Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Больш за ўсё русалачка любiла слухаць расказы пра свет людзей там, наверсе. Старой бабулi давялося расказаць ёй усё, што яна ведала пра караблi i гарады, пра людзей i жывёл. Асаблiва дзiвосным i незвычайным здавалася русалачцы тое, што кветкi на зямлi пахнуць, - не тое, што тут, на марскiм дне, - лясы там зялёныя, а рыба сярод галiн спявае так гучна i прыгожа, што проста заслухаешся. Рыбай бабуля называла птушак, iнакш унучкi не зразумелi б яе: яны ж зроду не бачылi птушак.

– Калi вам споўнiцца пятнаццаць гадоў, - казала бабуля, - вам дазволяць усплываць на паверхню, сядзець у месячным святле на скалах i глядзець на вялiзныя караблi, якiя праплываюць мiма, на лясы i гарады!

У гэтым годзе старэйшай прынцэсе якраз спаўнялася пятнаццаць гадоў, але сёстры

былi пагодкамi, i выходзiла так, што толькi праз пяць гадоў самая малодшая зможа падняцца з дна марскога i ўбачыць, як жывецца нам тут, наверсе. Ды кожная абяцала расказаць астатнiм, што яна ўбачыла i што ёй больш за ўсё спадабалася ў першы дзень, - бабулiных расказаў iм было мала, хацелася ведаць як мага больш.

Нiводную з сясцёр не вабiла так на паверхню, як самую малодшую, цiхую, задуменную русалачку, якой даводзiлася чакаць даўжэй за ўсiх. Ноч за ноччу праводзiла яна каля адчыненага акна i ўсё глядзела наверх праз цёмна-сiнюю ваду, у якой плёскала хвастамi i плаўнiкамi рыба. Месяц i зоркi бачылiся ёй, i хоць свяцiлi яны зусiм цьмяна, затое здавалiся праз ваду нашмат большымi, чым нам. А калi пад iмi нiбы плыло цёмнае воблака, ведала яна, што гэта цi кiт праплывае, цi карабель, а на iм шмат людзей, i ўжо, канешне, iм i ў галаву не прыходзiла, што ўнiзе пад iмi прыгожанькая русалачка цягнецца да карабля сваiмi белымi рукамi.

I вось старэйшай прынцэсе споўнiлася пятнаццаць гадоў, i ёй дазволiлi ўсплыць на паверхню.

Колькi было расказаў, калi яна вярнулася назад! Ну, а лепш за ўсё, расказвала яна, было ляжаць у месячным святле на водмелi, калi мора спакойнае, i разглядваць вялiкi горад на беразе: быццам сотнi зорак, там мiгцелi агнi, чулася музыка, шум экiпажаў, гамана людзей, вiднелiся званiцы i шпiлi, званiлi званы. I якраз таму, што туды ёй нельга было, туды i цягнула яе больш за ўсё.

Як прагна слухала яе расказы самая малодшая сястра! А потым, вечарам, стаяла каля адчыненага акна i глядзела наверх праз цёмна-сiнюю ваду i думала пра вялiкi горад, шумны i ажыўлены, i ёй здавалася нават, што яна чуе, як звоняць званы.

Праз год i другой сястры дазволiлi падняцца на паверхню i плыць куды пажадае. Яна вынырнула з вады якраз у тую хвiлiну, калi сонца заходзiла, i вырашыла, што больш дзiвоснага вiдовiшча няма на свеце. Неба было ўсё залатое, сказала яна, а воблакi - ах, у яе проста няма слоў апiсаць, якiя яны прыгожыя! Чырвоныя i фiялетавыя, плылi яны па небе, але яшчэ хутчэй ляцела да сонца, нiбы доўгi белы вэлюм, чарада дзiкiх лебедзяў. Яна таксама паплыла да сонца, але яно апусцiлася ў ваду, i ружовы водблiск на моры i аблоках патух.

Яшчэ праз год паднялася на паверхню трэцяя сястра. Гэта была смялейшая за ўсiх i праплыла ў шырокую раку, якая ўпадала ў мора. Яна ўбачыла там зялёныя ўзгоркi з вiнаграднiкамi, а з гушчару цудоўнага лесу выглядвалi палацы i сядзiбы. Яна чула, як спяваюць птушкi, а сонца прыгравала так моцна, што ёй не раз даводзiлася ныраць у ваду, каб астудзiць свой палымяны твар. У бухце ёй трапiўся цэлы гурт маленькiх чалавечых дзяцей, яны бегалi галышом i плюхалiся ў вадзе. Ёй захацелася пагуляць з iмi, але яны спалохалiся яе i ўцяклi, а замест iх з'явiўся нейкi чорны звярок - гэта быў сабака, толькi ж ёй яшчэ нi разу не даводзiлася бачыць сабаку - i забрахаў на яе так страшна, што яна перапалохалася i паплыла назад у мора. Але нiколi не забыць ёй дзiвоснага лесу, зялёных узгоркаў i прыгожых дзяцей, якiя ўмеюць плаваць, хаця i няма ў iх рыбiнага хваста.

Чацвертая сястра не была такой смелай, яна плавала ў адкрытым моры i лiчыла, што там якраз i было лепш за ўсё: мора вiдаць вакол на вельмi многа мiль, неба над галавой як велiзарны шкляны купал. Бачыла яна i караблi, толькi зусiм здалёку, i выглядалi яны амаль як чайкi, а яшчэ ў моры кулялiся гарэзлiвыя дэльфiны i кiты пускалi з ноздраў ваду, таму здавалася, быццам вакол бiлi сотнi фантанаў.

