Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вось гэта бяда!
– завойкаў гаспадар, развёўшы рукi.
– I ўсё гэта з-за маёй гарачнасцi! Маленькi Клаўс, дружа ты мой, я табе поўную мерку грошай дам i бабулю тваю пахаваю, як сваю ўласную, толькi маўчы пра гэта, а то мне адсякуць галаву, а гэта ж вельмi непрыемна!

I вось Маленькi Клаўс атрымаў поўную мерку грошай, а гаспадар пахаваў яго старую бабулю, як сваю ўласную.

Маленькi Клаўс вярнуўся дамоў зноў з вялiкай кучай грошай i адразу ж паслаў да Вялiкага Клаўса хлопчыка папрасiць мерку.

– Як так?

здзiвiўся Вялiкi Клаўс.
– Хiба я не забiў яго? Трэба паглядзець самому!

I ён сам панёс мерку Маленькаму Клаўсу.

– Адкуль гэта ў цябе такая куча грошай?
– спытаўся ён i аж вытрашчыў вочы ад здзiўлення.

– Ты ж забiў не мяне, а маю бабулю, - сказаў Маленькi Клаўс, - i я яе прадаў за мерку грошай!

– З барышом прадаў!
– сказаў Вялiкi Клаўс, пабег дамоў, узяў тапор i забiў сваю старую бабулю, потым паклаў яе на калёсы, прыехаў з ёй у горад да аптэкара i прапанаваў яму купiць мёртвае цела.

– Чыё яно, i дзе вы яго ўзялi?
– спытаў аптэкар.

– Гэта мая бабуля!
– адказаў Вялiкi Клаўс.
– Я забiў яе, каб прадаць за мерку грошай!

– Госпадзi, памiлуй!
– усклiкнуў аптэкар.
– Вы самi не ведаеце, што гаворыце! Глядзiце, гэта ж можа каштаваць вам галавы!

I ён растлумачыў Вялiкаму Клаўсу, што ён такое нарабiў, якi ён нядобры чалавек i як яго за гэта пакараюць. Вялiкi Клаўс перапалохаўся, мiгам вылецеў з аптэкi, сеў на калёсы, сцебануў коней i паiмчаўся дамоў. Аптэкар i ўвесь народ падумалi, што ён звар'яцеў, i таму не затрымалi яго.

– Заплацiш ты мне за гэта, заплацiш, Маленькi Клаўс!
– сказаў Вялiкi Клаўс, выехаўшы на дарогу, i як толькi дабраўся дамоў, узяў вялiкi мяшок, пайшоў да Маленькага Клаўса i сказаў:

– Ты зноў абдурыў мяне? Спярша я забiваў сваiх коней, а цяпер i бабулю! Усё гэта рабiў па тваёй мiласцi. Але ўжо больш ты мяне не абдурыш!

I ён схапiў Маленькага Клаўса i запiхнуў яго ў мяшок, а мяшок завязаў, закiнуў за плечы i крыкнуў:

– Пайду ўтаплю цябе!

Да ракi было не блiзка, i Вялiкаму Клаўсу было вельмi цяжка несцi Маленькага. Дарога iшла каля царквы, адтуль чулiся гукi аргана, ды i вернiкi прыгожа спявалi хорам. Вялiкi Клаўс паставiў мяшок з Маленькiм Клаўсам каля царкоўных дзвярэй i падумаў, што не дрэнна было б зайсцi ў царкву, паслухаць псалом, а потым ужо iсцi далей. Маленькi Клаўс не мог вылезцi з мяшка сам, а ўвесь народ быў у царкве. I вось Вялiкi Клаўс зайшоў у царкву.

– Ох, ох!
– уздыхаў Маленькi Клаўс, круцячыся ў мяшку, але, як ён нi стараўся, развязаць мяшок яму не ўдавалася. У гэты час iшоў побач стары, сiвы як голуб пастух з вялiкай кульбай у руках; ён паганяў ёю статак. Каровы i быкi наляцелi на мяшок з Маленькiм Клаўсам i павалiлi яго.

– О-ох!
– уздыхнуў Маленькi Клаўс.
– Такi я малады яшчэ, а ўжо трэба выпраўляцца ў царства нябеснае!

