Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Яльмар паехаў дамоў. Давялося яму пабываць у славутай кампанii, хаця i патрэбна было яму добра памуляцца i апрануць мундзiр алавянага салдацiка.
Пятнiца
– Проста не верыцца, што так многа ёсць пажылых людзей, якiм хочацца паклiкаць мяне да сябе!
– сказаў Оле-Лукойе.
– Асаблiва жадаюць гэтага тыя, хто зрабiў што-небудзь дрэннае. "Добранькi, мiленькi Оле, - кажуць яны мне, мы проста не можам заплюшчыць вачэй, не спiм начамi i бачым вакол сябе ўсё тое дрэннае, што мы зрабiлi. Яны, нiбы гадкiя маленькiя тролi, сядзяць на краях
– дадаюць яны з глыбокiм уздыхам. Спакойнай табе ночы, Оле! Грошы на акне!" Ды што мне грошы! Я нi ў каго не прашу iх!
– Што будзем рабiць сёння ноччу?
– спытаў Яльмар.
– Цi не хочаш зноў пабыць на вяселлi? Толькi не на такiм, як учора. Вялiкая лялька тваёй сястры, тая, што адзета пад хлопчыка i завецца Германам, хоча ажанiцца з лялькай Бертай; акрамя таго, сёння дзень нараджэння лялькi, i таму рыхтуецца шмат падарункаў!
– Ведаю, ведаю!
– сказаў Яльмар.
– Як толькi спатрэбiцца лялькам новы ўбор, сястра тут жа святкуе iх дзень нараджэння або спраўляе iм вяселле. Гэта ўжо было сто разоў!
– Так, а сёння ноччу будзе сто першы i, значыць, апошнi! Таму i рыхтуецца нешта незвычайнае. Ну паглядзi!
Яльмар паглядзеў на стол. Там стаяў дамок з кардону, вокны свяцiлiся, i ўсе алавяныя салдацiкi трымалi стрэльбы. Жанiх i нявеста задуменна сядзелi на падлозе, прытулiўшыся да ножкi стала; так, iм было над чым задумацца! Оле-Лукойе, апрануўшы бабулiну спаднiцу, заручыў iх, i вось уся мэбля заспявала на матыў марша цiкавую песеньку, якую напiсаў аловак:
Зацягнем песеньку з табой,
Як вецер хай нясецца!
Хоць наша парачка, ёй-ёй,
Нiчым не адгукнецца.
Абодва з лайкi, але ў iх
Прыгожае адзенне
Такое яркае, што ўсiм
Яно на заглядзенне.
Давай уславiм песняй iх!
Ура!
– нявеста i жанiх!
Затым маладыя атрымалi падарункi, але адмовiлiся ад ежы: яны былi сытыя каханнем.
– Ну, паедзем зараз на дачу цi адправiмся за мяжу?
– спытаў малады.
Каб пачуць добрую параду, запрасiлi вопытную падарожнiцу ластаўку i старую курыцу, якая ўжо не адзiн раз была квактухай. Ластаўка расказала пра цёплы край, дзе спеюць сакавiтыя, цяжкiя вiнаградныя гронкi, дзе паветра такое мяккае, а горы расквечаны такiмi фарбамi, пра якiя тут нават не ўяўляюць...
– Там няма затое нашай кучаравай капусты!
– сказала курыца.
– Аднойчы я з усiмi сваiмi куранятамi адпачывала летам у вёсцы; там была цэлая куча пяску, у якiм мы маглi корпацца i капацца колькi хацелi! Акрамя таго, нам быў адчынены ўваход у агарод з капустай! Ах, якая яна была зялёная! Не ведаю нiчога, больш прыгожага!
– Але ж адзiн качан падобны на другi як дзве кроплi вады!
– сказала ластаўка.
– Да таго ж тут так часта здараецца дрэннае надвор'е.
– Ну, да гэтага можна прывыкнуць!
– сказала курыца.
– А якi тут холад! Ненарокам i замерзнеш! Вельмi холадна!
– Але вельмi добра для капусты!
– сказала курыца.
– Ды, нарэшце, i ў нас бывае цёпла! Чатыры ж гады таму назад лета стаяла ў нас пяць тыдняў! I якая ж гарачыня была! Усе задыхалiся! Дарэчы, у нас няма тых атрутных стварэнняў, як у вас там! Няма i разбойнiкаў! Трэба быць адшчапенцам, каб не бачыць нашу краiну самай лепшай у свеце! Такi не павiнен i жыць у ёй!
– Тут курыца заплакала.
– Я ж таксама падарожнiчала, як жа! Цэлых дванаццаць мiль праехала ў бочачцы! I нiякага задавальнення няма ад падарожжа!
– Так, курыца - асоба, вартая ўвагi!
– сказала лялька Берта.
– Мне таксама зусiм не падабаецца ездзiць па гарадах - то ўверх, то ўнiз! Не, мы пераедзем на дачу ў вёску, дзе ёсць пясочная куча, i будзем гуляць у агародзе з капустай.
На тым i сышлiся.
Субота
– А сёння будзеш апавядаць?
– спытаў Яльмар, як толькi Оле-Лукойе паклаў яго спаць.
– Сёння некалi, - адказаў Оле i раскрыў над хлопчыкам свой прыгожы парасон.
– Ты вось паглядзi на гэтых кiтайцаў!
Парасон быў падобны на вялiкую кiтайскую чашу, размаляваную блакiтнымi дрэвамi i вузенькiмi мосцiкамi, на якiх стаялi маленькiя кiтайцы i кiвалi галовамi.
– Сёння трэба будзе прыбраць да заўтрашняга дня ўвесь свет!
– працягваў Оле.
– Заўтра ж свята, нядзеля! Мне трэба пайсцi на званiцу - паглядзець, цi здзьмуў вецер пыл з травы i лiсця. Самая ж цяжкая работа яшчэ наперадзе: трэба зняць з неба i пералiчыць усе зорачкi. Я збiраю iх у свой фартух, але ж даводзiцца нумераваць кожную зорачку i кожную дзiрачку, дзе яна сядзела, каб потым размяшчаць iх на месцах, iнакш яны дрэнна будуць трымацца i пасыплюцца з неба адна за адной!
– Паслухайце ж вы, пан Оле-Лукойе!
– сказаў раптам партрэт, якi вiсеў на сцяне.
– Я прадзядуля Яльмара i вельмi вам удзячны за тое, што вы расказваеце хлопчыку казкi; але вы не павiнны скажаць яго паняццяў. Зоркi нельга здымаць з неба i чысцiць. Зоркi - такiя ж свяцiлы, як наша зямля, тым яны i прыгожыя!
– Дзякуй табе, прадзядуля!
– адказваў Оле-Лукойе.
– Дзякуй! Ты - галава прозвiшча, роданачальнiк, але я ўсё-такi старэйшы за цябе! Я стары язычнiк; рымляне i грэкi называлi мяне богам сноў! Я меў i маю ўваход у славуцейшыя дамы, i ведаю, як абыходзiцца i з большымi, i з меншымi! Можаш цяпер расказваць сам!
I Оле-Лукойе пайшоў, узяўшы пад пахi свой парасон.
– Ну, няўжо i нельга выказаць сваю думку!
– сказаў стары партрэт.
Тут Яльмар прачнуўся.
Нядзеля
– Добры вечар!
– сказаў Оле-Лукойе.
Яльмар кiўнуў яму, ускочыў i павярнуў прадзядуляў партрэт тварам да сцяны, каб ён зноў не ўмешваўся ў размову.
– А цяпер ты раскажы мне казкi пра пяць зялёных гарошын, якiя паявiлiся ў адным стручку, пра пеўневу нагу, якая заляцалася да курынай нагi, i пра цыравальную iголку, якая ўяўляла сябе швейнай iголкай.