Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– А што яшчэ даў табе эльф?
– запытаў мышыны цар.
– Во, ледзьве не забыла, - схамянулася мышка, - ён навучыў мяне аднаму фокусу.
– Тут яна павярнула кiлбасную палачку - i ўсе кветкi iмгненна пазнiкалi.
Цяпер мышка трымала ў лапцы звычайную палачку i, уздымаючы яе над галавой, як дырыжор, казала:
– Фiялка цешыць зрок, нюх, адчуванне, - гаварыў мне эльф, - але ж ёсць яшчэ смак i слых.
Тады мышка пачала дырыжыраваць, i ў тое ж iмгненне пачулася музыка, аднак зусiм не падобная на тую, якая гучала ў лесе на свяце эльфаў: гэта музыка адразу нагадала ўсiм шум, якi бывае на звычайнай кухнi. Вось гэта быў канцэрт дык канцэрт! Ён пачаўся знянацку - нiбыта вецер раптам узвыў у комiне; у катлах i гаршках быццам закiпела вада, i зашыпела, i палiлася цераз край, i заляпала качарга па мядзяным катле. Пасля гэтак жа нечакана ўсё гэта сцiхла: адно глуха яшчэ булькатаў iмбрык, так, што нельга было зразумець, цi ён закiпае, цi яго толькi што паставiлi на агонь. Пасля ў маленькiм гаршочку зноў падала
– Вось дык суп!
– ўсклiкнуў мышыны цар.
– А што будзе на другое?
– Гэта ўсё, - нясмела прапiшчала мышка i прысела.
– Ну i хопiць, - вырашыў мышыны цар.
– Паслухаем цяпер, што нам скажа другая мыш.
III. Пра што паведала другая мыш-вандроўнiца
– Я нарадзiлася ў бiблiятэцы, - пачала другая мыш.
– Мне i ўсёй нашай сям'i так i не давялося нiводнага разу трапiць у сталоўку, пра кладоўку дык i казаць няма чаго. Першы раз пабачыла кухню я ў час вандроўкi, другi - сёння, вось тут. Кажучы шчыра, мы часта галадалi, калi жылi ў бiблiятэцы, але затое набылi багата ведаў, i вось калi да нас данеслiся чуткi пра царскую ўзнагароду за суп з кiлбаснай палачкi, то мая старая бабуля адшукала адзiн даўнi рукапiс. Яна яго, вядома, прачытаць не магла, але чула, як чыталi iншыя, з таго рукапiсу запомнiла такiя словы: "Калi ты паэт, то здолееш зварыць нават суп з кiлбаснай палачкi". Бабуля тады пытае ў мяне, цi магу я пiсаць вершы? За сабой такога Божага дару я не заўважала, але бабуля пачала рашуча даводзiць, што я абавязкова павiнна стаць паэтэсай. Тады я пытаю ў яе, а што для гэтага патрэбна, - бо зрабiцца паэтэсай было для мяне не больш лёгкай справай, чым зварыць той жа суп з кiлбаснай палачкi. Мая бабуля за свой век праслухала багата кнiг i сказала мне - каб зрабiцца паэтэсай трэба валодаць трыма рэчамi: розумам, фантазiяй i пачуццём.
– Раздабудзь усё гэта i адразу пачнеш вершыкi складаць, - сказала яна.
– А ўжо тады абавязкова зварыш суп з кiлбаснай палачкi.
I вось я пакiравала на захад i пачала вандраваць па свеце, каб зрабiцца паэтэсай.
Я ведала, што ва ўсялякай справе розум - гэта самае важнае, а фантазiя i пачуццё маюць другасную ролю, - то найперш вырашыла набрацца розуму. Але ж дзе яго шукаць, той розум?
"Iдзi да мураша i набiрайся мудрасцi ў яго!" - сказаў некалi адзiн чалавечы цар. Пра тое чула я некалi ў бiблiятэцы. Я нi разу не спынiлася ў дарозе, пакуль не дайшла да вялiкага мурашнiка.
Я затаiлася ў моху i пачала набiрацца той самай мудрасцi.
Што за цiкавы народ, гэтыя мурашы, i да чаго ж яны мудрыя! У iх усё размеркавана i разлiчана да дробязей. "Працаваць i класцi яйкi, - кажуць мурашы, - найпершы абавязак". Тым яны жывуць сёння, тым самым клапоцяцца i пра заўтрашнi дзень. Усе мурашы дзеляцца на шляхетных i рабочых. Становiшча кожнага з iх у мурашнiку вызначаецца яго асабiстым нумарам. Царыца мае першы нумар, таму яе думка заўсёды вырашальная для ўсiх астатнiх, царыца ўжо даўным-даўно праглынула ўсю зямную мудрасць.
Царыца гаварыла так доўга i так разумна, што яе прамовы падалiся мне нават занадта мудрагелiстымi. Яна, напрыклад, сцвярджала, што ва ўсiм свеце няма нiчога больш вышэйшага, чым iхнi мурашнiк, а мiж тым тут жа побач расло дрэва i было яно такое высокае, што не расказаць! Ды нiхто не мог пярэчыць царыцы, усе слухалi яе ды маўчалi. Але вось неяк вечарам адзiн мураш узабраўся на тое дрэва, высока-высока, ажно заблудзiўся ў галлi. На такую вышыню яшчэ не ўзбiраўся нi адзiн яго суродзiч. А калi мураш, добра паблукаўшы, вярнуўся дадому, то пачаў расказваць iншым мурашам, што ёсць на свеце тое-сёе значна вышэйшае, чым iхнi мурашнiк. Астатнiя мурашы палiчылi такiя словы зневажальнымi для iх мурашынага роду i загадалi стражнiкам, каб яны надзелi нахабнiку наморднiк i замкнулi зламыснiка ў адзiночную камеру. Праз колькi часу пасля гэтага здарэння залез на дрэва яшчэ адзiн мураш i ўзабраўся на тую ж вышыню, што i яго папярэднiк, а як вярнуўся дахаты, то таксама падзялiўся сваiм адкрыццём, але зрабiў ён гэта больш асцярожна, гаварыў нейкiя няпэўныя словы, загадкава паводзiў вусамi. Ён лiчыўся найбольш паважаным мурашом, да таго ж быў са шляхетных, мабыць, акурат таму паверылi яму, а калi ён памёр, то гэтаму мурашу паставiлi нават помнiк з яйкавай шалупiнкi - у знак асаблiвай павагi да навукi.
– Мне часта даводзiлася бачыць, - казала далей мышка, - як мурашы пераносяць яйкi на спiне. Аднойчы мураш не ўтрымаў яйка, i як ён пасля нi стараўся закiнуць яго сабе за спiну, нiчога з таго не атрымлiвалася. Тады падбеглi яшчэ два мурашы i пачалi з усяе сiлы дапамагаць суродзiчу. Яны шчыравалi так заўзята, што ледзьве не паскiдалi сваёй уласнай ношкi, а калi апамяталiся, то кiнулi сябра ў бядзе i пабеглi далей сваёй дарогай, бо кожнаму свая кашуля блiжэй да цела. Мурашыная царыца ва ўсiм гэтым убачыла лiшнi доказ таму, што мурашы валодаюць не толькi сэрцам, але i розумам. "Гэтыя якасцi ўзносяць нас, мурашоў, вышэй за ўсiх iншых разумных iстотаў, - заявiла яна. Розум мiж iншым стаiць на першым месцы, i я асабiста адорана iм найбольш!"
– А яшчэ, - казала далей дрыяда, - там, на макаўцы дрэва, спяваюць птушкi, гэта яны апавядаюць пра далёкiя заморскiя краiны, куды лётаюць крылатыя спевакi ў вырай. Толькi адзiн сук на дубе засох, але на iм звiў буслянку бусел. Гэта яшчэ больш упрыгожвае дрэва, да таго ж можна паслухаць згадкi бусла пра краiну пiрамiдаў. Духу фантазii ўсё гэта вельмi падабаецца. Бывае i я апавядаю яму пра жыццё ў лесе: пра той час, калi я была зусiм маленькай, а маё дрэўца толькi пачынала расцi i галiнавацца, нават крапiва-жыгучка захiнала яго ад сонца. Апавядаю яму пра ўсё, што тут адбывалася за доўгiя гады. А цяпер паслухай мяне, - гаварыла далей жанчына.
– Схавайся паблiзу i ўважлiва сачы за ўсiм, што будзе тут дзеяцца. Калi з'явiцца дух фантазii, я пры першым зручным выпадку вырву ў яго з крыла пёрка. А ты падбяры тое пяро, лепшага няма нi ў аднаго паэта!
– Праз колькi часу з'явiўся дух фантазii, пяро было вырвана, i я атрымала яго, - дзялiлася ўспамiнамi мышка.
– Мне давялося апусцiць пяро ў ваду i трымаць там да тае пары, пакуль яно не размокла, а тады я згрызла яго, хоць было не дужа смачна. Усё ж нялёгка ў нашы днi зрабiцца паэтам, вунь колькi ўсяго трэба пагрызцi i пераварыць! I вось я набыла не толькi розум, але i фантазiю, а ўжо маючы ўсё гэта, лёгка было раздабыць i пачуццё ў маёй роднай бiблiятэцы. Там я некалi чула, як адзiн вялiкi чалавек гаварыў, што ёсць раманы, адзiнае прызначэнне якiх - выцэджваць з людзей лiшнiя слёзы. Гэта своеасаблiвая губка, якая ўсмоктвае пачуццi. Я прыгадала некалькi такiх кнiг. Яны заўсёды здавалiся мне асаблiва апетытнымi, бо былi такiя зачытаныя i зашмальцаваныя, што, напэўна, увабралi ў сябе мора чалавечых пачуццяў.
Калi вярнулася на радзiму, то я адразу рушыла ў бiблiятэку i не марудзячы часу ўзялася за вялiкi раман - правiльней, за яго мякiш цi, так сказаць, за сутнасць; вокладку я не чапала. Калi я згрызла гэты раман, а пасля яшчэ адзiн, то раптам адчула, быццам унутры ў мяне нешта, зварухнулася. Тады я адгрызла яшчэ кавалачак ад трэцяга рамана - i зрабiлася сапраўднай паэтэсай. Я так пра гэта ўсiм i заявiла. Але неўзабаве ў мяне моцна разбалелася галава, пачалiся колiкi ў жываце - i наогул, дзе ў мяне толькi не балела! Я пачала думаць: што б такое расказаць пра кiлбасную палачку? I тады ў мяне ў галаве закруцiлася мноства розных палачак, - то сапраўды ў мурашынай царыцы розум быў адметны! Спачатку я без дай прычыны раптам успомнiла пра чалавека, якi ўзяўшы ў рот чароўную палачку, адразу рабiўся нябачным; пасля ўспомнiла пра палачку-выручалачку; пасля пра тое, што "шчасце - не палка, у рукi яго не возьмеш"; пасля згадала пра тое, што "ў кожнай палкi два канцы"; нарэшце пра ўсё, чаго я баюся, "як сабака палкi" i нават пра "палачку-павучалачку"! Як бачна, усе мае думкi засяродзiлiся на ўсемагчымых палках i палачках. Як ты паэт, то здолей уславiць нават звычайную сукаватую палку! А я ж цяпер паэтэса, i не горшая, чым iншыя рыфмаплёты! З гэтага дня я магу штодня частаваць вас вершыкамi пра любую палачку - гэта i ёсць мой суп.
– Паслухаем трэццюю, - сказаў мышыны цар.
– Пi-i, пi-i!
– данеслася ад дзвярэй, i ў кухню стралой уляцела маленькая мышка, тая, якая была чацвертаю па лiку, - тая самая, пра якую ўсе казалi, што яна загiнула дзесьцi ў дарозе. I вось цяпер мышка-вандроўнiца так бегла, што нават павалiла кiлбасную палачку, абвiтую чорным жалобным крэпам. Бегла тая мышка сюды ўвесь дзень i ўсю ноч, ехала чыгункаю ў таварным вагоне, ледзьве паспеўшы ў яго ўскочыць. У дарозе яна згубiла сваю кiлбасную палачку, але не ўласны язык, i вось цяпер, уся ўскудлачаная, працiснулася наперад i адразу ж пачала гаварыць-стракатаць, нiбыта тут чакалi яе адну, быццам на ёй адной белы свет клiнам сышоўся. Яна стракатала бесперастанку i з'явiлася так нечакана, што нiхто не паспеў яе своечасова спынiць, гэта якраз дазволiла мышцы выказацца да канца. То i мы паслухаем.