Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Вунь плыве яечная шкарлупiна!
– закрычалi хлапчукi, узялi цыравальную iголку ды ўваткнулi ў шкарлупiну.
– Чорнае на белым фоне вельмi прыгожа!
– сказала цыравальная iголка. Цяпер мяне добра вiдаць! Толькi б не захварэць на марскую хваробу, гэтага я не вытрымаю: я такая далiкатная!
Але яна не захварэла на марскую хваробу - вытрымала.
– Супроць марской хваробы добра мець стальны страўнiк, i заўсёды трэба памятаць, што ты не тое што звычайныя смяротныя! Цяпер я зусiм ачуняла. Чым ты больш
– Крэк!
– сказала яечная шкарлупiна: яе пераехалi ламавыя калёсы.
– Вух, як цiсне!
– заенчыла цыравальная iголка.
– Зараз мяне званiтуе! Не вытрымаю! Зламлюся!
Але яна вытрымала, хаця яе i пераехалi ламавыя калёсы; яна ляжала на бруку, выцягнуўшыся ва ўсю даўжыню, - ну i няхай сабе ляжыць!
СВIНАПАС
Жыў-быў бедны прынц. Каралеўства ў яго было зусiм маленькае, але якое-нiякое, а ўсё ж каралеўства, - хоць ажанiся, i вось ажанiцца ён якраз i хацеў.
Яно, вядома, дзёрзка было ўзяць ды спытаць дачку iмператара: "Пойдзеш за мяне?" Але ён асмелiўся. Iмя ў яго было вядомае на ўвесь свет, i сотнi прынцэс сказалi б яму дзякуй, але што адкажа iмператарская дачка?
А вось паслухаем.
На магiле ў прынцавага бацькi рос ружовы куст, ды якi прыгожы! Квiтнеў ён толькi раз у пяць год, i распускалася на iм адна-адзiная ружа. Затое салодкi быў яе водар, панюхаеш - i адразу забудуцца ўсе твае гаркоты i турботы. А яшчэ быў у прынца салавей, i спяваў ён так, быццам у горлейку ў яго былi сабраны ўсе самыя цудоўныя напевы на свеце. Вось i вырашыў прынц падарыць прынцэсе ружу i салаўя. Паклалi iх у вялiкiя срэбныя куфэркi i адаслалi ёй.
Загадаў iмператар прынесцi куфэркi да сябе ў вялiкую залу - прынцэса гуляла там у госцi са сваiмi фрэйлiнамi, бо iншых спраў у яе не было. Убачыла прынцэса куфэркi з падарункамi, запляскала ў ладкi ад радасцi.
– Ах, калi б тут была маленькая кiска!
– сказала яна.
Але з'явiлася цудоўная ружа.
– Ах, як хораша зроблена!
– уголас сказалi фрэйлiны.
– Мала сказаць хораша, - адгукнуўся iмператар, - проста нядрэнна.
Толькi прынцэса пакратала ружу i ледзь не заплакала.
– Фi, тата! Яна не штучная, яна сапраўдная.
– Фi!
– уголас паўтарылi прыдворныя.
– Сапраўдная!
– Пачакаем сердаваць! Паглядзiм спачатку, што ў другiм куфэрку!
– сказаў iмператар.
I вось выпырхнуў з куфэрка салавей i запеў так дзiўна, што спачатку нi да чаго i прычапiцца было.
– Superbe! Charmant!* - сказалi фрэйлiны; усе яны балбаталi па-французску адна горш за адну.
* Непараўнана! Цудоўна! (фр.)
– Гэта птушка так нагадвае мне арганчык нябожчыцы iмператрыцы!
– сказаў адзiн стары прыдворны.
– Так, так, i гук той жа, i манера!
– Так!
– сказаў iмператар i заплакаў, як дзiця.
– Спадзяюся, птушка несапраўдная?
–
– Сапраўдная!
– адказалi пасланцы, якiя даставiлi падарункi.
– Дык няхай ляцiць, - сказала прынцэса i катэгарычна адмовiлася прыняць прынца.
Толькi прынц не журыўся; выпацкаў твар чорнай i бурай фарбай, насунуў на вочы шапку i пастукаўся ў дзверы.
– Дзень добры, iмператар!
– сказаў ён.
– Цi не знойдзецца ў вас у палацы месцейка для мяне?
– Шмат вас тут ходзiць ды шукае!
– адказваў iмператар.
– Урэшце, пастой, мне патрэбны свiнапас! У нас процьма свiней!
Так i прызначылi прынца свiнапасам яго вялiкасцi i ўбогую каморку побач са свiнарнiкам адвялi, i там ён павiнен быў жыць. Ну вось, праседзеў ён цэлы дзень за работай i да вечара зрабiў цудоўны маленькi гаршчочак. Увесь абвешаны бразготкамi гаршчочак, i калi ў iм што-небудзь варыцца, бразготкi вызваньваюць даўнейшую песеньку:
Ах, мой мiлы Аўгусцiн,
Усё прайшло, прайшло, прайшло!
Але самае забаўнае ў гаршчочку тое, што калi патрымаць над iм у пары палец - адразу можна даведацца, што ў каго гатуецца ў горадзе. Няма слоў, гэта было цiкавей, чым ружа.
Аднойчы прагульваецца прынцэса з усiмi фрэйлiнамi i раптам чуе мелодыю, што вызвоньваюць бразготкi. Стала яна на месцы, а сама так уся i ззяе, таму што таксама ўмела найграваць "Ах, мой мiлы Аўгусцiн", - толькi гэту мелодыю i толькi адным пальцам.
– Ах, гэта ж i я гэтак магу!
– сказала яна.
– Свiнапас у нас, мабыць, адукаваны. Паслухайце, хай хто-небудзь пойдзе i спытае, колькi каштуе гэты iнструмент.
I вось адной з фрэйлiн давялося прайсцi да свiнапаса, толькi яна надзела для гэтага драўляныя чаравiкi.
– Што возьмеш за гаршчочак?
– спытала яна.
– Дзесяць пацалункаў прынцэсы!
– адказваў свiнапас.
– Госпадзi памiлуй!
– Ды ўжо нiяк не меней!
– адказваў свiнапас.
– Ну, што ён сказаў?
– спытала прынцэса.
– Гэта i вымавiць немагчыма!
– адказвала фрэйлiна.
– Гэта жахлiва!
– Дык шапнi на вуха!
I фрэйлiна шапнула прынцэсе.
– Якi недалiкатны!
– сказала прынцэса i пайшла далей, ды не паспела зрабiць i некалькi крокаў, як бразготкi зноў зазвiнелi так слаўна:
Ах, мой мiлы Аўгусцiн,
Усё прайшло, прайшло, прайшло!
– Паслухай, - сказала прынцэса, - iдзi спытай, можа, ён згодзiцца на дзесяць пацалункаў маiх фрэйлiн?
– Не, дзякуй!
– адказваў свiнапас.
– Дзесяць пацалункаў прынцэсы, альбо гаршчочак застанецца ў мяне.
– Якая нудота!
– сказала прынцэса.
– Ну, станьце наўкол мяне, каб нiхто не бачыў!
Захiнулi фрэйлiны прынцэсу, растапырылi спаднiцы, i свiнапас атрымаў дзесяць пацалункаў прынцэсы, а прынцэса - гаршчочак.