Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

За металiчнай агароджай сада, якая аддзяляла яго ад поля, вырас лопух; ён быў такi вялiкi, густы i раскiдзiсты, што па ўсёй справядлiвасцi заслугоўваў назвы лопухавага куста. Але нiхто не любаваўся на яго, акрамя старога асла, якi вазiў каламажку малочнiцы. Ён выцягваў сваю доўгую шыю i казаў лопуху:

– Якi ты прыгожы! Так бы i з'еў цябе!

Але вяроўка была кароткая, i аслу не ўдавалася дацягнуцца да лопуху.

Неяк у садзе сабралася вялiкая кампанiя: да гаспадароў прыехалi знатныя госцi са сталiцы, маладыя людзi, цудоўныя дзяўчаты, i мiж iмi адна

паненка здалёку, з Шатландыi, славутага роду i вельмi багатая. "Зайздросная нявеста!" - казалi халастыя маладыя людзi i iх матулi.

Моладзь забаўлялася на лужку, гуляла ў кракет, затым усе накiравалiся ў сад; кожная паненка сарвала кветку i ўваткнула яе ў пятлiцу аднаго з маладых людзей. А юная шатландка доўга азiралася вакол, выбiрала, выбiрала, ды так нiчога i не выбрала; нi адна з садовых кветак не прыйшлася ёй да густу. Але вось яна глянула за агароджу, дзе рос лопух, убачыла яго сiнявата-чырвоныя пышныя кветкi, усмiхнулася i папрасiла сына гаспадара дома сарваць ёй адну з iх.

– Гэта кветка Шатландыi!
– сказала яна.
– Яна красуецца ў шатландскiм гербе. Дайце мне яе!

I ён сарваў самую прыгожую кветку, укалоўшы сабе пры гэтым пальцы, быццам яна расла на калючай шыпшыне.

Паненка прасунула кветку маладому чалавеку ў пятлiцу, ён быў вельмi задаволены гэтым, ды i кожны з астатнiх маладых людзей ахвотна б аддаў сваю шыкоўную садовую кветку, каб толькi атрымаць з ручак цудоўнай шатландкi хоць лопух. Але ўжо калi быў усцешаны гаспадароў сын, то што ж адчуў сам лопух? Яго як быццам акрапiла расою, асвяцiла сонейкам.

"Аднак я важней, чым думаў!
– сказаў ён пра сябе.
– Месца ж маё, бадай, у садзе, а не за дратамi. Вось, праўда, як дзiўна iграе намi лёс! Але цяпер хоць адно з маiх дзяцей перабралася за агароджу, ды яшчэ трапiла ў пятлiцу!"

I з таго часу лопух расказваў аб гэтай падзеi кожнаму бутону, якi толькi што распускаўся. Не прайшло затым i тыдня, як лопух пачуў навiну - не ад людзей, не ад шчабятлiвых пташак, а ад самога паветра, якое ўспрымае i разносiць паўсюдна найменшы гук, што пачуўся ў самых глухiх алеях сада або ва ўнутраных пакоях дома, дзе вокны i дзверы адчынены насцеж. Вецер паведамiў, што малады чалавек, якi атрымаў з цудоўных рук шатландкi кветку лопуху, удастоiўся нарэшце атрымаць i руку i сэрца прыгажунi. Слаўная выйшла парачка, упаўне прыстойная партыя.

– Гэта я iх сасватаў!
– вырашыў лопух, успамiнаючы сваю кветку, якая трапiла ў пятлiцу. I кожная кветка, якая толькi распускалася, павiнна была выслухаць гэтую гiсторыю.

"Мяне, канечне, перасадзяць у сад!
– думаў лопух.
– Можа быць, нават пасадзяць у гаршчок; цеснавата будзе, ну, ды затое ганарова!"

I лопух так захапiўся гэтай марай, што ўжо з поўнаю ўпэўненасцю казаў: "Я траплю ў гаршчок!" - i абяцаў кожнай сваёй кветачцы, якая паяўлялася зноў, што яна таксама трапiць у гаршчок, а можа быць, нават i ў пятлiцу, - вышэй за гэта ўжо трапiць не было куды! Але нi адна з кветак не трапiла ў гаршчок, не кажучы ўжо аб пятлiцы. Яны ўбiралi ў сябе паветра i святло, сонечныя промнi ўдзень i кропелькi расы ноччу, цвiлi,

прымалi вiзiты жанiхоў - пчол i восаў, якiя шукалi пасагу, кветкавага соку, атрымлiвалi яго i пакiдалi кветкi.

