Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Герда i Кай расказалi ёй пра ўсё.

– Ну, вось i казцы канец!
– сказала маладая разбойнiца, пацiснула iм рукi i паабяцала наведаць iх, калi заедзе ў горад.

Затым яна накiравалася сваёй дарогай, а Кай i Герда - сваёй.

Яны iшлi, i на iх шляху расцвiталi вясновыя кветкi, зелянела трава. Нарэшце пачуўся перазвон, i яны пазналi званiцы свайго роднага горада. Яны паднялiся па знаёмай лесвiцы i ўвайшлi ў пакой, дзе ўсё было па-старому: гадзiннiк вызвоньваў "цiк-так", стрэлкi рухалiся па цыферблаце. Але, праходзячы ў нiзенькiя дзверы, яны заўважылi, што сталi зусiм дарослымi. Квiтнеючыя ружавыя кусты пазiралi з даху ў адчыненае акенца; тут жа стаялi iх дзiцячыя крэслiцы. Кай з Гердай селi кожны на сваё, узялiся за рукi, i халоднае, пустэльнае хараство пакояў Снежнай каралевы забылася, як цяжкi сон.

Так сядзелi яны побач, абое ўжо дарослыя, але дзецi сэрцам i душою, а на дварэ было лета, цёплае цудоўнае лета.

ЕЛКА

У лесе стаяла цудоўная елачка. Месца ў яе было добрае, паветра i святла ўдосталь; наўкол раслi сяброўкi больш старэйшыя - i елкi, i сосны. Елачцы страшэнна хацелася як найхутчэй вырасцi; яна не думала нi пра цёплае сонейка, нi пра свежае паветра, не было ёй справы i да балбатлiвых сялянскiх дзяцей, што хадзiлi ў лес па сунiцы i малiну; i, назбiраўшы поўныя кубачкi, альбо нанiзаўшы ягады, быццам пацеркi, на тонкiя пруткi, прысаджвалiся пад елачку адпачыць i заўсёды казалi:

– Вось слаўная елачка! Прыгожанькая, маленькая!

Такiх размоў дрэўца i слухаць не хацела.

Мiнуў год - i ў елачкi прыбавiлася адно каленца, мiнуў яшчэ год прыбавiлася яшчэ адно: так па колькасцi каленцаў i можна было даведацца колькi гадоў елцы.

– Ах, калi б я была гэткай жа вялiкай, як iншыя дрэвы!
– уздыхала елачка.
– Тады б i я шырока развiнула сваё голле, высока падняла галаву, i мне вiдаць было б далёка-далёка наўкол! Птушкi звiлi б у маiм голлi гнёзды, а калi дзьмуў бы вецер, я гэтаксама важна кiвала б галавою, як iншыя!

I нi сонейка, нi спевы птушак, нi ружовыя ранiшнiя i вечаровыя аблокi не давалi ёй анiякага задавальнення.

Стаяла зiма, зямля была заслана ззяючым снежным дываном; па снезе не-не ды прабягаў заяц i часам нават пераскокваў цераз елачку - вось крыўда! Але прайшло яшчэ дзве зiмы, i да трэцяй дрэўца падрасло ўжо настолькi, што зайцу даводзiлася абмiнаць яго.

"Так, расцi, расцi i хутчэй зрабiцца вялiкiм, старым дрэвам - што можа быць лепш за гэта!" - думалася елачцы.

Кожную восень у лесе з'яўлялiся дрывасекi i секлi самыя вялiкiя дрэвы. Елачка ўсялякi раз трэслася ад жаху пры выглядзе агромнiстых дрэў, што з шумам падалi на зямлю. Iх ачышчалi ад голля, i яны валялiся на зямлi такiмi голымi, доўгiмi i тонкiмi. Ледзь можна было пазнаць iх! Пасля iх клалi на калёсы i вывозiлi з лесу.

Куды? Навошта?

Вясною, калi прыляцелi ластаўкi i буслы, дрэўца запыталася ў iх:

– Цi не ведаеце вы, куды павезлi тыя дрэвы? Цi не сустракалi вы iх?

Ластаўкi нiчога не ведалi, але адзiн з буслоў падумаў, кiўнуў галавою i сказаў:

– Магчыма! Я сустракаў на моры, на шляху з Егiпта, шмат новых караблёў з дзiвоснымi, высокiмi мачтамi. Ад iх пахла елкаю i сасною. Вось дзе яны!

– Ах, хутчэй бы i мне вырасцi ды пусцiцца на мора! А якое гэтае мора, на што яно падобнае?

– Ну, гэта доўга расказваць, - адказаў бусел i паляцеў.

– Радуйся свайму юнацтву!
– казалi елачцы сонечныя промнi.
– Радуйся свайму здароваму росту, сваёй маладосцi i жыццёвым сiлам!

I вецер цалаваў дрэва, раса пралiвала над iм слёзы, але елка нiчога гэтага не цанiла.

Перад Калядамi ссеклi некалькi зусiм маладзенькiх елак; некаторыя з iх былi нават меншымi, чым наша елачка, якой так хацелася хутчэй вырасцi. Усе ссечаныя дрэўцы былi на дзiва прыгожанькiмi; iх не ачышчалi ад голля, а проста паклалi на санкi i павезлi з лесу.

– Куды?
– запыталася елка.
– Яны не большыя, чым я, адна нават меншая. I чаму на iх пакiнулi ўсё голле? Куды iх павезлi?

– Мы ведаем! Мы ведаем!
– працырыкалi вераб'i.
– Мы былi ў горадзе i заглядвалi ў вокны! Мы ведаем, куды iх павезлi! Яны трапяць у такую пашану, што i сказаць нельга! Мы заглядвалi ў вокны i бачылi! Iх паставiлi пасярод цёплага пакоя i ўпрыгожылi дзiвоснымi рэчамi - залочанымi яблыкамi, мядовымi пернiкамi i мноствам свечак!

– А пасля?..
– запыталася елка, калоцячыся ўсiм голлем.
– А пасля?.. Што было з iмi пасля?

– А больш мы нiчога не бачылi! Але гэта было цудоўна!

– Магчыма, i я пайду гэткiм жа блiскучым шляхам!
– радавалася елка.
– Гэта лепей, чым плаваць па моры! Ах, я проста знемагаюся ад тугi i нецярплiвасцi! Хаця б хутчэй прыйшлi Каляды! Цяпер i я стала гэткаю ж высокаю i разгалiстаю, як тыя, што былi ссечаны ў мiнулым годзе! Ах, няхай бы я ўжо ляжала на санках! Ах, няхай бы я ўжо стаяла прыбраная ва ўсё тое хараство, у цёплым пакоi! А пасля што?.. Пасля, напэўна, будзе яшчэ лепш, iнакш бы навошта i ўпрыгожваць мяне!.. Толькi, што ж гэта такое будзе? Ах, як я нуджуся i iрвуся адсюль! Проста i сама не ведаю, што са мною!

– Радуйся нам!
– сказалi ёй паветра i сонечнае святло.
– Радуйся свайму юнацтву i лясному прыволлю!

Але яна i не думала радавацца, а ўсё расла ды расла. I зiму i лета стаяла яна ў сваiм зялёным уборы, i ўсе, хто бачыў яе, казалi: "Вось дзiвоснае дрэўца!" Падышлi нарэшце i Каляды, i елачку ссеклi першую. Пякучы боль i туга не далi ёй нават падумаць пра будучае шчасце; тужлiва было развiтвацца з родным лесам, з тым куточкам, дзе яна вырасла, - яна ж ведала, што нiколi больш не пабачыць сваiх мiлых сябровак - елак i соснаў, кустоў, кветак, а магчыма, нават i птушак! Як цяжка, як сумна!..

Дрэўца прыйшло ў сябе толькi тады, калi апынулася разам з iншымi дрэвамi на двары i пачула каля сябе чыйсьцi голас:

– Цудоўная елка! Вось такую нам i трэба!

З'явiлася двое прыбраных слуг, узялi елку i ўнеслi яе ў агромнiстую, прыгожую залу. На сценах вiселi партрэты, а на вялiкай кафлянай печцы стаялi кiтайскiя вазы з iльвамi на накрыўках; паўсюль былi расстаўлены крэслы-качалкi, абабiтыя шоўкам канапы i вялiкiя сталы, заваленыя альбомамi, кнiжкамi i цацкамi на некалькi сот талераў - так, ва ўсялякiм разе, казалi дзецi. Елку пасадзiлi ў вялiкую кадку з пяском, абгарнулi кадку зялёнай тканiнай i паставiлi на стракаты дыван. Як трымцела елачка! Што ж такое цяпер будзе? З'явiлiся слугi i маладыя дзяўчаты i сталi ўпрыгожваць яе. Вось на галiнах павiслi напакаваныя ласункамi маленькiя сеткi, якiя выразалi з каляровай паперы, выраслi залочаныя яблыкi i арэхi i загайдалiся лялькi - ўсё роўна, як жывыя чалавечкi: такiх елка яшчэ не бачыла. Нарэшце да галiн прымацавалi сотнi рознакаляровых маленькiх свечак - чырвоных, блакiтных, белых, а да самай верхавiны елкi - вялiкую зорку з сусальнага золата. Ну проста вочы разбягалiся, гледзячы на ўсю гэтую раскошу!

Популярные книги

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Сын мэра

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сын мэра

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2