Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Ёсць рэчы, аб якiх наогул трэба гаварыць вельмi асцярожна, асаблiва калi на нагах у цябе галёшы шчасця! Вось паслухайце, што адбылося з вартаўнiком.

Мы з вамi абавязкова ездзiлi на цягнiку альбо на параходзе, якiя iшлi поўным ходам. Але ў параўнаннi з хуткасцю святла iх хуткасць усё адно што хуткасць лянiўца альбо смаўжа. Святло бяжыць у дзевятнаццаць мiльёнаў разоў хутчэй за самага лепшага скарахода, але не хутчэй за электрычнасць. Смерць гэта электрычны ўдар у сэрца, i на крыллях электрычнасцi вызваленая душа вылятае з цела. Сонечны прамень дваццаць

мiльёнаў мiль прабягае ўсяго за восем хвiлiн з секундамi, але душа яшчэ хутчэй, чым святло, пакрывае велiзарную прастору, якая раздзяляе зоркi.

Для нашай душы праляцець адлегласць памiж двума нябеснымi свяцiламi гэтак жа проста, як нам самiм дайсцi да суседняга дома. Але электрычны ўдар у сэрца можа каштаваць нам жыцця, калi на нагах у нас няма такiх галёшаў шчасця, якiя былi ў вартаўнiка.

За некалькi секунд начны вартаўнiк праляцеў прастору ў пяцьдзесят дзве тысячы мiль, што аддзяляюць зямлю ад месяца, якi, як вядома, складаецца з рэчыва намнога больш лёгкага, чым наша зямля, i ён прыкладна такi ж мяккi, як i самы свежы снег.

Вартаўнiк апынуўся на адной з тых незлiчоных месяцавых кальцавых гор, якiя вядомы нам па вялiкiх месяцавых картах доктара Мэдлера. Ты ж таксама бачыў iх, цi не праўда?

У гары ўтварыўся кратэр, сценкi якога амаль вертыкальна абрывалiся ўнiз на цэлую дацкую мiлю, а на самым дне кратэра знаходзiўся горад. Горад гэты нагадваў яечны бялок, выпушчаны ў шклянку вады, - такiмi празрыстымi i лёгкiмi здавалiся яго вежы, купалы i ветразепадобныя балконы, якiя слаба пакалыхвалiся ў разрэджаным паветры месяца. А над галавой вартаўнiка велiчна плыў велiзарны вогненна-чырвоны шар - наша зямля.

На месяцы было мноства жывых iстот, якiх мы назвалi б людзьмi, калi б яны не так моцна адрознiвалiся ад нас i па сваёй знешнасцi, i па мове. Цяжка было чакаць, каб душа вартаўнiка разумела гэтую мову, - аднак яна цудоўна яе разумела.

Так, так, можаце здзiўляцца, колькi хочаце, але душа вартаўнiка адразу навучылася мове жыхароў месяца. Часцей за ўсё яны спрачалiся аб нашай зямлi. Яны вельмi i вельмi сумнявалiся ў тым, што на зямлi ёсць жыццё, бо паветра там, казалi яны, занадта шчыльнае, i разумнае месячнае стварэнне не магло б iм дыхаць. Яны сцвярджалi далей, што iснаванне магчыма толькi на месяцы - адзiнай планеце, дзе ўжо даўным-даўно зарадзiлася жыццё.

Але вернемся на Ўсходнюю вулiцу i паглядзiм, што сталася з целам вартаўнiка.

Безжыццёвае, яно па-ранейшаму сядзела на прыступках; кульбака з шыпамi на канцы - у нас яе празвалi б "ранiшняй зоркай" - выпала з рук, а вочы ўтаропiлiся на месяц, па якiм цяпер падарожнiчала душа вартаўнiка.

– Гэй, вартаўнiк, якi час?
– спытаў нейкi мiнак; не дачакаўшыся адказу, ён пстрыкнуў вартаўнiка па носе. Цела страцiла раўнавагу i на ўсю даўжыню выцягнулася на ходнiках.

Мiнак вырашыў, што вартаўнiк памёр, i жахнуўся, а мёртвы так i застаўся мёртвым. Аб гэтым паведамiлi куды трэба, i ранiцай цела адвезлi ў бальнiцу.

