Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Падумай, колькi мне з яго ўзяць!
– сказаў селянiн i пачаў угаворваць Маленькага Клаўса.
– Ну добра, - адказаў нарэшце Маленькi Клаўс, - няхай будзе па-твойму! Ты са мной ласкавым быў, пусцiў мяне начаваць, дык бяры майго ведзьмака за мерку грошай, толькi насыпай паўней!
– Добра, - сказаў селянiн.
– Але ты павiнен узяць i куфар, я i гадзiны не хачу трымаць яго ў сябе дома. Хто ведае, можа, чорт усё яшчэ сядзiць там.
Маленькi Клаўс аддаў селянiну свой мяшок з высушанай скурай i атрымаў за яго поўную мерку
– Бывай!
– сказаў Маленькi Клаўс i пакацiў тачку з грашыма i з куфрам, у якiм усё яшчэ сядзеў дзяк.
За лесам працякала вялiкая блакiтная рака, такая быстрая, што ледзь можна было справiцца з плынню. Праз раку быў перакiнуты новы мост. Маленькi Клаўс стаў пасярэдзiне моста i сказаў наўмысна як можна гучней, каб дзяк пачуў:
– Нашто мне гэты бязглузды куфар? Ён такi цяжкi, нiбы напакаваны каменнямi! Я зусiм замучыўся з iм. Кiну я яго ў рэчку: прыплыве ён да мяне дамоў сам - добра, а не прыплыве - i не трэба!
Потым ён узяўся за куфар адной рукой i злёгку прыпадняў яго, нiбы збiраючыся спiхнуць у ваду.
– Пачакай!
– закрычаў у куфры дзяк.
– Выпусцi спачатку мяне!
– Ай!
– ускрыкнуў Маленькi Клаўс, прыкiдваючыся, што напалохаўся.
– Ён усё яшчэ тут! У ваду яго хутчэй! Няхай топiцца!
– Не, не! Гэта не чорт, гэта я!
– крычаў дзяк.
– Выпусцi мяне, я табе дам поўную мерку грошай!
– Вось гэта iншая справа!
– сказаў Маленькi Клаўс i адчынiў куфар.
Дзяк iмгненна выскачыў адтуль i спiхнуў пусты куфар у ваду. Потым яны пайшлi да дзяка, i Маленькi Клаўс атрымаў яшчэ мерку грошай. Цяпер тачка была поўная.
– А конь прынёс мне добры барыш!
– сказаў сабе Маленькi Клаўс, калi прыйшоў дамоў i высыпаў на падлогу кучу грошай.
– Вось Вялiкi Клаўс раззлуецца, калi даведаецца, як я разбагацеў ад свайго адзiнага каня! Толькi няхай не чакае, каб я сказаў яму ўсю праўду!
I ён паслаў да Вялiкага Клаўса хлопчыка папрасiць мерку, якой мераюць зерне.
"Нашто яна яму спатрэбiлася?" - падумаў Вялiкi Клаўс i злёгку памазаў дно меры дзёгцем, авось, маўляў, да чаго-небудзь ды прыклеiцца. Так яно i адбылося: атрымаўшы мерку, Вялiкi Клаўс убачыў, што да дна прыклеiлiся тры новенькiя сярэбраныя манеткi.
– Вось дык штука!
– сказаў Вялiкi Клаўс i тут жа пабег да Маленькага Клаўса.
– Адкуль у цябе гэтулькi грошай?
– Я прадаў учора вечарам скуру свайго каня.
– З барышом прадаў!
– сказаў Вялiкi Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор i забiў усiх сваiх чатырох коней, зняў з iх скуры i выправiўся ў горад прадаваць iх.
– Скуры! Скуры! Каму патрэбны скуры!
– крычаў ён на вулiцы.
Усе шаўцы i гарбары збеглiся да яго i пачалi пытацца колькi ён просiць за скуры.
– Мерку грошай за штуку!
– адказваў Вялiкi Клаўс.
