Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Ужо было позна, а русалачка ўсё не магла вачэй адарваць ад карабля i ад вельмi прыгожага прынца. Патухлi рознакаляровыя лiхтарыкi, не ўзляталi больш ракеты, не грукаталi гарматы, затое загуло i забурчала ў глыбiнi марской. Русалачка гайдалася на хвалях i ўсё заглядвала ў каюту, а карабель пачаў набiраць ход, адзiн за адным распускалiся ветразi, усё вышэй узнiмалiся хвалi, збiралiся хмары, далёка заблiскалi маланкi.
Насоўвалася бура, матросы пачалi здымаць ветразi. Карабель, разгойдваючыся, плыў па разгневаным моры, хвалi ўзнiмалiся вялiзнымi чорнымi гарамi, iмкнучыся перакацiцца цераз мачту, а карабель ныраў, быццам лебедзь, мiж высозных валоў i зноў узнiмаўся на грэбень грувасткай хвалi. Русалачцы ўсё гэта здавалася прыемнай прагулкай.
Карабель
Да ранiцы бура сцiхла. Ад карабля не засталося i трэскi. Зноў заззяла над вадой сонца i як быццам вярнула фарбы шчокам прынца, але вочы яго ўсё яшчэ былi заплюшчаны.
Русалачка адкiнула з iлба прынца валасы, пацалавала яго ў высокi прыгожы лоб, i ёй падалося, што ён падобны на мармуровага хлопчыка, якi стаiць у яе садзе. Яна пацалавала яго яшчэ раз i пажадала, каб ён выжыў.
Нарэшце яна ўбачыла сушу, высокiя сiнiя горы, на вяршынях якiх, нiбы чароды лебедзяў, бялелi снягi. Каля самага берага зелянелi дзiвосныя лясы, а перад iмi стаяла не то царква, не то манастыр - яна не магла сказаць дакладна, ведала толькi, што гэта быў будынак. У садзе раслi апельсiнавыя i лiмонныя дрэвы, а каля самых варотаў - высокiя пальмы. Мора ўразалася тут у бераг невялiкiм залiвам, цiхiм, але вельмi глыбокiм, са скалой, каля якой мора намыла дробнага белага пяску. Сюды якраз i прыплыла русалачка з прынцам i паклала яго на пясок так, каб галава была крыху вышэй на сонцы.
Тут у высокiм белым будынку зазванiлi званы, i ў сад высыпаў цэлы натоўп маладых дзяўчат. Русалачка адплыла далей за высокiя камянi, якiя тарчалi з вады, накрыла свае валасы i грудзi марской пенай, так што цяпер нiхто не заўважыў бы яе твару, i пачала чакаць, цi не прыйдзе хто на дапамогу няшчаснаму прынцу.
Неўзабаве да скалы падышла маладая дзяўчына i спачатку вельмi спалохалася, але тут жа пасмялела i паклiкала iншых людзей, i русалачка ўбачыла, што прынц ажыў i ўсмiхнуўся ўсiм, хто быў каля яго. А ёй ён не ўсмiхнуўся, ён нават не ведаў, што яна выратавала яму жыццё. Засумавала русалачка, i калi прынца завялi ў вялiкi будынак, яна сумна нырнула ў ваду i паплыла дамоў.
Цяпер яна стала яшчэ цiшэйшай, яшчэ больш задуменнай, чым раней. Сёстры цiкавiлiся, што яна бачыла ўпершыню на паверхнi мора, але яна нiчога iм не расказала.
Часта ранiцамi i вечарамi прыплывала яна да таго месца, дзе пакiнула прынца. Яна бачыла, як паспявалi ў садзе плады, як iх потым збiралi, бачыла як растаў снег на высокiх гарах, але прынца так больш i не бачыла i вярталася дамоў кожны раз усё больш маркотнай. Адзiнай радасцю было для яе сядзець у сваiм садзе, абхапiўшы рукамi прыгожую мармуровую статую, падобную на прынца, але свае кветкi яна больш не даглядала. Яны здзiчэлi i разраслiся па дарожках, пераплялiся сцяблiнамi i лiсцем з галiнамi дрэў, i ў садзе стала
Нарэшце яна не вытрымала i расказала пра ўсё адной з сясцёр. Потым даведалiся i астатнiя сёстры, але больш нiхто, хiба што яшчэ дзве-тры русалкi ды iхнiя самыя блiзкiя сяброўкi. Адна з iх таксама ведала аб прынцу, бачыла свята на караблi i нават ведала, адкуль родам прынц i дзе яго каралеўства.
– Паплылi разам, сястрыца!
– сказалi русалачцы сёстры i, абняўшыся, паднялiся на паверхню мора каля таго месца, дзе стаяў палац прынца.
Палац быў узведзены са светла-жоўтага блiскучага каменя, з вялiкiмi мармуровымi лесвiцамi; адна з iх спускалася проста да мора. Прыгожыя пазалочаныя купалы ўзвышалiся над дахам, а памiж калонамi, якiя абкружалi будынак, стаялi мармуровыя статуi, зусiм як жывыя людзi. Праз высокiя люстраныя вокны былi вiдаць раскошныя пакоi; усюды вiселi дарагiя шаўковыя фiранкi, былi разасланы дываны, а сцены ўпрыгожвалi вялiкiя карцiны. Цуд, ды i толькi! Пасярод самай вялiкай залы журчаў фантан; струменi вады бiлi высока-высока пад шкляны купал, праз якi ваду i дзiўныя раслiны, па краях басейна, асвятляла сонца.
Цяпер русалачка ведала, дзе жыве прынц, i пачала прыплываць да палаца амаль кожны вечар цi кожную ноч. Нiводная з сясцёр не асмельвалася падплываць да зямлi так блiзка, ну а яна заплывала нават у вузкi канал, што праходзiў якраз пад мармуровым балконам, ад якога падаў на ваду доўгi цень. Тут яна спынялася i падоўгу глядзела на юнага прынца, а ён жа думаў, што гуляе пры святле месяца адзiн-адзiнюткi.
Шмат разоў бачыла яна, як ён катаўся з музыкантам на сваёй шыкоўнай лодцы, упрыгожанай трапяткiмi сцягамi. Русалачка пазiрала з зялёнага трыснягу, i калi людзi часам заўважалi, як трапеча на ветры яе доўгi серабрыста-белы вэлюм, iм здавалася, што гэта плёскае крылам лебедзь.
Шмат разоў чула яна, як гаварылi аб прынцу рыбакi, якiя лавiлi па начах з факелам рыбу, яны расказвалi аб iм шмат добрага, i русалачка радавалася, што выратавала яму жыццё, калi амаль нежывога, насiла па хвалях; яна прыгадвала, як яго галава ляжала на яе грудзях i як пяшчотна пацалавала яна яго тады. А ён жа нiчога не ведаў пра яе, яна яму i прыснiцца не магла!
Усё больш i больш пачынала русалачка любiць людзей, усё мацней цягнула яе да iх; iхнi зямны свет здаваўся ёй значна большым, чым яе падводны, яны маглi ж пераплываць на сваiх караблях мора, узбiрацца на высокiя горы вышэй за аблокi, а iхнiя краiны з лясамi i палямi раскiнулiся так шырока, што i вокам не ахопiш! Вельмi хацелася русалачцы пабольш даведацца пра людзей, пра iх жыццё, але сёстры не маглi адказаць на ўсе яе пытаннi, i яна звярталася да бабулi: старая добра ведала "вышэйшы свет", як яна справядлiва называла зямлю, што ляжала над морам.
– Калi людзi не топяцца, - пыталася русалачка, - тады яны жывуць вечна, не памiраюць, як мы?
– Ну што ты!
– адказвала старая.
– Яны таксама памiраюць, iхнi век нават карацейшы за наш. Мы жывём трыста гадоў; толькi калi мы перастаем быць, нас не хаваюць, у нас нават няма магiл, мы проста ператвараемся ў марскую пену.
– Я б аддала ўсе свае сотнi гадоў за адзiн дзень чалавечага жыцця, прамовiла русалачка.
– Глупства! Не трэба i думаць пра гэта!
– сказала старая.
– Нам тут жывецца куды лепш, чым людзям на зямлi!
– Значыць, i я памру, стану марской пенай, не буду больш чуць музыкi хваляў, не ўбачу нi дзiвосных кветак, нi чырвонага сонца! Няўжо я нiяк не магу пажыць сярод людзей?
– Можаш, - сказала бабуля, - няхай толькi хто-небудзь з людзей палюбiць цябе так, што ты станеш яму даражэйшай за бацьку i мацi, калi ты завалодаеш усiм яго сэрцам i ўсiмi думкамi, калi ён ажэнiцца з табой i паклянецца ў вечнай вернасцi. Але гэтага не можа быць нiколi! Бо тое, што ў нас лiчыцца прыгожым - твой рыбiн хвост, напрыклад, - людзi лiчаць брыдкiм. Яны нiчога не разумеюць у прыгажосцi; на iх меркаванне, каб быць прыгожым, трэба абавязкова мець дзве нязграбныя падпоркi - ногi, так яны iх называюць.