Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Жанiх жа ходзiць па белым свеце, расказвае новыя казкi. Толькi цяпер яны ўжо не такiя вясёлыя, як была яго першая казка пра запалкi.
ЦЕНЬ
Вось ужо дзе палiць сонца - дык гэта ў гарачых краiнах! Людзi загараюць там да таго, што робяцца чырванаскурымi, а ў самых гарачых краiнах чырвонымi, як мурыны. Але мы пагаворым пакуль толькi пра гарачыя краiны; сюды прыехаў з халоднай стараны адзiн вучоны. Ён стаў бегаць у шубе па горадзе, як у сябе дома, але неўзабаве адмовiўся ад гэтага i, як усе разважлiвыя людзi, пачаў сядзець увесь дзень дома з зачыненымi аканiцамi i дзвярыма. Можна было падумаць, што ўвесь дом спiць або нiкога дома няма. Вузкая вулiца, забудаваная высокiмi дамамi, скварылася на сонцы з ранiцы да вечара; сiл нiякiх не было цярпець гэтую гарачыню! Вучонаму, якi прыехаў з халоднай краiны, - а ён
I сапраўды, люба было паглядзець на iх! Як толькi ў пакой прыносiлi свечкi, цень расцягваўся на ўсю сцяну, захоплiваў нават частку столi - яму не трэба было добра пацягнуцца, каб выпрастацца i набрацца сiлы. Вучоны выходзiў на балкон i таксама пацягваўся, выпростваўся, любаваўся ясным вячэрнiм небам, у якiм запальвалiся залатыя зорачкi, i адчуваў, што ён зноў адраджаецца да жыцця. На ўсiх iншых балконах - а ў гарачых краiнах перад кожным акном балкон - таксама вiдаць былi людзi; дыхаць паветрам усё ж неабходна - нават таму, каго сонца зрабiла чырванаскурым.
Ажыўленне панавала i ўнiзе, на ходнiках вулiцы, i ўверсе, на балконах. Шаўцы, краўцы ды iншы рабочы люд - усе iшлi на вулiцу, выносiлi туды сталы i крэслы, запальвалi свечкi. Жыццё закiпала ўсюды; вулiцы асвятлялiся тысячамi агнёў, людзi - хто спяваў, хто размаўляў з суседам; па ходнiках рухалася мноства людзей; па маставой кацiлiся экiпажы, тут прабiралiся, пазвоньваючы званочкамi, ўючныя вослiкi, там цягнулася пахавальная працэсiя; трэск хлапушак, якiя кiдалi вулiчныя хлопчыкi раздаваўся гул званоў... Жыццё так i бiла крынiцай усюды! Цiха было толькi ў адным доме, якi стаяў якраз насупраць таго дома, у якiм жыў вучоны. Дом не быў аднак не жылым: на балконе красавалiся цудоўныя кветкi; без палiвання яны не маглi б цвiсцi так ярка, нехта ж палiваў iх - значыць, у доме нехта жыў. Дзверы, якiя выходзiлi на балкон, таксама адчынялiся вечарам, але ў самiх пакоях было вельмi цёмна, па крайняй меры ў першым. З iншых пакояў чулася музыка. Вучоны ўспрымаў яе як чароўную, але магло быць i так, што яму гэта толькi здавалася: на яго думку, тут, у гарачай краiне, усё было цудоўнае; адна бяда - сонца! Гаспадар дома, дзе жыў вучоны, сказаў, што i ён не ведае, хто жыве ў суседнiм доме: там нiколi не з'яўлялася нi адна жывая душа; а што датычылася музыкi, дык ён яе знаходзiў вельмi сумнай.
– Быццам хто сядзiць i дзяўбе ўсё адну i тую ж п'есу. Справа не ладзiцца, а ён не здаецца, маўляў, - даб'юся свайго! Дарэмна, аднак, стараецца, нiчога не атрымлiваецца!
Неяк ноччу вучоны прачнуўся; дзверы на балкон былi расчынены, i вецер расхiнуў парцьеры; вучоны глянуў на працiлеглы дом, i яму здалося, што балкон азораны нейкiм дзiўным ззяннем, кветкi палалi дзiвоснымi рознакаляровымi агнямi, а памiж кветкамi стаяла стройная, цудоўная дзяўчына, таксама, здавалася, акружаная ззяннем. Вось гэтыя бляск i святло так i паласнулi па шырока адкрытых пасля сну вачах вучонага. Ён усхапiўся i цiхенька падышоў да дзвярэй, але дзяўчына ўжо знiкла, бляск i святло - таксама. Кветкi больш не гарэлi агнямi, а стаялi сабе цiхенька-цiхенька, як заўсёды. Дзверы з прыхожай на балкон былi напаўадчынены, i з глыбiнi дома даносiлiся пяшчотныя, чароўныя гукi музыкi, якiя кожнага маглi б перанесцi ў свет летуценняў i мар!..
Усё гэта было падобна на вядзьмарства! Хто ж там жыў? Дзе, уласна кажучы, быў уваход у дом? Увесь нiжнi паверх быў аддадзены пад крамы, але ж не праз iх пастаянна хадзiлi жыхары!
Аднойчы вечарам вучоны сядзеў на сваiм балконе; у пакоi за iм гарэла свечка, i зусiм натуральна, што цень яго ляжаў на сцяне процiлеглага дома; цень ляжаў нават на самым балконе, якраз памiж кветкамi; варта было варухнуцца вучонаму - варушыўся i цень, - гэта ён умее.
– Сапраўды, мой цень - адзiная бачная iстота ў гэтым доме!
– сказаў вучоны.
– Бачыш, як добра ўсеўся памiж кветкамi! Ну а дзверы ж напаўадчынены; вось бы ценю здагадацца ўвайсцi туды, выгледзець усё, потым вярнуцца i расказаць пра ўсё мне! Так, варта было б i табе быць карыснай!
– сказаў ён жартам i затым дадаў: - Ну,
– I ён кiўнуў свайму ценю галавой, цень таксама адказаў кiўком.
– Ну, iдзi! Толькi глядзi не прападзi там!
З гэтымi словамi вучоны падняўся, цень яго, якi сядзеў на процiлеглым балконе, - таксама, вучоны павярнуўся - павярнуўся i цень, i калi б хто-небудзь уважлiва назiраў за iмi ў гэты час, то ўбачыў бы, як цень слiзгануў у напаўадчыненыя балконныя дзверы загадкавага дома, калi вучоны пайшоў з балкона ў пакой i зацягнуў за сабой парцьеру.
Ранiцай вучоны пайшоў у кандытарскую папiць кавы i пачытаць газеты.
– Што гэта значыць?
– сказаў ён, калi выйшла з-за хмары сонца.
– У мяне няма ценю! Так ён i на самай справе пайшоў учора вечарам i не вярнуўся? Даволi-такi непрыемная гiсторыя!..
I ён раззлаваўся, не столькi таму, што цень пайшоў, колькi таму, што ўспомнiў вядомую гiсторыю пра чалавека без ценю, якую ведалi ўсе i кожны на яго радзiме, у халодных краiнах; вярнуўся б ён туды i расказаў сваю гiсторыю, усе сказалi б, што ён пачаў пераймаць iншых, а ён у гэтым зусiм не адчуваў патрэбы. Таму ён вырашыў нават не заiкацца пра тое, што адбылося з ценем, i зрабiў разумна.
Вечарам ён зноў выйшаў на балкон i паставiў свечку за сабой, ведаючы, што цень заўсёды iмкнецца адгарадзiцца ад святла сваiм панам; выманiць гэтым манеўрам цень яму, аднак, не ўдалося. Ён i садзiўся i выпростваўся на ўвесь рост - цень усё не з'яўляўся. Ён задуменна хмыкнуў, але i гэта не дапамагло. Прыкра было, але, на шчасце, у гарачых краiнах усё расце i спее незвычайна хутка, i вось праз тыдзень вучоны, калi засвяцiла сонца, заўважыў з вялiкiм задавальненнем, што ад яго ног пачаў расцi новы цень, - напэўна, каранi старыя засталiся. Праз тры тыднi ў яго быў ужо даволi нядрэнны цень, якi ў час падарожжа вучонага на радзiму вырас яшчэ, а напрыканцы зрабiўся такiм вялiкiм i доўгiм, што хоць убаўляй яго.
Вучоны вярнуўся дамоў i пачаў пiсаць кнiгi пра iсцiну, дабрыню i прыгажосць. Так iшлi днi i гады, прайшло шмат гадоў. Аднойчы вечарам, калi ён сядзеў у сябе дома, пачуўся цiхi стук у дзверы.
– Заходзьце!
– сказаў ён, але нiхто не заходзiў; тады ён адчынiў дзверы сам - перад iм стаяў неверагодна худы чалавек; апрануты ён быў, памiж iншым, вельмi элегантна, як сапраўдны пан.
– З кiм маю гонар гаварыць?
– спытаў вучоны.
– Я так i думаў, - сказаў элегантны пан, - што вы не пазнаеце мяне! Я набыў цялеснасць, абзавёўся плоццю i адзеннем! Вы, вядома, i не думалi сустрэць мяне калi-небудзь такiм багатым. Але няўжо вы ўсё яшчэ не пазнаяце свой былы цень? Мне вельмi пашанцавала з таго часу, калi я расстаўся з вамi. Я ва ўсiх адносiнах заваяваў сабе трывалае становiшча ў свеце i магу адкупiцца ад службы, калi захачу!
Пры гэтых словах ён забрынкаў цэлай звязкай бiрулек, якiя вiселi на ланцужку для гадзiннiка, а потым пачаў забаўляцца важкiм залатым ланцужком, якi насiў на шыi. Пальцы яго так i зiхацелi брыльянтавымi пярсцёнкамi! I золата i каштоўныя камянi былi сапраўдныя, а не падробныя!
– Я проста ў сябе не магу прыйсцi ад здзiўлення!
– сказаў вучоны.
– Што гэта такое?
– Так, з'ява не зусiм звычайная, гэта праўда!
– сказаў цень.
– Але вы ж самi не належыце да лiку звычайных людзей, а я, як вы ведаеце, з дзяцiнства хадзiў за вамi. Як толькi вы прыйшлi да думкi, што я ўжо настолькi вырас, каб жыць самастойна, я i пайшоў сваёй дарогай, дасягнуў, як бачыце, поўнага дабрабыту, ды вось засумаваў штосьцi па вас, захацелася пабачыцца з вамi, пакуль вы яшчэ не памерлi - вы ж павiнны памерцi!
– i, дарэчы, паглядзець яшчэ раз на гэтыя краявiды. Бо заўсёды захоўваеш любоў да сваёй радзiмы!.. Я ведаю, што ў вас цяпер новы цень; скажыце, цi не павiнен я што-небудзь яму або вам? Толькi скажыце слова - i я заплачу.
– Не, так гэта на самай справе ты?!
– ускрыкнуў вучоны.
– Вось дзiва, дык дзiва! Нiколi б я не паверыў, што мой стары цень вернецца да мяне, ды яшчэ чалавекам!
– Ну, скажыце мне, цi не павiнен я вам?
– зноў спытаў цень.
– Мне не хацелася б быць каму-небудзь абавязаным.
– Што за размовы!
– сказаў вучоны.
– Якi там доўг! Ты зусiм свабодны! Я вельмi рад твайму шчасцю! Ну, сядай, стары дружа, i раскажы мне, як усё гэта адбылося i што ты ўбачыў у тым доме насупраць?