– Ды што ты?
– абуралiся пакупнiкi: у нас гэтулькi грошай няма, каб iх меркамi мераць!
–
– крычаў ён зноў i ўсiм, хто пытаўся, колькi каштуюць гэтыя скуры, адказваў: - Мерку грошай за штуку!
– Ды ён нас абдурвае!
– закрычалi шаўцы i гарбары, пахапалi хто папругi, хто скураныя фартукi i пачалi хвастаць iмi Вялiкага Клаўса.
– "Скуры! Скуры!" - перадражнiвалi яны яго.
– Вось мы пакажам табе скуры! Вон з горада!
I Вялiкi Клаўс - дай, божа, ногi! Нiколi яго так не бiлi!
– Ну, - сказаў ён, дабраўшыся дамоў, - заплацiць жа мне за гэта Маленькi Клаўс! Заб'ю яго!
А ў Маленькага Клаўса якраз памерла старая бабуля; яна не вельмi ладзiла з iм, была злая i скупая, але ён усё-такi вельмi шкадаваў яе i паклаў на ноч у сваю цёплую пасцель - раптам сагрэецца i ажыве, - а сам усеўся на крэсле ў кутку: яму не ўпершыню было так начаваць.
Ноччу дзверы адчынiлiся, i ўвайшоў Вялiкi Клаўс з тапаром у руках. Ён ведаў, дзе стаiць ложак Маленькага Клаўса, падышоў да яго i стукнуў па галаве таго, хто на iм ляжаў. Думаў, што гэта Маленькi Клаўс, а там ляжала мёртвая бабуля.
– Вось табе! Не будзеш мяне абдурваць!
– сказаў Вялiкi Клаўс i пайшоў дамоў.
– Ну i лiхадзей!
– сказаў Маленькi Клаўс.
– Гэта ён мяне хацеў забiць! Добра, што бабуля была мёртвая, а то ёй бы не паздаровiлася!
Потым ён апрануў бабулю ў святочны касцюм, папрасiў у суседа каня, запрог яго ў калёсы, добра пасадзiў старую на задняе сядзенне, каб яна не звалiлася, калi паедуць, i паехаў з ёй праз лес. Калi сонейка ўзнялося, яны пад'ехалi да вялiкай карчмы. Маленькi Клаўс спынiўся i пайшоў перакусiць.
У гаспадара карчмы было шмат грошай, i сам ён быў чалавек добры, але такi гарачы, быццам быў начынены перцам i табакай.
– Дзень добры!
– сказаў ён Маленькаму Клаўсу.
– Чаго гэта ты з самага ранку так расфранцiўся?
– Ды вось, - адказваў Маленькi Клаўс, - трэба з бабуляй у горад з'ездзiць; яна там, у калёсах, засталася - нiяк не хоча злазiць. Калi ласка, занясiце ёй туды шкляначку мёду. Толькi гаварыце з ёй гучней: яна глухаватая!
– Добра, - згадзiўся гаспадар, узяў вялiкую шклянку мёду i панёс бабулi, а тая сядзела ў калёсах прамая, як палка.
– Вось унучак прыслаў вам шкляначку мёду!
– сказаў гаспадар, калi падышоў да калёсаў, але бабуля не адказала i нават не паварушылася.
– Чуеце?
– закрычаў гаспадар з усёй сiлы.
– Ваш унук пасылае вам шкляначку мёду!
Яшчэ раз пракрычаў ён тое ж самае i яшчэ раз, а яна ўсё не варушыцца; тады ён раззлаваўся i кiнуў ёй у твар шклянку, так што мёд пацёк у яе па носё, а сама яна павалiлася. Маленькi ж Клаўс не прывязваў яе, а проста прыставiў да лаўкi.
– Што ты зрабiў?
– залямантаваў Маленькi Клаўс, выбег з дзвярэй i схапiў гаспадара за варатнiк.
– Ты маю бабулю забiў! Паглядзi, якая ў яе дзiрка ў iлбе!