Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Толькi салдацiк i танцоўшчыца не рухалiся з месца. Яна па-ранейшаму стаяла на адной ножцы, выцягнуўшы рукi наперад, а ён застыў са стрэльбай у руках, як вартавы, i не адводзiў вачэй ад прыгажунi.

Прабiла дванаццаць. I раптам - шчоўк!
– раскрылася табакерка.

У гэтай табакерцы тытунь нiколi не трымалi, а сядзела ў ёй маленькае чарцяня. Яно выскачыла з табакеркi i азiрнулася навокал.

– Гэй, алавяны салдацiк!
– крыкнула чарцяня.
– Што ты заглядзеўся на скакуху! Яна надта добранькая для цябе.

Але алавяны салдацiк

зрабiў выгляд, што нiчога не чуе.

– Вось ты як!
– сказала чарцяня.
– Ну, пачакай жа да ранiцы!

Ранiцай, калi дзецi прачнулiся, яны знайшлi аднаногага салдацiка за табакеркай i паставiлi на акно.

Раптам акно расчынiлася - цi мо чарцяня гэта нашкодзiла цi проста пацягнула скразняком, хто ведае? Ды толькi аднаногi наш салдацiк паляцеў з трэцяга паверха ўнiз галавой - ды так, што ў вушах засвiсцела. Хвiлiна - i ён ужо стаяў на вулiцы дагары нагой, а яго стрэльба i галава ў касцы заселi памiж каменнямi брукаванкi. Хлопчык i прыслуга адразу ж выбеглi на вулiцу шукаць салдацiка, але як нi iмкнулiся, знайсцi яго не маглi.

Неяк раз яны нават ледзь не наступiлi на салдацiка i ўсё-ткi не заўважылi яго. Калi б салдацiк крыкнуў: "Я тут!", яны, натуральна, адразу ж знайшлi б яго. Але ён лiчыў непрыстойным крычаць на вулiцы - бо ён жа быў салдат i насiў мундзiр.

Тут пайшоў дождж, сапраўдны лiвень. Па вулiцы пацяклi ручаi.

А калi нарэшце дождж скончыўся, да таго месца, дзе памiж брукам тырчэў алавяны салдацiк, прыбеглi двое хлапчукоў.

– Эге!
– сказаў адзiн з iх.
– Глядзi!
– алавяны салдацiк! Давай адправiм яго ў плаванне.

I яны зрабiлi са старой газеты лодачку, пасадзiлi ў яе алавянага салдацiка i пусцiлi ў канаўку. Лодачка паплыла, а хлапчукi пабеглi побач i запляскалi ў далонi.

Лодачку падхапiла хуткiм цячэннем i панесла. Вада ў канаве так i бурлiла. Яшчэ б ёй не бурлiць - пасля такога лiўня!

Алавяны салдацiк у лодачцы ўвесь дрыжэў, але трымаўся стойка, як i належыць сапраўднаму салдату: стрэльба на плячы, галава прама, грудзi наперад!

I вось лодачку занесла пад шырокi-шырокi мост; стала так цёмна, быццам салдацiк зноў трапiў у сваю каробку.

"Куды мяне нясе?
– думаў ён.
– Гэта ўсё хiтрыкi брыдкага чарцяня з табакеркi. Ах, калi б са мной у лодцы сядзела прыгажуня танцоўшчыца, я нiчога б не баяўся, нават калi б стала яшчэ цямней!"

У гэтую хвiлiну з-пад маста выскачыў вялiкi вадзяны пацук.

– Гэта хто такi?
– закрычаў ён.
– А пашпарт у цябе ёсць? Давай зараз жа пашпарт!

Але алавяны салдацiк маўчаў i моцна сцiскаў стрэльбу. Лодку яго несла ўсё далей i далей, а пацук плыў за iм наўздагон. Ён злосна шчоўкаў зубамi i крычаў, плывучы, насустрач трэскам i саломiнкам:

– Трымайце, трымайце яго! У яго няма пашпарта!

Тут лодачку панесла яшчэ хутчэй, i алавяны салдацiк нарэшце ўбачыў наперадзе святло. Мост скончыўся. Але ў гэтую хвiлiну пачуўся такi страшны грукат, ад якога задрыжэў бы любы храбрэц. Падумаць толькi! За мастом канаўка ўпадала прама

ў вялiкi бурны канал. Па такiх хвалях салдацiку ў маленькiм папяровым караблiку плысцi было гэтак жа небяспечна, як нам у сапраўднай лодцы ляцець да вялiзнага вадападу. Спынiцца было ўжо немагчыма. Лодку з алавяным салдацiкам вынесла ў вялiкi канал. Але салдацiк па-ранейшаму трымаўся малайцом i нават вокам не мiргнуў.

Лодачка закруцiлася на месцы, два-тры разы чарпанула вады i хутка напоўнiлася вадой да краёў. Вось салдацiк па пояс у вадзе, вось ужо па горла. I нарэшце, вада накрыла яго з галавой.

З сумам падумаў салдацiк пра сваю прыгажуню. Не бачыць яму больш мiлай танцоўшчыцы! Але ў апошнюю хвiлiну ўспомнiў ён салдацкую песню:

Наперад кроч на бой крывавы,

Бо за труной чакае слава!

I ён падрыхтаваўся з гонарам загiнуць у страшным вiры.

Але яго падцiкоўвала другая бяда.

З вады вынырнула вялiзная рыба i ўмомант праглынула салдацiка.

О, як цёмна i цесна было ў жываце рыбы! Цямней, чым пад мастом, больш цесна, чым у каробцы. Але алавяны салдацiк i тут трымаўся стойка. Ён выцягнуўся на ўвесь свой рост i яшчэ мацней сцiснуў сваю стрэльбу. Так ён праляжаў даволi доўга.

Раптам рыба замiтусiлася ва ўсе бакi, пачала ныраць, звiвацца, скакаць i нарэшце замёрла.

Зноў прайшло нямала часу. Салдацiк насумаваўся i задрамаў.

Прачнуўся ён ад таго, што над iм, як маланка, блiснуў востры нож. Стала зусiм светла, i хтосьцi закрычаў:

– Вось дык штука! Алавяны салдацiк!

А справа была так: рыбу злавiлi, адвезлi на рынак, а потым яна трапiла на кухню. Кухарка распарола ёй жывот вялiзным нажом i раптам убачыла алавянага салдацiка. Яна ўзяла салдацiка двума пальцамi ўпоперак жывата i панесла ў пакой.

Увесь дом збегся паглядзець на цудоўнага падарожнiка. Салдацiка паставiлi на стол, i раптам - якiх толькi дзiвосаў не бывае на свеце!
– ён убачыў той жа пакой, таго ж хлопчыка, тое ж самае акно, з якога не так даўно вывалiўся. Вакол былi тыя ж цацкi, а сярод iх горда ўзвышаўся цудоўны кардонны палац, i на парозе стаяла прыгажуня танцоўшчыца. Яна стаяла як i раней на адной ножцы, высока падняўшы другую. Вось гэта стойкасць!

Алавяны салдацiк так расчулiўся, што з яго вачэй ледзь не паказалiся алавяныя слёзы, але ён своечасова ўспомнiў, што салдатам плакаць не дазваляецца. Не мiргаючы глядзеў ён на танцоўшчыцу, яна глядзела на яго i абодва маўчалi.

Раптам адзiн з хлопчыкаў схапiў алавянага салдацiка i нi з таго нi з сяго кiнуў яго прама ў печку. Пэўна, яго падвучыла злое чарцяня з табакеркi. У печы ярка палалi дровы i алавянаму салдацiку стала страшэнна горача - ад агню або ад кахання, ён i сам не ведаў. Фарбы з яго зусiм злезлi, ён увесь палiняў магчыма, ад крыўды, а магчыма таму, што пабываў у вадзе i ў жываце рыбы. Але i тут ён трымаўся прама, сцiскаў сваю стрэльбу i не зводзiў вачэй з цудоўнай танцоўшчыцы, а танцоўшчыца глядзела на яго. I раптам салдацiк адчуў, што ён растапляецца ў агнi.

Поделиться:
Популярные книги

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Последний рейд

Сай Ярослав
5. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний рейд

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Иван Московский. Первые шаги

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Иван Московский
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Иван Московский. Первые шаги

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Идеальный мир для Социопата 2

Сапфир Олег
2. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.11
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 2

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Серые сутки

Сай Ярослав
4. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Серые сутки

Баоларг

Кораблев Родион
12. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Баоларг

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III