Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Кожнаму - сваё, - казала яна.
– Не ўсiм жа быць паважнымi панамi ды забаўляцца з ранiцы да вечара. Трэба некаму i справу рабiць.
Толькi адной свiннi-скарбонцы паслалi запрашальны бiлет. Яе нельга было проста паклiкаць, - яна стаяла так высока над усiмi, што магла i не дачуцца.
Мiж iншым, i на пiсьмовае запрашэнне свiння не зрабiла ласкi адказаць, прыйдзе яна цi не прыйдзе. Ды зрэшты так i не прыйшла. I сапраўды, навошта ёй спускацца да iншых? Хай iншыя патурбуюцца, каб яна ўсё бачыла, не сыходзячы са свайго месца.
Нiчога не паробiш, давялося выканаць ейнае жаданне.
Свята вырашылi пачаць з вясёлай сяброўскай гутаркi, потым меркавалася прадстаўленне i, нарэшце, агульнае пiццё гарбаты.
Менавiта з гутаркi i пачалося. Конiк-качалка выказаў некалькi думак аб бягах, скачках ды чыстаце конскай пароды, дзiцячая каляска - аб чыгунцы, аб цягнiках, якiя быццам бы рухаюцца парай, ды аб iншых новаўвядзёнках. Сапраўды, хто ж мог аб гэтым меркаваць, калi не яны... Конiк - аб конях, каляска - аб цягнiках!.. Насценны гадзiннiк разважаў з прычыны палiтыкi-тыкi-тыкi!
Гадзiннiк думаў, што iдзе паперадзе свайго часу, але злыя языкi сцвярджалi, што ён даволi-такi адстае. Бамбукавы кiёк хвалiўся сваiм срэбным каўпачком i жалезным чаравiчкам. Яшчэ б! Ён жа мог лiчыць сябе франтам з галавы да ног! Па ражках канапы моўчкi ляжалi дзве пухленькiя, расшытыя шаўкамi падушачкi. Абедзве былi надта мiленькiя ды надта дурненькiя.
Нарэшце пачалася лялечная камедыя. Лялькi на нiтках прадстаўлялi, а лялькi без нiтак ды iншыя лялькi павiнны былi глядзець i пляскаць у далонi. Тыя ж, у каго не было далоняў, маглi шчоўкаць ды грукаць чым хацелi.
Зрэшты, адзiн порсткi бiзунчык наадрэз адмовiўся шчоўкаць, калi на сцэну выходзяць старыя, пашарпаныя лялькi, i сказаў, што ён шчоўкае толькi маладзенькiм, хораша прыбраным лялечкам.
– Не, па-мойму, калi пляскаць, дык усiм, - заявiў пiстон.
"А мне б толькi свой кут!
– думала плявальнiца.
– Абы пляваць было ў мяне зручна".
Адным словам, кожны разважаў па-свойму. Камедыя, калi казаць па праўдзе, была нявартая i граша ламанага, але акцёры гралi выдатна. Яны паказвалiся гледачам толькi лепшым сваiм бокам, бо гэты бок быў расфарбаваны. А нiткi ў iх былi такiя доўгiя, што кожная лялька магла граць выдатную ролю, альбо, як кажуць, быць надзвычайнай.
Гледачы былi вельмi расчуленыя. Лялька з падклеенай шыяй да таго размякчэла, што зноў згубiла галаву.
Нават свiння з грашыма i тая ледзь не праслязiлася. Ёй захацелася зрабiць што-небудзь добрае, незвычайнае, - напрыклад, нагадаць у сваiм завяшчаннi лепшага з акцёраў: хай яго пахаваюць побач з ёю, калi надыдзе час...
Карацей кажучы, усе былi вельмi-вельмi задаволеныя. З радасцi нават адмовiлiся ад гарбаты - i добра зрабiлi, бо яе не было. Замест гэтага зноў узялiся балбатаць. Гэта называлася ў iх: "гуляць у людзей". Не тое, каб яны перадражнiвалi людзей цi пасмiхалiся з iх. Не, яны проста старалiся паводзiць сябе "па-людску": кожны думаў пра сябе ды яшчэ пра тое, што скажа аб iм свiння з грашыма.
А свiння, падумаўшы аб сваiм завяшчаннi, ужо не магла думаць нi пра што iншае. "Калi надыдзе час..." Ах, ён заўсёды прыходзiць нечакана-нягадана...
Плясь! Невядома з чаго, свiння раптам звалiлася з шафы i разбiлася ўшчэнт. Манеты i манеткi пакацiлiся на ўсе
А глiняныя ачарэпкi ад свiннi-скарбонкi вымелi разам са смеццем.
Але ўжо на другi дзень на вярхушцы шафы з'явiлася новая свiння-скарбонка. У жываце ў яе яшчэ не было нiводнай манеткi, i таму, колькi б яе нi трэслi, яна не магла дзынкнуць, - зусiм як тая старая свiння, у якой жывот быў бiтком набiты срэбнымi i меднымi грашыма. А па першым часе i гэтага зусiм дастаткова.
Дастаткова i з вас, даражэнькiя чытачы. Казцы канец.
СУП З КIЛБАСНАЙ ПАЛАЧКI
I. Суп з кiлбаснай палачкi
– Ах, якую вячэру наладзiлi нам учора ў палацы, - хвалiлася сталая мыш малодшай сяброўцы. Тая не трапiла на прыдворнае баляванне.
– Я сядзела дваццаць першай ад нашага мышынага цара, а гэта, згадзiся, даволi някепска! I якiх толькi страў не падавалi да стала! Чэрствы хлеб, скурачкi ад кумпяка, сала, кiлбасу, - а пасля зноў усё гэта падносiлi. Ежы было столькi, што кожны з нас, мабыць, па два абеды з'еў! А якi настрой быў у кожнага, як нязмушана гаманiлi, каб ты ведала! Было спакойна i ўтульна. Мы пагрызлi ўсё дарэшты, акрамя кiлбасных палачак, - тых, на якiх кiлбасу смажаць; акурат на гэтых палачках пад канец засяродзiлi ўвагу, i нехта раптам згадаў пра "суп з кiлбаснай палачкi". Выявiлася, што чуць пра гэты суп усе чулi, але пакаштаваць яго, а тым больш прыгатаваць самой - нiкому не даводзiлася. I тады прапанавалi выдатны тост за тую мыш, якая здолее зварыць суп з кiлбаснай палачкi, а значыць, зможа стаць старэйшай у прытулку для бедных! Скажы, сястрыца, цi ж не разумна прыдумалi? А стары машыны цар узняўся са свайго трону i голасна, каб усе чулi, заявiў, што зробiць царыцай тую маладзенькую мыш, якая прыгатуе найсмачнейшы суп з кiлбаснай палачкi. Даў тэрмiну - год i адзiн дзень.
– Часу даволi!
– сказала маладзейшая мыш.
– Але як зварыць гэты самы суп?
Як яго варыць? Пра гэта пыталiся ўсе мышы, i маладыя i старыя. I кожнай хацелася зрабiцца царыцай, але нi ў кога не было ахвоты блукаць па белым свеце, каб даведацца, як гатаваць гэта загадкавае варыва. А седзячы дома, рэцэпту не раздабудзеш. Ды не кожная мыш можа пакiнуць сям'ю, родны куток; ды i жыццё на чужыне не дужа салодкае: там не пакаштуеш цвiлой скарынкi, не панюхаеш кумпяковай скуркi; iншым разам давядзецца пагаладаць, i чаго добрага ёсць рызыка трапiць у кацiныя кiпцi.
Шмат хто з кандыдатак у царовы сяброўкi былi дужа занепакоеныя ўсiмi гэтымi разважаннямi, i яны выбралi за лепшае застацца дома, i толькi чатыры мышы, маладыя i вёрткiя, а да таго i самыя бедныя, пачалi рыхтавацца ў дарогу. Кожная выбрала сабе адну з чатырох краiн свету - а раптам некаму з iх усмiхнецца шчасце, - i кожная ўзяла з сабою па кiлбаснай палачцы, каб не забыць у дарозе, куды i чаго выбралася з дому; да ўсяго гэтага палачка магла выдатна паслужыць вандроўнiцам у якасцi дарожнага кiёчка.