Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

"Гэта таму, што я такое брыдкае", - падумала качаня i, заплюшчыўшы вочы, кiнулася бегчы, само не ведаючы куды. Яно бегла да той пары, пакуль не апынулася ў болоце, дзе жылi дзiкiя качкi.

Тут яно правяло ўсю ноч. Беднае качаня стамiлася, i яму было вельмi сумна.

Ранiцай дзiкiя качкi прачнулiся ў сваiх гнёздах i ўбачылi новага таварыша.

– Гэта што за птушка?
– спыталi яны.

Качаня круцiлася i кланялася ва ўсе бакi, як магло.

– Ну i брыдкае ж ты!
– сказалi дзiкiя качкi.
– Аднак нам што да таго, толькi б ты не лезла да нас у

радню.

Небарака! Дзе ўжо яму было думаць пра гэта! Толькi б дазволiлi жыць у чароце ды пiць балотную ваду, - пра iншае яно i не думала.

Так яно праседзела ў балоце два днi. На трэцi дзень туды прыляцелi два дзiкiя гусакi. Яны зусiм нядаўна навучылiся лётаць i таму вельмi важнiчалi.

– Слухай, дружа!
– сказалi яны.
– Ты такi дзiўны, што на цябе глядзець весела. Хочаш сябраваць з намi? Мы птушкi вольныя - куды хочам, туды i ляцiм. Тут паблiзу ёсць яшчэ балота, там жывуць вельмi мiлыя дзiкiя гускi-паненкi. Яны ўмеюць гаварыць: "Рап! Рап!" Ты такi забаўны, што, чаго добрага, будзеш карыстацца ў iх вялiкiм поспехам.

Пiф! Паф!
– прагучала раптам над балотам, i абодва гусака ўпалi ў чараты мёртвыя, а вада пачырванела ад крывi.

Пiф! Паф!
– пачулася зноў, i цэлая чарада дзiкiх гусей узнялася над балотам. Грымеў стрэл за стрэлам. Паляўнiчыя акружылi балота з усiх бакоў, некаторыя з iх залезлi на дрэвы i вялi стралянiну зверху. Блакiтны дым воблакамi ахутываў вершалiны дрэў i слаўся над вадой. Па балоце шнырылi паляўнiчыя сабакi. Толькi i чуваць было: шлёп-шлёп! I чарот гайдаўся. Беднае качаня ад страху было ледзь жывое. Толькi яно хацела схаваць галаву пад крыльца, як раптам проста перад iм вырас паляўнiчы сабака з высунутым языком i ззяючымi злымi вачамi. Ён зiрнуў на качаня, ашчэрыў вострыя зубы i шлёп-шлёп!
– пабег далей.

"Здаецца, пранесла, - падумала качаня i перавяло дух.
– Вiдаць, я такое брыдкае, што нават сабаку агiдна з'есцi мяне!"

I яно прытаiлася ў чароце. А над яго галавой раз-пораз свiстаў шрот, чулiся стрэлы.

Стралянiна змоўкла толькi адвячоркам, але качаня доўга яшчэ баялася паварушыцца.

Прайшло некалькi гадзiн. Нарэшце яно асмелiлася ўстаць, асцярожна агледзелася наўкол i кiнулася бегчы далей па полi i лузе.

Дзьмуў такi моцны сустрэчны вецер, што качаня ледзь-ледь перасоўвала лапкi.

Да ночы яно дабралася да маленькай убогай хаткi. Хатка гэтак струхлела, што гатова была ўпасцi, ды не ведала, на якi бок, таму i трымалася.

Вецер так i падхоплiваў качаня, - даводзiлася прыцiскацца да самой зямлi, каб не знесла.

На шчасце, яно заўважыла, што дзверы хаткi саскочылi з адной завесы i гэтак перакасiлiся, што праз шчылiну можна лёгка прабрацца ўсярэдзiну. I качаня прабралася.

У хатцы жыла старая са сваёй курай i катом. Ката яна звала Сыночкам; ён умеў выгiнаць спiну, мурлыкаць i нават сыпаць iскрамi, але дзеля гэтага трэба было пагладзiць яго супраць поўсцi. У курыцы былi маленькiя кароценькiя ножкi, i таму яе так i празвалi Каратканожкай. Яна старанна несла яйкi, i старая любiла яе, як дачку.

Ранiцай качаня заўважылi. Кот пачаў мурлыкаць, а кура кудахтаць.

– Што там

такое?
– запытала старая.

Яна паглядзела наўкол i ўбачыла ў куце качаня, але сослепу прыняла яго за тлустую качку, якая адбiлася ад хаты.

– Вось дык знаходка!
– сказала старая.
– Зараз у мяне будуць качыныя яйкi, калi толькi гэта не качар.

I яна вырашыла пакiнуць бяздомную птушку ў сябе. Але прайшло тыднi тры, а яек усё не было. Сапраўдным гаспадаром у хаце быў кот, а гаспадыняй - курыца. Абое яны заўсёды казалi: "Мы i ўвесь свет!" Яны лiчылi самiх сябе паловай усяго свету, i прытым лепшай паловай. Качаняцi, праўда, здавалася, што на гэты конт можна быць iншай думкi. Але курыца гэтага не дапускала.

– Цi ўмееш ты несцi яйкi?
– спытала яна качаня.

– Не!

– Дык i трымай язык на прывязi!

А кот запытаў:

– Цi ўмееш ты выгiнаць спiну, сыпаць iскрамi i мурлыкаць?

– Не!

– Дык i не лезь са сваёй думкай, калi гавораць разумныя людзi!

I качаня сядзела ў куце, надзьмуўшыся.

Неяк аднойчы дзверы шырока расчынiлiся, i ў пакой уварвалiся струмень свежага паветра i яркi сонечны прамень. Качаня так моцна пацягнула на волю, так захацелася яму паплаваць, што яно не магло стрымацца i сказала пра гэта курыцы.

– Ну, што яшчэ выдумала?
– накiнулася на яго курыца.
– Гультуеш, вось табе ў галаву i лезе рознае глупства! Нясi лепш яйкi альбо мурлыкай, вось дурасць i пройдзе!

– Ах, плаваць так прыемна!
– сказала качаня.
– Такое задавальненне нырнуць унiз галавой у самую глыбiню!

– Вось дык задавальненне!
– сказала курыца.
– Ты зусiм з глузду з'ехала! Спытай у ката - ён разважлiвейшы за ўсiх, каго я ведаю, - цi падабаецца яму плаваць i ныраць? Пра сябе самую я ўжо не кажу. Спытай, нарэшце, у нашай старой панi, разумнейшага за яе, напэўна, нiкога няма на свеце! Яна табе скажа, цi любiць яна ныраць унiз галавой у самую глыбiню!

– Вы мяне не разумееце!
сказала качаня.

– Калi ўжо мы не разумеем, дык хто цябе i зразумее! Ты, вiдаць, хочаш быць разумнейшай за ката i нашу панi, не кажучы ўжо пра мяне! Не наравiся i будзь удзячнае за ўсё, што для цябе зрабiлi! Цябе прытулiлi, прыгрэлi, ты трапiла ў такое грамадства, у якiм можаш нечаму навучыцца. Але ты пустая галава, i размаўляць з табою не варта. Павер ужо мне! Я жадаю табе дабра, таму i сваруся на цябе. Так заўсёды робяць сапраўдныя сябры. Старайся ж несцi яйкi альбо навучыся мурлыкаць ды сыпаць iскрамi!

– Я думаю, мне лепей пайсцi адсюль куды вочы глядзяць!
– сказала качаня.

– Ну i йдзi сабе!
– адказала курыца.

I качаня пайшло. Яно жыло на возеры, плавала i нырала ўнiз галавой, але ўсе наўкол па-ранейшаму смяялiся з яго i называлi брыдкiм i агiдным.

А мiж тым настала восень. Лiсты на дрэвах пажоўклi i пабурэлi. Яны так i сыпалiся з галiн, а вецер падхоплiваў iх i кружыў у паветры. Стала вельмi холадна. Цяжкiя хмары сеялi на зямлю то град, то снег. Нават варона, седзячы на агароджы, каркала ад холаду на ўсё горла. Брр! Замерзнеш ад адной думкi пра такую сцюжу!

Поделиться:
Популярные книги

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Михалек Дмитрий Владимирович
8. Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину. Том 8

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Эксперимент

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Эксперимент

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Восход. Солнцев. Книга VII

Скабер Артемий
7. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VII

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Тринадцатый

NikL
1. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.80
рейтинг книги
Тринадцатый