Дайшла чарга i да пятай сястры. Яе дзень нараджэння быў зiмой, i таму яна ўбачыла тое, чаго не ўдавалася ўбачыць iншым. Мора было зусiм зялёнае, расказвала яна, усюды плавалi вялiзныя ледзяныя горы, кожная

нiбы жамчужына, толькi куды вышэйшая за любую званiцу, пабудаваную людзьмi. Яны былi самага мудрагелiстага выгляду i ззялi, быццам алмазы. Яна ўселася на самую вялiкую з iх, вецер развяваў яе доўгiя валасы, i матросы спалохана абыходзiлi гэтае месца далей. Да вечара неба зацягнулася хмарамi, заблiскалi маланкi, загрымеў гром, пачарнелае мора ўзнiмала ўгору вялiзныя ледзяныя глыбы, якiя асвятлялiся ўспышкамi маланак. На караблях здымалi ветразi, вакол быў страх i жах, а яна хоць бы што плыла на сваёй ледзяной гары i пазiрала, як маланкi сiнiмi зiгзагамi б'юць у мора.

Так вось i было: выплывае якая-небудзь з сясцёр першы раз на паверхню, захапляецца ўсiм новым i прыгожым, ну а тады, калi дарослай дзяўчынай можа падняцца наверх у любую хвiлiну, усё становiцца для яе нецiкавым i яна iмкнецца дамоў i ўжо праз месяц гаворыць, што ў iх унiзе лепш, чым дзе, толькi тут i адчуваеш сябе дома.

Часта па вечарах, абняўшыся, усплывалi пяць сясцёр на паверхню. Ва ўсiх былi дзiвосныя галасы, як нi ў кога з людзей, i калi пачыналася бура, якая пагражала гiбеллю караблям, яны плылi перад караблямi i спявалi так соладка аб тым, як добра на марскiм дне, угаворвалi матросаў без боязi спусцiцца ўнiз. Толькi матросы не маглi разабраць слоў, iм здавалася, што гэта проста шумiць бура, ды i не давялося б iм убачыць на дне нiякiх дзiвосаў - калi карабель тануў, людзi захлыналiся i траплялi ў палац марскога цара ўжо мёртвыя.

Малодшая ж русалачка, калi сёстры яе ўсплывалi вось так на паверхню, заставалася адна-адзiнюткая i глядзела iм ўслед, i ёй хацелася плакаць, ды толькi русалкам не дадзена слёз, i ад гэтага ёй было яшчэ горш.

– Ах, калi ж мне будзе пятнаццаць гадоў!
– казала яна.
– Я ведаю, што вельмi палюблю той свет i людзей, якiя там жывуць!

Нарэшце i ёй споўнiлася пятнаццаць гадоў.

– Ну вось, выгадавалi i цябе!
– сказала бабуля, каралева-ўдава.
– Падыдзi ж сюды, я ўпрыгожу цябе, як астатнiх сясцёр!

I яна надзела русалачцы на галаву вянок з белых лiлей, толькi кожны пялёстак быў палавiнкай жамчужыны, а потым начапiла ёй на хвост восем вустрыц у знак яе высокага сану.

– Ды гэта балюча!
– сказала русалачка.

– Каб быць прыгожай, можна i пацярпець!
– сказала бабуля.

Ах, з якой ахвотай скiнула б русалачка ўсю гэту пышнасць i цяжкi вянок! Чырвоныя кветкi з яе градкi падышлi б ёй куды больш, але нiчога не паробiш.

– Бывайце!
– сказала яна i лёгка i плаўна, быццам бурбалачка паветра, паднялася на паверхню.

Калi яна падняла галаву над вадой, сонца толькi што села, але аблокi яшчэ адсвечвалi ружовым i залатым, а ў блякла-чырвоным небе ўжо запалiлiся ясныя вячэрнiя зоркi; паветра было мяккае i свежае, мора спакойнае. Непадалёку стаяў трохмачтавы карабель з адным паднятым ветразем - не было нi самага малога ветрыку. Усюды на снасцях i рэях сядзелi матросы. З палубы чулiся музыка i спевы, а калi зусiм сцямнела, сотнi рознакаляровых лiхтарыкаў асвяцiлi карабель, i ў паветры быццам бы замiльгалi сцягi ўсiх нацый. Русалачка падплыла прама да акна каюты, i кожны раз, калi яе прыпадымала хваляй, яна магла зазiрнуць усярэдзiну праз празрыстае шкло. Там было шмат прыгожа апранутых людзей, але прыгажэйшым за ўсiх быў малады прынц з вялiкiмi чорнымi вачыма. Яму, пэўна, было не больш за шаснаццаць гадоў. Святкаваўся дзень нараджэння, таму на караблi i было так весела. Матросы танцавалi на палубе, а калi выйшаў туды малады прынц, у неба ўзляцелi сотнi ракет, i стала светла як днём, нават русалачка зусiм перапалохалася i нырнула ў ваду, але хутка зноў высунула галаву, i здавалася, нiбы ўсе зоркi з неба падаюць да яе ў мора. Нiколi яшчэ не бачыла яна такога феерверка. Круцiлiся колам вялiзныя сонцы, узлятала ў сiнюю высь дзiвосная вогненная рыба, i ўсё гэта адлюстроўвалася ў цiхай, яснай вадзе. На самiм караблi было так светла, што можна было адрознiць кожны канат, а людзей i тым больш. Ах, якi прыгожы быў малады прынц! Ён пацiскаў усiм рукi, усмiхаўся i смяяўся, а музыка ўсё грымела i грымела ў цудоўную ноч.

Поделиться:
Популярные книги

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Ненастоящий герой. Том 1

N&K@
1. Ненастоящий герой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Ненастоящий герой. Том 1

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12