– А я, няшчасны, такi стары, лядачы i ўсё не магу трапiць туды!
– сказаў пастух.

Дык развяжы мяшок, - закрычаў Маленькi Клаўс.
– Лезь на маё месца хутка трапiш туды!

– З задавальненнем!
– сказаў пастух i развязаў мяшок, а Маленькi Клаўс iмгненна выскачыў на волю.

– Цяпер ты будзеш наглядаць за статкам!
– сказаў стары i залез у мяшок.

Маленькi Клаўс завязаў яго i пагнаў статак далей. Трошкi пазней выйшаў з царквы Вялiкi Клаўс, закiнуў мяшок за плечы, i яму адразу здалося, што мяшок палягчэў, - Маленькi ж Клаўс важыў амаль удвая больш, чым стары пастух.

"Бач як цяпер лёгка стала! А ўсё таму, што я праслухаў псалом!" - падумаў Вялiкi Клаўс, дайшоў да шырокай i глыбокай ракi, кiнуў туды мяшок з пастухом i, думаючы, што там сядзiць Маленькi Клаўс, закрычаў:

– Ну вось, цяпер не будзеш мяне абдурваць!

Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, але ля самага раздарожжа сустрэў... Маленькага Клаўса з вялiкiм статкам!

– Вось табе i раз!
– закрычаў Вялiкi Клаўс.
– Хiба не ўтапiў цябе?

– Вядома, утапiў!
– сказаў Маленькi Клаўс.
– Паўгадзiны назад ты кiнуў мяне ў раку!

– Дык дзе ж ты ўзяў такi вялiкi статак?
– спытаў Вялiкi Клаўс.

– А гэта вадзяны статак!
– адказаў Маленькi Клаўс.
– Я раскажу табе цэлую гiсторыю. Дзякуй, што ты ўтапiў мяне. Цяпер я стаў багатым, як бачыш! А страшна мне было ў мяшку! Вецер так i засвiстаў у вушах, калi ты кiнуў мяне ў халодную ваду! Я адразу пайшоў на дно, але не пабiўся, - там унiзе расце такая пяшчотная, мяккая трава, на яе я i ўпаў. Мяшок адразу ж развязаўся, i цудоўная дзяўчына ў белай як снег сукенцы, з вяночкам зялёным на мокрых валасах, падала мне руку i сказала: "А, гэта ты, Маленькi Клаўс? Ну вось, перш за ўсё бяры гэты статак, а трошкi далей адсюль пасецца другi, большы, - ён таксама твой".

Тут я ўбачыў, што рака была для вадзяных жыхароў усё роўна як дарога: яны ездзiлi i хадзiлi па дне ад самага возера i да таго месца, дзе рака канчаецца. Ах, як там было прыгожа! Якiя кветкi, якая свежая трава! А рыбкi шныпарылi каля маiх вушэй якраз так, як у нас тут птушкi! Якiя прыгожыя людзi траплялiся мне насустрач i якiя цудоўныя статкi пасвiлiся каля загарадзяў i канаў!

– Чаму ж вы так хутка вярнулiся?
– спытаў Вялiкi Клаўс.
– Мяне б не выманiлi адтуль, калi там так прыгожа!

– А я гэта не так сабе зрабiў!
– сказаў Маленькi Клаўс.
– Ты чуў, што вадзяная дзяўчына загадала мне пайсцi па другi статак, якi пасецца на дарозе ўсяго за адну вярсту адтуль? Дарогай яна называе раку - iншай дарогi яны ж там не ведаюць, - а рака так пятляе, што мне давялося б зрабiць вялiкi круг. Вось я i рашыўся выбрацца на сушу ды пайсцi напрамкi да таго месца, дзе чакае мяне статак; так я скарачу амаль паўмiлi!

– Эх, якi шчаслiўчык!
– сказаў Вялiкi Клаўс.
– А як ты думаеш, атрымаю я статак, калi спушчуся на дно?

Поделиться:
Популярные книги

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Совок 9

Агарев Вадим
9. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Совок 9

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Без шансов

Семенов Павел
2. Пробуждение Системы
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Без шансов

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей