Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

IV. Пра што апавядала чацвертая мыш, якая гаварыла пасля другой

– Я адразу пакiравала ў вялiзны горад. Як ён называецца, не памятаю, бо ў мяне кепская памяць на назвы i iмёны. Адразу з вакзала разам з канфiскаваным таварам была я дастаўлена ў гарадскую ратушу, адтуль пабегла да мясцовага турэмшчыка. Ён мне расказаў пра зняволеных, асаблiва пра аднаго вязня, якi трапiў у турму ўсяго за слова, якое вымавiў неасцярожна. На чалавека была заведзена шумная справа, хоць яна, шчыра кажучы, нявартая была нават выедзенага яйка. "Уся гэта гiсторыя - проста суп з кiлбаснай палачкi, - заявiў турэмшчык, - аднак за гэты суп недарэку чаго добрага давядзецца заплацiць галавой". Зразумела, я адразу зацiкавiлася вязнем i, падпiльнаваўшы зручны момант,

шмыганула да яго ў камеру: няма на свеце такiх пазамыканых дзвярэй, пад якiмi не знайшлося б прыдатнай шчылiны для мышкi...

Вязень меў прыгожыя вялiкiя вочы, яны ажно гарэлi на бледным твары. А яшчэ меў ён доўгую бараду. У змрочнай камеры чадзiла лямпа, але сценам i столi гэта ўжо не шкодзiла, бо былi яны i без таго чорныя. На сцяне вязень выдрапваў вершы, малюнкi. Ён тут, мабыць, вельмi сумаваў i таму ўзрадаваўся, калi ўбачыў нечаканую госцю. Ён спачатку прыручаў мяне хлебнымi крошкамi, пасвiстваў мне, прамаўляў ласкавыя словы, i я адчула да яго ўзаемную прыязнасць. Так мы хутка пасябравалi. Ён дзялiўся са мной хлебам i вадой, кармiў мяне сырам i кiлбасой - словам, жылося мне там цудоўна, але найбольш прыемным было тое, што чалавек палюбiў мяне. Ён мне дазваляў бегаць у яго па руках, нават залезцi ў рукаво, зашыцца ў бараду; называў мяне сваёй маленькай сяброўкай. I я таксама вельмi палюбiла вязня, бо сапраўдная любоў заўсёды павiнна быць узаемнай. Я нават забылася, чаго вандрую па гэтым свеце, i нават дзесьцi ў нейкай шчылiне згубiла сваю кiлбасную палачку, яна i цяпер там, пэўна, ляжыць. Я вырашыла не пакiдаць майго новага сябру, бо калi б пакiнула, то застаўся б ён на гэтым свеце зусiм адзiн i наўрад цi перанёс бы такую скруху. Дык вось я засталася ў турэмнай камеры, а вязень неўзабаве пакiнуў яе. Калi мы бачылiся апошнi раз, то быў чалавек вельмi сумным, даў мне двайную порцыю хлеба, кавалачак сыру i паслаў на развiтанне паветраны пацалунак.

Ён пайшоў з камеры i не вярнуўся ў яе. Больш нiчога я пра яго не ведаю. Дык вось прыгадала я тады словы турэмшчыка: "Зрабiлi хлапцу суп з кiлбаснай палачкi", - i пакiравала да турэмшчыка. Быў ён злым i непрыемным чалавекам. Ён мяне таксама пачаў прываблiваць крошкамi, а пасля схапiў i пасадзiў у клетку, што круцiлася, як кола. Трапiць у такую пастку - проста жах! Бяжыш i бяжыш, а застаешся на месцы, i ўсе з цябе смяюцца, здзекуюцца з цябе.

Аднак у турэмшчыка была цудоўная маленькая ўнучка з залатымi завiтушкамi на галаве; мела яна зiхоткiя, добрыя вочы, усмешлiвы тварык.

– Бедная маленькая мышка, - сказала аднойчы дзяўчынка, калi зазiрнула ў апрыклую мне клетку, пасля дзяўчынка адсунула жалезную засаўку i я выскачыла на волю. Узабралася на падваконнiк, а тады сiганула ў вадасцёкавы жолаб. "Воля! Я вольная!" - радавалася я i нават забылася, чаго сюды прыбягала.

А мiж тым пачало цямнець, насоўвалася ноч. Я прыстала нанач у старой вежы. Там жылi толькi вартаўнiк ды сава. Спачатку я крыху баялася iх, асаблiва савы - яна вельмi падобная на кошку i акрамя таго ў яе ёсць адна прыкрая загана: як i кошка, сава ласуецца мышамi. Але хто з нас не памыляецца ў жыццi! Гэтым разам памылiлася i я. Сава, як выявiлася, - разважлiвая i адукаваная асоба. Яна шмат чаго пабачыла на сваiм веку, ведала больш, чым вартаўнiк, i амаль столькi, колькi ведаю я. Яе малыя савяняты прымалi ўсялякую жыццёвую недарэчнасць вельмi блiзка да сэрца. "Не варыце супу з кiлбаснай палачкi, павучала iх у такiх выпадках старая сава, - не шумiце без дай-прычыны". Старая сава была вельмi ўважлiвай, пяшчотнай мацi. Я адразу адчула да яе давер i нават не пабаялася падаць голасу са сваёй шчылiны. Гэта саве вельмi спадабалася, i яна абяцала мне падтрымку. Нiводнай жывёлiне яна цяпер не дазволiць з'есцi мяне, бо ўжо лепш зробiць гэта сама, калi наблiзiцца зiма i не будзе чаго iншага есцi.

Сава была надзвычай разумнай птушкай. Яна, напрыклад, даказала мне, што вартаўнiк не змог бы трубiць, калi б у яго на поясе не вiсеў рог. А яшчэ важнiчае чалавек, робiць выгляд, што ён

не горшы за саву! Але што з яго возьмеш! Суп з кiлбаснай палачкi!

Тут я i папрасiла саву расказаць мне, як той суп можна прыгатаваць. А сава мне растлумачыла: "Суп з кiлбаснай палачкi - гэта ўсяго толькi прымаўка; кожны разумее яе па-свойму, як сам хоча, i кожны верыць, што яго думкi наконт гэтага найбольш правiльныя. А калi папраўдзе разабрацца, то нiякага супу з кiлбаснай палачкi не бывае". "Як не бывае?" - збянтэжылася я. Вось дык навiна! Так, iсцiна не заўсёды прыемная, але ж яна вышэй за ўсё.

Тое самае сказала мне i сава. Падумала я, падумала i ўрэшце зразумела, што калi я прывязу дадому самае высокае, што толькi ёсць на свеце, гэта значыць iсцiну, то гэта будзе куды больш каштоўным, чым нейкi там суп. I я заспяшалася дадому, каб хутчэй паднесцi вам самае высокае i праўдзiвае - iсцiну.

Мышы - народ адукаваны, а мышыны цар тым больш. I ён можа смела браць мяне царыцай, у iмя высокай iсцiны.

– Твая iсцiна - хлусня!
– залямантавала мыш, якая яшчэ не паспела выказацца.
– Я магу зварыць гэты суп, i звару яго зараз жа!..

V. Як варылi суп...

– Я нiкуды не ездзiла, - пачала апавядаць трэццяя мыш.
– А засталася дома, бо гэтак больш надзейна. Няма чаго бадзяцца па белым свеце, калi ўсё можна раздабыць дома. I я вось засталася! Я не набiвалася ў сяброўства да ўсялякага там гнюсу, каб навучыцца варыць суп, не глытала мурашоў i не чаплялася да соў. Я дайшла да ўсяго ўласным розумам... То пастаўце, калi ласка, кацёл на плiту. Вось так! Цяпер налiце вады, ды каб паўней было. Вельмi добра! Няхай вада закiпае, няхай забурлiць белымi струмянямi. А цяпер кiньце ў кацёл кiлбасную палачку... Цi не пажадаеце вы цяпер, ваша светласць, сунуць у кiпень ваш пушысты царскi хвосцiк, каб злёгку памешваць iм суп! Чым даўжэй будзеце памешваць, тым больш наварыстым атрымаецца булён, - гэта ўсё вельмi проста. I не трэба нiякiх прыпраў - сядзiце сабе ды памешвайце хвосцiкам! Вось так!

– А цi нельга даручыць гэту справу каму iншаму?
– пытае мышыны цар.

– Не, - адказвае мышка, - нельга. Уся сiла ў царскiм хвасце!

I вось вада закiпела, а мышыны цар прыладзiўся каля катла i выцягнуў хвост, - акурат так, як мышы звычайна здымаюць смятанку з малака. Але як толькi на царскi хвост дыхнула гарачай парай, мышыны цар iмгненна саскочыў на падлогу.

– Ну, быць табе царыцай, - паспешлiва заявiў ён.
– А з супам давай пачакаем да нашага залатога вяселля. Вось узрадуюцца тады беднякi ў маiм царстве! А пакуль няхай чакаюць ды смачна аблiзваюцца.

Адгулялi вяселле, ды толькi шмат хто з мышэй, вяртаючыся дадому, незадаволена пабуркваў:

– Ну, хiба гэта суп з кiлбаснай палачкi? Гэта хутчэй суп з мышынага хваста!

Яны лiчылi, што iншыя падрабязнасцi, якiя паведалi тры мышы, былi цiкавымi, але iх, бадай, трэба было расказаць iначай. Калi б пра гэта апавядалi мы, то казалi б вось так i так.

Увогуле, гэта ўжо самая сапраўдная крытыка, а крытыка, згадзiцеся, заўсёды заднiм розумам моцная.

Уся гэта гiсторыя абляцела ўвесь свет, i меркаваннi наконт яе раздвоiлiся; але яна сама ад таго нiколечкi не змянiлася. Наша гiсторыя праўдзiвая ва ўсiх падрабязнасцях ад пачатку да канца, уключаючы i кiлбасную палачку. Вось толькi падзяку за казку лепш не чакаць, усё адно не дачакаешся!

ТАЛIСМАН

Прынц з прынцэсай адзначалi свой мядовы месяц. Яны былi неверагодна шчаслiвыя, i толькi адна думка-развага не давала iм спакою: iм вельмi хацелася ведаць, цi будуць яны гэткiя ж шчаслiвыя ўсё сваё жыццё? Таму i сталi яны марыць пра талiсман, якi засцярог бы iх ад усялякiх нягод у сямейным жыццi. А да гэтага яны шмат наслухалiся пра аднаго чалавека; жыў гэты чалавек у лесе, i ўсе паважалi яго за мудрасць. У любой бядзе i ў любым цяжкiм становiшчы ён мог даць слушную параду. Выправiлiся да гэтага мудраца прынц з прынцэсай i расказалi яму пра ўсё, што смылела ў iх на душы. Выслухаў iх мудрэц i сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Все не так, как кажется

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Все не так, как кажется

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Тоцка Тала
2. Три звезды
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
«Три звезды» миллиардера. Отель для новобрачных

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Физрук 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук 2: назад в СССР