Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Вечарам ля кратаў пачуўся шум лебядзiных крылаў. Гэта самы малодшы брат адшукаў сваю сястру, i Элiза гучна заплакала ад радасцi, хаця i ведала, што жыць ёй засталося ўсяго адну ноч. Але ж i праца яе заканчвалася, i браты былi тут!
Усю ноч пляла Элiза апошнюю сарочку. Мышы, што бегалi па падзямеллi, спачувалi ёй, яны пачалi збiраць прыносiць да яе ног раскiданыя сцяблiнкi крапiвы, дрозд, якi сядзеў за кратамi акна, пацяшаў яе песенькай.
На свiтаннi, неўзабаве да ўсходу сонца, да варот палаца прыйшлi адзiнаццаць братоў Элiзы i патрабавалi,
Людзi натоўпамi iшлi за горад, каб паглядзець, як будуць караць каралеву. Худзенькая кабылка цягнула калёсы, на якiх сядзела Элiза; на Элiзу надзелi сарочку са зрэбнага палатна; яе цудоўныя доўгiя валасы вiселi на плячах, а твар быў белы, як снег. Нават па дарозе да месца кары не выпускала яна з рук сваёй працы: дзесяць сарочак ляжалi ля яе ног зусiм гатовыя, адзiнаццатую яна працягвала вязаць.
– Паглядзiце на ведзьму!
– крычалi ў натоўпе.
– Яна не кiдае свае вядзьмарскiя рэчы! Давайце вырвем iх у яе, ды парвём на шматкi!
Чыесьцi рукi пацягнулiся, каб вырваць у Элiзы зялёную сарочку, але тут прыляцелi адзiнаццаць лебедзяў. Яны селi на краi калёсаў i моцна залопалi сваiмi дужымi крыламi. Спалоханыя людзi адступiлi.
– Белыя лебедзi зляцелi з неба! Яна не вiнаватая!
– шапталi многiя, але баялiся сказаць гэта ўголас.
I вось кат схапiў Элiзу за руку, але яна хутка накiнула на лебедзяў зялёныя сарочкi, i ледзь толькi сарочкi дакраналiся да iх пер'я, усе адзiнаццаць лебедзяў ператваралiся ў прыгожых прынцаў.
Толькi ў самага малодшага замест левай рукi засталося лебядзiнае крыло: Элiза не паспела давязаць рукаво на апошняй сарочцы.
– Цяпер я магу размаўляць!
– сказала Элiза.
– Я не вiнаватая!
I людзi, якiя бачылi ўсё гэта, пакланiлiся ёй i пачалi славiць, але Элiза страцiла прытомнасць i ўпала ў абдымкi братоў. Яна так напакутвалася ад страху i болю.
– Так, яна не вiнаватая!
– сказаў самы старэйшы прынц i расказаў пра ўсё, што было.
А пакуль ён гаварыў, у паветры расплываўся водар быццам ад мiльёнаў руж: гэта кожнае палена ў вогнiшчы пусцiла каранi i парасткi, i на тым месцы, дзе яе хацелi спалiць, вырас высокi зялёны куст, а на iм чырвоныя ружы. А на самай верхавiне куста ззяла, як зорка, асляпляльна белая кветка.
Кароль сарваў яе, паклаў на грудзi Элiзы, i яна прачнулася.
Тут усе званы ў горадзе зазванiлi самi па сабе, птушкi зляцелiся цэлымi выраямi, а да палаца пацягнулася такое шчаслiвае шэсце, якога не бачыў яшчэ нi адзiн кароль!
ГАНС ДАЎБЕШКА
Нанава пераказаная даўняя гiсторыя
Быў у адной вёсцы стары маёнтак, а ў старым маёнтку жыў стары пан. У яго было два сыны, ды такiя разумныя, што калi
Абодва браты рыхтавалiся да сватання восем дзён, на большае ў iх часу не заставалася, але i гэтага iм было досыць: яны шмат чаго зналi i былi хлопцы хоць куды. Адзiн вывучыў на памяць увесь лацiнскi слоўнiк i мясцовыя газеты за тры гады i мог iх пераказаць не толькi ад пачатку да канца, а i наадварот - ад канца да пачатку. Другi вывучыў назубок збор законаў, ведаў усё, што належыць ведаць мунiцыпальнаму радцу, i мог разважаць пра дзяржаўныя справы. Апрача таго, ён умеў вышываць падцяжкi, - во якi быў майстар! I кожны з iх даводзiў: "З каралеўнаю ажанюся я!"
Бацька даў iм па добрым канi: таму, што ведаў на памяць слоўнiк i газеты, - каня чорнага як вугаль, а таму, што меў дзяржаўны розум i ўмеў вышываць, каня белага як малако. Браты змазалi сабе губы рыбiным тлушчам, каб рот лягчэй i хутчэй адкрываўся, i сабралiся ў дарогу. Усе слугi высыпалi на двор паглядзець, як маладыя панiчы пасядуць на коней. Прыйшоў i трэцi брат, братоў жа было тры, але трэцяга, малодшага, нiхто не лiчыў: далёка яму было да сваiх вучоных братоў, i звалi яго проста Ганс Даўбешка.
– Куды гэта вы? I чаго гэтак разадзелiся?
– спытаў ён.
– У палац едзем, каралеўну сабе "выгаворваць". А ты што, не чуў хiба? Пра гэта ж ва ўсе званы звоняць.
I яны расказалi яму пра сваё сватанне.
– Вунь яно што! Дык i я з вамi!
– сказаў Ганс Даўбешка.
Але браты толькi пасмяялiся з яго i паехалi.
– Бацька, дай мне каня!
– закрычаў Ганс Даўбешка.
– Вельмi ж мне захацелася жанiцца. Выбера мяне каралеўна - добра, а не выбера - я сам яе забяру!
– Не мялi языком абы-што!
– асадзiў яго бацька.
– Не дам я табе каня. Ты i гаварыць як след не ўмееш! От браты твае - iншая рэч, яны малайцы!
– А калi не даеш каня, дык я вазьму казла! Казёл мой уласны, ён давязе мяне як мае быць!
I Ганс Даўбешка сеў вярхом на казла, стукнуў яго пяткамi пад бакi i памчаўся па гасцiнцы. Адно пыл закурэў!
– Вось i я еду!
– сказаў сам сабе Ганс Даўбешка i загарланiў песню.
А браты ехалi не спяшаючыся, моўчкi: iм трэба было як след абдумаць пра што i як гаварыць з каралеўнай, каб не даць маху.
– Го-го-го!
– крыкнуў Ганс Даўбешка.
– Вось i я! Зiрнiце, што я знайшоў па дарозе!
I ён паказаў братам дохлую варону, што падняў з зямлi.
– Даўбешка!
– сказалi браты.
– Навошта яна табе?
– Я падару каралеўне!
– Ага, падары!
– засмяялiся яны i паехалi далей.
– Го-го-го! Вось i я!
– зноў гукнуў Ганс Даўбешка.
– Паглядзiце, што яшчэ я знайшоў! Такiя рэчы не кожны дзень валяюцца па дарозе!
Браты азiрнулiся, каб паглядзець.