Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

На самым пачатку мая яны выправiлiся ў шлях i ў маi наступнага года вярнулiся назад, але не ўсе, а толькi трое; пра чацвертую нiхто нiчога не чуў, нiхто нiдзе яе не бачыў, а тэрмiн, якi быў адпушчаны, канчаўся.

– У кожнай бочцы мёду заўсёды знойдзецца лыжка дзёгцю, - незадаволена бурчэў мышыны цар, але ўсё ж загадаў склiкаць мышэй з тутэйшых ваколiцаў.

А сабрацца ўсiм было загадана на царскай кухнi; тут жа асобна ад усiх астатнiх, стаялi побач тры мышы-вандроўнiцы, а на месцы той, якая не вярнулася, прыдворныя паставiлi кiлбасную палачку i абвiлi яе чорным жалобным крэпам.

Усiм прысутным загадалi весцi сябе цiха, пакуль не выкажуцца вандроўнiцы i пакуль мышыны цар не аб'явiць свайго канчатковага рашэння.

Ну, а цяпер паслухаем.

II.

Што чула i чаму навучылася першая мыш у час сваёй вандроўкi

– Калi я адправiлася падарожнiчаць па белым свеце, - пачала расказваць мышка, - я, як i шмат хто з маiх аднагодкаў, думала, што даўно ўжо разгрызла i праглынула ўсю зямную мудрасць. Аднак памылялася. Жыццё паказала зусiм iншае, i спатрэбiўся цалюткi год i адзiн дзень, каб нарэшце спасцiгнуць iсцiну. Я пакiравала на поўнач i спачатку плыла морам на вялiкiм караблi. Мне казалi, што кок (карабельны повар) павiнен быць вынаходлiвым, аднак нашаму коку, напэўна, не было ў тым нiякай патрэбы: карабельныя трумы былi цалкам загружаныя карэйкай, салам, цудоўнай заплеснявелай мукой. Жылося мне, як вы здагадваецеся, цудоўна, нiчога не скажаш! Але памяркуйце самi, цi ж магла я там навучыцца варыць суп з кiлбаснай палачкi? Шмат дзён i начэй мы плылi i плылi, нас гушкалi i залiвалi хвалi; але ў рэшце рэшт карабель даплыў да далёкага паўночнага порту, i я выбралася на бераг.

А як гэта нязвыкла: выехаць з роднага дому, сесцi на карабель, якi таксама неўзабаве зробiцца родным кутком, i раптам апынуцца за сотнi мiль ад роднай старонкi, у зусiм незнаёмай краiне! Мяне ахiнулi глухiя лясы, хваёвыя i бярозавыя. А якi прыкры пах ад iх iшоў. Невыносны! Дзiкiя травы таксама разлiвалi непрыемны водар, ды такi, што я ўвесь час кашляла ды чыхала, а яшчэ думала пра кiлбасу. А вялiзныя лясныя азёры! Падбяжыш блiжэй да вады - яна здаецца празрыстай, як крышталь; адбяжыш далей - i вось яно ўжо цёмнае, як чарнiла. А на азёрах - белыя лебедзi; яны быццам нерухомыя, то я спачатку падумала, што гэта плавае пена на вадзе, але пасля, калi пабачыла, што яны лётаюць у небе i ходзяць па зямлi, то зразумела - гэта птушкi: самi яны з гусiнага племя - па тым як ходзяць бачна; ад раднi не адмаўляюцца! То i я таксама паспяшалася адшукаць сваю радню - лясных i палявых мышэй, хоць яны, па праўдзе кажучы, мала кумекаюць у такiх далiкатных справах, як пачастунак, а я ж толькi дзеля гэтага кiнулася ў дарогу. Калi там пачулi, што з кiлбаснай палачкi можна зварыць суп, - а чутка пра тое пайшла па ўсiм лесе, - то мала хто паверыў у гэта, i мне адкуль было ведаць, што я ў тую ж ноч даведаюся пра таямнiцу прыгатавання супу з кiлбаснай палачкi.

