Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Iдзiце вандраваць па белым свеце, i калi сустрэнуцца вам шчаслiвыя i ўсiм задаволеныя муж i жонка, папрасiце ў iх квалачак сподняй бялiзны, а калi здабудзеце такi кавалачак, насiце яго заўсёды як талiсман. Гэта надзейны сродак.
Селi прынц з прынцэсай на коней i выправiлiся ў шлях-дарогу; неўзабаве пачулi яны ад людзей пра аднаго вядомага рыцара, якi нiбыта жыў са сваёй жонкай шчаслiвей за ўсiх iншых. Паехалi яны да яго ў замак i пачалi самi распытвацца, цi праўда, што яны так задаволены сваiм жыццём, як сведчыць пра гэта погаласка.
– Усё праўда, - адказалi яны, - толькi адно гора: няма ў нас дзяцей.
Значыць,
I вось прыехалi яны ў горад, дзе згодна з чуткамi быў адзiн сумленны гараджанiн, якi жыў са сваёй жонкай у згодзе, каханнi i ласцы. Прыйшлi яны да яго i спыталi, цi праўда, што ён гэткi шчаслiвы ў сямейным жыццi, як пра гэта расказваюць.
– Ды ўжо што праўда, то праўда!
– адказаў муж.
– Жывём мы з жонкай душа ў душу, вось толькi дзяцей у нас зашмат, а з iмi хапае нам клопату i гора!
Значыць, шукаць талiсман i ў яго няма сэнсу, i прынц з прынцэсай выправiлiся далей, усюды распытваючы, цi не чуў хто пра шчаслiвых i задаволеных мужа i жонку. Але такiя нiяк не сустракалiся.
Аднойчы, калi ехалi па палях i лугах, заўважылi яны ля дарогi пастуха, якi весела iграў на жалейцы. I бачаць яны, што да пастуха iдзе жанчына з немаўлём, а другое дзiця, хлапчука, вядзе за руку. Як толькi пастух убачыў жанчыну, ён кiнуўся ёй насустрач, павiтаўся, узяў немаўля i пачаў цалаваць i лашчыць яго. А сабака пастуха скакаў i брахаў ад радасцi, падбег да хлапчука i лiзнуў яго за руку. Мiж тым жонка пастуха дастала гаршчок, якi прынясла з сабой, i сказала:
– Iдзi, бацька, паеш.
Муж сеў на зямлю i пачаў есцi, але першы кавалак ён аддаў немаўляцi, а другi падзялiў памiж хлапчуком i сабакам. Усё гэта бачылi i чулi прынц з прынцэсай. Падышлi яны блiжэй i завялi гаворку з мужам i жонкай:
– Вiдаць, вы самыя шчаслiвыя i задаволеныя на свеце муж i жонка?
– Ды ўжо ж што праўда, то праўда, - адказаў муж.
– Дзякаваць Богу. Няма на свеце нiводнага прынца з прынцэсай, якiя былi б шчаслiвейшыя за нас.
– Ведаеце што, - сказаў тады прынц, - дапамажыце нам, вы пра гэта не пашкадуеце! Дайце нам кавалачак кашулi, якую вы носiце на целе!
Пачуўшы гэта, пастух з жонкай неяк дзiўна пераглянулiся. А пастух сказаў:
– Бачыць Бог, мы з радасцю далi б вам не толькi па шматку, але i цэлую кашулю, калi б яна ў нас была. Але ў нашай хаце няма нават нiякай анучы.
Давялося прынцу з прынцэсай выправiцца далей з пустымi рукамi. У рэшце рэшт доўгiя i марныя блуканнi надакучылi iм, i яны скiравалi дамоў. Калi прынц з прынцэсай ехалi мiма хацiны мудраца, яны папiкнулi яго за тое, што ён даў iм такую дрэнную параду, i расказалi пра сваё падарожжа.
Усмiхнуўся на гэта мудрэц i сказаў:
– Няўжо вы i на самай справе змарнавалi час? Хiба не вярнулiся вы дамоў умудроныя вопытам?
– Гэта праўда, - адказаў прынц, - я даведаўся, што шчасце i задаволенасць сваiм лёсам - рэдкi дар на гэтым свеце!
– А я, - сказала прынцэса, - зразумела: каб быць шчаслiвым, трэба толькi адно - быць шчаслiвым!
Тут прынц працягнуў прынцэсе рукi i зiрнулi яны адно на аднаго з зайздросным замiлаваннем i каханнем. Блаславiў iх мудрэц i сказаў:
– У вашым уласным сэрцы знайшлi вы сапраўдны талiсман! Беражыце яго, i тады злы дух незадаволенасцi нiколi не завалодае вамi!
РУСАЛАЧКА
Далёка ў моры вада сiняя-сiняя,
Але не падумайце, што дно голае, адзiн толькi белы пясок. Не, там растуць незвычайныя дрэвы i кветкi з такiмi гнуткiмi сцяблiнамi i лiсцем, што яны варушацца, нiбы жывыя, ад самага малога руху вады. А мiж галiн ходзiць туды-сюды рыба, вялiкая i маленькая, зусiм як птушкi лятаюць у паветры ў нас наверсе. У самым глыбокiм месцы стаiць палац марскога цара - сцены яго з каралаў, высокiя стральчатыя вокны з самага чыстага бурштыну, а дах увесь з ракавiн; яны то адкрываюцца, то закрываюцца, у залежнасцi ад таго, прылiў цi адлiў, i гэта вельмi прыгожа, бо ў кожнай ляжаць зiхатлiвыя жамчужыны i любая была б цудоўным упрыгожаннем у кароне самой каралевы.
Марскi цар даўным-даўно аўдавеў, i гаспадаркай у яго кiравала старая мацi, жанчына разумная, толькi надта ўжо ганарылася яна сваёй знатнасцю: на хвасце старая насiла аж дванаццаць вустрыц, тады як iншым вяльможам дазвалялася толькi шэсць. У астатнiм жа яна заслугоўвала ўсялякай пахвалы, асаблiва таму, што душы не чула ў сваiх маленькiх унучках - прынцэсах. Iх было шэсць, усе прыгожанькiя, але мiлейшай за ўсiх была самая малодшая, са скурай чыстай i пяшчотнай, як пялёстак ружы, з вачыма сiнiмi i глыбокiмi, як мора. Толькi ў яе, як, зрэшты, i ў астатнiх, ног не было, а замест iх быў хвост, як у рыбы.
Цэлы дзень гулялi прынцэсы ў палацы, у прасторных пакоях, дзе са сцен раслi жывыя кветкi. Расчынялiся вялiкiя бурштынавыя вокны, i ўсярэдзiну заплывала рыба, зусiм як у нас ластаўкi залятаюць у хату, калi вокны адчынены насцеж, толькi рыба падплывала проста да маленькiх прынцэс, брала з iх рук ежу i дазваляла сябе гладзiць.
Перад палацам быў вялiкi сад, у iм раслi агнiста-чырвоныя i цёмна-сiнiя дрэвы, плады iх ззялi золатам, кветкi - гарачым агнём, а сцяблiны i лiсце бесперастанна гайдалiся. Зямля была суцэльным дробным пяском, толькi блакiтнаватым, як сернае полымя. Усё там унiзе адлiвала якойсьцю асаблiвай сiнечаю, - можна было падумаць, быццам стаiш не на дне марскiм, а ў паветранай вышынi, i неба ў цябе не толькi над галавой, але i пад нагамi. У бязветраны дзень з дна вiдаць было сонца, яно здавалася пурпурнай кветкай, з чашы якой лiецца святло.
У кожнай прынцэсы была ў садзе свая мясцiнка, тут яны маглi капаць i садзiць, што хацелi. Адна зрабiла сабе градку для кветак у выглядзе кiта, другой уздумалася, каб яе градка выглядала русалкай, а самая малодшая зрабiла сабе градку, круглую, як сонца, i кветкi на ёй садзiла такiя ж пунсовыя, як яно само. Дзiўнае дзiця была гэта русалачка, цiхае, задуменнае. Iншыя сёстры ўпрыгожвалi сябе ўсякай усячынай, якую знаходзiлi на затопленых караблях, а яна толькi i любiла, што кветкi ярка-чырвоныя, як сонца, там, наверсе, ды яшчэ прыгожую мармуровую статую. Гэта быў цудоўны хлопчык, высечаны з чыстага белага каменя, якi апусцiўся на дно марское пасля караблекрушэння. Каля статуi русалачка пасадзiла ружовую нiцую вярбу, яна пышна разраслася i звешвала свае галiны над статуяй да блакiтнага пясчанага дна, дзе атрымлiваўся фiялетавы цень, якi зыбаўся ў лад гайданню галiн, i ад гэтага здавалася, быццам верхавiна i каранi лашчуцца адно да аднаго.
Меняя маски
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
![Меняя маски](https://style.bubooker.vip/templ/izobr/no_img2.png)