– Разбойнiкi гэткiя!
– казаў пра iх лопух.
– Так бы i пракалоў iх наскрозь, ды не магу.

Кветкi панiкалi галоўкамi, бляклi i завядалi, але на змену iм распускалiся новыя.

– Вы з'яўляецеся якраз своечасова!
– казаў iм лопух.
– Я з хвiлiны на хвiлiну чакаю перасадкi туды, за агароджу.

Нявiнныя рамонкi i макрычнiк слухалi яго з глыбокiм здзiўленнем, шчыра верачы кожнаму яго слову.

А стары асёл, якi цягаў каламажку малочнiцы, стаяў на прывязi каля дарогi i любоўна касавурыўся на квiтучы лопух, але вяроўка была кароткая, i ён нiяк не мог дацягнуцца да куста.

Лопух так многа думаў аб сваiм родзiчы, шатландскiм лопусе, што пад канец паверыў у сваё паходжанне з Шатландыi i ў тое, што iменна яго бацькi i красавалiся ў гербе краiны. Вялiкая гэта была думка, але чаму б такому вялiкаму лопуху i не мець вялiкiх думак?

– Iншы раз паходзiш з такой славутай сям'i, што не асмелiшся i здагадвацца аб тым!
– сказала крапiва, якая расла непадалёк, у яе таксама было нейкае цьмянае адчуванне, што пры належным доглядзе i яна магла ператварыцца ў кiсяю!

Лета прайшло, прайшла i восень, лiсце з дрэў асыпалася, кветкi набылi больш яркую афарбоўку, але амаль страцiлi свой пах. Вучань садоўнiка распяваў у садзе з таго боку металiчных прутоў:

Уверх на горку,

Унiз пад горку

Хуткi час бяжыць!

Маладзенькiя елачкi ў лесе пачалi ўжо мардавацца перадкалядным сумам, але да каляд было яшчэ далёка.

– А я ўсё яшчэ тут стаю!
– сказаў лопух.
– Нiкому як быццам i справы да мяне няма, а я ж наладзiў вяселле! Яны заручылiся, ды i пажанiлiся вось ужо тыдзень таму назад! Што ж, сам я кроку не зраблю - не магу!

Прайшло яшчэ некалькi тыдняў. На лопусе красавалася ўжо толькi адна кветка, апошняя, але вялiкая i пышная. Вырасла яна амаль каля самых каранёў, вецер абвяваў яе холадам, фарбы яе звялi, i чашачка, такая вялiкая, быццам у кветкi артышоку, нагадвала цяпер высерабраны сланечнiк.

У сад выйшла маладая парачка, муж i жонка. Яны iшлi ўздоўж садовай агароджы, i маладая жанчына зiрнула праз яе.

– А вось ён, вялiкi лопух! Усё яшчэ стаiць!
– усклiкнула яна.
– Але на iм няма больш кветак!

– Не, бачыш вунь марны цень апошняй!
– сказаў муж, паказваючы на высерабраныя рэшткi кветкi.

– А яна ўсё-такi прыгожая!
– сказала жонка.
– Трэба загадаць выразаць такую ж на рамцы вакол нашага партрэта.

I маладому мужу зноў давялося пералезцi цераз агароджу i сарваць кветку лопуху. Кветка ўкалола яму пальцы - малады ж чалавек абазваў яе "марным ценем". I вось кветка трапiла ў сад, у дом i нават у залу, дзе вiсеў партрэт маладажонаў, напiсаны маслянымi фарбамi. У пятлiцы ў маладога была адлюстравана кветка лопуху. Пагаварылi i аб гэтай кветцы, i аб той, якую толькi што прынеслi; яе вырашана было выразаць на рамцы.

Поделиться:
Популярные книги

Адъютант

Демиров Леонид
2. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
6.43
рейтинг книги
Адъютант

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Всплеск в тишине

Распопов Дмитрий Викторович
5. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Всплеск в тишине

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11