Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Гулка тупаючы сваiмi трыма чырвонымi драўлянымi ножкамi, вярба скакала сярод кветак. Яна танцавала мазурку, а iншыя кветкi не ведалi гэтага танца, таму што былi вельмi лёгкiмi i не маглi тупаць з такой сiлай.
Але вось лялечка на вярбе раптам выцягнулася, закруцiлася над папяровымi кветкамi i гулка закрычала:
– Ну цi ж можна забiваць галаву дзiцяцi такой драбязой? Што за дурацкая фантастыка?
Цяпер лялька была на дзiва падобнай на саветнiка - у такiм жа капелюшы з шырокiмi палямi, такая ж сярдзiтая i жоўтая! Але папяровыя кветкi стукнулi яе па тонкiх плячах, i яна зусiм сцiснулася, зноў ператварыўшыся ў маленечкую васковую ляльку. Гэта было так цiкаўна,
Вярба працягвала скакаць, i саветнiку мiжволi даводзiлася скакаць разам з ёй, усё роўна - цi выцягваўся ён на ўсю даўжыню цi заставаўся маленечкай васковай лялечкай у чорным капелюшы з шырокiмi палямi. Нарэшце кветкi, асаблiва тыя, якiя ляжалi ў лялечным ложку, пачалi шкадаваць саветнiка, i вярба пакiнула яго ў спакоi. Раптам штосьцi гулка застукала ў шуфлядцы стала, дзе разам з iншымi цацкамi ляжала лялька Сафi. Курылка дабег да краю стала, лёг нiцма i ледзь-ледзь выцягнуў шуфлядку. Сафi ўстала i здзiўлена азiрнулася.
– Ды тут, аказваецца, баль!
– сказала яна.
– Чаму мне пра гэта не сказалi?
– Хочаш танцаваць са мной?
– спытаў яе Курылка.
– Ну i кавалер!
– адрэзала Сафi i павярнулася да яго спiной, потым села на шуфляду i пачала чакаць, што яе запросiць якая-небудзь кветка; але нiхто i не думаў яе запрашаць. Тады яна пачала кашляць: "кх, кх, кх!" Але i тут нiхто да яе не падышоў. А Курылка скакаў адзiн, i не так ужо i дрэнна.
Заўважыўшы, што кветкi на яе не глядзяць, Сафi раптам звалiлася з шуфляды на падлогу, ды з такiм шумам, што ўсе збеглiся, акружылi яе i пачалi распытваць, цi не ўдарылася яна. Кветкi размаўлялi з ёю вельмi ласкава, асаблiва тыя, якiя толькi нядаўна адпачывалi ў ложку. Сафi зусiм не ўдарылася, i кветкi маленькай Iды пачалi дзякаваць ёй за цудоўную пасцельку, потым павялi з сабой у кружок месяца на падлозе i пачалi танцаваць з ёй; iншыя кветкi павялi карагод i скакалi вакол iх. Тады Сафi, вельмi задаволеная, сказала кветачкам, што аддае iм свой ложачак, - ёй добра i ў шуфлядцы!
– Дзякуй, - азвалiся кветкi, - але мы не можам жыць доўга. Ранiцай зусiм памром. Скажы толькi маленькай Iдзе, каб яна пахавала нас у садзе, дзе закапана канарэйка. Летам мы зноў вырасцем i будзем яшчэ прыгажэй.
– Не, вы не павiнны памiраць!
– усклiкнула Сафi i пацалавала кветкi.
У гэты момант дзверы адчынiлiся, i ў пакой увайшоў цэлы натоўп прыгажэйшых кветак. Маленькая Iда нiяк не магла зразумець, адкуль яны ўзялiся, - пэўна ж, з каралеўскага палаца. Наперадзе iшлi дзве цудоўныя ружы ў маленькiх залатых каронах, - гэта былi кароль з каралевай. За iмi, раскланьваючыся на ўсе бакi, рухалiся прыгожыя ляўкоi i гваздзiкi. Музыканты - буйныя макi i пiвонi дзьмулi ў стручкi, чырванеючы ад напругi, а маленькiя блакiтныя званочкi i беленькiя пралескi тоненька звiнелi. Вось была забаўная музыка! За музыкантамi iшло мноства iншых кветак, i ўсе яны танцавалi - i блакiтныя фiялкi, i чырвоныя маргарыткi, i рамонкi, i ландышы. Кветкi танцавалi i цалавалiся, ды так, што глядзець не наглядзецца!
Нарэшце ўсе пажадалi адно аднаму добрай ночы, а маленькая Iда прабралася ў свой ложак, i да ранiцы ёй снiлiся кветкi i ўсё, што яна бачыла ноччу.
Ранкам яна ўстала i пабегла да свайго столiка - паглядзець, цi там яе кветачкi.
Яна адхiнула полаг... Так, кветкi ляжалi ў ложачку, але зусiм, зусiм завялыя! Сафi таксама ляжала на сваiм месцы, у скрынцы, i твар у яе быў сонны.
