ангельцы. Ды такiя багатыя, што ўсе кiшэнi ў iх былi набiты золатам. I вельмi ж любiлi яны iсцi ў заклад. А цяпер паслухайце!

"Пок! Пок! Пок!" - пачулася каля печы.

Ды гэта ж яблыкi пачалi лопацца ад гарачынi.

Вось тут усе i даведалiся пра гiсторыю, як стары памяняў каня на карову, карову на авечку i ўрэшце атрымаў мех гнiлых яблыкаў.

– Ну i будзе табе ад жонкi, як вернешся! Дасць яна табе дыхту! Галаву адарве!
– загаманiлi ўсе ў карчме.

– Нiчога не будзе, - запярэчыў селянiн.
– Жонка пацалуе мяне i скажа: "Што муж нi зробiць, усё добра!"

– А вось пабачым!
– заспрачалiся ангельцы.
– Iдзём у заклад на бочку золата!

– Хопiць i адной меркi, - сказаў селянiн.
– А я са свайго боку магу паставiць толькi поўную мерку яблыкаў ды самога сябе са сваёю старою ў прыдачу, гэтага хопiць з лiшкам!

– Згодны!
– закрычалi ангельцы.

Пад'ехала каламажка карчмара. У ёй змясцiлiся ўсе - ангельцы, селянiн, узвалiлi i мех з гнiлымi яблыкамi. Каламажка рушыла ў дарогу, i нарэшце прыехалi да хацiнкi старога селянiна.

– Добры дзень, жоначка!

– Добры дзень, муж даражэнькi!

– Ну, я памяняў!

– Ды ты ў мяне на ўсё майстар!
– сказала жонка i кiнулася абдымаць мужа, не зважаючы нi на мех з яблыкамi, нi на чужых людзей.

– Я памяняў каня на карову!

– I дзякуй Богу!
– сказала жонка.
– Цяпер у нас на стале будзе i малако, i масла, i сыр. Вунь як выгадна памяняў!

– Так то яно так, але карову я памяняў на авечку!

– I добра зрабiў!
– пахвалiла жонка.
– Ты заўсёды ведаеш, як лепей! Для авечкi ў нас i корму хопiць. А мы будзем пiць авечае малако ды авечым сырам частавацца, а з воўны звяжам цёплыя панчохi i нават фуфайкi. А з каровы шэрсцi не збярэш. Яна, як лiняе, дык усю пагубляе. Якi ты ў мяне разумны!

– Я i авечку памяняў - на гусь!

– Ах, няўжо i праўда, што ў гэтым годзе на дзень святога Марцiна ў нас будзе смажаная гусь?! Ты ўсё стараешся, чым бы мяне парадаваць ды пацешыць! Як добра ты гэта прыдумаў! Гусь, хоць пасi яе, хоць не пасi, усё адно да свята растлусцее.

– Яно так, але я памяняў гусь на курыцу!
– сказаў муж.

– На курыцу? Ну i цудоўна! Курыца нанясе яек, вывядзе куранят, i ў нас будзе цэлы птушнiк! От што даўно мне хацелася мець!

– Але курыцу я памяняў на мех гнiлых яблыкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец