Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Зараз раскажу!
– сказаў цень i ўсеўся.
– Але пры ўмове, што дасце мне слова не гаварыць нiкому тут, у горадзе, - дзе б вы мяне нi сустрэлi, - што я быў некалi вашым ценем! Збiраюся жанiцца! Я ў стане ўтрымлiваць i не адну сям'ю!

– Не хвалюйся, - сказаў вучоны.
– Нiхто не даведаецца, хто ты, уласна, такi! Вось мая рука! Даю табе слова! А слова ж чалавек...

– Слова - цень!
– дагаварыў цень - бо iначай ён не мог выказацца.

Увогуле ж вучонаму заставалася толькi здзiўляцца, як шмат было ў iм чалавечага, пачынаючы з самой вопраткi: чорны гарнiтур з тонкага сукна, на нагах лакiраваныя боты, а ў руках цылiндр, якi мог складвацца, так што ад яго заставалiся толькi донца ды поле; пра бiрулькi, залаты ланцужок i брыльянтавыя пярсцёнкi мы ўжо гаварылi. Так, цень быў апрануты выдатна, i вось гэта, уласна, надавала яму выгляд чалавека.

– Цяпер я раскажу!
– сказаў цень i прыцiснуў нагамi ў лакiраваных ботах рукаў новага ценю вучонага, якi, як сабачка, ляжаў каля яго ног. Нашто ён гэта зрабiў, з фанабэрыi цi, можа, у надзеi прыклеiць яго да сваiх ног - невядома. Цень жа, што ляжаў на падлозе, нават не варухнуўся, увесь ператварыўся ў слых: яму вельмi хацелася ведаць, як гэта можна дабiцца свабоды i стаць сабе самому панам.

– Ведаеце, хто жыў у тым доме?
– спытаў былы цень.
– Нешта найцудоўнейшае ў свеце - сама Паэзiя! Я прабыў там тры тыднi, а гэта тое ж самае, што пражыць на свеце тры тысячы гадоў i прачытаць усё, што прыдумана i напiсана паэтамi, запэўнiваю вас! Я бачыў усё i ведаю ўсё - i гэта шчырая праўда!

– Паэзiя!
– ускрыкнуў вучоны.
– Так, так! Яна часта жыве пустэльнiкам у вялiкiх гарадах! Паэзiя! Я бачыў яе толькi мелькам, ды i то сонны. Яна стаяла на балконе i свяцiлася, як паўночнае ззянне! Расказвай жа, расказвай! Ты быў на балконе, зайшоў у дзверы i...?

– I трапiў у прыхожую!
– падхапiў цень.
– Вы ж заўсёды сядзелi i глядзелi на прыхожую. Яна не была асветлена, i ў ёй панаваў нейкi паўзмрок, але праз адчыненыя дзверы бачылася анфiлада асветленых пакояў. Мяне б гэта святло знiшчыла ўшчэнт, калi б я ў той жа мiг не выйшаў да дзяўчыны, але я быў разважлiвы i дачакаўся зручнага моманту. Так варта рабiць заўсёды!

– I што ж ты там убачыў?
– спытаў вучоны.

– Усё, i я раскажу вам пра ўсё, але... Цi бачыце, я не з гордасцi, а... з прычыны той свабоды i ведаў, якiя я маю, не кажучы ўжо пра маё становiшча ў свеце... Я вельмi б жадаў, каб вы звярталiся да мяне на вы.

– Ах, прашу прабачыць мне!
– сказаў вучоны.
– Гэта я па старой прывычцы!.. Я з вамi згодзен! I я не забуду гэтага. Але раскажыце, што вы там бачылi?

– Усё!
– адказаў цень.
– Я бачыў усё i ведаю ўсё!

– Што ж нагадвалi гэтыя ўнутраныя пакоi?
– спытаў вучоны.
– Цi свежы зялёны лес? Або святы храм? Або вачам вашым адкрылася зорнае неба, якое вiдаць толькi з горных вяршынь?