– А ты памятаеш, што табе загадалi перадаць мне?
– спытала маленькая Iда.
Але Сафi толькi тупа глядзела на яе, не раскрываючы роту.
– Якая ж ты нядобрая!
– сказала маленькая Iда.
–
Потым яна ўзяла кардонную каробачку, на накрыўцы якой была намалявана прыгожанькая птушка, адкрыла яе i паклала туды мёртвыя кветкi.
– Вось вам i дамавiнка!
– сказала яна.
– А калi прыедуць мае нарвежскiя кузены, мы вас закапаем у садзе, каб вы на наступнае лета зноў выраслi i сталi яшчэ прыгажэй!
Ёнас i Адольф стрыечныя браты Iды, якiя прыехалi з Нарвегii, былi жвавыя хлапчукi. Бацька падарыў iм па новаму самастрэлу, i яны ўзялi iх з сабой, каб паказаць Iдзе. Яна расказала хлапчукам пра бедныя памёршыя кветкi i загадала пахаваць iх. Наперадзе iшлi хлапчукi з самастрэламi на плячах, за iмi маленькая Iда з мёртвымi кветкамi ў каробцы. Магiлку выкапалi ў садзе. Iда пацалавала кветкi i апусцiла каробку ў ямку, а Ёнас з Адольфам адсалютавалi над магiлкай з самастрэлаў - нi стрэльбаў, нi гармат у iх жа не было.
ДЗIКIЯ ЛЕБЕДЗI
Далёка-далёка, у той краiне, куды адлятаюць у вырай ластаўкi, жыў кароль. У яго было адзiнаццаць сыноў i адна дачка, якую звалi Элiзай. Адзiнаццаць братоў-прынцаў ужо хадзiлi ў школу; у кожнага на грудзях блiшчэла зорка, а з левага боку звiнела шабля. Прынцы пiсалi алмазнымi грыфелямi на залатых дошках i выдатна ўмелi чытаць - i па кнiжцы i без кнiжкi, на памяць. Вядома, так добра чытаць маглi толькi сапраўдныя прынцы. Пакуль прынцы вучылiся, iх сястра Элiза сядзела на лавачцы з люстранога шкла i разглядвала кнiжку з малюнкамi, якая каштавала паўкаралеўства.
Сапраўды, добра жылося дзецям! Але неўзабаве ўсё сталася iнакш.
Памерла iх мацi, i кароль ажанiўся зноў. Мачаха была злая ведзьма i неўзлюбiла гаротных дзяцей. У першы ж дзень, калi ў палацы святкавалi вяселле караля, дзецi адчулi, якая злая ў iх мачаха. Яны пачалi гульню ў "госцi" i папрасiлi каралеву даць iм пiрожных i печаных яблыкаў, каб накармiць сваiх гасцей. Але мачаха дала iм кубак звычайнага пяску i сказала:
– Хопiць з вас i гэтага!
Мiнуў яшчэ тыдзень, i мачаха задумала збавiцца ад Элiзы. Яна адправiла яе ў вёску на выхаванне да нейкiх сялян. А потым злая мачаха пачала нагаворваць каралю на бедных прынцаў, i нагаварыла столькi лухты, што кароль не захацеў больш нават бачыць сваiх сыноў.
I вось каралева загадала паклiкаць прынцаў i, калi яны наблiзiлiся да яе, яна крыкнула:
– Няхай кожны з вас ператворыцца ў чорнага крука! Ляцiце прэч з палаца i самi здабывайце сабе харч!
Але ёй не ўдалося ажыццявiць сваю злую задуму. Прынцы ператварылiся не ў няўклюдных крукоў, а ў прыгожых дзiкiх лебедзяў. З крыкам вылецелi яны з вокнаў палаца i паняслiся над паркамi i лясамi.
Была ранiца, калi адзiнаццаць лебедзяў праляталi мiма хацiны, дзе яшчэ спала моцным сном iх сястрычка Элiза. Яны доўга кружылi над дахам, выцягвалi свае гнуткiя шыi i лопалi крыламi, але нiхто iх не чуў i не бачыў. Так i паляцелi яны далей, не пабачыўшы сваёй сястры. Высока-высока, да самых воблакаў, паднялiся яны i паляцелi ў вялiкi цёмны лес, якi цягнуўся да самага мора.
А бедалажка Элiза засталася жыць у сялянскай хацiне. Кожны дзень гуляла яна з зялёным лiстком - iншых цацак у яе не было; яна пракалола ў лiсточку дзiрачку i глядзела праз яе на сонца - ёй здавалася, што бачыць ясныя вочы сваiх братоў.
Днi шлi за днямi. Часам вецер гойдаў ружовыя кусты, якiя распускалiся каля дома, i пытаў у ружаў:
– Цi ёсць хто-небудзь прыгажэйшы за вас?
I ружы хiсталi галоўкамi, адказвалi:
– Элiза прыгажэйшая за нас.
I вось нарэшце Элiзе споўнiлася пятнаццаць гадоў, i сяляне адаслалi яе дамоў, у палац.