Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Цябе падарылi!
– сказаў хлапчук.
– I ты павiнен застацца тут! Хiба ты не разумееш гэтага?

Стары гаспадар заявiўся са скрынкай, у якой было шмат самага рознага i незвычайнага: нейкiя шкатулачкi, флакончыкi i калоды старасвецкiх картаў такiх вялiкiх, аздобленых золатам, цяпер ужо не ўбачыш! Дзядок адчынiў для госця i вялiкiя скрынкi даўняга камоднага бюро i нават клавiкорды, на вечку якiх быў намалёваны пейзаж. Iнструмент пад рукой гаспадара выдаваў цiхiя дрыготкiя гукi, а сам стары напяваў пры гэтым нейкую тужлiвую мелодыю.

– Гэтую песню спявала калiсьцi яна!
– сказаў ён, кiўнуўшы на

партрэт, куплены ў старызнiка, i вочы яго заблiшчэлi.

– Я хачу на вайну! Хачу на вайну!
– залемантаваў нечакана алавяны салдацiк i кiнуўся прэч з куфра.

Дзе ж ён дзеўся! Шукаў яго i сам стары гаспадар, шукаў i хлапчук - няма нiдзе, ды i толькi.

– Ладна, я знайду яго пасля!
– сказаў дзядок, але так i не знайшоў. Падлога ўся была са шчылiнамi, салдацiк упаў у адну з iх i ляжаў там, быццам у незасыпанай магiле.

Увечар хлапчук вярнуўся дадому. Час iшоў; наступiла зiма; вокны замерзлi, i хлопчыку прыйшлося дыхаць на iх, каб адтала на марозным шкле хоць маленькая лапiнка, у якую можна было б зiрнуць на вулiцу. Снег зацярушыў усе выразанкi i надпiсы на аздобе старога дома i закiдаў лесвiцу, - будынак стаяў быццам нежылы. Ды так яно i было: стары, гаспадар яго, памёр.

Вечарам да старога дома пад'ехала каляснiца, на яе паклалi труну i павязлi дзядка за горад, у сямейны склеп. Нiхто не крочыў за труной - усе сябры старога даўным-даўно памерлi. Хлапчук паслаў услед труне паветраны пацалунак.

Пасля некалькiх дзён у старым доме назначылi аўкцыён. Хлапчук бачыў з акенца, як выносiлi старасвецкiя партрэты рыцараў i паненак, кветкавыя гаршкi з доўгiмi вушамi-ручкамi, старыя крэслы i шафы ды камоды. Адно падалося сюды, iншае туды; партрэт панi, куплены ў крамцы старызнiка, вярнуўся зноў у дом ды так там i застаўся: нiхто ж не ведаў гэтай жанчыны, дык нiкому i не патрэбен быў яе партрэт.

Увесну пачалi бурыць стары дом - гэтая вартая жалю развалiна ўжо мазолiла ўсiм вочы, i з вулiцы можна было зазiрнуць у пакоi са шпалерамi са свiной скуры, што вiселi цяпер абрыўкамi; зелянота на тэрасе разраслася яшчэ пышней i густа абвiвала ўпалыя бэлькi. Затым прыбралi, вычысцiлi мясцiну, дзе стаяў стары дом.

– Вось i выдатна!
– сказалi суседнiя дамы.

Замест старога дома на вулiцы з'явiўся новы, з вялiкiмi вокнамi i белымi роўнымi сценамi. Перад iм, гэта значыць, уласна, на тым самым месцы, дзе стаяў раней стары дом, заклалi садзiк, i вiнаградныя галiнкi пацягнулiся адтуль да сцяны суседняга дома. Садзiк абгарадзiлi высокiмi жалезнымi краткамi, а ў яго вяла жалезная брамка. Усё гэта выглядала так хораша, што мiнакi прыпынялiся i выцiкоўвалi скрозь краткi. Вiнаградныя галiнкi былi ўсыпаныя дзесяткамi вераб'ёў, якiя цiўкалi наперабой, але не пра стары дом, - бо яны яго не маглi помнiць; з таго часу прайшло гэтулькi гадоў, што хлапчук паспеў стаць мужчынам. З яго выйшаў дзелавiты чалавек - на радасць бацькам. Ён толькi што ажанiўся i пераехаў са сваёй маладой жонкаю якраз у гэты новы дом з садам.

Абое яны былi ў садзе; муж назiраў, як жонка садзiла на клумбе нейкую ўпадабаную ёй палявую кветачку. Раптам маладая жанчына ўсклiкнула:

– Ай! Што гэта?

Яна ўкалолася - з мяккай, рыхлай зямлi тырчэла штосьцi вострае. Гэта быў падумайце толькi!
– алавяны салдацiк, той самы, якi знiк у старога, валяўся ў смеццi i, нарэшце, шмат-шмат гадоў праляжаў у

зямлi.

Маладая жанчына абцерла салдацiка спачатку зялёным лiстком, а затым сваёй тонкай хусцiнкаю. Як цудоўна пахла ад яе духамi! Алавяны салдацiк нiбы акрыяў пасля страты прытомнасцi.

– Дай мне на яго зiрнуць!
– усклiкнуў малады чалавек, усмiхнуўся i пахiтаў галавою.
– Ну, гэта, канечне ж, не той самы, але ён напамiнае мне адну гiсторыю з майго дзяцiнства!

I ён расказаў сваёй жонцы пра стары дом, пра яго гаспадара i пра алавянага салдацiка, якога ён даў у падарунак беднаму адзiнокаму дзядку. Карацей, ён расказаў усё, як было на самай справе, i маладая жанчына нават пусцiла слязiну, слухаючы яго.

– А можа, гэта i ёсць той самы алавяны салдацiк!
– сказала яна.
– Я схаваю яго на памяць. А ты абавязкова пакажы мне магiлу таго старога чалавека.

– Я i сам не ведаю, дзе яна!
– адказаў ён.
– Ды i нiхто не ведае! Усе яго сябры памерлi раней за яго, дык нiхто i не даглядаў яго магiлы, я ж у тыя часы быў яшчэ горкiм дзiцем.

– Якi жах быць такiм адзiнокiм!
– уздыхнула яна.

– Жах быць адзiнокiм!
– сказаў салдацiк.
– Але якое шчасце бачыць, што пра цябе не забылiся!

– Шчасце!
– паўтарыў чыйсьцi голас зусiм паблiзу, але нiхто не пачуў яго, апроч алавянага салдацiка.

Гэта гаварыў шматок свiной скуры, якой калiсьцi былi абабiтыя пакоi старога дома. Залацiстасць з яго знiкла ўся, i ён быў падобны ўжо на брудны грудок зямлi, але ў яго быў свой погляд на ўсё, i ён выказаў яго, гэты свой погляд:

Што ж, пазалота сатрэцца,

Свiная ж скура застанецца!

Алавяны салдацiк, аднак, з гэтым не згадзiўся.

ЗЛЫ КНЯЗЬ

Паданне

Жыў-быў злы, фанабэрлiвы князь. Ён толькi i думаў пра тое, як бы пакарыць сабе ўвесь свет, на ўсiх нагнаць страху адным сваiм iмем. I вось ён iшоў у чужыя землi з агнём i мячом; воiны ягоныя тапталi нiвы ды палiлi сялянскiя хаты; чырвоныя языкi лiзалi лiсце на дрэвах, а плады падсмажвалiся на абвугленых галiнах. Часта бедная мацi хавалася з голенькiм грудным немаўляткам за сценамi, што дымiлiся, але ваяры шнарылi паўсюль, знаходзiлi iх, i пачыналася д'ябальская забава! Злыя духi не маглi рабiць горш. Але князю здавалася, быццам справы iшлi як мае быць. Дзень пры днi расла князева магутнасць, iмя ягонае наводзiла жах на ўсiх, i ўдача спадарожнiчала яму ва ўсiх дзеяннях. З пакораных гарадоў вывозiў ён золата ды багатыя скарбы, i ў сталiцы ягонай накапiлiся незлiчоныя багаццi: нiдзе ў свеце не было анiчога падобнага. Ён загадаў будаваць цудоўныя палацы, цэрквы ды аркi, i ўсе, хто бачыў гэтыя дзiвосныя пабудовы, казалi: "Якi вялiкi князь!" Яны не думалi пра бядоты, у якiя ён кiнуў чужыя землi, не чулi стогнаў i скаргаў, што не змаўкалi ў абрабаваных ды спаленых гарадах.

Сам князь глядзеў на сваё золата i думаў, як iншыя: "Якi я вялiкi князь! Але мне яшчэ мала ўсяго гэтага! Хачу большага! Нiчыя ўлада ў свеце не павiнна быць роўнай маёй, не тое каб пераўзыходзiць яе!"

I ён пайшоў вайной на сваiх суседзяў i ўсiх пакарыў. Палонных каралёў ён загадаў прыкоўваць залатымi ланцугамi да сваёй каляснiцы кожны раз, як збiраўся праехацца па вулiцах сталiцы. Калi ж ён сядзеў за сталом, яны павiнны былi ляжаць пры яго нагах i нагах прыдворных ды хапаць кавалкi хлеба, якiя iм кiдалi.

Поделиться:
Популярные книги

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Михайлов Дем Алексеевич
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Низший - Инфериор. Компиляция. Книги 1-19

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...