– Усё там было!
– сказаў цень.
– Я, аднак, не заходзiў у тыя пакоi, я заставаўся ў прыхожай, у паўцемры, але там адчуваў сябе выдатна, я бачыў усё, i я ведаю ўсё! Я ж правёў гэтулькi часу ў прыхожай пры двары Паэзii.

– Ну што ж вы бачылi там? Велiчныя шэсцi старажытных багоў? Барацьбу герояў шэрай даўнiны? Гульнi мiлых дзяцей, лепятанне аб дзiўных марах?..

– Гавару ж вам, я быў там, значыць, бачыў усё, што толькi можна было бачыць! Калi б вы з'явiлiся там, вы не сталi б чалавекам, а я iм стаў! Я спазнаў там сваю ўласную натуру, сваю прыродную роднасць з паэзiяй. Так, у тыя часы, калi я быў з вамi, я яшчэ i не думаў пра нешта падобнае. Але прыпомнiце толькi, як я заўсёды дзiўна вырастаў на ўсходзе i захадзе сонца! Пры святле ж месяца я быў прыкметны не больш, чым вы! Але тады яшчэ я не разумеў сваёй натуры, мяне азарыла толькi ў прыхожай! Там я стаў чалавекам, зусiм сталым. Але вас ужо не было ў гарачай краiне; памiж тым, я, у якасцi чалавека, саромеўся ўжо з'яўляцца ў сваiм ранейшым выглядзе: мне патрэбны былi боты, прыстойны касцюм, адным словам, я меў патрэбу ва ўсiм гэтым знешнiм чалавечым глянцы, пры якiм прызнаюць вас за чалавека. I вось я знайшоў сабе сховiшча... Так, вам я прызнаюся ў гэтым, вы ж не надрукуеце гэта: я знайшоў сабе сховiшча пад спаднiцай гандляркi ласункамi! Жанчына i не здагадвалася, што яна хавала! Выходзiў я толькi вечарам, бегаў па вулiцах пры святле месяца, выцягваўся на ўвесь рост па сцяне - гэта так прыемна казыча спiну! Узбiраўся па сценах наверх, злазiў унiз, заглядваў у вокны верхнiх паверхаў, заглядваў i ў залы, i на гарышчы, заглядваў i туды, куды нiхто не мог заглядваць, бачыў тое, чаго нiхто не павiнен быў бачыць! I я даведаўся, якi, па сутнасцi, ганебны свет! Далiбог, я не хацеў бы нават быць чалавекам, калi б толькi не лiчылася гэта нечым асаблiвым! Я заўважыў самае неверагоднае ў жанчын, у мужчын, у бацькоў, нават у мiлых, цудоўных дзетак. Я бачыў тое, - дадаў цень, - чаго нiхто не павiнен быў - але вельмi хацеў!
– бачыць - тайныя недахопы i грахi людскiя. Калi б я друкаваўся ў газетах, мяне б чыталi! Але я пiсаў толькi зацiкаўленым асобам i наводзiў на ўсiх i ўсюды, дзе б я нi з'яўляўся, толькi жах! Усе так баялiся мяне i так любiлi! Прафесары прызнавалi мяне сваiм калегам, краўцы апраналi мяне - касцюмаў у мяне цяпер удосталь, - манетчыкi чаканiлi для мяне манеты, а жанчыны захаплялiся маёй прыгажосцю! I вось я стаў тым, кiм ёсць. А цяпер я развiтаюся з вамi: вось мая картка. Жыву я на сонечным баку, i ў дажджлiвае надвор'е заўсёды дома!

З гэтымi словамi цень пайшоў.

– Як жа гэта ўсё дзiўна!
– сказаў вучоны.

Iшлi днi i гады; раптам цень зноў з'явiўся да вучонага.

– Ну, як справы?
– спытаў ён.

– На жаль!
– адказваў вучоны.
– Я пiшу пра iсцiну, дабро i прыгажосць, а нiкому да гэтага няма справы. Я проста ў роспачы: мяне гэта так засмучае.

– А вось мяне - не!
– сказаў цень.
– Таму я ўсё таўсцею, а гэта самае галоўнае! Так, не ўмееце вы жыць на свеце. Яшчэ захварэеце, не дай Бог. Вам трэба пападарожнiчаць трохi. Я якраз i збiраюся летам - хочаце паехаць са мной? Мне патрэбны людзi ў дарозе, дык цi не паедзеце вы... у якасцi майго ценю? Сапраўды, ваша кампанiя была б для мяне вельмi прыемнай; усе выдаткi я бяру на сябе!

– Не, гэта ўжо занадта!
– раззлаваўся вучоны.

– Ды гэта як глянуць на справу!
– сказаў цень.
– Паездка прынесла б вам вялiкую карысць! А варта толькi вам згадзiцца, быць маiм ценем, - i вы паедзеце за мой кошт!

– Гэта ўжо абы-што!
– аж крыкнуў вучоны.

– Такi свет, - сказаў цень.
– Такiм ён i застанецца!

I цень пайшоў.

Вучоны адчуваў сябе блага, а гора i клопаты па-ранейшаму хадзiлi за iм: ён пiсаў пра iсцiну, дабрыню i прыгажосць, а людзi разумелi ўсё гэта не больш, чым каровы траву. Нарэшце ён зусiм захварэў.

– Вас не пазнаць, вы зрабiлiся проста ценем!
– гаварылi вучонаму людзi, i па яго спiне прабягалi дрыжыкi ад думкi, якая заўсёды прыходзiла яму ў галаву пры гэтых словах.

– Вам трэба ехаць куды-небудзь на воды!
– сказаў цень, якi зноў павярнуўся да яго.
– Нiчога iншага для вас не застаецца! Я згодны ўзяць вас з сабою дзеля нашага знаёмства. Я бяру на сябе ўсе выдаткi па падарожжу, а вы апiшаце нашу паездку i будзеце прыемна забаўляць мяне ў дарозе. Я збiраюся на воды; мая барада не расце так, як трэба, а гэта ж нейкая хвароба, - барада павiнна быць! Ну, будзьце разважлiвым, прымайце маю прапанову: мы ж паедзем як таварышы.

I яны паехалi. Цень зрабiўся панам, а пан ценем. Яны былi неразлучныя: i ехалi, i гутарылi, i хадзiлi заўсёды разам - то плячо ў плячо, то цень наперадзе вучонага, то ззаду, у залежнасцi ад таго, дзе знаходзiцца сонца. Але цень умеў выдатна трымацца панам, а вучоны, па сардэчнай дабрынi, нават i не заўважаў гэтага. Ён быў увогуле такi слаўны, шчыры чалавек, i неяк узяў ды сказаў ценю:

– Мы ж цяпер таварышы, ды i выраслi разам - будзем жа на ты, гэта будзе па-сяброўску!

– У вашых словах сапраўды шмат шчырай добразычлiвасцi!
– сказаў цень.
– I я таксама хачу быць з вамi шчырым. Вы, як чалавек вучоны, ведаеце, напэўна, якiмi дзiвацтвамi вызначаецца чалавечая натура! Некаторым, напрыклад, непрыемна дакранацца да шэрай паперы, iншыя ўздрыгваюць усiм целам, калi пры iх правесцi цвiком па шкле. Вось такое ж пачуццё авалодвае i мною, калi вы кажаце мне "ты". Я адчуваю сябе зусiм прыгнечаным, як бы зведзеным да ранейшага майго стану. Вы бачыце, што гэта проста хваравiтае пачуццё, а не гордасць з майго боку. Я не магу дазволiць вам гаварыць мне "ты", але сам ахвотна буду казаць вам "ты"; такiм чынам ваша жаданне будзе выканана хоць напалову.

Популярные книги

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Сын мэра

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сын мэра

Ученик. Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Ученик
Фантастика:
фэнтези
7.64
рейтинг книги
Ученик. Книга третья

Свои чужие

Джокер Ольга
2. Не родные
Любовные романы:
современные любовные романы
6.71
рейтинг книги
Свои чужие

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2