Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэта, напэўна, Кай!
– усклiкнула Герда.
– Я ведаю, ён быў у новых ботах. Я сама чула, як яны рыпелi, калi ён прыходзiў да бабулi.
– Так, яны вельмi рыпелi, - працягваў крумкач.
– Але ён смела падышоў да прынцэсы. Яна сядзела на жамчужыне памерам з кола калаўрота, а вакол стаялi прыдворныя дамы са сваiмi служанкамi i служанкамi служанак i кавалеры са слугамi i слугамi слуг, а ў тых зноў прыслужнiкi. Чым блiжэй хтосьцi стаяў да дзвярэй, тым вышэй задзiраў нос. На прыслужнiка слугi, якi прыслужваў слузе i стаяў каля самых дзвярэй, нельга было i зiрнуць без дрыжыкаў - такi ён
– Ну i страхоцце ж!
– сказала Герда.
– А Кай усё ж такi ажанiўся з прынцэсай?
– Калi б я не быў крумкачом, я б сам ажанiўся з ёю, хоць я i заручаны. Ён завёў з прынцэсай размову i размаўляў не горш, чым я па-крумкачынаму, - так, прынамсi, сказала мне мая нарачоная. Трымаўся ён свабодна i мiла i заявiў, што прыйшоў не сватацца, а толькi паслухаць разумную прынцэсу. Ну i вось, яна яму спадабалася, ён ёй таксама.
– Так-так, гэта Кай!
– сказала Герда.
– Ён жа такi разумны! Ён ведаў усе чатыры дзеяннi арыфметыкi, ды яшчэ з дробамi! Ах, правядзi ж мяне ў палац!
– Лёгка сказаць, - адказаў крумкач, - цяжка зрабiць. Пачакай, я пагавару з маёй нявестай, яна што-небудзь прыдумае i параiць нам. Ты думаеш, што цябе вось так прама i пусцяць у палац? Не, не вельмi i пускаюць такiх дзяўчынак!
– Мяне пусцяць!
– сказала Гёрда.
– Калi Кай пачуе, што я тут, ён адразу ж прыбяжыць па мяне.
– Пачакай мяне тут каля агароджы, - сказаў крумкач, страсянуў галавой i паляцеў.
Вярнуўся ён ужо зусiм пад вечар i закаркаў:
– Кар! Кар! Мая нявеста шле табе тысячу паклонаў i вось гэту булачку. Яна ўкрала яе на кухнi - там iх многа, а ты, пэўна, галодная!.. Ну, у палац табе не трапiць: ты ж босая - гвардыя ў срэбры i лакеi ў золаце нiзашто не прапусцяць цябе. Але не плач, ты ўсё ж такi будзеш там. Нявеста мая ведае, як прайсцi ў спальню прынцэсы з чорнага ходу i дзе дастаць ключ.
I вось яны ўвайшлi ў сад, пайшлi па доўгiх алеях, дзе адно за адным падала асенняе лiсце, i калi агнi ў палацы патухлi, крумкач правёў дзяўчынку ў прачыненыя дзверы.
О, як бiлася сэрцайка Герды ад страху i нецярплiвасцi! Нiбы яна збiралася зрабiць штосьцi дрэннае, а яна ж толькi хацела даведацца, цi не тут яе Кай! Так, так, ён, пэўна, тут! Герда так выразна ўяўляла сабе яго разумныя вочы, доўгiя валасы, i як ён усмiхаўся ёй, калi яны, бывала, сядзелi побач пад кустамi ружаў. А як узрадуецца ён цяпер, калi ўбачыць яе, пачуе, на якi доўгi шлях рашылася яна дзеля яго, даведаецца, як бедавалi з-за яго ўсе сваякi! Ах, яна была проста сама не свая ад страху i радасцi!
Але вось яны на лесвiчнай пляцоўцы. На шафе гарэла лямпа, а на парозе сядзела ручная варона i азiралася на бакi. Герда прысела i пакланiлася, як вучыла яе бабуля.
– Мой жанiх расказваў мне пра вас столькi добрага, паненка!
– сказала ручная варона.
– I ваша жыццё таксама вельмi жаласлiвае! Цi не возьмiце вы лямпу, а я пайду наперадзе. Мы пакiруем напрасткi i тут нiкога не сустрэнем.
– А мне здаецца, за намi хтосьцi iдзе, - сказала Герда, i ў тую ж хвiлiну мiма яе з лёгкiм шумам пранеслiся нейкiя ценi: конi з трапяткiмi грывамi i тонкiмi нагамi, паляўнiчыя, дамы i кавалеры конна.
– Гэта сны!
– сказала ручная варона.
– Яны з'яўляюцца сюды, каб думкi высокiх
Тут яны ўвайшлi ў першую залу, дзе сцены былi абабiты ружовым атласам, вытканым кветкамi. Мiма дзяўчынкi зноў пранеслiся сны, але так хутка, што яна не паспела разгледзець коннiкаў. Адна зала была прыгажэйшая за другую, так што было ад чаго збянтэжыцца. Нарэшце яны дайшлi да спальнi. Столь напамiнала верхавiну вялiзнай пальмы з каштоўным крыштальным лiсцем; з сярэдзiны столi спускалася тоўстае залатое сцябло, на якiм вiселi два ложкi ў выглядзе лiлей. Адзiн быў белы, у iм спала прынцэса, другi - чырвоны, i ў iм Герда спадзявалася знайсцi Кая. Дзяўчынка злёгку адхiнула адзiн з чырвоных пялёсткаў i ўбачыла цёмна-русую патылiцу. Гэта Кай! Яна гучна назвала яго па iменi i паднесла лямпу да самага яго твару. Сны з шумам адляцелi прэч; прынц прачнуўся i павярнуў галаву... Ах, гэта быў не Кай!
Прынц быў падобны на яго толькi з патылiцы, але быў такi ж малады i прыгожы. З белай лiлеi выглянула прынцэса i запытала, што здарылася. Герда заплакала i расказала ўсю сваю гiсторыю, упамянуўшы i пра тое, што зрабiлi для яе крумкач i варона.
– Ах ты небарака!
– сказалi прынц i прынцэса, пахвалiлi крумкача i варону, аб'явiлi, што нiколькi не злуюцца на iх - толькi няхай яны не робяць гэтага ў далейшым, - i захацелi нават узнагародзiць iх.
– Хочаце быць вольнымi птушкамi?
– запытала прынцэса.
– Цi жадаеце заняць пасаду прыдворных варон, на поўным забеспячэннi з кухонных рэшткаў?
Крумкач з варонай пакланiлiся i папрасiлi пасады пры двары. Яны падумалi пра старасць i сказалi:
– Добра ж мець надзейны кавалак хлеба на старасцi год!
Прынц падняўся i ўступiў свой ложак Гердзе - больш ён пакуль нiчога не мог для яе зрабiць. А яна склала ручкi i падумала:"Якiя добрыя ўсе людзi i жывёлы!" - заплюшчыла вочы i салодка заснула. Сны зноў прыляцелi ў спальню, але цяпер яны везлi на маленькiх саначках Кая, якi кiваў Гердзе галавою. На жаль, усё гэта было толькi сном i знiкла, калi дзяўчынка прачнулася.
На другi дзень яе апранулi з ног да галавы ў шоўк i аксамiт i дазволiлi заставацца ў палацы колькi яна пажадае.
Дзяўчынка магла жыць ды пажываць тут прыпяваючы, але прагасцявала ўсяго некалькi дзён i пачала прасiць, каб ёй далi павозку з канём i чаравiкi - яна зноў хацела адправiцца па белым свеце на пошукi свайго пабрацiма.
Ёй далi i чаравiкi, i муфту, i прыгожую сукенку, а калi яна развiталася з усiмi, да варот пад'ехала карэта з чыстага золата, з зiхоткiмi, як зоркi, гербамi прынца i прынцэсы; у фурмана, лакееў, фарэйтараў - далi ёй i фарэйтараў - красавалiся на галовах маленькiя залатыя кароны.
Прынц i прынцэса самi пасадзiлi Герду ў карэту i пажадалi ёй шчаслiвай дарогi.
Лясны крумкач, якi паспеў ужо ажанiцца, праводзiў дзяўчынку першыя тры мiлi i сядзеў у карэце побач з ёю - ён не мог ехаць, седзячы спiнаю да коней. Ручная варона сядзела на варотах i лопала крыламi. Яна не паехала праводзiць Герду, таму што ў яе балела галава, з таго часу як атрымала пасаду пры двары i занадта шмат ела. Карэта была бiтком набiта цукровымi крэндзелямi, а скрыня пад сядзеннем садавiнай i пернiкамi.