Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

I без прынцэсы зажыў ён весела: хадзiў у тэатры, гуляў у каралеўскiм садзе i раздаваў грошы бедным. Ён на сабе добра зведаў, як цяжка жыць без капейкi ў кiшэнi.

Ну, а калi салдат быў багаты, жыў весела i апранаўся прыгожа, дык i сяброў у яго было багата. Усе называлi яго дружбаком, сапраўдным панам, а гэта яму вельмi падабалася.

Вось трацiў, трацiў грошы салдат i бачыць аднойчы, што ў кiшэнi ў яго засталося два грашы. I давялося салдату перабрацца з панскiх пакояў у цесны закутак пад самым дахам. Прыгадаў ён былое жыццё: сам пачаў ваксаваць

свае боты i цыраваць на iх дзiркi. Нiхто з былых сяброў больш не наведваў яго, ды i надта ж высока было падымацца туды.

Ды неяк надвячоркам сядзеў салдат у сваiм закутачку. Ужо i зусiм сцямнела, а ў яго не было грошай нават на свечку. I тут ён успомнiў пра ведзьмiна крэсiва. Выняў салдат крэсiва i пачаў здабываць агонь. Толькi красануў ён аб крэмень, дзверы расчынiлiся i ўбег сабака з вачыма, быццам сподачкi. Гэта быў той самы сабака, якога салдат бачыў у першым пакоi падзямелля.

– Што загадаеш, салдат?
– спытаў сабака.

– Дзiва, дый годзе!
– сказаў салдат.
– Крэсiва, выходзiць, не простае. А цi не выратуе яно мяне з бяды? Прыдбай мне грошай!
– загадаў ён сабаку.

I толькi ён сказаў гэтак, як сабакi i след прастыў. Але не паспеў салдат палiчыць да двух, як сабака ўжо тут як тут, а ў зубах у яго вялiкi мех, паўнюткi медных грошай.

Зразумеў цяпер салдат, што за дзiвоснае было тое крэсiва. Варта стукнуць па крэменi адзiн раз - з'яўляўся сабака з вачамi, як сподачкi. А два разы стукне салдат - бяжыць да яго сабака з вачамi, бы колы вадзянога млына. Тры разы стукне - i сабака, у якога кожнае вока велiчынёю з вежу, стаiць перад iм i чакае загаду. Першы сабака носiць яму медныя грошы, другi - срэбра, а трэцi - чыстае золата.

I вось салдат зноў забагацеў, перабраўся ў самыя лепшыя пакоi, зноў пачаў хадзiць у святочных апранахах. Тут усе яго сябры зноў пачалi хадзiць да яго i шанавалi асаблiва.

I неяк памроiлася салдату: "А хiба ж не магу я на прынцэсу глянуць? Усе гавораць, што яна прыгажуня. А якая карысць, што яна ўвесь век прасядзiць у медным замку, за высокiмi сценамi ды вежамi? Дзе ж яно, маё крэсiва?"

I ён стукнуў па крэменi адзiн раз. У той жа мiг з'явiўся сабака з вачамi, быццам сподкi.

– Вось што, мой дарагi, - сказаў салдат, - хаця ўжо на вулiцы ноч, але я хачу паглядзець на прынцэсу. Хоць адну хвiлiначку. Зрабi!

Сабака знiк, i не паспеў салдат мiргнуць вокам, як ён з'явiўся зноў, а на спiне ў яго ляжала сонная прынцэса.

Чароўная, цудоўная была прынцэса. Па ўсiм было бачна, што гэта сапраўдная прынцэса. I нiяк не мог стрымацца салдат, каб не пацалаваць яе, - для таго ж ён i быў салдат, сапраўдны хлопец, з галавы да пятак. Потым сабака аднёс прынцэсу назад так, як i прынёс.

Ранiцай прынцэса пiла гарбату i расказала каралю i каралеве, што яна бачыла ўночы дзiўны сон: нiбы яна ехала вярхом на сабаку i нейкi салдат пацалаваў яе.

– Цiкава!
– сказала каралева.