Вось заварылася б каша, калi б душа вярнулася i, як i трэба чакаць, узялася шукаць сваё цела там, дзе рассталася з iм, гэта значыць, на Ўсходняй вулiцы. Выявiўшы прапажу, яна хутчэй за ўсё адразу ж кiнулася б у палiцыю, у адрасны стол, адтуль у бюро па вышуку рэчаў, каб даць аб'яву аб прапажы ў газеце, i толькi ў апошнюю чаргу накiравалася б у бальнiцу. Зрэшты, аб душы турбавацца няма чаго - калi яна дзейнiчае самастойна, усё iдзе цудоўна, i толькi цела перашкаджае ёй i прымушае яе рабiць глупствы.

Дык вось, калi вартаўнiка прывезлi ў бальнiцу i ўнеслi ў трупярню, з яго першым чынам, канечне, знялi галёшы, i душы воляй-няволяй давялося перапынiць сваё падарожжа i вярнуцца ў цела. Яна адразу знайшла яго, i вартаўнiк тут жа ажыў. Потым ён запэўнiваў, што гэта была самая вар'яцкая ноч у яго жыццi. Ён нават за дзве маркi не згадзiўся б зноў перажыць такiя жахi. Зрэшты, цяпер усё гэта ззаду.

Вартаўнiка выпiсалi ў той жа дзень, а галёшы засталiся ў бальнiцы.

IV. "Галаваломка". Дэкламацыя. Зусiм незвычайнае падарожжа

Кожны жыхар Капенгагена шмат разоў бачыў галоўны ўваход у гарадскую Фрэдэрыксбергскую бальнiцу, але паколькi гэтую гiсторыю, магчыма, будуць чытаць не толькi капенгагенцы, нам давядзецца даць сякiя-такiя тлумачэннi.

Справа ў тым, што бальнiцу аддзяляе ад вулiцы даволi высокая агароджа з тоўстых жалезных прутоў. Пруты гэтыя расстаўлены так рэдка, што многiя практыканты, асаблiва хударлявыя, дахiтраюцца працiснуцца памiж iмi, калi ў няўрочны час хочуць выбрацца ў горад. Цяжэй за ўсё iм прасунуць галаву, так што i ў гэтым выпадку, як, зрэшты, нярэдка бывае ў жыццi, вялiкагаловым прыходзiлася туга... Ну, для ўступу гэтага хопiць.

У той вечар у бальнiцы якраз дзяжурыў адзiн малады лекар, аб якiм хоць i можна было сказаць, што "галава ў яго вялiкая", але... толькi ў самым прамым сэнсе слова. Iшоў пралiўны дождж; аднак, нягледзячы на непагадзь i дзяжурства, лекар усё-такi вырашыў збегаць у горад па нейкiх неадкладных справах, - хоць бы на чвэрць гадзiнкi. "Няма чаго, - думаў ён, - звязвацца з брамнiкам, калi можна пралезцi скрозь пруты". У вестыбюлi ўсё яшчэ валялiся галёшы, забытыя вартаўнiком. У такi лiвень яны былi вельмi дарэчы, i лекар надзеў iх, не здагадваючыся, што гэта галёшы шчасця. Цяпер заставалася толькi працiснуцца памiж жалезнымi прутамi, чаго яму яшчэ нi разу не даводзiлася рабiць.

– Божа, толькi б працiснуць галаву, - прамовiў ён.

I ў той жа момант галава яго, хаця i вельмi вялiкая, удачна праскочыла памiж прутамi, - не без дапамогi галёшаў, зразумела.

Цяпер справа была за тулавам, але яму нiяк не ўдавалася пралезцi.

– Ух, якi я тоўсты!
– скардзiўся студэнт.
– А я дык думаў, што галаву прасунуць будзе цяжэй за ўсё. Не, не пралезцi мне!

Ён хацеў адразу ж выцягнуць галаву назад, але не тут было: яна застрамiлася безнадзейна, ён мог толькi круцiць ёю колькi заўгодна i без усялякага толку. Спачатку лекар проста раззлаваўся, але хутка настрой у яго сапсаваўся дарэшты: галёшы паставiлi яго прама-такi ў жахлiвае становiшча.

Поделиться:
Популярные книги

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Ученик

Губарев Алексей
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ученик

Эфемер

Прокофьев Роман Юрьевич
7. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.23
рейтинг книги
Эфемер

Секси дед или Ищу свою бабулю

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Секси дед или Ищу свою бабулю

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5