Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Жаданне яго збылося: усё рыззё пераўтварылася ў белую паперу, а каўнерык вось у гэты самы аркушык, на якiм надрукавана яго гiсторыя. Так ён быў пакараны за сваю лiшнюю ману.

I нам варта паводзiцца асцярожней: хто ведае, можа, i таму-сяму з нас прыйдзецца некалi трапiць у ахапак лахманоў i пераўтварыцца ў белую паперу, на якой надрукуюць нашу ўласную гiсторыю, i тады пойдзеш разносiць па белым свеце ўсё патаемнае пра самога сябе!

САЛАВЕЙ

Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кiтаi ўсе жыхары кiтайцы i сам iмператар

кiтаец.

Даўным-даўно гэта было, але таму i трэба расказаць гэту гiсторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусiм.

У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кiтайскага iмператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага i крохкага, што страшна было да аго дакрануцца.

Палац стаяў у прыгожым садзе, у якiм раслi дзiвосныя кветкi. Да самых прыгожых кветак былi прывязаны сярэбраныя званочкi. I калi дуў ветрык, кветкi пагойдвалiся i званочкi звiнелi. Гэта было зроблена для таго, каб нiхто не прайшоў паблiзу кветак, не паглядзеўшы на iх. Вось так разумна было прыдумана!

Сад цягнуўся далёка-далёка, так далёка, што нават галоўны садоўнiк i той не ведаў, дзе ён канчаецца. А адразу за садам пачынаўся дрымучы лес. Гэты лес даходзiў да самага сiняга мора, i караблi праплывалi пад шатамi магутных дрэў.

Тут у лесе, ля самага берага мора, жыў салавей. Ён спяваў так цудоўна, што нават бедны рыбак, слухаючы яго песнi, забываў пра свой невад.

– Ах, як хораша, - гаварыў ён, уздыхаючы, але пасля зноў браўся за сваю справу i не думаў пра ляснога спевака да наступнай ночы.

А калi наступала чарговая ноч, ён зноў як зачараваны слухаў салаўя i зноў паўтараў тое ж самае:

– Ах, як хораша, як хораша!

З усiх канцоў свету прыязджалi ў сталiцу iмператара падарожнiкi. Усе яны любавалiся цудоўным палацам i прыгожым садам, але, паслухаўшы песню салаўя, зазначалi:

– Вось гэта лепш за ўсё!

Вярнуўшыся дадому, падарожнiкi расказвалi пра ўсё, што бачылi. Вучоныя апiсвалi сталiцу Кiтая, палац i сад iмператара i нiколi не забывалi ўспомнiць пра салаўя. А паэты складалi ў гонар крылатага спевака, якi жыў у кiтайскiм лесе на беразе сiняга мора, цудоўнейшыя вершы.

Кнiгi расходзiлiся па ўсiм свеце, i вось адна тоўстая кнiга дайшла да самога кiтайскага iмператара. Ён сядзеў на сваiм залатым троне, чытаў i кiваў галавой. Яму вельмi падабалася чытаць пра тое, якая прыгожая яго сталiца, якiя цудоўныя яго палац i сад. Але на апошняй старонцы кнiгi iмператар прачытаў: "У Кiтаi многа ўсяго цудоўнага, але лепш за ўсё маленькая птушачка, што завецца салаўём, якая жыве ў лесе паблiзу iмператарскага саду. Дзеля таго, каб паслухаць яе спеў, раiм кожнаму з'ездзiць у Кiтай".

– Што такое?
– здзiвiўся iмператар.
– Як?! У маёй дзяржаве i нават поруч з маiм асабiстым палацам жыве такая цудоўнейшая птушка, а я нi разу не чуў, як яна спявае! I я даведваюся пра яе

з iншаземных кнiг!

Ён рэзка закрыў кнiгу i загадаў пазваць свайго першага мiнiстра. Гэты мiнiстр быў настолькi фанабэрысты, што, калi хто-небудзь з людзей нiжэй яго чынам асмельваўся загаварыць з iм цi спытаць у яго пра што-небудзь, ён адказваў толькi: "Пф", а гэта, зразумела, зусiм нiчога не азначала.

– Я прачытаў у адной вучонай кнiзе, што ў нас ёсць цудоўнейшая птушка, якую завуць салавей, - сказаў iмператар мiнiстру.
– Яе лiчаць першай славутасцю маёй дзяржавы. Чаму ж мне нi разу не дакладвалi пра гэту птушку?

– Ваша вялiкасць!
– адказваў з паклонам iмператару першы мiнiстр.
– Я нават i не чуў пра яе. Яна нiколi не была прадстаўлена нашаму двару.

– Увесь свет ведае, што ў мяне ёсць такая рэдкая птушка, i толькi я адзiн не ведаю пра гэта, - сказаў iмператар.
– Я хачу, каб сёння ж вечарам яна была тут i спявала мне!

– Я адшукаю яе, ваша вялiкасць, - адказаў першы мiнiстр.

Адказаць-то было няцяжка. Але дзе яе знойдзеш?

I вось першы мiнiстр забегаў уверх i ўнiз па лесвiцах, па залах i калiдорах, але нiхто з прыдворных не мог яму сказаць, што за птушка салавей i дзе гэты самы салавей жыве.

Першы мiнiстр вярнуўся да iмператара i далажыў, што салаўя ў Кiтаi няма i нiколi не было.

– Ваша вялiкасць дарма дазваляе верыць усяму, што напiсана ў кнiгах, прамовiў ён.
– Усё гэта адны пустыя выдумкi.

– Не гавары лухты!
– абурыўся iмператар.
– Я хачу чуць салаўя. Ён павiнен быць у палацы сёння ж вечарам! А калi яго не будзе тут у вызначаны час, я загадаю пасля вячэры адлупiць цябе i ўсiх мiнiстраў палкамi па пятках.

– Тзiнг-пе!
– прагугнеў першы мiнiстр i зноў пачаў бегаць уверх i ўнiз па лесвiцах, па калiдорах i залах.

З iм бегалi ўсе саноўнiкi i прыдворныя - нiкому не хацелася адведаць палак.

Раз-пораз яны сутыкалiся насамi i пыталiся адзiн у аднаго:

– Што такое са-ла-вей?

– Дзе знайсцi са-лаў-я?

Але нiхто ў iмператарскiм двары нават не чуў пра салаўя, пра якога ведаў ужо ўвесь свет.

Нарэшце прыдворныя прыбеглi на кухню. Там сядзела маленькая дзяўчынка i выцiрала талеркi.

Першы мiнiстр спытаў у дзяўчынкi, цi не ведае яна, дзе жыве салавей.

– Салавей?
– здзiвiлася дзяўчынка.
– Ды як жа мне не ведаць! Ён жыве ў нашым лесе. А ўжо як спявае! Я кожны дзень нашу маёй хворай маме рэшткi абеду з iмператарскай кухнi. Жывём мы ля самага мора. Поруч у лясной глухаманi ёсць старое дрэва з вялiкiм дуплом i густымi-густымi галiнамi. I кожны раз, калi я сядаю адпачыць пад гэтым дрэвам, я чую песню салаўя. Ён спявае так пяшчотна, што слёзы самi па сабе цякуць у мяне з вачэй, а на душы становiцца так радасна, нiбы мяне цалуе матуля.

Поделиться:
Популярные книги

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Неудержимый. Книга XVII

Боярский Андрей
17. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVII

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Лорд Системы 11

Токсик Саша
11. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 11

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Безнадежно влип

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Безнадежно влип

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Неудержимый. Книга V

Боярский Андрей
5. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга V