Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– А кветачкам не перападзе за тое, што яны танцуюць у каралеўскiм палацы?
– спытала маленькая Iда.

– Дык жа нiхто не ведае, што яны там танцуюць!
– адказаў студэнт. Праўда, стары наглядчык iншы раз зазiрне ў палац ноччу з вялiзрай вязкай ключоў у руках, але кветкi, як толькi пачуюць бразгаценне ключоў, адразу ж сунiмаюцца, хаваюцца за доўгiя фiранкi, якiя вiсяць на вокнах, i толькi ледзь-ледзь выглядваюць адтуль адным вокам. "Тут штосьцi пахне кветкамi!" бурчыць тады стары наглядчык, а бачыць нiчога не бачыць.

– Вось цiкава!
– сказала маленькая Iда i нават у далонi запляскала.
– I я таксама не магу iх убачыць?

– Можаш, - сказаў студэнт.

Варта табе толькi, калi зноў пойдзеш туды, зазiрнуць у акенцы. Вось я сёння бачыў там доўгую жоўтую лiлею; яна ляжала i пацягвалася на канапе - уяўляла, што з'яўляецца прыдворнай дамай.

– А кветкi з Батанiчнага саду таксама могуць прыйсцi туды, хаця сад далёка ад палаца?

– Ну, канешне, могуць!
– адказаў студэнт.
– Бо яны ўмеюць лётаць i лётаюць, калi захочуць. Цi ж ты не заўважыла, якiя прыгожыя матылькi, чырвоныя, жоўтыя, белыя? Яны зусiм як кветкi i калiсьцi былi кветкамi. Аднойчы скочылi яны са сцяблiнкi высока ў паветра, запляскалi пялёсткамi, быццам малюпасенькiмi крылцамi, i паляцелi. I, менавiта таму, што яны паводзiлi сябе добра, iм дазволiлi лётаць i днём. Цяпер iм ужо не патрэбна было вяртацца дадому i сцiшана сядзець на сцяблiнцы, вось iх пялёсткi i пераўтварылiся ў сапраўдныя крылцы. Ты ж гэта сама бачыла. Хаця, магчыма, кветкi з Батанiчнага саду i не бываюць у каралеўскiм палацы. Магчыма, яны нават не ведаюць, як там весела па начах! Вось што ты павiнна зрабiць, - i няхай потым здзiўляецца прафесар батанiкi, якi жыве тут побач, ты ж яго ведаеш?
– Калi прыедзеш у яго сад, раскажы якой-небудзь кветачцы пра вялiкiя балi ў каралеўскiм палацы! Кветка раскажа пра гэта астатнiм, i ўсе яны збягуць. Прафесар прыйдзе ў сад, а там нiводнай кветачкi! Вось ён здзiвiцца! "Куды ж яны падзелiся?" - падумае.

– Ды як жа кветка раскажа iншым? Кветкi ж не размаўляюць.

– Вядома, не, - адказаў студэнт, - затое яны ўмеюць гаварыць знакамi. Ты сама бачыла, як яны пагойдваюцца, ледзь падзьме ветрык, як варушаць сваiмi зялёнымi лiсточкамi. I яны гэтак жа добра разумеюць адна другую, як мы, калi гутарым.

– А прафесар разумее iх?
– спытала маленькая Iда.

– А як жа ж! Аднойчы ранiцай ён прыйшоў у сад i бачыць, што высокая крапiва робiць знакi сваiм лiсцем цудоўным чырвоным гваздзiкам. Вось што iм казала крапiва: "Вы такiя мiлыя, я вас вельмi люблю". Прафесару гэта не спадабалася, i ён ударыў крапiву па лiсцi, а лiсце ў яе - усё роўна, што ў нас пальцы, - ударыў i апёкся! З той пары ён не асмельваецца яе чапаць.

– Вось цiкава!
– сказала маленькая Iда i засмяялася.

– Ну цi ж можна забiваць дзiцяцi галаву такой брыдотай?
– абурыўся сумны саветнiк, якi таксама прыйшоў у госцi да бацькоў Iды i сядзеў на канапе.

Ён цярпець не мог студэнта i вечна бурчэў на яго, асаблiва калi той выразаў мудрагелiстыя, забаўныя фiгуркi, накшталт чалавека на шыбенiцы i з сэрцам у руках - яго павесiлi за тое, што ён краў сэрцы, - цi старой ведзьмы на мятле, з мужам на носе. Усё гэта вельмi не падабалася саветнiку, i ён заўсёды паўтараў:

– Ну цi ж можна забiваць дзiцяцi галаву такой брыдотай? Дурныя выдумкi!

Але Iду вельмi захапiў расказ студэнта пра кветкi, i яна думала пра гэта цэлы дзень.

"Значыць, кветачкi павесiлi галоўкi таму, што стамiлiся пасля балю!" I маленькая Iда пайшла да свайго столiка, дзе стаялi ўсе цацкi; скрынка столiка таксама бiтком ляжала набiта розным дабром. Лялька Сафi ляжала ў сваiм ложку i спала, але Iда сказала ёй:

– Табе прыйдзецца ўстаць, Сафi, i паляжаць гэтую ноч у скрынцы: бедныя кветкi хворыя, iх трэба пакласцi ў тваю пасцельку, - магчыма, яны стануць здаровымi!

I яна выцягнула ляльку з ложка. Сафi паглядзела на Iду вельмi незадаволена i не сказала нi слова, - яна раззлавалася за тое, што ёй не даюць спаць у яе пасцелi.

Iда паклала кветкi, ухутала iх старанна коўдрай i загадала iм ляжаць цiха, за гэта яна абяцала напаiць iх гарбатай, i тады яны ўстануць заўтра ранiцай зусiм здаровымi! Потым яна зашморгнула шторы, каб сонца не свяцiла кветкам у вочы.

Расказ студэнта не выходзiў у яе з галавы, i, кладучыся спаць, Iда не магла ўстрымацца, каб не зазiрнуць за фiранкi, зашморгнутыя нанач; на акенцах стаялi цудоўныя мамiны кветкi - цюльпаны i гiяцынты, i маленькая Iда прашаптала iм:

– Я ведаю, што ў вас ноччу будзе баль!

Кветкi стаялi як нi ў чым не бывала i нават не варухнулiся, што з таго, што маленькая Iда штосьцi такое ведала.

У пасцелi Iда доўга яшчэ думала пра тое ж i ўсё ўяўляла сабе, як гэта павiнна быць мiла, калi кветкi танцуюць! "Няўжо i мае кветкi былi на балi ў палацы?" - падумала яна i заснула.

Але сярод ночы маленькая Iда раптам прачнулася; яна бачыла ў сне кветкi, студэнта i саветнiка, якi лаяў студэнта за тое, што той забiвае ёй галаву абы чым. У пакоi, дзе ляжала Iда, было цiха, на стале гарэў начнiк, i тата з мамай моцна спалi.

– Хацелася б мне ведаць: цi спяць мае кветкi ў пасцельцы?
– сказала маленькая Iда сабе i прыпаднялася з падушкi, каб паглядзець у паўрасчыненыя дзверы, за якiмi былi яе цацкi i кветкi; потым яна прыслухалася, - ёй здалося, што ў тым пакоi iграюць на фартэп'яна, але вельмi цiха i пяшчотна; такой музыкi яна нiколi яшчэ не чула.

– Гэта, пэўна, кветкi танцуюць!
– сказала Iда.
– Божа, як бы мне хацелася паглядзець!

Але яна не асмелiлася ўстаць з пасцелi, каб не разбудзiць тату з мамай.

– Хоць бы кветкi ўвайшлi сюды!
– сказала яна.

Але кветкi не ўваходзiлi, а музыка ўсё працягвалася, такая цiхая, пяшчотная, проста дзiва! Тады Iда не вытрымала, яна пацiху вылезла з ложка, падышла на дыбачках да дзвярэй i зазiрнула ў суседнi пакой. Што за дзiва было там!

У тым пакоi не гарэў начнiк, а было ўсё ж светла, як днём, ад месяца, якi глядзеў з акенца прама на падлогу, на якой у два рады стаялi цюльпаны i гiяцынты; на вокнах не засталося нiводнай кветкi - адны гаршчкi з зямлёй. Кветкi вельмi мiла танцавалi: яны то станавiлiся ў круг, то, узяўшыся за доўгiя зялёныя лiсточкi, быццам за рукi, кружылiся парамi. На фартэп'яна iграла вялiкая жоўтая лiлея - гэта, пэўна, яе маленькая Iда бачыла летам! Яна добра памятала, як студэнт сказаў: "Ах, як яна падобна на фрэкен Лiну!" Усе пасмяялiся тады над iм, але цяпер Iдзе i на самай справе падалося, быццам доўгая жоўтая лiлея падобна на Лiну; яна i на раялi iграла гэтак жа, як Лiна; паварочвала свой прадаўгаваты твар то ў адзiн бок, то ў другi i кiвала ў такт дзiвоснай музыцы. Нiхто не заўважаў Iды.

Раптам маленькая Iда ўбачыла, што вялiкi блакiтны крокус скочыў прама на сярэдзiну стала з цацкамi, падышоў да лялечнага ложка i адхiнуў полаг, там ляжалi вялiкiя кветкi, але яны жыва паднялiся i пахiтнулi галоўкамi ў знак таго, што яны таксама хочуць танцаваць.

Стары Курылка са зламанай нiжняй губой устаў i пакланiўся цудоўным кветкам: яны зусiм не былi падобны на хворых - саскочылi са стала i пачалi весялiцца разам з усiмi.

У гэтую хвiлiну пачуўся грукат, нiбыта штосьцi звалiлася на падлогу. Iда паглядзела ў той бок. Высветлiлася, гэта маслянiчная вярба хутка саскочыла ўнiз да кветак, бо лiчыла сябе iх суродзiчкай. Вярба, упрыгожаная папяровымi кветкамi, таксама была вельмi мiлай; на вершалiне яе сядзела маленечкая васковая лялечка ў капелюшы з шырокiмi палямi, цюцелька ў цюцельку такой, як у саветнiка.

Поделиться:
Популярные книги

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Я еще граф

Дрейк Сириус
8. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще граф

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Первый пользователь. Книга 3

Сластин Артем
3. Первый пользователь
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Первый пользователь. Книга 3

Убивать чтобы жить 6

Бор Жорж
6. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 6

Мимик нового Мира 13

Северный Лис
12. Мимик!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 13