Пэўна, сон гэты быў ёй не даспадобы.

У наступную ноч да ложка прынцэсы прызначылi бабулю-служанку. Ёй загадалi разведаць, цi той сон прынцэсы быў сапраўды сном, цi што-кольвечы iншае.

А салдату, хоць памiрай, зноў захацелася пабачыць прыгажуню прынцэсу.

I вось ўночы ў медны замак, як i ў папярэднюю ноч, з'явiўся сабака, схапiў прынцэсу i памчаўся з ёй з усiх ног. Тут бабуля надзела гумавыя боты i памчалася ўслед. Калi ж убачыла, што сабака схаваўся з прынцэсай у адным вялiкiм доме, яна падумала: "Цяпер мы знойдзем малайца!". I яна крэйдай намалявала на дзвярах дома вялiкi крыж, а сама пайшла дамоў спаць.

Але дарэмна яна супакоiлася: калi настаў час несцi прынцэсу назад, сабака ўбачыў на дзвярах крыж i адразу ж здагадаўся, што ён азначае. Ён узяў кавалак крэйды i пазначыў крыжамi ўсе дзверы ў горадзе. Гэта было лоўка прыдумана: цяпер бабуля-служанка нiяк не зможа знайсцi патрэбныя дзверы - бо ўсюды стаялi такiя ж белыя крыжы.

Раненька кароль з каралевай, бабуля-служанка i ўсе каралеўскiя афiцэры пайшлi глядзець, куды ездзiць прынцэса на сабаку па начах.

– Вось куды!
– сказаў кароль, калi ўбачыў першы крыж на дзвярах.

– Не, вунь куды!
– сказала каралева, калi ўбачыла крыж на суседнiх дзвярах.

– I там, i тут - усюды крыжы!
– сказалi афiцэры.

I на якiя б дзверы яны нi глядзелi - усюды былi белыя крыжы. Так i не разабралiся яны нi ў чым.

Але каралева была жанчына разумная, майстрыха на ўсе рукi. Яна загадала слугам падаць ёй свае залатыя нажнiцы i кавалак шоўку i пашыла прыгожы маленькi мяшочак. У гэты мяшочак яна насыпала грэцкiх круп i непрыкметна прывязала яго да спiны прынцэсы. Потым прабiла ў мяшочку дзiрку, каб крупы пакрысе сыпалiся на дарогу, калi прынцэса паедзе да свайго салдата.

I вось уночы з'явiўся сабака, пасадзiў прынцэсу сабе на спiну i панёс да салдата. А салдат ужо так закахаўся ў прынцэсу, што ад усяе душы захацеў жанiцца з ёй. Ды i прынцам стаць было б няблага.

Сабака бег вельмi хутка, а крупы сыпалiся з мяшочка па ўсёй дарозе ад меднага замка да дома салдата. Але сабака нiчога не заўважыў.

Ранiцай кароль i каралева выйшлi з палаца, паглядзелi на дарогу i адразу даведалiся, куды ездзiла прынцэса. Салдата схапiлi i пасадзiлi ў турму.

Доўга сядзеў салдат за кратамi. У турме было цёмна i сумна. I вось аднойчы вартавы сказаў салдату:

– Заўтра цябе павесяць!

Нявесела зрабiлася салдату. Думаў ён, думаў, як ад смерцi выратавацца, але нiчога не мог прыдумаць. А сваё чароўнае крэсiва салдат забыў дома.

На другi дзень ранiцай салдат падышоў да маленькага акенца i пачаў глядзець скрозь жалезныя краты на вулiцу. Народ натоўпам валiў за горад, каб паглядзець, як будуць вешаць салдата. Бiлi барабаны, праходзiлi войскi. I вось мiма самай турмы прабег нейкi хлапчынка-шавец у скураным фартушку i чаравiках на босых нагах. Ён iмчаўся стрымгалоў, i раптам адзiн чаравiк зляцеў у яго з нагi i стукнуўся проста ў сцяну турмы, каля таго акенца ў кратах, ля якога стаяў салдат.

Поделиться:
Популярные книги

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс