Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэта ты!
– усклiкнуў прынц.
– Ты выратавала мне жыццё, калi я напаўмёртвы ляжаў на беразе мора!

I ён моцна прытулiў да сэрца сваю пачырванелую нявесту.

– Ах, якi я шчаслiвы!
– сказаў ён русалачцы.
– Тое, аб чым я не адважваўся i марыць, збылося. Ты парадуешся майму шчасцю, ты ж так любiш мяне.

Русалачка пацалавала яму руку, а сэрца яе, здавалася, вось-вось разарвецца ад болю: яго вяселле павiнна было забiць яе, ператварыць у марскую пену.

У той жа вечар прынц з маладой жонкай адплывалi на радзiму прынца; гарматы стралялi, сцягi развiвалiся, на палубе быў расстаўлены шацёр з золата i пурпура, засланы мяккiмi падушкамi; у шатры яны праводзiлi гэтую

цiхую, халаднаватую ноч.

Ветразi напялiся ад ветру, карабель лёгка i плаўна рушыў па хвалях у адкрытае мора.

Як толькi сцямнела, на караблi запалiлiся рознакаляровыя лiхтарыкi, а матросы пачалi весела скакаць на палубе. Русалачка прыгадала, як яна ўпершыню паднялася на паверхню мора i ўбачыла такую ж весялосць на караблi. I вось яна паплыла ў хуткiм паветраным танцы, нiбы ластаўка, за якою гонiцца каршун. Усе былi ў захапленнi: нiколi яшчэ не танцавала яна так прыгожа! Яе пяшчотныя ножкi рэзала як нажамi, але гэтага болю яна не адчувала - сэрцу яе было яшчэ балючэй. Яна ведала, што адзiн толькi вечар засталося ёй пабыць з тым, дзеля каго яна пакiнула родных i бацькоўскi дом, аддала свой цудоўны голас i цярпела невыносныя пакуты, пра якiя прынц i не здагадваўся. Толькi адну ноч заставалася ёй дыхаць адным паветрам з iм, бачыць сiняе мора i зорнае неба, а там настане для яе вечная ноч, без думак, без сноў. Далёка за поўнач працягвалiся на караблi танцы i музыка, i русалачка смяялася i танцавала са смяротнай пакутай на сэрцы; а прынц цалаваў прыгажуню жонку, а яна забаўлялася з яго чорнымi кучарамi; нарэшце поплеч яны пайшлi ў свой раскошны шацёр.

На караблi ўсё сцiхла, толькi рулявы застаўся каля руля. Русалачка абаперлася на парэнчы i, павярнуўшыся тварам да ўсходу, пачала чакаць першага сонечнага промня, якi, яна ведала, павiнен быў забiць яе. I раптам яна ўбачыла, як з мора паднялiся яе сёстры; яны былi бледныя, як i яна, але iх доўгiя пышныя валасы не развявалiся больш на ветры - яны былi абрэзаны.

– Мы аддалi нашы валасы ведзьме, каб яна дапамагла нам выратаваць цябе ад смерцi! А яна дала нам вось гэты нож - бачыш, якi ён востры? Раней чым узыдзе сонца, ты павiнна ўсадзiць яго ў сэрца прынца, i калi цёплая кроў яго пырсне табе на ногi, яны зноў зрастуцца ў рыбiн хвост i ты зноў станеш русалкай, спусцiшся да нас у мора i пражывеш свае трыста гадоў, перш чым ператворышся ў салёную марскую пену. Але спяшайся! Цi ён, цi ты - адзiн з вас павiнен памерцi да ўсходу сонца. Забi прынца i вярнiся да нас! Спяшайся. Бачыш, на небе паказалася чырвоная палоска? Хутка ўзыдзе сонца, i ты памрэш!

З гэтымi словамi яны глыбока ўздыхнулi i апусцiлiся ў мора.

Русалачка прыўзняла пурпуровую фiранку шатра i ўбачыла, што галоўка маладой жонкi ляжыць на грудзях прынца. Русалачка нахiлiлася i пацалавала яго ў прыгожы лоб, паглядзела ў неба, дзе разгараўся золак, потым паглядзела на востры нож i зноў зiрнула на прынца, якi ў сне назваў iмя сваёй жонкi - яна адна была ў яго думках!
– i нож задрыжаў у русалачкiных руках. Яшчэ хвiлiна i яна кiнула яго ў хвалi, i яны пачырванелi, нiбы на тым месцы, дзе ён упаў, з мора выступiлi кроплi крывi.

Апошнi раз зiрнула яна на прынца паўзгаслым позiркам, кiнулася з карабля ў мора i адчула, як цела яе расплываецца пенай.

Над морам узышло сонца, промнi яго лагодна сагравалi змярцвела-халодную марскую пену, i русалачка не адчувала смерцi; яна бачыла яснае сонца i нейкiя празрыстыя, дзiўныя стварэннi, якiя сотнямi ляталi над ёю. Яна бачыла праз iх белыя ветразi карабля i ружовыя аблокi ў небе; голас iх гучаў як музыка, але такая ўзвышаная, што чалавечае вуха не пачула б яе, гэтак жа, як чалавечыя вочы не бачылi самi сябе. У iх не было крылаў, але яны ляталi ў паветры, лёгкiя i празрыстыя. Русалачка заўважыла, што i яна стала такой жа,

адарваўшыся ад марской пены.

– Да каго я iду?
– запытала яна, падымаючыся ў паветры, i яе голас гучаў такою ж дзiўнаю музыкай.

– Да дачок паветра!
– адказалi ёй паветраныя стварэннi.
– Мы лятаем усюды i ўсiм iмкнемся прыносiць радасць. У гарачых краiнах, дзе людзi гiнуць ад спякотнага, зачумленага паветра, мы навяваем прахалоду. Мы распаўсюджваем у паветры прыемны пах кветак i нясём людзям здароўе i радасць... Паляцелi з намi ў завоблачны свет! Там ты знойдзеш любоў i шчасце, якiх не знайшла на зямлi.

I русалачка працягнула свае празрыстыя рукi да сонца i ўпершыню адчула ў сябе на вачах слёзы.

На караблi за гэты час усё зноў ажыло, i русалачка ўбачыла, як прынц з маладой жонкай шукаюць яе. Журботна глядзелi яны на шумлiвую марскую пену, нiбы ведалi, што русалачка кiнулася ў хвалi. Нябачная, пацалавала русалачка прыгажуню ў лоб, усмiхнулася прынцу i паляцела разам з iншымi дзецьмi паветра да ружовых аблокаў, якiя плавалi ў небе.

СТОЙКI АЛАВЯНЫ САЛДАЦIК

Жылi-былi дваццаць пяць алавяных салдацiкаў. Усе яны былi сынамi адной мацi - старой алавянай лыжкi, - i, значыць, даводзiлiся адзiн аднаму роднымi братамi. Былi яны прыгажуны пiсаныя: стрэльба на плячы, галава прама, чырвоны з сiнiм мундзiр - ну, прыгажосць што за салдаты!

"Алавяныя салдацiкi!" - вось першае, што пачулi браты, калi адчынiлася каробка, у якой яны ляжалi.

Гэта крыкнуў маленькi хлопчык i запляскаў у далонi. Салдацiкаў яму падарылi ў дзень яго нараджэння. Ён адразу ж пачаў расстаўляць iх на стале. Алавяныя салдацiкi былi падобныя адзiн на аднаго як дзве кроплi вады, i толькi адзiн адрознiваўся ад сваiх братоў: у яго была адна нага. Яго адлiвалi апошнiм, i волава на яго не хапiла. Хаця, ён i на адной назе стаяў гэтак жа цвёрда, як iншыя на дзвюх. I ён якраз i вызначыўся.

Хлопчык расставiў сваiх салдацiкаў на стале. Там было шмат цацак, але прыгажэй за ўсiх быў цудоўны замак з кардону, скрозь яго маленькiя акенцы можна было зазiрнуць усярэдзiну i ўбачыць пакоi. Перад замкам ляжала люстэрка, яно было зусiм як сапраўднае возера, а вакол стаялi маленькiя дрэвы. Па возеры плавалi лебедзi з воску i дзiвiлiся на сваё адлюстраванне. Усё гэта радавала вока. Самай чароўнай з усяго была дзяўчына, якая стаяла на парозе шырока расчыненых дзвярэй замка. Яна таксама была выразана з кардону. Спаднiчка яе была з тонкага батысту. Блакiтная стужка, якая спускалася ад пляча да пояса, была прымацавана ззяючай брошкай, вельмi вялiкай, - яна магла б закрыць увесь твар дзяўчыны. Прыгажуня гэта была танцоўшчыца. Яна стаяла на адной назе, працягнуўшы рукi наперад, а другую нагу падняла так высока, што алавяны салдацiк не адразу яе ўгледзеў i спачатку падумаў, што красуня аднаногая, як i ён сам.

"Вось бы мне такую жонку!
– падумаў алавяны салдацiк.
– Ды толькi яна, пэўна, знатнага роду. Вунь у якiм цудоўным палацы жыве. А мой дом - проста каробка, ды яшчэ набiлася нас у гэтую каробку цэлых дваццаць пяць салдат. Не, ёй там не месца! Але пазнаёмiцца з ёй усё ж не пашкодзiць".

I салдацiк стаiўся за табакеркай, якая стаяла тут жа на стале. Адсюль ён выдатна бачыў цудоўную танцоўшчыцу.

Позна ўвечары ўсiх алавяных салдацiкаў, акрамя аднаногага - яго так i не маглi знайсцi, - паклалi ў каробку, ўсе людзi ў доме ляглi спаць. I вось, калi ўсталявалася цiшыня, цацкi самi пачалi гуляць у госцi, у вайну, а потым наладзiлi баль. Алавяныя салдацiкi грукалi ў сценкi каробкi - яны таксама хацелi выйсцi i пагуляць, ды нiяк не маглi падняць крышку. Нават шчаўкунчык пачаў куляцца, а грыфель пайшоў у скокi на грыфельнай дошцы. Падняўся такi шум i тлум, што ў клетцы прачнулася канарэйка i таксама загаварыла, ды пры тым яшчэ вершамi.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6