Лета было ў самым разгары, i мне растлумачылi, што якраз таму вакольныя лясы настоены такiм густым водарам-пахам i гэтак пахнуць дзiкiя травы, а азёры, дзе плаваюць лебедзi, такiя празрыстыя i ў той жа час такiя цёмныя. На ўскрайку лесу, памiж трыма-чатырма домiкамi, была пастаўлена жэрдка вышынёй з карабельную мачту. Гэта была святочная майская жардзiна - яе вяршыню ўпрыгожвалi вянкi i стужкi. Хлопцы i дзяўчаты нястомна скакалi вакол яе ды спявалi пад скрыпку вандроўнага музыкi. Калi сонца зайшло, гулi працягвалiся пры месячным святле, ды я ў тых скоках не прымала ўдзелу - якая мая мышыная справа да таго ляснога балю!
– я сядзела ў мяккiм моху i моцна трымала сваю кiлбасную палачку. Месяц добра асвятляў лугавiну, дзе расло дрэва, а ўся лугавiна была ўсланая мяккiм i пяшчотным мохам - такiм пяшчотным, як, асмелюся заўважыць, шкурка мышынага цара, толькi зялёнага колеру, дужа прыемнага воку. Раптам аднекуль з'явiлiся маленькiя пацешныя iстоты, ростам мне да калена будуць. Яны вельмi ўжо нагадвалi людзей, толькi былi нашмат прыгажэйшымi. Гэтыя чалавечкi называлi сябе эльфамi i былi апранутыя ў святочныя плаццi з кветкавых пялёсткаў, у абрамленнi з мушыных i камаровых крыльцаў. Такое бачыць было дужа прыемна. Я адразу заўважыла, што тыя чалавечкi нешта шукаюць, а што менавiта, не магла адразу зразумець.

Вось некалькi эльфаў наблiзiлiся да мяне, i самы важны з iх, паказваючы на маю палачку, сказаў:

– Гэта акурат тое, што нам трэба. I

канец завостраны адмыслова!

I чым больш ён глядзеў на мой дарожны кiёк, тым больш захапляўся iм.

– Я вам магу пазычыць часова, але не назаўсёды, - сказала я.

– Ну, вядома ж, не назаўсёды, толькi часова, - закрычалi радасна ўсе эльфiны, выхапiлi ў мяне кiлбасную палачку i пабеглi з ёю, прытанцоўваючы, якраз да таго месца, дзе зелянеў пяшчотны мох; там яе i ўстанавiлi. Эльфам, мабыць, таксама хацелася мець сваю святочную жардзiнку, а мая кiлбасная палачка акурат падышла iм, быццам для таго i павiнна служыць. Эльфы тут жа пачалi ўпрыгожваць жардзiнку, i атрымалася ў iх выдатна. Вось гэта, скажу вам, было вiдовiшча!

Малюпасенькiя павучкi абвiлi жэрдку залатымi нiткамi, упрыгожылi трапяткiмi сцяжкамi ды празрыстымi палотнамi. Тканiна была тонкая i пры месячным святле зiхацела такой урачыстай беллю, што ў мяне ажно ў вачах заiскрылася. Пасля эльфы сабралi з матылёвых крыльцаў каляровы пылок i пасыпалi iм белую тканiну, i ў тое ж iмгненне на ёй заззялi тысячы кветкаў i алмазаў. Цяпер маю кiлбасную палачку было не пазнаць - iншай такой святочнай жардзiны, напэўна, ва ўсiм свеце няма!

Тут, як з-пад зямлi, з'явiўся вялiкi натоўп эльфаў. На iх не было нiякай вопраткi, але мне яны падалiся ў такiм выглядзе яшчэ больш прыгожымi, чым самыя прыгожыя з апранутых.

Мяне таксама запрасiлi падзiвiцца на гэта вясёлае свята, але толькi здалёку, бо я занадта вялiкая.

Пасля заiграла музыка, i якая яшчэ музыка! Нiбы тысячы крышталёвых званочкаў ударылi i напоўнiлi паветра меладычным звонам. Спачатку я падумала, цi не лебедзi гэта заспявалi. Але пасля мне падалося, нiбыта зязюля закукавала i зачырыкаў дрозд, а ўжо далей - як заспяваў увесь вакольны лес! Спявалi дзiцячыя галасы, перагуквалiся званы, залiвалiся птушкi, плылi цудоўныя мелодыi - i ўсе гэтыя гукi iшлi ад маёй упрыгожанай кiлбаснай палачкi. Я нiколi не здагадвалася, што яна валодае такой чароўнай уласцiвасцю, але, мабыць, усё залежыць, у чые рукi яна трапiць.

Была я глыбока ўсхваляваная i нават плакала ад пачуццёвага ўзрушэння, як толькi можа плакаць маленькая мышка.

Ноч была вельмi кароткая, - на поўначы ў такую пару яны даўжэйшымi не бываюць. На свiтаннi падзьмуў вецер i люстэрка ляснога возера зарабацiнела, празрыстыя палотны i сцяжкi паразляталiся ў розныя бакi, а гiрлянды з павуцiння ды навiслыя мосцiкi, што яшчэ нядаўна калыхалiся мiж лiсцяў, раптам пазнiкалi, нiбыта iх тут нiколi не было. Шасцёра эльфаў прынеслi мне маю кiлбасную палачку i спыталi, цi няма ў мяне да iх якой просьбы; i я тут жа папрасiла, каб яны расказалi мне, як варыцца суп з кiлбаснай палачкi.

– Ды зусiм гэтак, як толькi што мы рабiлi, - сказаў з усмешкай самы знатны эльф.
– Ты сама ўсё бачыла, што нам табе лiшнi раз тлумачыць.

"Ах, вось пра што яны гавораць", - падумала я i прызналася iм шчыра, што мяне паклiкала ў гэтую вандроўку i чаго ад мяне чакаюць на радзiме.

– Ну, скажыце мне, - закончыла я сваю споведзь, якая будзе карысць мышынаму цару i ўсёй нашай вялiкай дзяржаве ад таго, што бачыла я ўсе гэтыя дзiвосы? Не змагу ж я вытрасцi iх з кiлбаснай палачкi i сказаць: "Вось палачка, а вось i суп!" Гэтакiм супам падмацуешся хiба што пасля сытага абеду.

Тады эльф правёў сваiм маленечкiм пальчыкам па пялёстку блакiтнай фiялкi, пасля дакрануўся да кiлбаснай палачкi i кажа:

– Глядзi! Я кранаюся яе; а калi ты вернешся ў палац мышынага цара, дакранiся сваiм дарожным кiйком да цёплых царовых грудзей - i тут жа на кiйку заквiтнеюць фiялкi, нават калi на вулiцы будзе стаяць лютая сцюжа. Значыць, ты вернешся дадому не з пустымi рукамi. А вось табе i яшчэ тое-сёе.

Але перш чым мышка паказала гэта "тое-сёе", яна дакранулася палачкай да цёплых грудзей мышынага цара - i сапраўды ў тое ж iмгненне на палачцы вырас цудоўны букет фiялак. Ад iх iшоў такi пах, што мышыны цар загадаў некалькiм мышам, якiя стаялi блiжэй да агню, сунуць хвасты ў агонь, каб запахла ў пакоi падсмаленай поўсцю: мышы, як вядома, не пераносяць паху фiялак, для iх тонкага нюху ён занадта грубы.

Поделиться:
Популярные книги

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Идеальный мир для Социопата 13

Сапфир Олег
13. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 13

Наследник в Зеркальной Маске

Тарс Элиан
8. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник в Зеркальной Маске

Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Королевская Академия Магии. Неестественный Отбор

Proxy bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Proxy bellum

Светлая ведьма для Темного ректора

Дари Адриана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Светлая ведьма для Темного ректора

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия