Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Сонечны прамень, прамень святла, разумеў усё лепей.
– Якая ты невiдушчая, сляпая!
– сказаў ён галiнцы.
– Якую адрынутую раслiну ты гэтак шкадуеш?
– Чортавы падойнiкi!
– сказала галiна.
– Нiколi з iх не робяць букетаў, iх топчуць нагамi - вельмi ж iх шмат! Семя iхняе лётае над дарогаю, як пастрыжаная воўна, i лiпне да апраткi падарожных. Пустазелле, i больш нiчога! Але камусьцi трэба быць i пустазеллем! Ах, я так удзячна свайму лёсу, што не з таго роду!
На поле выбег вялiкi гурт дзяцей. Самага малога прынеслi на руках i пасадзiлi на траву сярод жоўтых кветак. Малое весела смяялася, гарэзавала, бiла па траве ножкамi, кулялася, рвала жоўтыя кветкi i нават цалавала iх у шчырым парыве дзiцячай душы. Старэйшая малеча абрывала кветкi, а пустыя знутры
Адрынутая кветка была ў гэтым выпадку сапраўдным прарокам.
– Бачыш?
– запытаў сонечны прамень.
– Бачыш яго красу, ягонае вялiкае значэнне?
– Толькi для дзяцей!
– адказала галiна.
Прыплялася на поле i старая бабуля i пачала выкопваць тупым зломкам нажа карэннi жоўтых кветак. Некаторае карэнне яна збiралася спажыць на каву, iншае - прадаць у аптэку на лякарства.
– Краса ўсё ж куды вышэй!
– сказала галiна.
– Толькi выбраныя трапяць у свет прыгожага! Ёсць жа рознiца i памiж раслiнамi, як мiж людзьмi!
Сонечны прамень пачаў гаварыць пра бязмежную любоў да ўсяго жывога: усё, каму падорана жыццё, мае штосьцi сваё ва ўсiм - i ў сваiм часе, i ў вечнасцi.
– Ну, гэта толькi вы так лiчыце!
– сказала галiна.
У пакой зайшлi людзi; памiж iмi была i маладая графiня, якая паставiла галiнку ў празрыстую прыгожую вазу, скрозь якую свяцiла сонца. Графiня нясла кветку, - што ж яшчэ?
– а яна, кветка, была загорнутая буйным зялёным лiсцем, лежучы ў iм, быццам у футарале, абароненая нават ад самага невялiчкага подыху ветру. I нясла яе графiня так беражлiва, як не несла нават пяшчотную яблыневую галiнку. Асцярожна адагнула яна зялёнае лiсце, i з-за яго вызiрнула паветраная карона адрынутай жоўтай кветкi. Яе графiня так асцярожна сарвала i гэтак беражлiва нясла, каб вецер не здьмуў нiводную тоненькую пярынку з яе паветранай галоўкi. Яна данесла яе цэлай i непачапанай i не магла нацешыцца прыгажосцю, празрыстасцю, усёй своеасаблiвай пабудовай гэтай цудоўнай кветкi, уся вабнасць якой - да першага подыху ветру.
– Зiрнiце ж, што за цуд!..
– сказала графiня.
– Я намалюю яго разам з яблыневай галiнкаю. Усе любуюцца ёю, але па волi божай i гэтая бедная кветачка надзеленая не меншай красою. Якiя не розныя яны, усё ж кветкi - дзецi аднаго свету прыгожага!
СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА
Гiсторыя першая,
у якой расказваецца пра люстэрка i яго асколкi
Ну, пачнем! Прачытаўшы нашу гiсторыю да канца, вы будзеце ведаць болей, чым зараз. Дык вось, жыў-быў троль, вельмi злосны, сапраўдны д'ябал. Аднойчы быў ён у асаблiва добрым настроi: змайстраваў такое люстэрка, у якiм усё добрае i прыгожае памяншалася далей няма куды, а ўсё дрэннае i агiднае так i выпiрала, рабiлася яшчэ больш брыдкiм. Найпрыгажэйшыя ландшафты выглядалi ў iм вараным шпiнатам, а лепшыя з людзей - пачварамi, цi, здавалася, быццам стаяць яны дагары нагамi, а жыватоў у iх зусiм няма! Твары перакрыўлялiся так, што i не пазнаць, а калi ў каго была вяснушка, то ўжо яна распаўзалася i на нос i на вусны. А калi ў чалавека з'яўлялася добрая думка, яна адбiвалася ў люстэрку такой грымасай, што троль аж заходзiўся ад смеху, радуючыся сваёй хiтрай выдумцы.
Тролевы вучнi - а ў яго была свая школа - расказвалi ўсiм, што адбыўся цуд: цяпер толькi, казалi яны, можна ўбачыць увесь свет i людзей сапраўднымi. Яны бегалi ўсюды з люстэркам, i неўзабаве не засталося нiводнай краiны, нiводнага чалавека, якiя не адлюстравалiся б у iм у перакрыўленым выглядзе.
Напаследак захацелася iм дабрацца i да неба. Чым вышэй яны падымалiся, тым больш крыўлялася люстэрка, што аж з цяжкасцю яны ўтрымлiвалi яго ў руках. Але вось яны ўзляцелi зусiм высока, i тут раптам
Злосны троль надрываўся ад смеху - так весялiла яго гэта задума. А па свеце лятала яшчэ шмат асколкаў. Паслухаем жа пра iх!
Гiсторыя другая
Хлопчык i дзяўчынка
У вялiкiм горадзе, дзе столькi дамоў i людзей, што не ўсiм хапае месца хоць бы на маленькi садок, а таму большасцi жыхароў даводзiцца задавольвацца пакаёвымi кветкамi ў вазонах, жыло двое бедных дзяцей, i садок у iх быў крыху большы за вазон. Яны не былi братам i сястрой, але любiлi адно аднаго, як брат i сястра.
Бацькi iх жылi ў каморках пад дахам у двух суседнiх дамах. Дахi дамоў сыходзiлiся, i мiж iмi цягнуўся вадасцёкавы жолаб. Тут якраз i глядзелi адно на адно паддашкавыя вокны ад кожнага дома. Варта было толькi пераступiць цераз жолаб, i можна было трапiць з аднаго акна ў другое.
У бацькоў было па вялiкай драўлянай скрынi, у iх расла зелянiна для прыпраў i невялiкiя ружавыя кусты - па адным у кожнай скрынi. Кусты пышна разраслiся. Бацькам прыйшло ў галаву паставiць гэтыя скрынi ўпоперак жолаба, таму ад аднаго акна да другога цягнулiся нiбы дзве кветкавыя градкi. Зялёнымi гiрляндамi спускаўся са скрынь гарох, ружавыя кусты заглядвалi ў вокны i спляталiся галiнамi. Бацькi дазвалялi хлопчыку i дзяўчынцы хадзiць адно да аднаго ў госцi па даху i сядзець на лавачцы пад ружамi. Як хораша было iм тут гуляць!
А зiмой гэта радасць заканчвалася. Вокны часта зусiм замярзалi, але дзецi награвалi на печы медныя манеты, прыкладвалi iх да замерзлых шыбiн, i адразу ж адтаваў прыгожы кружочак, i ў яго пазiрала вясёлае, ласкавае вочка - гэта глядзелi, кожны са свайго акна, хлопчык i дзяўчынка, Кай i Герда. Улетку яны адным скачком маглi апынуцца ў гасцях адно ў аднаго, а зiмой патрэбна было спачатку спусцiцца на многа прыступак унiз, а потым падняцца на гэтулькi ж уверх. На двары пырхаў сняжок.
– Гэта раяцца белыя пчолкi!
– казала старая бабуля.
– А ў iх таксама ёсць каралева?
– пытаўся хлопчык. Ён ведаў, што ў сапраўдных пчол ёсць такая.
– Ёсць!
– адказвала бабуля. Сняжынкi абкружаюць яе густым роем, але яна большая за iх усiх i нiколi не прысаджваецца на зямлю, вечна лятае ў чорным воблаку. Часта па начах пралятае яна па гарадскiх вулiцах i заглядвае ў вокны, вось таму якраз яны i пакрываюцца марознымi ўзорамi, быццам кветкамi.
– Бачылi, бачылi!
– казалi дзецi i верылi, што ўсё гэта так.
– А сюды Снежная каралева не можа ўвайсцi?
– пыталася дзяўчынка.
– Хай толькi паспрабуе!
– адказваў хлопчык.
– Я пасаджу яе на цёплую печ, вось яна i растане.
Але бабуля пагладзiла яго па галаве i завяла размову пра iншае.
Вечарам, калi Кай быў дома i амаль ужо распрануўся, збiраючыся легчы спаць, ён ускарабкаўся на крэсла каля акна i паглядзеў ў адталы на шыбiне кружочак. За акном пырхалi сняжынкi. Адна з iх, большая, села на край кветкавай скрынi - i пачала расцi, пакуль нарэшце не ператварылася ў жанчыну, захутаную ў танюткi белы цюль, сатканы, здавалася, з мiльёнаў снежных зорачак. Яна была такая прыгожая i пяшчотная, але з лёду, з асляпляльна зiхоткага лёду, i ўсё ж жывая! Вочы яе ззялi, як дзве ясныя зоркi, але не было ў iх нi цеплынi, нi спакою. Яна кiўнула хлопчыку i паманiла яго рукой. Кай спалохаўся i саскочыў з крэсла. А мiма акна прамiльгнула штосьцi падобнае на вялiкую птушку.