Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось цень пачаў гаварыць свайму ранейшаму пану "ты".

"Гэта, аднак, абы-што, - падумаў вучоны.
– Я павiнен звярнуцца да яго на вы, а ён мне тыцкае".

Але рабiць было нечага.

Нарэшце яны прыбылi на воды. На водах праходзiў вялiкi з'езд чужаземцаў. У лiку гасцей была i адна прыгажуня прынцэса, якая пакутвала ад надзвычай пранiклiвага позiрку, а гэта ж не жарт, - любога напалохае.

Яна адразу заўважыла, што чужаземец, якi толькi што прыбыў, зусiм не падобны на ўсiх iншых людзей.

– Хоць i гавораць, што ён прыехаў сюды дзеля таго, каб адпусцiць сабе бараду, але мяне ж не абманеш: я бачу, што ён проста не можа адкiдваць цень!

Цiкаўнасць яе

была падбухторана, i яна, не доўга думаючы, падышла да незнаёмца, што прагульваўся, i пачала з iм размаўляць. Паколькi яна была прынцэсай, то без усiх цырымонiй, сказала яму:

– Ваша хвароба, думаю, у тым, што вы не можаце адкiдваць ад сябе цень.

– А ваша каралеўская вялiкасць, спадзяюся, хутка ўжо паправiцца!
– сказаў цень.
– Я ведаю, што вы пакутвалi хваробай вачэй. Цяпер, як бачу, паправiлiся! У мяне якраз незвычайны цень. Цi не заўважылi вы асобу, якая пастаянна ходзiць за мной? Ва ўсiх людзей - звычайныя ценi, але я ўвогуле вораг усяму звычайнаму, i як iншыя апранаюць слуг сваiх у лiўрэi з больш тонкага сукна, чым носяць самi, так я апрануў свой цень як чалавека i нават прыставiў да яго цень. Усё гэта каштуе мне вельмi дорага, але я ў такiх выпадках грошай не шкадую.

"Вось як!
– падумала прынцэса.
– Дык я i на самой справе паправiлася? Так, гэтыя воды - лепшыя ў свеце. Трэба прызнацца, што воды маюць у наш час сапраўды дзiўную сiлу. Але я пакуль не паеду, - цяпер тут будзе яшчэ цiкавей. Мне вельмi падабаецца гэты чужынец. Толькi б барада яго не вырасла, а то ён паедзе!"

Вечарам быў баль, i прынцэса танцавала з ценем. Танцавала лёгка, але цень быў яшчэ лягчэйшы; такога танцора прынцэса яшчэ не сустракала. Яна сказала яму, з якой краiны прыбыла, i выявiлася, што ён ведаў гэтую краiну i нават быў там, але прынцэса якраз тады ад'язджала некуды. Ён заглядваў ва ўсе вокны, бачыў тое-сёе i таму мог адказваць прынцэсе на ўсе пытаннi i нават рабiць такiя намёкi, якiя яе вельмi дзiвiлi i ад якiх яна пачала лiчыць яго разумнейшым чалавекам на свеце. Веды яго проста здзiўлялi яе, i яна прасякла да яго найвялiкай павагай. Станцаваўшы з iм яшчэ раз, яна канчаткова закахалася ў яго, i цень гэта выдатна заўважыў: прынцэса так i працiнала свайго кавалера поглядам. Станцаваўшы з ценем яшчэ раз, прынцэса была гатова прызнацца яму ў каханнi, але разважлiвасць узяла ўсё-такi верх, яна падумала пра сваю краiну, дзяржаву i народ, якiмi ёй трэба было кiраваць. "Разумны ён, разумны, - сказала яна самой сабе, - i гэта цудоўна; танцуе ён выдатна, i гэта таксама добра, але цi валодае ён грунтоўнымi пазнаннямi, што таксама вельмi патрэбна! Трэба яго праэкзаменаваць".

I яна зноў пачала з iм размову i назадавала яму шмат цяжкiх пытанняў, на якiя i сама не змагла б адказаць. Цень зрабiў здзiўленую мiну.

– Дык вы не можаце адказаць мне?
– спытала прынцэса.

– Усё гэта я вывучаў яшчэ ў дзяцiнстве!
– адказаў цень.
– Я думаю, нават цень мой, якi стаiць ля дзвярэй, зможа адказаць вам.

– Ваш цень?!
– здзiвiлася прынцэса.
– Гэта было б проста незвычайна!

– Я, цi бачыце, сцвярджаю, - сказаў цень, - але думаю, што ён можа, - ён жа гэтулькi гадоў неразлучны са мной i трохi наслухаўся мяне! Але, ваша каралеўская вялiкасць, дазвольце мне звярнуць вашу ўвагу на адну акалiчнасць. Цень мой вельмi ганарыцца тым, што слыве чалавекам, i калi вы не хочаце сапсаваць яму настрой, вам трэба абыходзiцца з iм, як з чалавекам! Iначай ён не будзе ў стане адказваць як трэба.

– Што ж, гэта мне падабаецца!
– адказала прынцэса i, падышоўшы да вучонага, якi стаяў каля дзвярэй, загаварыла з iм пра сонца, пра месяц, пра знешнiя i ўнутраныя бакi i ўласцiвасцi жыцця чалавечай прыроды.

Вучоны адказваў на ўсе яе пытаннi добра i разумна.

"Што гэта павiнен быць за чалавек, - падумала прынцэса, - калi нават цень яго такi разумны! Для майго народа i дзяржавы будзе сапраўдным дабрадзействам, калi я выберу яго сабе мужам. Так я i зраблю!"

I хутка яны вырашылi памiж сабой гэтае пытанне. Нiхто, аднак, не павiнен быў ведаць нiчога, пакуль прынцэса не вернецца дамоў, у сваю дзяржаву.

– Нiхто, нiхто, нават мой уласны цень!
– настойваў цень, якi меў на гэта сваю прычыну.

Нарэшце яны прыбылi ў краiну, якой кiравала прынцэса, калi бывала дома.

– Паслухай, дружа!
– сказаў тут цень вучонаму.
– Цяпер я дасягнуў вышэйшага шчасця i магутнасцi чалавечай i хачу зрабiць тое-сёе i для цябе! Ты застанешся пры мне, будзеш жыць у маiм палацы, ездзiць са мной у каралеўскай карэце i атрымлiваць сто тысяч рыксдалераў у год. Але за гэта ты павiнен дазволiць называць цябе ценем усiм i кожнаму. Ты не павiнен i заiкацца, што быў калi-небудзь чалавекам. А раз у год, у сонечны дзень, калi я буду на балконе перад усiм народам, ты павiнен будзеш ляжаць ля маiх ног, як i патрэбна ценю. Трэба табе сказаць, што я жанюся на прынцэсе; вяселле - сёння вечарам.

– Не, гэта ўжо абы-што!
– ускрыкнуў вучоны.
– Не хачу я гэтага i не зраблю! Гэта азначала б - абманьваць усю краiну i прынцэсу! Я скажу ўсё! Скажу, што я чалавек, а ты толькi пераапрануты цень - усё, усё скажу!

– Нiхто не паверыць табе!
– сказаў цень.
– Ну, будзь жа разважным, а то я паклiчу варту!

– Я пайду да прынцэсы!
– сказаў вучоны.

– Ну, а я траплю да яе раней за цябе!
– сказаў цень.
– А ты пойдзеш пад арышт.

Так i сталася: варта падпарадкавалася таму, за каго, як усе ведалi, выходзiла замуж прынцэса.

– Ты дрыжыш!
– сказала прынцэса, калi цень зайшоў да яе.
– Што-небудзь здарылася? Не захварэй, глядзi! Сёння ж вечарам наша вяселле!

– Ах, я пражыў толькi што страшную хвiлiну!
– сказаў цень.
– Падумай... Ды цi шмат, па сутнасцi, патрэбна мазгам якога-небудзь няшчаснага ценю!.. Падумай, мой цень звiхнуўся, уявiў сябе чалавекам, а мяне называе - падумай толькi - сваiм ценем!

– Якi жах!
– сказала прынцэса.
– Спадзяюся, яго замкнулi?

– Вядома, але я баюся, што ён нiколi не апамятаецца!

– Бедны цень!
– уздыхнула прынцэса.
– Ён вельмi няшчасны! Было б сапраўдным дабрадзействам пазбавiць яго ад той часцiнкi жыцця, якая яшчэ ёсць у iм. А калi добра падумаць, дык, па-мойму, нават неабходна пакончыць з iм як найхутчэй i без шуму!

– Усё-такi гэта жорстка!
– сказаў цень.
– Ён быў маiм вечным слугой!
– i цень прытворна ўздыхнуў.

– У цябе высакародная душа!
– сказала прынцэса.

Вечарам увесь горад быў iлюмiнаваны, грымелi гарматныя стрэлы, салдаты вiталi стрэльбамi. Вось было вяселле! I прынцэса з ценем выйшлi на балкон паказацца народу, якi яшчэ раз пракрычаў iм "ура".

Вучоны не чуў гэтай радасцi - з iм ужо ўсё было скончана.

БРЫДКАЕ КАЧАНЯ

Хораша было за горадам! Стаяла лета. На полi ўжо залацiлася жыта, авёс зелянеў, сена было складзена ў стагi; па зялёным лузе пахаджваў даўганогi бусел i балакаў па-егiпецку - гэтай мове ён навучыўся ад сваёй мацi. За палямi i лугамi цямнеў вялiкi лес, а ў лесе хавалiся глыбокiя сiнiя азёры. Так, хораша было за горадам! Сонца асвятляла старую сядзiбу, абкружаную глыбокiмi канавамi з вадой. Уся зямля - ад сценаў хаты да самай вады - зарасла лопухам, ды такiм высокiм, што маленькiя дзецi маглi стаяць пад самымi буйнымi яго лiстамi ў поўны рост.

Поделиться:
Популярные книги

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

На грани развода. Вернуть любовь

Невинная Яна
2. Около развода. Второй шанс на счастье
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
На грани развода. Вернуть любовь

Титан империи 2

Артемов Александр Александрович
2. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 2

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Не отпускаю

Шагаева Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.44
рейтинг книги
Не отпускаю

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Я – Орк. Том 2

Лисицин Евгений
2. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Предатель. Ты не знаешь о сыне

Безрукова Елена
3. Я тебя присвою
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Предатель. Ты не знаешь о сыне

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Назад в СССР: 1985 Книга 4

Гаусс Максим
4. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 4

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Неожиданный наследник 2

Яманов Александр
2. Царь Иоанн Кровавый
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник 2