Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Музыку сюды! Музыку!
– яшчэ мацней ускрыкнуў iмператар.
– Спявай хоць ты, мая слаўная залатая птушачка! Я надзялiў цябе каштоўнасцямi, я павесiў табе на шыю залатую пантофлю!.. Спявай жа, спявай!

Але птушка маўчала: няма было каму яе завесцi, а без гэтага яна спяваць не магла.

Смерць, усмiхаючыся, глядзела на яго сваiмi пустымi вачнiцамi. Мёртвая цiшыня стаяла ў пакоях iмператара.

I раптам за акном пачулiся прыгожыя спевы. Гэта быў маленькi жывы салавей. Ён уведаў, што iмператар хворы, i прыляцеў, каб суцешыць i прыпадняць яго настрой. Ён сядзеў на галiнцы i спяваў, i страшныя зданi, што абступiлi iмператара, адчувалi сябе нядобра, а кроў усё хутчэй, усё магутней

падступала да сэрца iмператара.

Сама смерць заслухалася салаўём i толькi прамiж сябе паўтарала:

– Спявай, салавейка! Спявай яшчэ!

– А ты аддасi мне за гэта каштоўную сваю шаблю? I сцяг? I карону?
– спытаў салавей.

Смерць згодна хiтнула галавой i аддавала адзiн скарб за другiм. А салавей усё спяваў i спяваў. Вось ён заспяваў песню пра цiхiя могiлкi, дзе зацвiў бузiннiк, шыкуюць белыя ружы i ў свежай траве на магiлах блiшчаць слёзы жывых, дзе чутны лiтаннi па сваiх блiзкiх. Тут смерцi так захацелася дадому, на цiхiя могiлкi, што яна захуталася ў белы халодны туман i шуснула ў акно.

– Дзякуй табе, мiлая пташка!
– прамовiў iмператар.
– Я пазнаю цябе. Калiсьцi я прагнаў цябе з маёй дзяржавы, а цяпер ты сваёю песняй прагнала ад маёй пасцелi Смерць! Чым узнагародзiць цябе за гэта?

– Ты ўжо ўзнагародзiў мяне за гэта, - сказаў салавей.
– Я бачыў слёзы на тваiх вачах, калi першы раз спяваў для цябе, - пра гэта мне не забыць нiколi. Шчырыя слёзы радасцi - самая шчырая ўзнагарода для спевака!

I ён заспяваў iзноў, а iмператар заснуў здаровым, моцным сном. А калi ён прачнуўся, у акно ўжо свяцiла сонца. Нiхто з прыдворных i слугаў нават не заглядваў да iмператара. Усе думалi, што ён памёр. Адзiн салавей не пакiдаў хворага. Ён сядзеў за акном i спяваў яшчэ лепш, чым заўсёды.

– Застанься ў мяне!
– папрасiў iмператар.
– Ты будзеш спяваць толькi тады, калi сам захочаш. А штучную птушку я разаб'ю.

– Не трэба!
– сказаў салавей.
– Яна служыла табе, як магла. Пакiнь яе ў сябе. Я не магу жыць у палацы. Я буду прылятаць да цябе, калi сам захачу, i буду спяваць пра шчаслiвых i нешчаслiвых, пра дабро i зло, пра ўсё, што робiцца вакол цябе i чаго ты не ведаеш. Маленькая птушка-спявачка лётае паўсюль - залятае i пад дах беднай сялянскай хаткi, i ў домiк рыбака, якi стаiць так далёка ад твайго палаца.
– Я буду прылятаць i спяваць для цябе! Але паабяцай...

– Усё, чаго захочаш!
– усклiкнуў iмператар i прыўзняўся з пасцелi.

Ён паспеў надзець сваю iмператарскую амунiцыю i прыцiснуў да сэрца цяжкую залатую шаблю.

– Паабяцай мне нiкому не абмовiцца, што ў цябе ёсць маленькая птушачка, якая расказвае табе пра ўсё ў вялiкiм свеце. Так справы пойдуць лепш.

I салавей паляцеў.

Тут увайшлi прыдворныя, якiя спяшалiся паглядзець на аджыўшага свой век iмператара, ды так i знерухомелi ў парозе.

А iмператар прывiтаў iх:

– Добры дзень! Цi, дакладней, добрай ранiцы!

ПАСТУШКА I КАМIНАР

Цi бачыў ты калi-небудзь сапраўдныя старадаўнiя шафы, скрозь пачарнелыя ад старасцi, з драўлянымi завiтушкамi?

У адным жылым пакоi стаяла якраз такая шафа, якая засталася сваiм гаспадарам у спадчыну ад прабабкi. Шафа была зверху данiзу пакрыта разьбой драўлянымi ружамi ды цюльпанамi; маленькiя аленi высоўвалi свае рагатыя галоўкi з мудрагелiстых завiтушак, а на самым вiдным месцы майстар выразаў постаць чалавека. Забаўна было глядзець на яго: ён скорчыў мiну i выскалiўся; аднак нiяк нельга было сказаць, што ён смяецца. Ногi ў чалавечка былi казлiныя, на iлбе тырчэлi рожкi, доўгая барада звешвалася на грудзi. Дзецi заўсёды называлi яго "казланогi обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржант". Хаця гэтае званне было вельмi цяжка вымаўляць i рэдка хто яго заслугоўваў; ды i выразаць чалавечка з дрэва каштавала вялiкай працы. Тым не менш ён красаваўся на шафе, вечна касавурачыся на падлюстэрнiк, бо там стаяла прыгожанькая маленькая фарфоравая пастушка ў чаравiчках з пазалотай i ў залочаным капялюшыку. Сукенка яе была прыгожа падабрана збоку i аздоблена чырвонай ружай, а ў руцэ яна трымала пастуховы посах. Пастушка была чароўная! Амаль зусiм побач з ёю стаяў маленькi камiнар, чорны, як вугаль, але таксама фарфоравы. Ён быў чысцюсенькi i прыгожы. Нiколечкi не горшы за ўсякага iншага, i павiнен быў толькi выяўляць камiнара, - майстар мог бы з аднолькавым поспехам зрабiць яго i прынцам; цi не ўсё адно - камiнар альбо прынц?

Камiнар стаяў, прыняўшы прыгожую паставу i трымаючы ў руках драбiнкi, белатвары i ружовашчокi, як дзяўчына, - але гэта, бадай што было памылкай: не шкодзiла б яго хоць трошачкi выпацкаць. Ён стаяў амаль побач з пастушкай, бо iх так паставiлi, а калi ўжо яны апынулiся побач, дык i заручылiся, - яны ж вельмi падыходзiлi адно да другога: абое маладыя, зробленыя з аднолькавага фарфору i аднолькава крохкiя.

На падлюстэрнiку побач з iмi стаяла яшчэ адна лялька, але яна была ў тры разы буйнейшая. Гэта быў стары кiтаец, якi ўмеў хiтаць галавой. Ён таксама быў фарфоравы i казаў, што даводзiцца дзедам маленькай пастушцы, i хаця, вядома, не мог гэтага давесцi, але сцвярджаў, што мае права распараджацца ейным лёсам, - таму ён кiваў казланогаму обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржанту, якi пасватаўся да пастушкi.

– Вось твой будучы муж, - сказаў аднойчы пастушцы стары кiтаец, - мяркуючы па ўсiм, ён зроблены з чырвонага дрэва. Пойдзеш за яго, i цябе будуць называць жонкай казланогага обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржанта: у яго ўся шафа напакавана срэбрам, не кажучы ўжо аб тым, што прыхавана ў патаемных шуфлядах.

– Я не хачу да яго ў цёмную шафу, - запярэчыла маленькая пастушка. Кажуць, быццам ён трымае там пад замком адзiнаццаць фарфоравых жонак!

– Ну, значыцца, ты будзеш дванаццатая!
– адсек кiтаец.
– Сёння ўначы, як толькi ў старой шафе пачуецца трэск, вы згуляеце вяселле. I гэта не меней дакладна, як тое, што я кiтаец!
– i, хiтануўшы галавой, ён заснуў.

А маленькая пастушка заплакала, паглядзела на свайго любага сябра фарфоравага камiнара - ды сказала:

– Прашу цябе: пойдзем адсюль, хоць на край свету! Тут нам заставацца нельга!

Я хачу таго, чаго хочаш ты, - адказаў ёй маленькi камiнар, - пойдзем хоць зараз! Упэўнены, што змагу пракармiць цябе сваiм рамяством.

– Ах, калi б нам як хутчэй спусцiцца з падлюстэрнiка!
– уздыхнула пастушка.
– Я буду шчаслiвая, толькi калi вырвуся з табой на волю.

Камiнар суцешыў яе, потым паказаў ёй, як зручней спускацца ўнiз па разным краi пазалочаных ножак падлюстэрнiка. Тут iм вельмi спатрэбiлiся ягоныя драбiнкi, i вось яны ўжо ступiлi на падлогу; паглядзелi на шафу - бачаць, што там усчаўся пярэпалах.

Разныя аленi яшчэ больш выцягнулi шыi, насцярожылi рогi i пачалi круцiць галавой, а казланогi обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржант высока падскочыў i загукаў старому кiтайцу:

– Яны ўцяклi! Уцяклi!

Уцекачы крыху спалохалiся i хуценька скочылi ў высоўную шуфляду пад акном.

У гэтай шуфлядзе захоўвалiся тры-чатыры няпоўныя калоды картаў ды маленечкi лялечны тэатр, якi быў расстаўлены, як гэта дазваляла месца. У тэатры iшло прадстаўленне. У першым радзе сядзелi ўсе дамы - чырвовыя, бубновыя, трэфовыя ды пiковыя - i абмахвалiся сваiмi цюльпанамi. Ззаду ад iх стаялi валеты, у кожнага з iх было па дзве галавы - адна ўверсе, другая ўнiзе. П'еса была пра двух закаханых, якiм нiяк не ўдавалася з'яднацца, i пастушка, гледзячы на iх, заплакала, - спектакль нагадваў ёй уласны лёс.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XIV

Боярский Андрей
14. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIV

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Не возвращайся

Гауф Юлия
4. Изменщики
Любовные романы:
5.75
рейтинг книги
Не возвращайся

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка