Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, добрага патрошку!
– сказаў Оле-Лукойе.
– Я лепш пакажу табе тое-сёе. Пакажу табе свайго брата, яго таксама завуць Оле-Лукойе, але нi да каго ён не з'яўляецца больш чым адзiн раз у жыццi. Калi ж з'явiцца, бярэ чалавека, садзiць да сябе на каня i расказвае яму казкi. Ён ведае толькi дзве: адна з iх такая цудоўная, што нiхто i ўявiць сабе не можа, а другая такая страшная, што... ды не, немагчыма нават i сказаць - якая!

Тут Оле-Лукойе прыўзняў Яльмара, паднёс яго да акна i сказаў:

– Зараз убачыш майго брата,

другога Оле-Лукойе. Людзi яшчэ называюць яго Смерцю. Бачыш, ён зусiм не такi страшны, якiм яго малююць. Кафтан на iм вышываны серабром, як твой гусарскi мундзiр; за спiной развяваецца чорны аксамiтны плашч. Глядзi, як ён едзе!

I Яльмар убачыў, як iмчаўся наўскач другi Оле-Лукойе i садзiў да сябе на каня i старых, i малых. Адных ён садзiў перад сабою, другiх - ззаду; але спачатку заўсёды пытаўся:

– Якiя ў цябе адзнакi па паводзiнах?

– Добрыя!
– адказвалi ўсе.

– Ну, пакажы!
– гаварыў ён.

Даводзiлася паказваць; i вось тых, у каго былi выдатныя або добрыя адзнакi, ён садзiў перад сабою i расказваў iм дзiўную казку, а тых, у каго былi пасрэдныя або дрэнныя, - садзiў ззаду, i яны павiнны былi слухаць страшную казку. Яны трэслiся ад страху, плакалi i хацелi саскочыць з каня, ды не маглi - яны адразу моцна прырасталi да сядла.

– Але ж Смерць - цудоўнейшы Оле-Лукойе!
– сказаў Яльмар.
– I я нiколькi не баюся яго!

– Ды i нечага баяцца!
– сказаў Оле.
– Глядзi толькi, каб у цябе заўсёды былi добрыя адзнакi!

– Вось гэта павучальна!
– прамармытаў партрэт.
– Усё-такi, значыць, не шкодзiць часам выказаць сваю думку!

Ён быў задаволены.

Вось табе i ўся гiсторыя пра Оле-Лукойе! А вечарам няхай ён сам раскажа табе яшчэ што-небудзь.

ЛЁН

Лён красаваў цудоўнымi блакiтнымi кветачкамi, мяккiмi i пяшчотнымi, як крылцы матылькоў, нават яшчэ больш пяшчотнымi! Сонца лашчыла яго, дождж палiваў, i iльну гэта было так карысна i прыемна, як маленькiм дзецям, калi мацi спачатку памые iх, а потым пацалуе, дзецi ад гэтага становяцца больш прыгожымi, прыгажэў i лён:

– Усе кажуць, што я ўрадзiўся на славу!
– сказаў лён.
– Кажуць, што я яшчэ выцягнуся, i потым з мяне атрымаецца выдатны кавалак тканiны! Ах, якi я шчаслiвы! Напраўду, я шчаслiвейшы за ўсiх! Гэта так прыемна, што i я спатрэблюся на што-небудзь! Сонейка мяне весялiць i ажыўляе, дожджык харчуе i асвяжае! Ах, я такi шчаслiвы, такi шчаслiвы! Я шчаслiвейшы за ўсiх!

– Так, так, так!
– сказалi калкi згароды.
– Ты яшчэ не ведаеш свету, а мы дык вось ведаем, - бачыш, якiя мы сукаватыя!

I яны жаласлiва зарыпелi:

Азiрнуцца не паспееш,

Як i песеньцы канец!

– Зусiм не канец!
– сказаў лён.
– I заўтра зноў будзе грэць сонейка, зноў пойдзе дожджык. Я адчуваю, што расту i квiтнею! Я шчаслiвейшы за ўсiх на свеце!

Але вось аднойчы з'явiлiся людзi, схапiлi лён за макушку i выдралi з коранем. Як

балюча было! Потым яго паклалi ў ваду, быццам збiралiся ўтапiць, а пасля таго трымалi над агнём, быццам хацелi падсмажыць. Жах, дый толькi!

– Не век жа мы можам жыць для свайго задавальнення!
– сказаў лён. Прыходзiцца i пацярпець. Затое паразумнееш.

Але iльну даводзiлася ўжо вельмi дрэнна. Чаго толькi з iм не рабiлi: i мялi, i трушчылi, i трапалi, i часалi - ды проста ўсяго i не запомнiш! Нарэшце ён апынуўся на пралцы. Жжж! Тут ужо мiжволi ўсе думкi ўроскiд пайшлi!

"Я ж так доўга быў невыказна шчаслiвы!
– думаў ён у час сваiх пакут.
– Што ж, трэба быць удзячным за тое добрае, што выпала мне на долю! Так, трэба, трэба!.. Ох!"

I ён паўтараў тое ж самае, нават трапiўшы на ткацкi станок.

Але вось нарэшце з яго атрымаўся вялiкi кавалак цудоўнай тканiны. Увесь лён да апошняй сцяблiнкi пайшоў на гэты кавалак.

– Але ж гэта ўсё цудоўна! Вось ужо не думаў, не гадаў! Як мне, аднак, шанцуе! А калкi ж усё паўтаралi: "Азiрнуцца не паспееш, як i песеньцы канец!" Цi шмат яны разумелi, сказаць няма чаго! Песеньцы зусiм не канец! Яна толькi цяпер i пачынаецца. Вось шчасце! Сапраўды калi мне i давялося папакутваць крыху, то затое цяпер з мяне i атрымалася сёе-тое. Не, я шчаслiвейшы за ўсiх на свеце! Якi я цяпер моцны, мяккi, белы i доўгi! Гэта несумненна лепш, чым проста расцi або нават квiтнець у полi! Там нiхто за мной не даглядаў, ваду я толькi i бачыў, што ў дожджык, а цяпер да мяне прыставiлi прыслугу, кожную ранiцу мяне перакладваюць на другi бок, кожны вечар палiваюць з лейкi! Сама пастарша трымала нада мною прамову i сказала, што ва ўсiм акалодку не знойдзецца лепшага кавалка! Ну, цi ж можна быць шчаслiвейшым за мяне!

Палатно ўзялi ў дом, i яно трапiла пад нажнiцы. Ну i выпала ж яму! Яго i рэзалi, i кроiлi, i калолi iголкамi - так, так! Нельга сказаць, што гэта было прыемна! Затое з палатна атрымалася дванаццаць пар... такiх прыналежнасцей туалета, якiя не прынята называць у грамадстве, але ў якiх усе маюць патрэбу. Цэлых дванаццаць пар атрымалася!

– Дык вось калi толькi з мяне атрымалася сёе-тое! Вось якое, было маё прызначэнне! Дык гэта ж проста шчасце! Цяпер i я прыношу карысць свету, а ў гэтым жа ўся i сутнасць, у гэтым жа ўся i радасць жыцця! Нас дванаццаць пар, але ўсё ж мы адно цэлае, мы - тузiн! Вось дык шчасце!

Прайшлi гады, i бялiзна знасiлася.

– Усяму на свеце бывае канец!
– сказала яна.
– Рада б была паслужыць яшчэ, ды немагчыма - немагчыма!

I вось бялiзну парвалi на рыззё. Яно ўжо было падумала, што яму зусiм надышоў канец, так пачалi яго секчы, камечыць, варыць, адцiскаць... Ды, зiрк яно пераўтварылася ў тонкую белую паперу!

– Ну, вось сюрпрыз дык сюрпрыз!
– сказала папера.
– Цяпер я танчэй ранейшага, i на мне можна пiсаць. Чаго толькi на мне не напiшуць! Якое шчасце!

Поделиться:
Популярные книги

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Идеальный мир для Лекаря 24

Сапфир Олег
24. Лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 24

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Темный Лекарь 9

Токсик Саша
9. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 9

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила