Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

У гэты момант дзверы ў пакоi расчынiлiся, скразняк падхапiў цудоўную танцоўшчыцу, i яна, як матылёк, уляцела ў печку прама да салдацiка. Полымя ахапiла яе, яна ўспыхнула - i канец. Тут ужо i алавяны салдацiк зусiм расплавiўся.

На другi дзень служанка пачала выграбаць з печкi попел i знайшла маленькi камок волава, падобны на сэрца, ды абгарэлую, чорную, як вугаль, брошку. Гэта было ўсё, што засталося ад стойкага алавянага салдацiка i яго цудоўнай танцоўшчыцы.

ЖАБА

Калодзеж быў глыбокi. Такi глыбокi, што сонца нiяк не магло зазiрнуць

у празрыстую калодзежную ваду. А там, куды сонечныя промнi ўсё-такi даставалi, мiж камянямi рос зялёны мох.

Вось на тых камянях i жыло вялiкае сямейства жаб. У калодзежы iх лiчылi перасяленцамi. Першай сюды перасялiлася старая жаба - прабабка. Зялёныя жабы, насельнiкi вады, прызналi ў той жабе сваю родзiчку, але пачалi называць яе сямейства "дачнiкамi, якiя прыехалi на купанне". Дачнiкi вельмi любiлi сваю "сушу" - мокрыя калодзежныя сцены.

Бабуля жаб аднойчы здзейснiла падарожжа. Яна трапiла ў вядро з вадой, i яе паднялi наверх. Сонца ўдарыла ёй у вочы. Але яна паспела выкарабкацца з вядра i шумна плюхнулася ў калодзеж. Тры днi адлежвалася, бо вельмi ж разбалелася спiна.

Аб тым, што паспела ўбачыць наверсе, яна мала расказвала, бо адзiн мiг пабыла там. Адно толькi ўведала, што калодзеж - гэта яшчэ не ўвесь свет.

Безумоўна, пра iншы свет, апроч калодзежны, магла б расказаць прабабка-жаба, але яна любiла маўчаць. Толькi аднойчы разгаварылася i выдала тайну:

– У кагосьцi з нас, а можа, i ў мяне самой, схаваны ў галаве каштоўны камень.

Зялёныя жабы слухалi яе з недаверам, пасля састроiлi грымасы i нырнулi на дно. А маладыя жабы ганарлiва выцягвалi заднiя лапкi. Кожная з iх уяўляла: каштоўны камень менавiта ў яе. Яны нават пабойвалiся хiтаць галавой. Урэшце асмелiлiся i распыталi старую жабу пра каштоўны камень. Вось што яна паведала:

– Камень той такi прыгожы i такi каштоўны, што я нават апiсаць яго не магу. А носяць яго, каб самому было прыемна, каб iншыя зайздросцiлi. Больш нiчога не распытвайце...

– Ну, у мяне дык каштоўнага каменя няма, - сказала самая маленькая i вельмi брыдкая жаба.
– Дый навошта мне тая прыгажосць? А калi табе зайздросцяць, што тут прыемнага? Я мару зусiм пра iншае. Мне б хаця разок падняцца паверх калодзежа. Вiдаць, там прыгажосць неапiсальная!

– Сядзi дзе сядзiш!
– умяшалася старая жаба.
– Тут ты ўсiх ведаеш i цябе ўсе ведаюць. Беражыся толькi вядра, каб яно цябе не раздушыла. А калi трапiш у яго, то хутчэй выскаквай. Ды так удала, як я некалi - i скура i косцi цэлыя.

– Квак!
– сказала маленькая жаба, а гэта ўсё роўна, што "Ах!" па-нашаму.

Ёй вельмi хацелася пабыць знадворку калодзежа. Убачыць сапраўдную зелянiну, траву. I калi наступнай ранiцай поўнае вядро вады на iмгненне затрымалася каля каменя, дзе яна сядзела, сэрца маленькай жабы ўздрыгнула, яна кiнулася ў вядро i прытаiлася на дне.

Як толькi чалавек выцягнуў вядро наверх, з яго тут жа выплюхнуў ваду, сказаў пры гэтым:

– Вось не пашанцавала! Такую брыдоту выцягнуў!..

I

ён штурхнуў нагой жабу, ледзь не скалечыў яе. Жаба зашылася ў высокую крапiву. Тут яна адчувала сябе так, як мы, людзi, у вялiкiм лесе, дзе сонца ледзь прабiваецца праз лiстоту i галiны.

Маленькая жаба прасядзела ў крапiве цэлую гадзiну, супакоiлася, агледзелася i сказала сама сабе:

– Цiкава, а што за крапiвой? Калi ўжо вылезла з калодзежа, то трэба ўсё агледзець наўкол.

I яна заспяшалася, зачыкiльгала i апынулася на дарозе. Сонца свяцiла ёй у вочы, пылам прыпудрывала яе, а яна ўсё шлёпала цераз дарогу.

"Во дзе сапраўды суша! Якая прыгажосць наўкол! У мяне нават усярэдзiне казыча", - думала калодзежная жаба.

Неўзабаве яна дапаўзла да канавы. Тут раслi незабудкi i вятроўнiк. Вакол канавы сцяной стаялi бузiна i глог. Белы ўюнок вiўся, што лiяна. А колькi тут стракацела кветак! Над iмi лётаў матылёк. Жаба вырашыла, што гэта таксама кветка. Толькi адарвалася ад сцябла i хоча палятаць па свеце. Хто-хто, а яна добра разумела гэта.

– От калi б я магла так хутка рухацца, - уздыхнула жаба.
– Квак! Ах! Якая прыгажосць!

Жаба пражыла ў канаве восем дзён i восем начэй. Яды хапала ўволю. А на дзевяты дзень рашыла: "Уперад! Жыццё цудоўнае! Як добра вылезцi з калодзежа, пасядзець у крапiве, прапаўзцi па пыльнай дарозе i адпачыць у сырой канаве. Але ўперад! Трэба шукаць сяброў!.."

I жаба зноў кiнулася падарожнiчаць.

Яна пераадолела поле. Даскакала да вялiкай сажалкi, зарослай чаротам. У зараснiку яе сустрэлi мясцовыя жабы, спыталi:

– Вам тут не вельмi сыра?.. Мы вам рады. Будзьце як дома...

Вечарам госцю запрасiлi на дамашнi канцэрт. Вячэрай не частавалi, затое напiткi былi бясплатныя - цэлая сажалка, пi на здароўе!

Той жа ноччу маленькая жаба пайшла падарожнiчаць далей. Ёй падабалiся зоркi, малады месяц, высокае неба, а ўдзень - сонца на iм. Але для сябе яна ўвесь час паўтарала:

– Я нiбыта ўсё яшчэ ў калодзежы. Толькi ён значна большы за той, у якiм я жыла. А мне трэба ўзняцца ўверх, да самага сонца!

Аднойчы маладой жабе падалося, што месяц цi сонца - гэта проста вялiкiя вёдры. Нехта некалi апусцiць iх да яе, i яна падымецца высока-высока ў неба. Ах, якое там святло, якi бляск! Нават самы каштоўны камень не ззяе так зырка, як сонца. Уперад, да шчасця!

I калодзежная жаба скокнула так далёка, як не ўсялякая жаба здолее, i апынулася на прасёлачнай дарозе. Вакол жылi людзi. Усюды былi сады i агароды. Жаба прыпынiлася адпачыць пад капустай. Агледзелася наўкол i зрабiла новае адкрыццё:

– Ах, якi вялiкi свет i як цiкава ў iм! Колькi ўсялякiх дзiўных стварэнняў у свеце! Не трэба толькi седма сядзець на адным месцы.

I яна скокнула ў агарод, зноў квакнула:

– Ах, якая тут зелянiна! Якi цуд!

– Яшчэ б!
– адгукнуўся вусень, якi сядзеў на капусным лiсце.
– Мой лiст самы вялiкi! Ён закрывае паўсвету. Але мне добра на iм!

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6