Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Тады Дзюймовачка вырашыла пайсцi з лесу i пашукаць сабе прытулак на зiму.

За лесам, у якiм жыла Дзюймовачка, было вялiкае поле. Хлеб з поля ўжо даўно сабралi, i толькi кароткiя сухiя сцяблiнкi тырчэлi з мёрзлай зямлi.

У полi было яшчэ халадней, чым у лесе, i бедная Дзюймовачка зусiм замерзла. I вось яна прыйшла да норкi палявой мышы; уваход у норку быў прыкрыты сухiмi сцяблiнкамi i былiнкамi. Палявая мыш жыла ў цяпле i дастатку: кухня i кладоўка ў яе бiтком набiты хлебным зернем. Дзюймовачка стала ля парога, як жабрачка, i папрасiла падаць ёй кавалачак ячменнага зярнятка -

яна два днi нiчога не ела.

– Ах ты, бедная!
– сказала палявая мыш (яна была, па сутнасцi, добрая старая).
– Ну, iдзi сюды, пагрэйся i паеш са мной!

I Дзюймовачка спусцiлася ў норку, сагрэлася i паела. Старой дзяўчынка вельмi спадабалася, i яна сказала ёй:

– Заставайся ў мяне на зiму. Я буду кармiць цябе, а ты прыбiрай добра мой дом ды расказвай мне казкi - я вельмi люблю казкi.

I Дзюймовачка пачала рабiць усё, што загадвала ёй старая мыш. Ёй жылося выдатна ўцёплай мышынай норцы.

– Хутка ў нас будуць госцi, - сказала аднойчы палявая мыш.
– Раз на тыднi прыходзiць праведаць мяне мой сусед. Ён вельмi багаты i жыве куды лепш за мяне. У яго вялiзны дом пад зямлёй, i ён носiць цудоўнае чорнае аксамiтнае футра. Выходзь, дзяўчынка, за яго! Ужо з iм ты не прападзеш. Адна толькi бяда: ён зусiм сляпы i не ўбачыць цябе. Затое ты будзеш расказваць яму самыя лепшыя казкi, якiя толькi ведаеш.

Але Дзюймовачцы зусiм не хацелася выходзiць за суседа - гэта ж быў крот.

Неўзабаве крот на самай справе прыйшоў у госцi да палявой мышы. Ён быў такi важны, вучоны i багаты; футра на iм было аксамiтнае i вельмi прыгожае.

Дом у яго быў у дваццаць разоў больш, чым домiк палявой мышы. Там было шмат вялiкiх пакояў i доўгiх калiдораў, але сонца нiколi не заглядвала туды. Крот цярпець не мог сонца i не любiў кветкi - ён жа нiколi iх не бачыў.

Дзюймовачку прымусiлi спяваць для важнага госця, i яна праспявала дзве песенькi, ды так добра, што крот адразу пакахаў яе. Але ён не сказаў нi слова - ён быў такi паважны i грунтоўны пан.

А потым крот пракапаў пад зямлёй доўгi падземны ход ад свайго дома да самай норкi палявой мышы i запрасiў старую мыш i Дзюймовачку прагуляцца па гэтым падземным ходзе.

Крот узяў у рот гнiлушку - у цемнаце ж гнiлушка свецiць нiбыта свечка - i пайшоў наперад, асвятляючы доўгi i шырокi калiдор. На паўшляху крот спынiўся i сказаў:

– Тут ляжыць нейкая птушка. Але вам яе няма чаго баяцца - яна мёртвая.

I крот прапхнуў сваiм шырокiм носам дзiрку ў столi - дзённае святло пырснула ў падземны ход, i Дзюймовачка ўбачыла мёртвую ластаўку. Гэта была сапраўдная птушка, з пер'ем i з дзюбай; яна, пэўна, памерла не так даўно, у пачатку зiмы, i ўпала ў норку крата.

Крылцы мёртвай птушкi былi моцна прыцiснуты да цела, ножкi i галава схаваны ў пёркi. Бедная ластаўка, пэўна, памерла ад холаду. Дзюймовачцы стала вельмi шкада яе, яна так любiла птушак - бо яны цэлае лета спявалi ёй свае цудоўныя песенькi. Але крот штурхануў ластаўку сваiмi кароткiмi лапамi i сказаў:

– Цяпер ужо не пасвiшчаш! Так, не хацеў бы я нарадзiцца вось такой птушачкай! Яна толькi i ўмее цырыкаць ды шчабятаць, а прыйдзе зiма - што ёй рабiць: памiраць

з голаду i холаду. Вось ужо маiм дзецям зiмы не давядзецца баяцца.

– Так, так!
– сказала палявая мыш.
– Якая карысць ад гэтага цырыкання? Песнямi сыты не будзеш, цырыканнем зiмой не сагрэешся.

А Дзюймовачка маўчала, але калi крот i мыш павярнулiся да птушкi спiной, Дзюймовачка нахiлiлася да ластаўкi, рассунула пёркi i пацалавала яе прама ў заплюшчаныя вочы.

"Магчыма, гэта тая самая ластаўка, якая так цудоўна распявала летам, падумала дзяўчынка.
– Колькi радасцi прынесла ты мне, мiлая птушка!"

Потым крот затыкнуў дзiрку ў столi i праводзiў старую мыш i Дзюймовачку дадому.

Ноччу Дзюймовачцы не спалася. Яна ўстала з пасцелi, спляла з сухiх былiнак вялiкi дыван, пайшла ў падземны ход i накрыла мёртвую птушку. Потым Дзюймовачка прынесла з мышынай норкi пушысты, мяккi мох i зрабiла з яго пасцельку, каб мёртвай птушцы было зручней ляжаць.

– Бывай, мiлая ластаўка!
– сказала Дзюймовачка.
– Бывай! Дзякуй табе за тое, што ты так дзiўна спявала мне летам, калi дрэвы былi яшчэ зялёнымi, а сонейка так слаўна грэла!

I яна схiлiла галоўку на грудзi птушкi i раптам спалохалася: яна пачула, як у грудзях ластаўкi штосьцi тукае. Гэта забiлася сэрца птушкi - яна была не зусiм мёртвая, а толькi скамянелая ад холаду. А цяпер яна сагрэлася i ажыла.

Дзюймовачка дрыжэла ад страху - бо птушка была проста велiканам у параўнаннi з такой крошкай. Але ўсё ж Дзюймовачка сабралася з духам, як мага шчыльней ухутала ластаўку дыванком, а потым збегала, прынесла лiсцiк мяты, якiм сама накрывалася, i накрыла iм галаву птушкi.

На наступную ноч Дзюймовачка зноў цiхенька прабралася да птушкi. Ластаўка ўжо зусiм ажыла, толькi была яшчэ вельмi слабай i ледзь-ледзь адкрыла вочы, каб паглядзець на дзяўчынку. Дзюймовачка стаяла перад ёй з кавалкам гнiлушкi ў руках - iншага лiхтара ў яе не было.

– Дзякуй табе, мiлая крошка!
– сказала хворая ластаўка.
Я так добра сагрэлася! Хутка я зусiм папраўлюся i палячу на сонейка.

– Ах, - сказала Дзюймовачка, - цяпер так холадна, iдзе снег! Застанься лепш у сваёй цёплай пасцельцы, а я буду прыглядаць за табой.

Дзюймовачка прынесла ластаўцы вады ў кветкавым пялёстку i некалькi ячменных зярнятак. Ластаўка папiла i паела, а потым расказала дзяўчынцы, як яна паранiла сабе крыло аб цярновы куст i не магла паляцець разам з iншымi ластаўкамi ў цёплыя краi. Прыйшла зiма, стала вельмi холадна, i яна ўпала на зямлю... Больш ластаўка ўжо нiчога не помнiла, i як трапiла сюды, у падзямелле, яна не ведала.

Усю зiму пражыла ластаўка ў падзямеллi, а Дзюймовачка прыглядвала за ёй.

Нi крот, нi палявая мыш нiчога не ведалi пра гэта - яны ж зусiм не любiлi птушак.

Калi прыйшла вясна i прыгрэла сонейка, Дзюймовачка адкрыла тую дзiрку, якую зрабiў у столi крот, каб ластаўка магла паляцець.

Ластаўка спытала, цi не хоча дзяўчынка выправiцца разам з ёю - няхай сядзе ёй на спiну, i яны паляцяць у зялёны лес. Але Дзюймовачцы было шкада старую палявую мыш - яна ведала, што старой без яе будзе вельмi сумна.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Эйгор. В потёмках

Кронос Александр
1. Эйгор
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Эйгор. В потёмках

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Все еще не Герой!. Том 2

Довыдовский Кирилл Сергеевич
2. Путешествие Героя
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Все еще не Герой!. Том 2

Восьмое правило дворянина

Герда Александр
8. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восьмое правило дворянина

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Штурм Земли

Семенов Павел
8. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Штурм Земли

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая