Казкi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)

Шрифт:

Ханс Крысьцiян Андэрсэн

КАЗКI

КРЭСIВА

Iшоў салдат па дарозе: раз-два! раз-два! Ранец за спiной, шабля пры боку. Ён iшоў дадому з вайны. I нечакана сустрэлася з iм ведзьма. Ведзьма была старая i брыдкая. Нiжняя губа яе адвiсла да самых грудзей.

– Прывiтанне, службака!
– сказала ведзьма.
– У цябе такая славутая шабля i вялiкi ранец! Ты - бравы салдат! Толькi як нi круцi, а кiшэнi твае пустыя. Калi хочаш, дык грошай у цябе будзе навалам.

– Дзякуй табе, старэча. Грошы толькi дурням не трэба, - сказаў салдат i адтапырыў свае кiшэнi.

– Гэ, не, - сказала ведзьма, - пачакай крыху!

Ты бачыш вунь тое вялiкае дрэва - яно ўнутры пустое. Ты ўзлезь на яго, там убачыш дупло. Залезь у яго i апускайся ў самы нiз. А я абкручу цябе вяроўкай вакол пояса i выцягну назад, як толькi ты ўсклiкнеш.

– А навошта мне лезцi ў тое дупло?
– спытаў салдат.

– Грошы там, - сказала ведзьма.
– Дрэва гэта незвычайнае. Калi апусцiшся на самы нiз, дык убачыш вялiзны падземны ход. Там зусiм светла - i ўдзень i ўночы зiхацяць сотнi лямпачак. Пойдзеш па тым падзямеллi напрасткi. А дойдзеш да канца, там адразу ўбачыш перад сабою трое дзвярэй. У кожных дзвярах ключ тырчыць. Крутнi яго, i дзверы адчыняцца. У першым пакоi стаiць вялiкi куфар. На куфры сядзiць сабака. Вочы ў гэтага сабакi, нiбы два сподачкi. Толькi ты не палохайся. Я дам табе свой блакiтны фартух у клетачку. Ты рассцялi яго на падлозе i смела хапай сабаку. Як толькi схопiш - адразу садзi на мой фартух, а потым адчыняй куфар i бяры сабе грошай колькi захочаш. Але ў гэтым куфры толькi медныя грошы. А калi ты срэбра захочаш - заходзь у суседнi пакой. I там стаiць куфар. I на тым куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы колы ў вадзянога млына. Толькi ты не губляйся - хапай яго i садзi на фартух, а потым набiрай сабе срэбра. Ну, а калi табе там золата захочацца, то заходзь у трэцi пакой. Пасярод трэцяга пакоя стаiць куфар, якi з коптурам напоўнены золатам. Куфар гэты вартуе самы вялiкi сабака. Зможаш ты пасадзiць яго на мой фартух - тваё шчасце, не закране цябе сабака. Бяры тады золата, колькi твая душа захоча!

– Цудоўна, - сказаў салдат.
– Але ж якую плату возьмеш ты з мяне за гэта, старая ведзьма? Пэўна ж, табе нешта ад мяне патрэбна.

– Нiводнае капеечкi тваёй не вазьму!
– сказала ведзьма.
– Толькi прынясi ты мне старое крэсiва, якое забылася там мая бабуля, калi лазiла туды апошнi раз.

– Добра, абкручвай мяне вяроўкай!
– сказаў салдат.

– Зроблена!
– сказала ведзьма.
– А вось табе мой фартух у клетачку.

I салдат палез на дрэва. Знайшоў ён дупло i апусцiўся па iм у самы нiз. Як сказала ведзьма, так усё i атрымалася: глядзiць салдат - перад iм падземны ход. I вiдно там, як удзень, - безлiч лямпачак зiхацiць усюды.

Пайшоў салдат па тым падзямеллi. Iшоў, iшоў i дайшоў да самага канца. Далей iсцi няма куды. Бачыць салдат - перад iм трое дзвярэй. А ў дзвярах ключы тырчаць.

Адчынiў салдат першыя дзверы i зайшоў у пакой. Пасярод пакоя куфар стаiць, на куфры сядзiць сабака. Вочы ў яго, нiбы два сподачкi.

Глядзiць на салдата сабака i круцiць вачамi ў розныя бакi.

– Вось дык страшыдла!
– сказаў салдат, схапiў сабаку i ў адзiн мiг пасадзiў яго на ведзьмiн фартух.

Тут сабака прыцiх, а салдат адчынiў куфар i пачаў адтуль грошы выцягваць. Набраў сабе поўныя кiшэнi медзякоў, зачынiў куфар i зноў пасадзiў на яго сабаку, а сам пайшоў у суседнi пакой.

Праўду сказала ведзьма - i ў гэтым пакоi на куфры сядзеў сабака. Вочы ў яго былi, быццам колы ў вадзянога млына.

– Ну, чаго ты на

мяне вытрашчыўся? Хочаш, каб твае вочы павылазiлi? сказаў салдат, схапiў сабаку i пасадзiў на ведзьмiн фартух, а сам хутчэй да куфра.

А ў куфры срэбра бiтком набiта. Выкiнуў салдат з кiшэняў медзякi, напоўнiў кiшэнi i ранец срэбрам. Потым пайшоў салдат у трэцi пакой. Увайшоў i знямеў ад здзiўлення. Дзiвосы! Пасярод пакоя стаяў залаты куфар, а на куфры сядзела сапраўднае страхалюддзе. Вочы, што нi кажы, як дзве вежы. Круцiлiся яны, быццам колы самай хуткай карэты.

– Прывiтанне!
– сказаў салдат i казырнуў, быццам ён стаяў перад генералам.

Доўга валаводзiцца ён, вядома, не мог. Схапiў сабаку ў ахапак, пасадзiў яго на ведзьмiн фартух, а сам адчынiў куфар. Божухна, колькi ў iм было золата! За гэта золата можна было купiць цалкам вялiкi горад, усе цацкi, усiх алавяных салдацiкаў, усiх драўляных коней, усе пернiкi, што ёсць у свеце. На ўсё хапiла б.

Тут салдат павыкiдаў з кiшэняў i ранца срэбраныя грошы i дзвюма рукамi пачаў выбiраць з куфра золата. Бiтком набiў золатам кiшэнi, ранец, шапку, нават боты. Столькi набраў золата, што ледзь-ледзь скрануўся з месца. Цяпер ён быў багаты!

Пасадзiў ён сабаку на куфар, зачынiў дзверы i закрычаў:

– Гэй, цягнi мяне наверх, старая ведзьма!

– А крэсiва маё ты забраў?
– спытала ведзьма.

– А лiха ж ты лiхое, зусiм забыўся пра тваё крэсiва!
– сказаў салдат.

Пайшоў ён назад, знайшоў ведзьмiна крэсiва i схаваў у кiшэнi.

– Ну, цягнi! Знайшоў тваё крэсiва!
– крыкнуў ён ведзьме.

Ведзьма пацягнула вяроўку i падняла салдата наверх. I апынуўся салдат зноў на вялiкай дарозе.

– Ну, аддавай мне крэсiва!
– сказала ведзьма.

– А навошта, ведзьма, табе гэтае крэсiва?
– спытаў салдат.

– Навошта табе ведаць!
– сказала ведзьма.
– Ты ж атрымаў грошы. Аддавай мне крэсiва!

– Чакай!
– сказаў салдат.
– Зараз жа гавары, навошта табе крэсiва, а не скажаш, дык я табе сваёй шабляй галаву адсяку.

– Не скажу!
– заўпарцiлася ведзьма.

Тады салдат схапiў шаблю i адсек ведзьме галаву. Грымнулася ведзьма вобзем, тут i сканала. А салдат завязаў усе свае грошы ў ведзьмiн фартух у клетачку, ускiнуў ношу на плечы i накiраваўся проста ў горад.

Горад быў вялiкi i багаты. Салдат пайшоў у самы вялiкi гатэль, заняў там самыя лепшыя пакоi i загадаў прынесцi самыя смачныя стравы - цяпер жа ён быў панам.

Слуга, якi ваксаваў яго боты, здзiвiўся, што ў такога багача, гэтакiя кепскiя боты, - а салдат не паспеў яшчэ купiць новыя. Затое на наступны дзень ён прыдбаў сабе самыя прыгожыя апранахi, капялюш з пяром i боты са шпорамi.

Цяпер салдат зрабiўся сапраўдным панам. Яму расказалi пра ўсе дзiвосы, якiя былi ў гэтым горадзе. Расказалi i пра караля, у якога была чароўная дачка.

– А як бы мне пабачыць гэту прынцэсу?
– спытаў салдат.

– Гэта не вельмi проста, - адказалi яму.
– Прынцэса жыве ў вялiкiм медным замку, а вакол замка высокiя сцены i каменныя вежы. Нiхто, акрамя самога караля, не ўвойдзе туды i не выйдзе адтуль, таму што каралю наваражылi, што дачка яго стане жонкаю простага салдата. А каралю мець за зяця простага салдата зусiм не хочацца. Вось ён i трымае прынцэсу пад замком.

Пашкадаваў салдат, што нельга паглядзець на прынцэсу, ды асаблiва не бедаваў.

Книги из серии:

Без серии

[7.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[9.0 рейтинг книги]
[7.3 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.9 рейтинг книги]
[6.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Последняя Арена 3

Греков Сергей
3. Последняя Арена
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
5.20
рейтинг книги
Последняя Арена 3

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан